Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 22:51, реферат
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII -XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу - полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
Студэнткі гістарычнага факультэта
201 групы
Драгуновай Ксеніі
Мінск, 2013
Уступ
Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIII ст. характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII -XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу - полілінгвістычны характар. 3-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура - культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мовах, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў.
Літаратура
На мяжы паміж гуманістычным
Адраджэннем і культурай барока
сфарміравалася творчасць Сімяона
Полацкага і тэарэтыка
Таленавіты вучоны і публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч М. Сматрыцкі (1577-1633) больш вядомы сваім сучаснікам як пісьменнік-палеміст, аўтар шматлікіх твораў, сярод якіх вылучаецца "Фрынас" (1610), дзе пісьменнік выступае супраць акаталічвання і прыняцця царкоўнай уніі. За выданне гэтага твора быў прыгавораны да турэмнага зняволення другі пісьменнік-публіцыст, педагог, царкоўны дзеяч, адметны прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620).
З канца ХVІ ст. у еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў з’яўленні "высокай" паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі (1629-1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў "Ветроград многоцветный" і "Рифмологион". Новай для беларускай паэзіі стала палітычная сатыра ("Прамова Мялешкі", "Ліст да Абуховіча"), якая высвятляе заганы тагачаснага грамадства.
Значную ролю ў культурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на Беларусі стала батлейка – народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе рэпертуар складаўся з 2 частак – кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага своеасаблівага "тэатра аднаго акцёра" складалася з песень, танцаў, дыялогаў і маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, так і інтэрмедыі – кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове, пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедый стаў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай мове – "Камедыя" К. Марашэўскага і "Лекар міжволі" М. Цяцерскага.
У ХVІІІ ст. адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх – Нясвіжскага – складаўся першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Ўршулі Францішкі Радзівіл. У другой палове ХVІІІ ст. З’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове, Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На сто год раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленні спектаклей павільёны. У 70-я гады ХVІІІ ст. працаваў "плавучы тэатр" на Агінскім канале. Беларускія акторы складалі аснову труп сталічных, у тым ліку Варшаўскага, тэатраў.
У другой палове ХVІ ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першым творам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл Божага цела – езуітаў (архітэктар – італьянец Я.М. Бернардоні (1554–1593)), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль Джэзу. Увогуле, стыль барока ў беларускай архітэктуры меў некалькі этапаў свайго развіцця.
1-ы этап – ранні (канец
ХVІ – першая палова ХVІІ
ст.) характарызуецца пошукам
2-гі этап – сталы (другая
палова ХVІІ ст. –1730-я гады) стабілізацыя
2-вежавай базілікі, павелічэнне
колькасці ярусаў вежаў,
3-ці этап – позні – у
культавай архітэктуры – "
У культавым драўляным дойлідстве
фарміруюцца адметныя традыцыі на Палессі
і паўночным усходзе. Палессе
прадстаўлена 2 групамі храмаў, –
яруснай кампазіцыі з двух-трох шатровымі
вярхамі і асіметрычнымі
Пасля падпісання Люблінскай уніі (1569) уплыў Польшчы на беларускую культуру становіцца ўсё больш значны. Беларуская мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымае пастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна польскай мовы. У пачатку ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. У кнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам беларускай мовы застаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю.
З апошняй чвэрці ХVІІІ ст. на беларускіх
землях пачынаюць распаўсюджвацца
ідэі Асветніцтва – антыфеадальнай
буржуазнай ідэалогіі перыяду станаўлення
капіталістычных адносін. Яна сцвярджала
прыярытэт асветы, навукі і розуму
ў жыцці грамадства, асобы і
дзяржавы. Асаблівымі рысамі беларускага
Асветніцтва можна назваць
У Еўропе яшчэ з канца ХVІІ ст. пачынаецца працэс секулярызацыі жыцця, што вылілася, перш за ўсё, у пераходзе школьнай адукацыі з-пад кантролю царквы пад апеку дзяржавы. У 1773 г. ў Рэчы Паспалітай быў ліквідаваны ордэн езуітаў. Гэта супала з пачаткам рэформы ў сферы адукацыі – стварэннем Адукацыйнай камісіі. Яна імкнулася ўсталяваць поўны кантроль над усёй сістэмай асветы ў краіне. Прадугледжваўся свецкі характар, шматпрадметнасць і 3-ступенчатасць сістэмы адукацыі: (парафіяльныя акруговыя і падакруговыя школы, Галоўная школа ВКЛ – былая Віленская езуіцкая акадэмія). Але запланаванае адукацыйнай камісіяй не было праведзнна ў жыццё, гэтаму супрацьстаяла каталіцкае духавенства, феадалы і рэаліі часу – падзелы Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва паўплывалі на творчасць філосафа К. Лышчынскага (1634? – 1689), які напісаў трактат "Аб неіснаванні бога", Г. Каніскага (1717–1795), І. Капіевіча. Да прац, што ўтрымлівалі ідэі свецкага развіцця навук, адносяцца работы філосафаў К. Нарбута і Б. Дабшэвіча, матэматыка і астранома М. Пачобута-Адляніцкага, гісторыка А. Нарушэвіча. Ідэі французскіх асветнікаў прапагандавалі прыдворныя тэатры.
