Беларуская сатыра ваеннага перыяду (1941-1945)

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Января 2014 в 20:48, дипломная работа

Краткое описание

Мэтай дыпломнай працы з’яўляецца раскрыццё характару беларускай сатыры ваеннага перыяду, асаблiва яе антыфашысцкай накіраванасцi, адзначэнне агульначалавечых матываў у творах перыяду ВАв.
Пастаўленая мэта дасягаецца пры вырашэнні наступных задач:
1. Ахарактарызаваць асноўныя сатырычныя выданні і працэс развіцця перыядычнага друку ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2. Вызначыць вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і яе ідэйна-тэматычную накіраванасць.
3. Разгледзець мову і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-1945 гадоў.
4. Вызначыць вытокі сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і яе ідэйна-тэматычную накіраванасць.
5. Разгледзець мову і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-1945 гадоў.

Содержание

Уступ.......................................................................................................3
Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6

1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8

1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12

1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25
Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31

2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31

2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36

2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50
Заключэнне............................................................................................59
Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62

Прикрепленные файлы: 1 файл

дипломная.doc

— 283.00 Кб (Скачать документ)

     Беларускі  народ не ўяўляў свайго існавання  без савецкай улады і ніякай  “мясцовай улады”, створанай немцамі,  не прызнаваў. З вялікай нянавісцю адносіўся ён да здраднікаў, якія прадалі сваю чорную душу гітлераўскім паганцам. Фашысцкіх прыслужнікаў не лічылі людзьмі, іх закляймілі сабачай мянушкай “бобікі”. Здраднікі выклікалі ў сумленных людзей пачуццё пагарды. Іх ненавідзелі, аб іх складалі сатырычныя эпіграмы і вершы:

                       Шмат гадоў гарбун Савіцкі

                       Жор старанна хлеб савецкі,

                       Нос даўгі ў гарэлку тыцкаў  – 

                                         не жыццё, а рай.

                       Жыў маўкліва, быццам рыба,

                       Як ягнё, вачыма лыпаў,

                       На баяне спрытна рыпаў – 

                                          што з яго узяць?

                       Наляцелі акупанты,

                       Загукалі: музыканта!

                       Ён падбег да чорнай банды,

                                            варухнуў гарбом.

                       І праз дзень для гэтай зграі

                      Маршы прускія іграе

                      І ад шчасця памірае.

                                             Вось дык сукін сын!

                      Неяк раз уночы, позна,

                      Як слімак, з канцэрта поўз  ён,…

                . . . Па гарбу і ніжай білі,

                      Новай музыцы вучылі…[25, с 250]

Аўтары сатырычных твораў папярэджвалі здраднікаў, якія разлічвалі ў выпадку адступлення немцаў пазбегнуць народнага гневу, што  іх хутка напаткае горкае расчараванне, бо фашысты ўтойваюць ад сваіх  паслугачоў ганебнае адступленне, жадаючы  неўзаметку і без лішняй мітусні вынесці ногі з небяспечнага месца.

       У час ВАв шырока ўжывалася частушка, якая мае каштоўныя якасці, якіх не маглі не ўлічыць беларускія сатырыкі. Вядома, што сама прырода, форма частушкі абавязкова патрабуе лаканічнасці і выразнасці выкладання думкі. Калі з гэтым спалучаюцца сатырычная трапнасць і вастрыня, такі твор набывае вялікую сілу. Доказам гэтага можа служыць той факт, што ў часе Вялікай Айчыннай вайны, маючы на ўвазе сатырычную частушку, народ гаварыў:

                 Эх, частушка ты, частушка,

                 Слова кожнае – снарад.

Аўтары сатырычных частушак імкнуліся напоўніць свае творы  глыбокім ідэйна-палітычным зместам. Многія частушкі змяшчалі ў сабе прамы заклік да баявых дзеянняў:

                      Кожны кут і кожны яр –

                      Чужаніцам дай удар!

                      Каб ад немцаў-чужакоў

                      Леглі косці між кустоў.    [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 53]

Праз сатырычную частушку высмейваліся грабежніцкія намеры распачатай фашыстамі вайны:

                       Зорка бліснула на небе,

                       Хлопец падзівіўся.

                       Беларускім нашым хлебам

                       Гітлер падавіўся.

Найбольшая колькасць  частушак стваралася на тэмы жыцця  і барацьбы народных мсціўцаў. Многія з іх друкаваліся цэлымі падборкамі, якія так і называліся “Партызанскія частушкі” [5, с.18] або “На партызанскі лад” [5, с 39].

У такіх частушках  адлюстроўваўся шырокі размах партызанскага  руху, у якім прымала ўдзел усё  насельніцтва акупіраваных раёнаў.

                     Калі дома я жыла,

                     Слёзы горкія ліла,

                     Партызана палюбіла –

                     Афіцэраў двух забіла. [25, с.244]

У частушках расказвалася і аб бязлітаснай барацьбе народных мсціўцаў са здраднікамі народа і рознымі прадстаўнікамі нямецкіх улад на Беларусі:

                     Як у нашым у сяле

                     Стараста паганы.

                      Мы яго павесім хутка

                      Дагары нагамі.  [25, с.244]

Як відаць з вышэйпрыведзеных прыкладаў, сатырычная літаратура, накіраваная  сваім вастрыём супраць акупантаў  і здраднікаў, мае сваёй галоўнай мэтай мабілізацыю насельніцтва  акупіраванай тэрыторыі на бязлітасную  барацьбу з ворагамі народа, подлымі  нямецкімі захопнікамі і іх прыслужнікамі. Разам з тым гэтыя творы мелі вялікае выхаваўчае значэнне. Выкрываючы сэнс самога факту служэння акупантам, паказваючы сапраўдны твар усялякіх стаўленікаў нямецкіх захопнікаў, сатыра давала зразумець, у якім становішчы можа апынуцца той, хто дасць сябе адурманіць і пойдзе на службу да ворага.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Мастацкія  сродкі і мова сатырычных твораў  перыяду ВАв

   

У адпаведнасці са зменамі  ў настроі нашага народа, які  на канкрэтных прыкладах даказаў  усяму свету, што “чорт не такі страшны, як яго малююць”, мяняе тон і беларуская сатырычная літаратура: да святога гневу і абурэння ўсё часцей і часцей далучаецца дасціпная насмешка, якая пазней будзе займаць у сатыры пераважаючае месца.

Ужо ў вершы В.Букатага “Бацька Фрыц”, надрукаваным у № 5 газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну”, можна назіраць, як сарказм уступае месца іроніі. Аўтар расказвае аб тым, як стары немец, выпраўляючы сына ў паход “на Саветы”, загадвае яму вучыцца ваеннай тактыцы ў сваіх продкаў. Бацька, відавочна, меў на ўвазе нешта іншае, але сын зразумеў яго па-свойму.на фронце пад масквой Фрыцу-малодшаму давялося прыпомніць, што яго продкі заўсёды ратаваліся ад рускіх бегствам.

Аўтар ні разу не ўжыў у  адрас захопніка рэзкага, абразлівага  слова. Ён называе гітлераўца “фрыцанёнкам”, які мае патрэбу ў бацькоўскай апецы. З перавялічанай сур’ёзнасцю і знешняй павагай ён гаворыць аб тым, што і “Фрыц ад продкаў не адстане”, што “бегаць – гэтаму ў Фрыца можа кожны павучыцца”. Але за наўмысна спакойным тонам верша гучыць з’едлівая іронія.

Як і ў байцы, дзе  коратка сфармуляваная “мараль” заканчвае даволі развітае выкладанне фабулы, у сатырычным вершы ад такой  трапнай канцоўкі нярэдка ў значнай  меры залежыць уся яго вартасць.

Сярод твораў ваеннай  сатыры вастрынёй і трапнасцю канцоўкі асабліва вызначаюцца вершы К.Крапівы, у якіх аўтар з вялікім  майстэрствам выкарыстоўвае вядомыя народныя выразы і прыказкі. Напрыклад, у вершы “Біблія людаеда” Крапіва высмейвае трызненні Гітлера аб непераможнасці фашысцкай арміі, паказвае звярыны твар захопнікаў, для якіх паліць і грабіць, забіваць і гвалтаваць стала нормай паводзін. Выкрываючы бандыцкія планы людаеда-Гітлера аб пераўтварэнні ўсяго свету ў канцлагер, сатырык словамі народнай прымаўкі заяўляе:

                                             Мы на гэта скажам гаду,

                                             Грозен рак, ды вочы ззаду.  [17, ст.240]

  У творах ваеннага часу шырока ўжывалася алегорыя, асабліва ў традыцыйным сатырычным жанры – байцы. Уласцівая байцы вобразна-алегарычная форма напаўнялася новым надзённа-канкрэтным зместам. Байкі гэтага часу вызначаліся не толькі ваеннай тэматыкай, але і тым, што сатырычны момант быў прадстаўлены тут надзвычай поўна (байка “Воўк у капкане” М.Танка [5, с.21])

У байках аўтары знаходзяць для “герояў” вострыя сітуацыі, якія адпавядаюць жыццёвай праўдзе, а развязка ва ўсіх выпадках паказвае маральнае або фізічнае знішчэнне адмоўнага героя. Мова баек нагадвае гутарковую, народную мову.

