Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст. і іх наступствы на беларускіх землях

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Сентября 2013 в 00:52, реферат

Краткое описание

Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне супраціўнікаў. Першыя казацкія “загоны” атрымалі падтрымку простага насельніцтва, сяляне далучаліся да казакаў і вынішчалі маёнткі шляхты, гараджане адчынялі брамы. Першы “загон” атамана Галавацкага разграбіў ваколіцы Брагіна, Лоева, Гомеля. Шляхта, каталіцкае духавенства і асабліва езуіты вынішчаліся. У чэрвені 1648 г. атрады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Мікуліцкага, Няпаліча рассыпаліся па ўсяму Палессю і сталі захопліваць гарады – Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Бярэсце. Паплечнік Хмяльніцкага, беларус Сакалоўскі здолеў захапіць Бабруйск.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Войны сярэдзіны 17-пачатка 18 стст. і іх наступствы на беларускіх землях.docx

— 34.63 Кб (Скачать документ)

На элекцыйным сейме ў 1669 г. нечакана для многіх каралём  выбралі маладога Міхаіла Карыбута Вішнявецкага (1669-1673 гг.), багацейшага  магната Рэчы Паспалітай, які валодаў  вялікімі латыфундыямі на Ўкраіне. Адразу пасля выбрання каралю прыйшлося  ваяваць з Турцыяй, якая здолела  захапіць Правябярэжную Ўкраіну (Левабярэжная Ўкраіна была ў складзе Расіі). Пад час вайны Вішнявецкі нечакана памёр у лістападзе 1673 г. На прастол  Рэчы Паспалітай пратандавалі каля дзесяці  кандыдатаў, але абраны быў каронны  гетман Ян Сабескі (1674-1696 гг.), які вылучыўся  перамогамі над туркамі. У знешняй  палітыке галоўным напрамкам дзейнасці  Сабескага быў паўднёвы. Кароль Рэчы Паспалітай скалочваў антытурэцкую кааліцыю з еўрапейскіх краін, у якую запрасілі і Расію. 12 верасня 1686 г. з Масквой быў заключаны “вечны мір”, умовы якога паўтаралі ўмовы Андрусаўскага перамір’я.

Ва ўнутрананых справах  вялікі ўплыў атрымалі магнацкія  групоўкі і каталіцкая царква. Пасля  вайны з Расіяй апошнія праваслаўныя шляхціцы перайшлі ў каталіцтва, а  на праваслаўе пачалося наступленне. У 1668, 1674 і 1677 гг. прынятымі пастановамі  значна абмяжоўваліся правы праваслаўных, ім забаранялася займаць дзяржаўныя пасады, пакідаць межы дзяржавы, праводзіць набажэнства. У 1676 г. праваслаўныя брацтвы  былі пазбаўлены права зносін з канстантынопальскім  патрыярхам, у 1699 г. забаранялі праваслаўным займаць пасады ў магістраце. Адначасова прыніжалася роля ВКЛ у агульнай дзяржаве – Рэчы Паспалітай. Насуперак рашэнням Люблінскага сейму 1569 г. толькі кожны трэці сейм праходзіў у Гродна, але і гэта чаргаванне часта зрывалася. У 1696 г. беларуская мова была пазбаўлена статуса дзяржаўнай мовы ВкЛ на карысць польскай.

Свавольства магнатаў у ВкЛ  асабліва выразным стала падчас новай  элекцыі пасля смерці Яна Сабескага. Буйныя валоданні магнатаў – “дзяржавы” ўключалі сотні вёсак і гарадоў, у тым ліку былых дзяржаўных, перададзеных феадалам за ваенныя даўгі. У “дзяржавах”  магнаты выдавалі асабістыя законы, трымалі прыватнае войска – “надворныя харугвы” з залежнай шляхты. Пакуль кіраваў Сабескі, пераважную ролю ў  дзяржаўным жыцці ВкЛ мелі Сапегі. Радзівілы пасля Кейданскага  дагавору са Швецыяй некаторы час  вядучых роляў не займалі, але  яны разам з Пацамі і Агінскімі  былі вельмі незадаволены ўзвышэннем Сапегаў. Таму са смерцю Сабескага супраць  іх выступілі астатнія магнаты княства. Пачатак грамадзянскай вайны  супаў з выбраннем каралём  Фрыдрыха Аўгуста ІІ Саксанскага (1697-1733 гг. з перарывам у 1706-1709 гг.), які  атрымаў прозвішча Моцны. Аўгуст ІІ спрабаваў прымірыць бакі нават  з дапамогай цара Пятра, але беспаспяхова. Надворныя харугвы магнатаў Агінскіх і Сапегаў палілі маёнткі адзін  аднаго па ўсёй Беларусі. Толькі 18 лістапада 1700 г. варожыя бакі сышліся для  бітвы пад Алькенікамі, у якой Сапегі былі разбіты і выгнаны  з дзяржавы. Пры падтрымке Агінскіх Аўгуст ІІ стаў выношваць праект аб пераўтварэнні ВкЛ у самастойную  спадчынную манархію, гэта не спадабалася  шляхце і іншым магнатам, яны звярнуліся за дапамогай да рускага цара, нават  паабяцалі яму права пратэктарату над княствам. Тым часам выгнаныя Сапегі падаліся да шведскага караля Карла XII – як раз пачыналася Паўночная  вайна 1700-1721 гг.

Паўночны саюз, складзены  па прапанове рускага цара Пятра  з Даніі, Саксоніі, Рэчы Паспалітай і Расіі павінен быў пакласці канец панаванню Швецыі на Балтыке  – амаль усё ўзбярэжжа знаходзілася ва ўладанні Стакгольма. Рэч Паспалітая жадала вярнуць страчаную Лівонію (ці Ліфляндыю) і хутка ўвайшла  ў саюз з Расіяй. Аднак пачатак  вайны быў катастрафічны для  саюзнікаў. Адным рэйдам Карл XII вывеў  з вайны Данію, другім – разбіў рускіх пад Нарвай, трэцім – саксонцаў  і палякаў пад Рыгай – усё ў 1700 г. У пачатку 1702 г. шведы разам з Сапегамі ўступілі на тэрыторыю ВкЛ, разрабавалі Гродна і яго наваколле, захапілі Вільна і Коўна. Войскі ВкЛ і Польшчы не рашаліся на бой са шведскім каралём.. Пры падтрымцы Сапегаў і некаторых магнатаў, акупанты 13 ліпеня 1704 г. выбралі каралём Станіслава Ляшчынскага. Верная Аўгусту шляхта арганізавала ў тым жа 1704 г. Сандамірскую канфедэрацыю і запрасіла рускія войскі на дапамогу. Яшчэ раней, у 1703 г., гэта зрабіла Генеральная канфедэрацыя беларускай шляхты. Тэрыторыю краіны спусташалі не толькі шведскія інтэрвенты, але і свае феадалы рабавалі маёнткі сваіх жа суседзяў. Войскі Агінскага і Вішнявецкага цярпелі паразу за паразай ад шведскіх атрадаў. Хутка на Беларусі з’явілася яшчэ адна армія – руская. Восенню 1704 г. шасцідзесяцітысячная армія пад кіраўніцтвам Рапніна была ўжо на тэрыторыі ВкЛ. Разам з войскам некаторы час знаходзіўся і Пётр. Да канца лета 1705 г. уся тэрыторыя ВкЛ кантралявалася рускімі войскамі, але пасля некалькіх хуткіх удараў Карла XII рускія да 1706 г. былі выцяснены ў усходнюю Беларусь. Тым часам шведы ў 1706-1707 гг. спалілі Нясвіж, Клецк, Полацк, Наваградак і асадзілі Ляхавічы. У 1706 г. Карл XII прымусіў капітуляваць Аўгуста ІІ і падпісаць Альтранштацкі мір, па якому Аўгуст пазбаўляўся кароны Рэчы Паспалітай (захаваў толькі карону герцага саксонскага), разрываў саюз з Пятром, выплочваў значную кантрыбуцыю Швецыі. Але шляхта і магнаты Сандамірскай канфедэрацыі не прызналі гэты мір і працягвалі ваенныя дзеянні.

Пры адступленні руская армія  спаліла Мсціслаў, Оршу, Віцебск, Магілёў. Таму галоўныя сілы шведаў накіраваліся на яшчэ неразрабаваную саюзную Ўкраіну (гетман Мазепа быў саюзнікам Карла XII). На Ўкраіну з Рыгі праз усю  Беларусь накіраваўся вялізарны  шведскі абоз з 7 тыс. павозак з  ваеннай амуніцыяй пад аховай корпуса генерала Левенгаўпта. 28 верасня 1708 г. каля вёскі Лясная рускія войскі захапілі абоз, а шведскі корпус разбіты. Хутка пад Палтавай Пётр перамог у генеральнай бітве  Карла XII, які збег у Турцыю. Беларусь была ачышчана ад шведаў і прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. Ян Сапега прасіў амністыі ў Пятра і 11 лістапада 1709 г. капітуляваў са сваёй арміяй у 15 тыс. штыкоў. “Вялікі” Варшаўскі  сейм 1710 г. аднавіў на каралеўстве  Аўгуста ІІ Моцнага. Межы Рэчы Паспалітай не змяніліся, але ў гарадах стаялі расейскія гарнізоны, а непаспеўшая  аднавіцца гаспадарка зноў ляжала ў  руінах. Колькасць насельніцтва зменьшылася  з 2,2 млн. Да 1,5 млн. – кожны трэці  беларус загінуў пад час Паўночнай  вайны і міжусобіц, што яе суправаджалі.

Пры падтрымке свайго сябра  Пятра Аўгуст паспрабаваў узмацніць  асабістую ўладу – у Еўропе ўсюды ўсталяваліся абсалютысцкія  манархіі. Супраць гэтых намераў  выступіў Людзвіг Пац і магнаты  ВкЛ. 23 сакавіка 1716 г. была ўтворана антыкаралеўская  Канфедэрацыя ліцтінскай шляхты, якая выступала супраць моцнай каралеўскай  улады і за захаванне “залатых шляхецкіх вольнасцяў”. Пры ўмяшальніцтве  Пятра ў 1717 г. адбыўся так званы  “нямы” сейм, які працягваўся толькі 7 гадзін і зацвердзіў умовы прымірэння караля і шляхты. Па яму захоўваліся ўсе шляхецкія вольнасці, значна абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, асабліва гетмана, значна скарачалася воўска ВкЛ – не больш 6 тыс. чалавек. Відавочнай стала поўная залежнасць Рэчы Паспалітай ад расійскай дзяржавы, якая разам з іншымі суседкамі Польшчы і ВкЛ змовілася падтрымліваць бязладдзе ў дзяржаве. У 1720 г. такую дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія. Далейшае караляванне Аўгуста ІІ было адзначана наступленнем на праваслаўе і ўніяцтва. Згодна з умовамі ўніяцкага сабора, які быў скліканы ў Замосці (Польшча), уніяцкая царква прымала ўсе дагматы каталіцкай царквы, уводзіўся цэлібат, уняцкія святары павінны апранацца як і каталіцкія, храмы перабудоўваліся на кшталт касцёлаў. У 1732 г. на варшаўскім сейме ўзяліся за праваслаўных. Было забаронена выбіраць іх на сеймы і ў склад трыбуналаў, прымаць на працу ў ваяводствах, гарадах і замках. Святары маглі праводзіць абрады толькі з дазволу ксяндзоў. Дзеці ў змешаных браках прымусова запісваліся каталікамі.