Становішча культуры беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай было вельмі няпростым. Скончыўся "залаты век", узмацніўся польскі ўплыў. Носьбітамі сапраўды беларускай мовы, культуры, традыцый сталі сяляне і гарадскія нізы.
Жывапіс
З перыяду XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым развіцці гэтай галіны мастацтва.
Манументальны жывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіх праваслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі (касцёлы распісвалі пераважна замежныя майстры). Так, у XVII ст. былі распісаны Петрапаўлаўская царква ў Мінску, цэрквы ў Оршы, Магілёве, Віцебску. У XVIII ст. распісалі праваслаўныя храмы ў Слаўгародзе (Прапойску), Чачэрску, уніяцкія – Сафію ў Полацку (адстроена Я.Глаўбіцам і Б.Касінскім ў 1738-1750-я гг.) і Крыжаўздвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра (мастак Шаталовіч, 1772 г.) і іншыя.
Каталіцкія касцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся на Беларусі на прыканцы XVI ст. Тыповыя рысы барока – дэматэрыялізацыя плоскасці сцяны, любоў да вычварнасці, “разарваных” архітэктурных форм, пышнасці, тэатральнасці, знешняй эфектнасці. Сярод найбольш яскравых прыкладаў – афармленне касцёлаў францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы (XVII ст.), касцёла св. Станіслава ў Маглёве (1765 г., мастак Пятро Паўлоўскі). У роспісах касцёлаў мастакі выкарыстоўвалі кампазіцыі вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў. У другой палове XVIII ст. у архітэктуры і афармленні некаторых помнікаў выразна назіраюцца рысы класіцызму (размалёўка касцёла Тадэвуша ў Лучаі).
Іконапіс на Беларусі адчуў на сабе
ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх
тэндэнцый, але ўсё ж характарызавалася
захаваннем нацыянальных традыцый, выпрацоўкай
асабістых прынцыпаў. У выніку сінтэзу
розных напрамкаў фарміруецца
Гістарычныя ўмовы (Люблінская і Брэсцкая
ўніі) і ўплыў заходнееўрапейскай
культуры паспрыялі таму, што ў
іконапіс пранікаюць рэалістычныя пачаткі.
Помнікам першай паловы XVII ст. “Маці
Боская Адзігітрыя” з Жыткавіч і
“Ілья” з Крычава ўласцівы адыход
ад іканапіснай манеры пісьма, увядзенне
арнаментыкі і дэкаратыўнага
афармлення поля абразоў драўлянымі
накладкамі з “каменнямі”. Такім
чынам, абразы пераўтвараліся ў “карціны
з рамамі”, што сведчыць пра разбурэнне
канону іконапісу на Беларусі. Яшчэ
больш перадавыя памкненні
У помніках сярэдзіны – другой паловы XVII ст. мастакі інтэнсіўна ўводзяць у свае творы архітэктурны і ландшафтны пейзаж, персанажы апранаюць у адзенне сваёй эпохі. Прыклады – “Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская” з Быхава (1659 г.), “Уваскрасенне – Сашэсце ў пекла” з Чачэрска (1678 г.).
У помніках XVIII ст. іконы яшчэ больш
паходзілі на помнікі свецкага жывапісу,
што выявілася ў перадачы прасторы,
архітэктурных дэталях, размяшчэнні
фігур “Аўраамій і Меркурый Смаленскія”,
“Пакланенне вешчуноў” (1723-1728 гг.),
а ў помніках сярэдзіны стагоддзя
з’яўляюцца элементы барока, адчуваецца
блізкасць да фальклору, але некаторыя
помнікі гавораць пра зніжэнне ўзроўня
прафісійнага майстэрства мастакоў.
Іканапісцы як і раней, у асноўным
паўтаралі традыцыйныя
Партрэтнае мастацтва ў XVII-XVIII стст.
развівалася пад уплывам
Информация о работе Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў