Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Сентября 2014 в 09:19, курсовая работа

Краткое описание

Мэта курсавой работы – сцверджанне глыбіні, значнасці мастацкіх пошукаў М.Башлакова, непаўторнасці яго паэтычнага свету.
Задачамі курсавой работы з’яўляюцца даследаванне творчасці М.Башлакова, асэнсаванне крытычнай літаратуры па тэме, аналіз вершаваных радкоў паэта. У рабоце звернем увагу на ідэйна-вобразны свет яго паэзіі. Засяродзімся на праблемах, ідэях, матывах яго творчасці. Вялікая ўвага будзе скіравана на вобразны свет вершаў паэта, таму што кожны лірычны твор - гэта мысленне вобразамі, якое выражаецца пры дапамозе тропаў.

Содержание

Уводзіны 3
1 Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова 5
1.1 Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы 5
1.2 Вобраз маці ў вершах аўтара 10
1.3 Пейзажная лірыка ў творчасці паэта 12
2 Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара 15
2.1 Простыя тропы 17
2.1.1 Месца параўнання ў паэзіі Міхася Башлакова 17
2.1.2 Эпітэт 21
2.2 Складаныя тропы ў лірыцы Міхася Башлакова 24
2.2.1 Метафара 24
2.2.2 Адухаўленне. Персаніфікацыя 26
2.2.3 Метанімія ў творчасці Міхася Башлакова 28
2.2.4 Перыфраза ў вершаваных радках Міхася Башлакова 29
2.2.5 Роля гіпербалы ў творах паэта 30
3 Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля ў тэкстах пісьменніка 32
3.1 Ампліфікацыя 32
3.2 Анафара 33
3.3 Падваенне ў творах паэта 34
3.4 Кальцо 36
3.5 Антытэза як актыўны спосаб увасаблення парадаксальнасці аўтарскай думкі 37
Заключэнне 39
Спіс выкарыстаных крыніц 40

Прикрепленные файлы: 1 файл

курсавая1.doc

— 279.50 Кб (Скачать документ)

У пейзажным вершы “Журавель” паэт апісвае надыход ночы. Начную цішыню раптоўна прарэзвае жураўліны крык:

“Журавель”

 Рыхтавалася ноч цемрай далеч ахутаць.

Раптам крык адзінокі данёсся з вышынь.

Над палескай ракой, даганяючы сутань,

Журавель галасіў на ўсё неба адзін… (1, с.30)

Вобраз вячэрняй прыроды, сонечнага захаду гарманіруе з душэўнымі перажываннямі лірычнага героя, навявае смутак, задуменнасць. Пейзаж агорнуты жалем, перадае сугучныя душэўнаму стану паэта настрой суму і тугі.

У вершы “Дуб” М.Башлакоў стварыў вобраз магутнага дрэва, якое выклікае захапленне. У паэта дуб – сімвал моцы, жыццёвай сілы.

“Дуб”

 Гэты дуб, некрануты шчэ восенню,

Зелянее між вогненных дрэў.

Серабрыцца на досвітку росамі,

Векавы свой люляе напеў. (1, с.43)

Кожная лексема ў творы ўжыта з мэтай яскравай перадачы вобраза волата-дрэва. Вобразны малюнак адухаўленне ствараецца такім чынам, што асацыяцыі не толькі фарміруюць адухаўлення рэчаіснасці, але і малююць, адлюстроўваюць унутраныя настроі аўтара. Характэрнай асаблівасцю верша з’яўляецца элегічная танальнасць. Дрэва надзяляецца чалавечымі ўласцівасцямі. Краявід падаецца ў дынаміцы і нясе на сабе адбітак чалавечых пачуццяў і перажыванняў.

Уражвае сваім зместам верш “Заркапад”. У вершы хоць і апісваюцца змены пор года, аднак прысутнічаюць элементы філасофскага роздуму аб хуткацечнасці чалавечага жыцця:

“Заркапад”

 Так бяжыць, так змяняецца  час.

