Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Января 2014 в 20:48, дипломная работа
Мэтай дыпломнай працы з’яўляецца раскрыццё характару беларускай сатыры ваеннага перыяду, асаблiва яе антыфашысцкай накіраванасцi, адзначэнне агульначалавечых матываў у творах перыяду ВАв.
Пастаўленая мэта дасягаецца пры вырашэнні наступных задач:
1. Ахарактарызаваць асноўныя сатырычныя выданні і працэс развіцця перыядычнага друку ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2. Вызначыць вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і яе ідэйна-тэматычную накіраванасць.
3. Разгледзець мову і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-1945 гадоў.
4. Вызначыць вытокі сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і яе ідэйна-тэматычную накіраванасць.
5. Разгледзець мову і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-1945 гадоў.
Уступ.......................................................................................................3
Раздзел 1. Характар сатырычнай прозы перыяду Вялікай
Айчыннай вайны.........................................................................................6
1.1.Асноўныя сатырычныя выданні і развіццё перыядычнага друку
ў гады Вялікай Айчыннай вайны..............................................................8
1.2. Вытокі сатырычнай прозы перыяду Вялікай Айчыннай вайны і
яе ідэйна-тэматычная накіраванасць........................................................12
1.3. Мова і мастацкія сродкі сатырычнай прозы перыяду 1941-
1944 гадоў...................................................................................................25
Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай
Айчыннай вайны........................................................................................31
2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941-1945 гадоў.....................................31
2.2. Ідэйна-тэматычная накіраванасць твораў.........................................36
2.3. Мастацкія сродкі і мова сатырычных твораў перыяду Вялікай
Айчыннай вайны..................................................................................50
Заключэнне............................................................................................59
Спіс выкарыстаных крыніц..................................................................62
Аб гістарычнай неабходнасці выкарыстання ў закліках да народа простанароднай лексікі, з яе выражанай экспрэсіяй, гаварыў Кузьма Чорны. У закліку, лічыў ён, павінна быць лютая нянавісць да ворага, бо, “калі б не нянавісць, мы б бадай, не вытрымалі і засталіся псіхічна непаўнацэннымі людзьмі. Нас выратавала нянавісць, якая ўсё павялічваецца”. Простанародныя, рэзкія словы, дарэчы, выкарыстоўвалі ў публіцыстыцы тых гадоў многія пісьменнікі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны народу, які змагаўся з самым лютым ворагам на зямлі, патрэбна было слова дзейснае, палымянае, якое б няшчадна выкрывала азвярэлае аблічча фашызму і паднімала мільённыя масы на свяшчэнную барацьбу. Неадкладнае рэагаванне на падзеі, аператыўнасць дазвалялі пісьменнікам літаральна штодзённа, кожную гадзіну ўдзельнічаць у агульнанароднай бітве. Пяро атрымала магчымасць і сілу штыка.
Сатырычныя творы першага перыяду вайны, нягледзячы на іх агітацыйны характар, былі глыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалі мова, якой яны пісаліся, спецыяльны падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхала сатыра.
У мове сатырычных твораў сустракаліся эпітэты і метафары з грубым і абразлівым адценнем: пракляты, вырадкі дурныя, дурань апантаны, шалёны зрок, задрыпаны фрыц, каін шалёны, гад паўзучы, азызлы немец, заўшыўленая раць, пёс наёмны, трыбухатыя, клыкастыя і інш. Ужыванне такіх слоў і сродкаў, як фрыц, драп, брэхаманія, капут, прусак, папёрлі, морда, даць драла, падох, вылез бокам і другіх у іншы час і іншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубым парушэннем літаратурнай этыкі. Але ў сатырычных творах у той час, калі карычневая чума фашысцкай навалы душыла нашу краіну, гэтыя словы служылі выражэннем народнага гневу, пагарды і нянавісці. Трэба адзначыць, што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ў літаратурнай мове толькі на пэўны перыяд. Гэтае права было абумоўлена жыццём і дзейнічала столькі часу, колькі дазваляла жыццё. Паступова многія з іх перасталі ўжывацца. Праўда, такі выраз, як “гад паўзучы”, яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ў сатырычнай літаратуры. Гэты народны выраз стаў традыцыйным у адносінах да ворагаў нашай краіны.
Дабраўшыся к восені да Падмаскоўя, фашысты наткнуліся на несакрушальную сцяну супраціўлення. У лістападзе нямецкае наступленне было спынена на подступах да Масквы і Ленінграда, а шостага снежня Савецкая Армія перайшла ў наступленне і нанесла сакрушальнае паражэнне нямецкім войскам. Здарылася так, што шырока рэкламаваны фашысцкі праславуты “бліц-крыг” ператварыўся спачатку ў “бліц-стоп”, а затым у “бліц-драп”.
Правал планаў маланкавага захопу нямецкімі фашыстамі СССР доўга служыў прадметам насмешак над гітлераўцамі. У сатырычных творах беларускіх аўтараў часта прыпамінаецца захопнікам, як яны “разагналіся былі, каб праглынуць савецкі каравай, нават не разжаваўшы”. З’явілася вялікая колькасць дасціпных выразаў са словамі “бліц”: “бліц-перамога”, “бліц-гісторыя”, “бліц-драп” і іншыя. Гэтыя выразы ўжываліся для таго, каб надаць цэламу твору сатырычны характар або паглыбіць яго сатырычнае гучанне. У такіх выпадках яны змяшчаліся проста ў загалоўку.
На тэму паражэння
нямецка-фашысцкай арміі пад
Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры стылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб’яў, гандлёвых і тэатральных рэклам, афіш, розных парад і павучанняў, даведнікаў, некралогаў, рэстаранных меню і нават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.
Стылізацыя, як адзін з літаратурных прыёмаў, што ствараюць неадпаведнасць паміж формай і зместам, бывае вельмі эфектыўнай у прымяненні да сатыры. У плакаце “На тэатры ваенных дзеянняў”, які надрукаваны ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, на ўсю старонку змешчаны рад “афіш”. Нягледзячы на тое, што форма кожнай з іх строга вытрымана ў стылі тэатральнай аб’явы, кожнае слова тут успрымаецца як недвухсэнсавы намёк на вядомыя жыццёвыя падзеі. Пры гэтым смешнае ўражанне дасягаецца моўнымі ці графічнымі, а часцей за ўсё і тымі, і другімі сродкамі. Напрыклад, “На тэатры ваенных дзеянняў”, зроблены творы “Асеннія спартыўныя спаборніцтвы” (змест: 1.Бокс; 2. Футбол; 3. Рэкорды па ныранню і г.д.), “Нацюрморд” (некалькі карыкатурных партрэтаў Гітлера ў суправаджэнні подпісаў, якія расказваюць аб паражэннях нямецкай арміі ў перыяд ад маскоўскага да сталінградскага разгромаў), “Віды нямецкіх хвароб” ( старыя назвы хвароб з новым значэннем у прымяненні да самаадчування немцаў на рускім фронце), “Партызанскае меню” (фрыцэль рублены, шашлык па-партызанску...).
Найбольш значным творам сярод тых, якія ўзніклі ў беларускай сатыры пасля паражэння немцаў пад Масквой, з’явілася “Малая партызанская энцыклапедыя” (таксама твор стылізаваны). У ёй сабрана каля 200 невялікіх жартаў, заметак, плакатаў.
Творы, якія ўваходзяць у “Энцыклапедыю”, самыя разнастайныя па свайму зместу, спосабу тлумачэння, мастацкай вартасці і сіле сатырычнага ўздзеяння. Большасць з іх нагадвае сатырычны плакат. Такое падабенства абумоўлена як самім літаратурным тэкстам, так і наяўнасцю амаль у кожным выпадку карыкатурнага малюнка, напрыклад, пры словах “эрзац”, “звярынец”, “трэцяя імперыя”, “ублюдкі” і інш. У большасці выпадкаў слова, якое падлягае тлумачэнню, з’яўляецца толькі повадам для выказвання той ці іншай думкі. Напрыклад:
“Транспарт” – калі нямецкі, павінен быць захоплены і знішчаны.
“Палец” – вось адкуль Гебельс высмоктвае лічбы перамог.
Сіла і вастрыня сатырычнага твора залежаць не толькі ад яго зместу, але і ад спосабу выражэння, ад эмацыянальнай насычанасці. Паколькі “Малая партызанская энцыклапедыя” з’яўляецца творам сатырычным, тэндэнцыйным, то правамерным аказваецца і тое, што кожны фрагмент прасякнуты пэўным, ярка выражаным пачуццём. Часта гэта бывае пачуццё гневу, нянавісці. Аднак пераважаючае пачуццё, якім прасякнуты асобныя фрагменты тэкстаў “Малой партызанскай энцыклапедыі”, - гэта пачуццё пагарды, выражанай насмешкай. У тлумачэнні да слова “арыйцы”, напрыклад, насмешка, здзек гучаць зусім адкрыта. Тут разважанні аб “вышэйшай” расе, адзначанай дужым целам, высокім ростам, прыгожым тварам, і Гебельс у якасці прыкладу ствараюць адпаведнае ўражанне і выклікаюць смех.
Мова, якой напісана “Малая партызанская энцыклапедыя”, няроўная. Некаторыя тэксты яе зроблены ў “акадэмічным” стылі, наўмысля строгім, цалкам адпавядаючым форме сапраўднай энцыклапедыі. Так, напрыклад, тлумачыцца слова “бургамістр”. “Бургамістр” – род бесхрыбетных стварэнняў з групы паўзучых. Душа прадажная, цела выгінаецца перад нямецкімі акупантамі, ходзіць на задніх лапках. Харчуецца пераважна адкідамі са стала гаспадароў, не гадзіцца і чалавечыны. Падлягае знішчэнню”.
“Малая партызанская энцыклапедыя” ўвабрала ў сябе амаль усе тэмы, матывы і многія мастацкія прыёмы, якія мелі месца ў беларускай сатырычнай літаратуры часу Вялікай Айчыннай вайны.
Гіпербала для сатыры – вельмі зручны прыём, які дапамагае выкрыццю адмоўнай з’явы і стварэнню сатырычнага эфекту. Таму ўжыванне гіпербалы ў беларускай ваеннай сатыры – з’ява не рэдкая. Так, у свой час гэты прыём быў выкарыстаны ў такім сюжэце: на Ленінградскім фронце сустрэліся два гітлераўскія салдаты. Адзін з іх зарос, як дзікун, а другі стаў падобны на шкілет. Яны далі сабе слова: першы – пагаліцца, другі – паабедаць у Ленінградзе. Паколькі ў Ленінград трапіць яны не змаглі, то давялося аднаму з іх амаль што паміраць з голаду, а другому на ўсё жыццё заставацца пудзілам.
Прыкладаў ужывання перавелічэння можна прывесці многа. І заўсёды ў такіх выпадках назіраем адно: якім бы фантастычным ні было перавелічэнне, яно заўсёды мае пад сабою рэальную аснову. Паказваючы адмоўную жыццёвую з’яву нібы праз павелічальнае шкло, аўтары сатырычных твораў пры дапамозе гіпербалы дапамагаюць чытачу лепш разгледзець і зразумець прадмет ці з’яву, на якія накіравана сатыра. Так было і ў тых выпадках, калі гутарка ішла пра фашысцкую інфармацыю, прапаганду і ўсе тыя мерапрыемствы, якія былі закліканы падняць дух нямецкага насельніцтва і арміі.
Макаранізмы і стылізацыя мовы сустракаюцца часцей за ўсё ў творах з партызанскай тэматыкай. Немцы на акупіраванай зямлі вымушаны былі ўступаць у размовы з мясцовым насельніцтвам. Размовы гэтыя былі прыблізна такія: “Матка! Яйкі, гуска, шпек, вудка давай – шнель!” Не дзіўна, што намаганні нямецкіх грабежнікаў знайсці агульную мову з людзьмі, якія іх не хацелі разумець, служылі сатырыкам прычынай для з’едлівага смеху.
У многіх сатырычных творах,
асабліва ў кароткіх жартах і анекдотах,
сатырычныя персанажы носяць своеасаблівыя імёны і прозвішчы. Побач з такім
агульнапрынятым для ўсіх немцаў імем,
як “Фрыц”, якое стала мянушкай, у сатырычнай
літаратуры мы на кожным кроку сустракаемся
з характэрнымі прозвішчамі: Хапдрапке,
Плёхе, фон-Чушке, Хапаер, фон-Шнапс, фрау
Задрыпке, Уцякайнер, Крохер, Грабэ. Імёны
паліцэйскіх – Падскрэбка, Неданосак,
Дурыла. Нямецкая вёска, дзе прагна чакаюць
здабычы з Усходу, называецца Швайндорф
і г.д. Гэтыя сатырычныя прозвішчы і назвы
– своеасаблівы прыём для выражэння агульных
адносін да ворага.
Адлюстроўваючы сапраўднае
Лепшыя апавяданні і
фельетоны К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы,
напісаныя ў час Вялікай
Раздзел 2. Асаблівасці сатырычнай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай
2.1. Вытокі сатырычнай паэзіі 1941 – 1945 гадоў.
Найбольшых поспехаў за гады вайны дасягнула беларуская паэзія, народжаная гераічнай барацьбой, выпрабаваннямі і верай у перамогу.
Тры пакаленні беларускіх паэтаў плённа працавалі ў гады вайны. Прыкладам самаадданага служэння роднаму народу і літаратуры, як і раней, з’яўляліся Я.Купала, Я.Колас. На якасна новыя рубяжы ўзышлі паэты сярэдняга пакалення: П.Броўка, П.Глебка, А.Куляшоў, М.Танк. Шчодра раскрыўся талент П.Панчанкі. Больш выразна выявіліся творчыя асаблівасці А.Астрэйкі, М.Лужаніна, М.Карыцкага, В.Віткі. Заявілі аб сабе маладыя аўтары А.Вялюгін, М.Аўрамчык, К.Кірыенка, П.Прануза. Слова паэтаў было вастрэйшай зброяй у змаганні з ворагам. Яно шырока пайшло ў масы ваюючага народа, зрабілася неад’емнай часткай яго духоўнага жыцця.
У першыя дні вайны найбольш распаўсюджанымі сатырычнымі творамі былі агітацыйныя плакатныя вершы. І гэта не выпадкова. Плакатны верш аказаўся найбольш зручнай формай для выканання тых задач, якія стаялі перад мастацтвам у грозныя дні, калі краіна мабілізоўвала ўсе сілы і сродкі для барацьбы з фашызмам.
Сатырычныя плакаты тлумачылі насельніцтву сур’ёзнасць небяспекі, якая навісла над краінай. У іх выкрываліся здрадніцкія паводзіны баязліўцаў і панікёраў, клеймаваліся недапушчальная легкадумнасць і бесклапотнасць, якая была ўласціва яшчэ некаторым савецкім грамадзянам.
Плакатныя творы мелі вялікую сілу ўздзеяння. Гэта сіла залежала не толькі ад надзённай, хвалюючай ўсіх тэматыкі, але і ад эмацыянальнай насычанасці ўсяго твора.
Прызначэнне і форма плакатнага верша патрабуе ад яго стваральнікаў умення лаканічна, проста, выразна і разам з тым страсна выказваць думкі і пачуцці. У гэтым сэнсе важную ролю адыграла шырокае выкарыстанне беларускімі пісьменнікамі традыцый “Вокнаў РОСТа” і творчая вучоба іх у Маякоўскага.
Побач з агітацыйнымі вершамі ў беларускай літаратуры даволі хутка занялі сталае месца і ўсе іншыя віды сатырычнай паэзіі, у тым ліку і сатырычны сюжэтны верш. Першыя такія вершы былі звязаны з вырашэннем чарговай баявой задачы, якую паставіла партыя перад прадстаўнікамі ідэалагічнага фронта, - пераканаўча даказаць непазбежнасць гібелі гітлераўскай авантуры і падтрымаць у савецкіх людзях веру ў перамогу.
Тэматычна гэтыя вершы будаваліся на прыкладах з гісторыі далёкіх і нядаўніх часоў, калі ўсе спробы іншаземных захопнікаў заваяваць Расію канчаліся ганебным правалам, а нярэдка і катастрафічным паражэннем.
Аўтары праяўлялі вялікую вынаходлівасць, імкнучыся, каб асноўная ідэя іх твораў гучала пераканаўча і ўспрымалася чытачом з цікавасцю. Яны стваралі цэлую галерэю арыгінальных і запамінальных вобразаў. Напрыклад: на малюнку бачым двух нямецкіх салдат – старога і маладога. Гэта прадстаўнікі двух пакаленняў “заваёўнікаў”. Яны колькі ёсць духу ўцякаюць ад наступаючай Чырвонай Арміі, пакідаючы разбітую тэхніку, раненых і забітых. На хаду стары гаворыць малодшаму салдату:
Дваццаць пяць гадоў назад
Бег я гэтак акурат
Каля рэчак і крыніц.
Мець бы ногі тыя, Фрыц! [“Раздавім фашысцкую гадзіну” № 38]
Разгортванне ўсенароднай партызанскай барацьбы на тэрыторыі Беларусі ставіла новыя адказныя задачы перад пісьменніцкай арганізацыяй. Перад пісьменнікамі востра паўстала задача ад сцвярджэння гістарычнага аптымізму ў публіцыстыцы перайсці да непасрэднага адлюстравання разнастайных форм і метадаў гераічнага змагання савецкага народа ў тыле нямецкіх войск. Працяглы час у акупіраванай Беларусі ў якасці карэспандэнтаў “Савецкай Беларусі”, агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” і радыёстанцыі “Савецкая Беларусь” працавалі паэт Антон Бялевіч і празаік Мікола Вішнеўскі. Аб ўсенародным змаганні беларускага народа яны расказвалі ў сотнях карэспандэнцый, нарысаў, замалёвак, інфармацый, артыкулаў...
Информация о работе Беларуская сатыра ваеннага перыяду (1941-1945)