Пасля смерці Аўгуста ІІ у барацьбе з былым каралём  Станіславам Ляшчынскім за карону Рэчы Паспалітай перамог сын першага  Аўгуст ІІІ (1733-1763 гг.). Адзінае, што вызначае гэта кіраванне – адсутнасць войнаў. Гэта зразумела. Моцныя суседзі –  Расія, Аўстрыя і Прусія не жадалі разбурэння слабай дзяржавы, якая была бар’ерам паміж імі. Аднак ва ўнутраных  справах кароль не меў ніякіх рычагоў  уціску. Аўгуст ІІІ увесь час жыў  у Дрэздэне, сталіцы свайго герцагства, дзе ён быў абсалютным уладаром, а Рэч Паспалітую наведваў пад  час сеймаў і паляванняў. Пасля  яго смерці ў тым жа Дрэздане карона пад уціскам Кацярыны ІІ, рускай імператрыцы, дасталася яе фаварыту Станіславу Аўгусту Панятоўскаму (1764-1795 гг.), які стаў апошнім каралём  Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім. Панятоўскі быў стаўленнікам Чартарыйскіх, якія ваявалі супраць  Патоцкіх і іх кандыдата – Караля Радзівіла. Так, без міжусобіц не абыходзілася ні водная элекцыя –  выбранне караля. Але на канвакацыйным  і элекцыйным сеймах не дзейнічала права “liberum veto”, таму Чартарыйскія паспрабавалі правесці шэраг рэформ па ўмацаванні дзяржавы, якія шляхта правальвала  на вальных сеймах. Перад выбраннем  новага караля былі прыняты рашэнні: аб усталяванні рэгламенту сеймавых паседжанняў; аб адмене права “liberum veto” у вырашэнні гаспадарчых  спраў; праведзены змены ў фінансавай і судовай сістэмах. Былі адменены ўнутраныя гандлёвыя пошліны, праведзена рэвізія дзяржаўных маёнткаў. На сейме 1766 г. шляхта адкрыта выступіла супраць  гэтых рэформ, якія падрывалі “залатыя шляхецкія вольнасці” і запрасілі  дапамогі ў Расіі. Рускі пасол  Рапнін выставіў ультыматум – вярнуць  “liberum veto” і ўраўняць праваслаўных у правах з католікамі. У падтрымку  гэтых патрабаванняў у 1767 г. былі створаны Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты, Торуньская канфедэрацыя пратэстанцкай  шляхты. Патрабаванні Расіі былі прынятыя ў 1768 г., а рэформы Чартарыйскіх праваліліся. Але шляхта, падбухторваемая каталіцкімі  святарамі, рашуча выступіла супраць  ураўнання праваслаўных у правах з каталікамі. У лютым 1768 г. Юрыем  Пуласкім была сабраная Барская канфедэрацыя – супраць праваслаўя і Расіі. Канфедэраты былі разбітыя ўрадавымі польскімі і рускімі войскамі, але паспелі ўцягнуць Расію ў вайну з Турцыяй, якую першая бліскуча выйграла. Адначасова рускія войскі нанеслі шэраг паражэнняў войскам канфедэратаў, якімі кіравалі Міхаіл Пац, Іосіф Сапега, Міхаіл Казімір Агінскі. Апошні быў разбіты А.Суворавам у кастрычніку 1772 г. пад Сталовічамі каля сучасных Баранавіч. Па прапанове Фрыдрыха ІІ, караля Прусіі, Расія ўзнагароджвалася за перамогу над туркамі ўсходнімі землямі Рэчы Паспалітай, ды і Прусія, разам з далучыўшайся да яе Аўстрыяй, атрымлівалі пэўныя тэрыторыі. Згодна з Пецярбургскай дамовай ад 5 жніўня 1772 г., Расія атрымала ўсходнія і паўночныя беларускія землі з Полацкам, Віцебскам (Полацкая губерня), Оршай, Магілёвам, Гомелем (Магілёўская губерня) і захоўвала агульны пратэктарат над Рэччу Паспалітай. Гэта быў пачатак канца агульнай дзяржавы Польшчы і ВкЛ.

Раздзел дзяржавы астудзіў частку шляхты і магнатаў, і яны  пайшлі на некаторыя рэформы. У 1773 г. маёмасць забароненага рымскім папай  ордэна езуітаў была перададзена  створанай па ініцыятыве Іаахіма  Храптовіча Адукацыйнай камісіі  – першаму ў Еўропе свецкаму міністэрству адукацыі. Камісія пачала праводзіць рэформу адукацыі. У тым жа годзе  зноў абмежавалі “liberum veto” па гаспадарчых  пытаннях; стварылі Скарбовую камісію, якая кіравала дзяржаўнымі фінансамі  і выконвала судовыя функцыі  па фінансавых справах і наглядала  за гандлем. У 1775 г. была створана Пастаянная рада пры каралі з ліку 18 сенатараў. Яны вырашалі пытанні сазыву сеймаў, прызначалі на дзяржаўныя пасады, пякліся  аб дзяржаўнай бяспеке. Акрамя таго, у 1775 г. была ўведзена адзіная Генеральная  мытная пошліна, абавязковая для  ўсіх, хто займаецца знешнім гандлем  – у тым ліку і караля з феадаламі; была ўведзена адзіная працэнтная стаўка па пазыкам; шляхце дазвалялася адкрыта  займацца гандлем, а мяшчанам набываць зямельную маёмасць. У чэрвені 1791 г. у Пінску была сабрана Генеральная  кангрэгацыя іерархаў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якой дазволена  было абраць трох епіскапаў, мітрапаліта. Царква была падначалена Канстантынопальскаму патрыярху. Гэтым праваслаўныя выводзіліся  з падначалення рускаму Свяцейшаму Сіноду.

Найбольш паслядоўныя  рэформы звязаны з дзейнасцю  Чатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. Сярод  гэтых рэформ – адміністрацыйнага  падзелу; утварэнне цывільна-ваенных  камісій; але галоўная падзея сейма  – прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Згодна з ёй: адмянялась выбарнасць караля – улада перадавалась па спадчыне; адмянялася права “liberum veto”; забараняліся шляхецкія канфедэрацыі; выканаўчая ўлада перадавалася каралю і Радзе, якая складалася з прымаса і пяці міністраў; захоўваліся ўсе прывілегіі шляхты, але на выбарах у сейм маглі ўдзельнічаць толькі землеўладальнікі; сейм стаў заканадаўчай уладай, у яго  склад дапушчаліся прадстаўнікі мяшчанства, абвяшчалася свабода  гарадоў; значна павялічвалася колькасць  войска, ліквідаваліся прыватныя  арміі; касавалася Вялікае княства  Літоўскае – Рэч Паспалітая абвяшчалася  ўнітарнай дзяржавай аднаго народа (вядома, польскага); забаранялася ўладальнікам забіваць сваіх сялян, яны браліся  пад ахову дзяржавы. Так, разам з прагрэсійнымі рысамі канстытуцыя некаторых пытаннях была значна абмежаванай.