Час змяняе прыроду і нас. (1, с.10)

Вельмі ўдала паэт падбірае словы для апісання змен пораў года:

“Заркапад”

 Даспявае яблыкам жнівень.

Лістапад,

За акном лістапад.

Жоўтым лісцем засыпаны сад.

Ах, якая пара залатая!

Восень светлая дагарае.

Снегапад,

За акном снегапад. (1, с.9)

Але самая ўлюбёная пара года паэта – вясна. Ён будзе чакаць яе надыходу:

“Заркапад”

 Але цепліцца ў сэрцы надзея:

Сад вясною зазелянее. (1, с.10)

Як бачым, пейзажная лірыка М.Башлакова – гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар палескай зямлі. Яго вершы пявучыя. У іх адчуваецца цеплыня, мяккасць і шчырасць. Паэтычная мова М.Башлакова багатая і выразная. Яна ўвабрала ў сябе лепшыя моўныя каштоўнасці, створаныя народам.

Паэзія М.Башлакова з’яўляецца крыніцай натхнення для кампазітараў. Яна вабіць іх сваім песенным лірызмам, меладычнасцю, шчырасцю выказанага пачуцця. На словы паэта напісана каля ста пяцідзесяці музычных твораў. Напрыклад, выканаўца песні "Сiвы жораў" на вершы паэта заваявала прызавое месца на конкурсе 2004 года ў Юрмале.

 

2 Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара

 

 

Троп(ад грэч. tropos – зварот, паварот) – адзін з найважнейшых прыёмаў стварэння мастацкага вобраза ў літаратуры, пры якім слова набывае актыўны выяўленчы характар, выражае пэўнае пачуццё, эстэтычную ацэнку жыццёвай з’явы(3, с.160). Тропы з’яўляюцца універсальнай рысай усіх моў свету і асноўных знакавых сістэм. Яны ўзніклі разам з першымі спробамі мысліцельнай дзейнасці чалавека і сталі неад’емнай спадарожніцай, абавязковым элементам працэсу творчасці і пазнання. Тропы зазнавалі змены ў часе, развіваліся, набывалі новае аблічча,ускладняліся і трансфармаваліся, але ніколі не знікалі, бо галоўная сфера іх аселасці – моўны абсяг. Яны былі асновай міфалагічнага ўспрыняцця рэчаіснасці для далёкіх прашчураў і на сучасным этапе развіцця чалавецтва выконваюць сваю анталагічную ролю – спрыяюць стварэнню шматколернага малюнка свету, садзейнічаюць слоўна-паняційнаму спасціжэнню рэчаіснасці.

Таму заканамерна, што спецыфіку тропаў пачыналі даследаваць яшчэ ў антычнасці. Ужо ў вядомай “Паэтыцы” Арыстоцель валоданне тропамі вызначаў як рэдкую здольнасць. Сутнасцю паэтычнага таленту ён лічыў уменне бачыць свет у агульнай еднасці: “Важней за ўсё – быць здатным да метафарызацыі. Толькі гэта нельга запазычыць ад іншага. Гэта – рыса таленту, бо складаць выключныя метафары – значыць знайсці падабенства”(4, с.672). Ад славутага вучонага старажытнасці ідзе традыцыя лічыць метафарай усе віды тропаў, нават усе формы пераносных значэнняў. Відаць, ён найбольш вобразна і абагулена растлумачыў з’яўленне тропаў. Даследчык В.М.Жырмунскі лічыў, што ў паэтычным творы тэма не існуе абстрактна, незалежна ад сродкаў моўнага выяўлення, а ажыццяўляецца ў слове і таму падпарадкоўваецца тым самым законам мастацкай будовы, што і паэтычнае слова. Менавіта таму ён сцвярджаў, што “задачай агульнай, або тэарэтычнай, паэтыкі з’яўляецца сістэмнае вывучэнне паэтычных прыёмаў, іх параўнальнае апісанне і класіфікацыя”(5, с.325). Тэарэтычная паэтыка павінна абапірацца на канкрэтны гістарычны матэрыял, сістэму навуковых паняццяў, якія патрэбны гісторыі паэтычнага мастацтва пры рэалізацыі канкрэтных індывідуальных праблем. У аснову сістэмнай будовы паэтыкі павінна быць пакладзена класіфікацыя фактаў мовы, якую нам дае лінгвістыка, таму што матэрыялам паэзіі з’яўляецца слова. Кожны з фактаў, падпарадкаваны мастацкаму заданню, становіцца тым самым мастацкім прыёмам. Безумоўна, праблемы паэтыкі, стылістыкі на стыку лінгвістыкі і літаратуразнаўства актуальныя і сёння. Патрабуецца не толькі апісанне і сістэматызацыя паэтычных прыёмаў, але і выяўленне іх важнейшых стылёвых функцый у тыпалагічна найбольш істотных групах паэтычных твораў.

А.А.Патабня лічыў тропы “сілавымі лініямі мастацкай эстэтыкі”, бо яны належаць да асноўных кампанентаў фарміравання індывідуальна-аўтарскага стылю, выяўляюць асноўную канцэпцыю фарміравання апошняга (6, с.340-349). В.У.Вінаградаў  таксама лічыў тропы вызначальнай рысай мастацкіх стыляў. Паколькі тропы з’яўляюцца важнейшым сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння літаратурнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі, новымі сэнсавымі нюансамі, то і ў лінгвістыцы і ў літаратуразнаўстве ім належыць галоўнае месца.

Да сённяшняга часу няма адназначнага погляду на праблему аднясення пэўных сродкаў слоўнай вобразнасці да тропаў. В.Жырмунскі прытрымліваюцца думкі, што тропы - гэта словы са змененай семантыкай, у якіх “на першы план выходзяць прыметы, звычайна захаваныя сярод іншых, што ўтвараюць паняцце ці ўяўленне”(5, с.84). Суадносна з гэтым меркаваннем, да іх адносяцца метафара, метанімія, перыфраза і іншыя, акрамя эпітэта і параўнання, таму што апошнія выкарыстоўваюцца для вобразнага падкрэслівання той ці іншай прыметы, якая не змяняе значэння слова.

Г.Паспелаў да тропаў адносіць словы, ужытыя ў пераносным сэнсе і вылучае пры гэтым сярод іх, акрамя метафары, метаніміі, іроніі, простае параўнанне як від слоўнай выразнасці. Увасабленне, вобразны паралелізм, вобразы-сімвалы, што найбольш распаўсюджаны ў фальклорных творах, даследчык вызначае як сродкі слоўна-прадметнай вобразнасці, пры гэтым падкрэслівае іх іншасказальны змест(7, с.259). Як адзін з прыёмаў інтанацыйна-сінтаксічнай выразнасці, поруч з інверсіяй, антытэзай і іншымі, даследчык апісвае эпітэт(7, с.245-292). Але, на сам рэч, эпітэт выконвае найбольш эстэтычную функцыю, звязаную з патрабаваннямі зместу, ідэі твора, а не інтанацыйна-сінтаксічную.

У дачыненні да азначэння тропаў думку Г.Паспелава падтрымлівае В.Рагойша, які адносіць да іх і эпітэт, і параўнанне (простыя тропы), і ўвасабленне як від метафары (8, с.325), і сімвал (складаны троп) (8, с.296).

Эстэтычная функцыя тропікі непасрэдна звязана са спецыфікай выяўленчых магчымасцей лірыкі. Менавіта таму даследаванне тропаў дае мажлівасць выявіць пэўныя заканамернасці, шляхі і спецыфічныя рысы мастацкага пазнання свету; зразумець структуру формаў, шляхі іх утварэння, сістэматызацыю. Асабліва перспектыўным уяўляецца ў даследаванні тропаў вызначэнне індывідуальна-аўтарскіх наватвораў і даследаванне групаў важнейшых вобразных сродкаў, уласцівых асобным літаратурным жанрам. Варта вызначыць, у якой ступені і якімі тыпамі тропаў валодалі паэты-пісьменнікі, якім формам семантычнага пераносу аддавалі перавагу.

Нават просты агляд апошніх прац сведчыць, што ў лірыцы выкарыстоўваюцца практычна ўсе вядучыя віды тропаў, пачынаючы з найбольш простых (параўнанні, эпітэты) і завяршаючы найбольш ускладненымі (метафара, метанімія, сінекдаха, алегорыя, гіпербала, сімвал, іронія, перыфраза). Нягледзячы на тое, што лірыка генетычна звязана з народна-песеннай стыхіяй, яна застаецца ўсё ж такі выключна аўтарскай, хаця ўплыў і адчувальны. “У слове з жывым уяўленнем заўсёды ёсць і да самога забыцця прадстаўлення павялічваецца несуразмернасць паміж гэтым прадстаўленнем і яго значэннем, г.зн. прыметай, цэнтрам якіх яна становіцца. Так і паэтычны вобраз, кожны раз, калі ўспрымаецца і ажыўляецца тым, хто яго разумее, гаворыць яму штосьці іншае і большае, чым тое, што ў ім непасрэдна заключана. Такім чынам, паэзія ёсць заўсёды іншасказанне”(9, с.141).

Тропы складаюць у творы іншасказальную вобразнасць, калі вобраз узнік са збліжэння аднаго прадмета ці з’явы з другім. У гэтым і заключаецца найбольш агульная функцыя ўсіх тропаў:

 адлюстраванне у структуры  вобраза здольнасці чалавека  думаць па аналогіі, увасабляць, па словах паэта, “збліжэнне рэчаў далёкіх”, падкрэсліваючы такім чынам адзінства і цэласнасць навакольнага свету. Пры гэтым мастацкі эфект тропа, як правіла, тым мацнейшы, чым далей знаходзяцца адзін ад другога з’явы, што збліжаюцца;

 выяўленне сутнасці пэўнай  з’явы, звычайна схаванай, патэнцыяльнага паэтычнага сэнсу, які захаваны(10, с.248).

Стылістычная афарбоўка тропа заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад звычайнага абазначэння прадмета ці з’явы словам, адбываецца пераразмеркаванне прымет такім чынам, што на першы план выступаюць прыметы, што звычайна былі захаваныя сярод іншых, якія ўтвараюць паняцце ці ўяўленне (11, с.194-195).

Тропамі з’яўляюцца словы, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні з мэтай стварэння вобраза, адметнасцю якіх з’яўляюцца вобразнасць, іншасказальнасць, цэласнасць. Існуюць тропы простыя (параўнанне і эпітэт) і складаныя (метафара, метанімія, сінекдаха, гіпербала, сімвал, іронія, перыфраза).

 

 

 

2.1 Простыя тропы

 

 

2.1.1 Месца параўнання  ў паэзіі Міхася Башлакова

 

 

Самы просты від тропа - параўнанне, якое з’яўляецца пачатковай стадыяй для больш складаных відаў. Параўнанне часцей за ўсё падкрэслівае галоўную адзнаку прадмета ці з’явы:

“Бусел”

 І выраслі рукі нячутна

Даўгія, як крылы буслоў. (1, с.5)

“Раніца на Прыпяці”

 І, як на цвік, на рог казліны

Хлапчук павесіў свой картуз. (1, с.10)

“Па грыбы”

 І як грыбы,

Збіраю я радкі. (1, с.13)

“Асенні цягнік”

 Жыццё, як хуткі поезд, прамільгнула.