Аднак рэзка сатырычная накіраванасць ваеннай байкі  і яе злабадзённа-канкрэтны змест абумовілі наяўнасць у ёй некаторых адметных рысаў. Так у беларускай байцы часу Вялікай айчыннай вайны мы не знойдзем дэталізацыі, бытавых падрабязнасцей і тых шырокіх апісанняў, якія характэрны для баек мінулых часоў. Гэтыя байкі адрозніваюцца ад баек папярэдняга перыяду поўнай непрымірымасцю да выкрываемай з’явы. Традыцыйная накіраванасць бытавой байкі “издёвкой править нрав” у сатырычна-публіцыстычнай байцы ваеннага часу поўнасцю змяняецца гарачым імкненнем знішчыць выкрываемае зло. Мараль беларускай байкі ў большасці выпадкаў не традыцыйнае павучанне, гэта заклік да бязлітаснай барацьбы, выражэнне ўпэўненасці ў сіле і перамозе савецкага народа, гэта абгрунтаванне справядлівасці нашай справы.

Сярод сатырычных твораў ваеннага часу можна сустрэць подпісы для “помнікаў” нямецкім генералам, забітым на Беларусі, а таксама “Эпітафіі для арыйскай погані, якая гіне без помнікаў”. Зразумела, што неадпаведнасць формы і зместу ў даным выпадку надавала твору сатырычны сэнс. Іменна на гэта разлічвалі аўтары вышэй названых твораў. Напрыклад, подпіс для помніка гаўляйтару Кубэ гаворыць:

                                

                                 Тут ляжыць высокі чын

                                 Кубэ, гітлераў служака,

                                 Пры жыцці быў сукін сын

                                 І загінуў, як сабака.    [17, с.251]

        У традыцыйную форму развітальнай прамовы, якой Гітлер нібы звяртаецца да свайго сябра нябожчыка Кубэ, забітага партызанамі, укладваецца такі змест:

                   Спі, верный Кубэ, ужо блізка,

                   Ужо той дзень не за гарою,

                   Калі сустрэнемся з табою. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 112]

         У разглядаемых творах выкарыстоўваецца і звычай даваць у некралогу або эпітафіі кароткую характарыстыку і пералік заслуг нябожчыка. Аднак, калі звычайна аб нябожчыку гавораць у тоне пахвалы і павагі, то тут гітлераўцы справядліва паказваюцца нягоднікамі, а замест заслуг пералічваюцца іх злачынствы. Так зроблена “эпітафія” да помніка “Над магілай невядомага салдата”, дзе гітлераўскі ваяка характарызуецца, як забойца і падпальшчык.

Няцяжка заўважыць, што  стылізацыя ў даным выпадку носіць зусім іншы характар, чым, напрыклад, у творы “На тэатры ваенных  дзеянняў”. Там аўтар імкнуўся падабраць змест і моўныя выразы так, каб форма сатырычнага твора нагадвала форму твора ўзятага за ўзор. Сапраўдны сэнс у такім выпадку прыкрываецца абалонкай знешняй формы і ўгадваецца за ёй. Тут жа наадварот. Кожнае слова гаворыць само за сябе і яўна супярэчыць форме, усе элементы якой выкарыстаны ў сэнсе, прама адваротным звычайнаму. Такую з’яву ўжо цяжка назваць літаратурнай стылізацыяй. Гэта будзе хутчэй літаратурная пародыя. І сапраўды, хіба не пародыя на эпітафію гучыць такі верш:

          Вандроўнік, кім бы ты ні быў,

          Куды б ісці ты не спяшыў,

          Заўсёды затрымацца помні

          І плюнь хоць раз на гэты  помнік:

          Бо тут ляжыць з гестап кат  – 

          Арыйскі вырадак фон-Файт. [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 111]

Верш “Фрыцава малітва” па форме, стылю і рытму нагадвае верш Багушэвіча “Мая дудка”. Але калі ноткі надрыву і тугі ў Багушэвіча выкарыстаны для паказу народнага  гора-нядолі, то тут яны гучаць сатырычнай насмешкай над фашысцкімі драпежнікамі, якія “трапілі ў нерат” па волі Гітлера і па сваей дурасці.

                              Божа ты мой, божа!

                              Хто мне дапаможа

                              Уцячы ад Сожа?

                              І ўдзень і ўночы

                              Смерць за мною крочыць.

                              Выбіўся я з сілы.

                              Каб таго магіла

                              Узяла сырая,

                              Хто нас пасылае

                              У паход далёкі.

                              Каб яму праз бокі

                              Выперла ўсё тое

                              Багацце чужое,

                              Што мы рабавалі, -

                              Што мы пасылалі

                              Ад ракі да Сожа,

                              Памажы мне, божа! [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 111]

Ужо с першымі перамогамі нашай арміі і партызан у беларускай сатырычнай літаратуры пачынаюць набываць асаблівае пашырэнне частушка, кароткі жарт, прыказка, загадка, анекдот. Бойкая і выразная мова, злабадзённы змест твораў, напісаных у гэтых жанрах, адпавядалі агульнаму бадзёраму настрою нашага народа, які пасля разгрому ворага пад Масквой пераканаўся на справе, што вораг будзе разбіты.

Информация о работе Беларуская сатыра ваеннага перыяду (1941-1945)