Калі і як? Паверыць не магу. (1, с.17)

Сутнасць параўнання заключаецца ў супастаўленні двух ці некалькіх прадметаў, з’яў з мэтай тлумачэння сутнасці аднаго праз характэрныя прыметы, уласцівасці другога, што абумоўлена пэўным падабенствам. Словы, якія параўноўваюцца, нясуць імпліцытную сэнсавую нагрузку, з’яўляюцца нібы ланцужком паміж пунктам погляду аўтара і аб’ектам (12, с.55). Параўнанне спрыяе канкрэтызацыі вобраза, хаця не адмаўляе выразнай суб’ектыўнай афарбоўкі і экспрэсіі. Як сведчыць антычная паэтыка, параўнанне ўжываецца тады, калі выкарыстанне метафары падаецца надта небяспечным. Параўнанне, хоць і з’яўляецца паводле сваёй прыроды разгорнутай метафарай, успрымаецца ўсё ж больш звыкла, бо яно не мае той “мудрагелістасці, што ўласціва апошняй” (13, с.251).

Паэтычныя параўнанні павінны валодаць нечаканасцю, верагоднасцю, дакладнасцю (14, с.11). Параўнанне пашырае сваю семантыку вобразнымі асацыяцыямі, якія ўзнікаюць у свядомасці слухача. Гэта адрознівае вобразныя параўнальныя канструкцыі ад нявобразных, што ўзнікаюць па аналогіі і вобразна не суадносяцца (15, с. 128). Параўнанні вызначаюцца навукоўцамі то тропамі, то фігурамі, таму і існуюць розныя трактоўкі пры іх класіфікацыі. Адны даследчыкі не бачаць ў параўнанні змянення значэння слова, другія разглядаюць яго як семантычную адзінку, утвораную за кошт семантычнага пашырэння сэнсу слова. Прааналізаваная літаратура дае падставу меркаваць, што параўнанне - просты троп, таму што мае механізм трапеізацыі (16, с.186). На думку В.Д.Старычонка, параўнанне - асноўны, першы механізм утварэння метафары, кірунак далейшага развіцця семантычных пераўтварэнняў слова. Пры гэтым “выражаюцца адносіны дадзенага калектыву (ці індывідуума) да аб’ектыўнай рэальнасці” (17, с.31).

Часта назіраюцца разгорнутыя параўнанні, якія падкрэсліваюць адзіную ідэю, адзіную тэму, адзіны падыход. Для творчасці М.Башлакова характэрна выкарыстанне такіх параўнанняў, якія скіраваны на аўтарскія асацыяцыі роднай прыроды, замілавання роднай прыродай, сваёй Радзімай:

“Бусліныя берагі”

 Буслы клякочуць, як нідзе на свеце,

Шуміць паветра ад узмахаў крыл. (1, с.28)

“Дарогі Палесся”

 Дарогі Палесся, дарогі Палесся,

Як птушкі ў вырай, удалеч ляцяць… (1, с.28)

“Прадвесне”

 І промень, нібы вострая сякера,

Насечкі робіць на ствале зімы. (1, с.21)

“Крыгаход”

 Нібыта суседкі  ля студні,

Сабраліся лодкі ў круг. (1, с.21)

“Яніна”

 За вокнамі гронкі рабіны

Гараць, нібы вусны дзяўчыны. (1, с.48)

М.Башлакоў імкнецца да вылучэння адпаведнага настрою, пачуццяў, глыбіні перажыванняў, што ў значнай ступені садзейнічае канкрэтызацыі, нагляднасці:

“Апошні палескі паром”

 Нібы вецер у мокрым трысці,

Плача-плача душа ад адчаю… (1, с.48)

“Вандроўнік”

 Нібы з далёкіх вякоў,

Трубіць над поймаю рог,

Ціхім пранізвае жалем. (1, с.55)

“Размова з Янкам Купалам”

 Што ж мы кідаемся

Матчынай мовай,

Нібы апошнія грэшнікі? (1, с.66)

“Вандроўнік”

 Полымя б’ецца,

Нібы начны матылёк. (1, с.56)

Информация о работе Асноўныя ідэі, матывы і вобразы паэзіі Міхася Башлакова