Магнаты і беззямельная шляхта рашуча выступілі супраць канстытуцыі, яны прызвалі на дапамогу Кацярыну ІІ. У маі 1792 г. у Таргавіцах абвешчаны  акт канфедэрацыі супраць улады, канстытуцыі, за вяртанне шляхецкіх  вольнасцяў. Адначасова з тымі ж  мэтамі была ўтворана самастойная Генеральная  канфедэрацыя ВкЛ. Пад абаронай рускіх вайскаў канфедэраты хутка забралі  ўладу ў дзяржаве, да канфедэратаў далучыўся і кароль. Усе рэформы  былі адменены, але расейскія войскі, заняўшы ўсю Беларусь, Падолле  і Варшаву чакалі. Хутка паміж  Расіяў і Прусіяй узнікла дамоўленасць аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Ён адбыўся ў 1793 г. паводле Пецярбургскага пагаднення да Расіі адышла цэнтральная  Беларусь з Мінскам, Барысавам, Пінскам, Слуцкам (Мінская губерня), а таксама  Правабярэжная Ўкраіна. Прусія забрала  Торунь і Гданьск з прылеглымі тэрыторыямі. На “нямым” сейме ў  Гродне ў 1793 г. акт падзелу пад  рускімі штыкамі быў зацверджаны  шляхтай. Сярод патрыятычнай шляхты дзеянні Расіі і Прусіі вызвала  выбух недавольства. 24 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне, кіраўніцтва якім узяў Тадэвуш Касцюшка, беларускі  шляхціц і вядомы дзеяч вайны  за незалежнасць Паўночнай Амерыкі. “Кракаўскі акт паўстання” абяцаў вярнуць Канстытуцыю 3 мая 1791 г., вызваліць  тэрыторыю дзяржавы ад іншаземных войскаў  і замацаваць суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Пасля перамогі паўстання ў Варшаве, 23 красавіка паўстала Вільня. Кіраваў  паўстаннем у ВкЛ Якуб Ясінскі, прыхільнік рашучых радыкальных пераўтварэнняў у рэчышчы Французскай рэвалюцыі. Вільня была ачышчана ад рускіх войск, была створана Найвышэйшая літоўская  рада – орган кіраўніцтва паўстаннем у ВкЛ. Паўстанцам спрыяў поспех –  рускія войскі былі выціснуты за мяжу першага падзела, да войскаў Ясінскага далучыўся гетман ВКЛ Міхаіл Казімір Агінскі. Каб прыцягнуць на свой бок сялян, Касцюшка выдаў “Паланецкі ўніверсал”, згодна якому сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, вызваляліся ад прыгонніцтва. Каб вырашаць спрэчкі паміж панамі і сялянамі ўводзілася пасада дазорцаў. Аднак магнаты і паны сабатавалі выкананне палажэнняў універсала, а рускія ўлады паабяцалі сялянам землі канфіскаваных панскіх маёнткаў, таму сялян сярод паўстанцаў было меньш, чым разлічваў Касцюшка. Да таго сялянам не давалі ружжаў, яны былі ўзброены пераважна косамі, ад чаго іх празвалі касінеры. Магнаты так сама абвінавацілі паляка Якуба Ясінскага ў “літоўскім сепаратызме” і змясцілі яго з кіравання паўстаннем на тэрыторыі ВкЛ. Замест Найвышэйшай літоўскай рады была выбрана Цэнтральная дэпутацыя ВкЛ, ваенным кіраўніком прызначылі Вельгорскага. Аднак ён разам з Сапегам, Хлявінскім, Агінскім і іншымі не змаглі супрацьстаяць рэгулярнай рускай арміі. 4 верасня пад Любанью, 17 верасня ў Крупчыцкім баю (Сувораў-Серакоўскі), 10 кастрычніка ў Мацяевіцкай бітве (Сувораў-Касцюшка) паўстанцы былі разбітыя, 23 кастрычніка захоплена Варшава, а 16 лістапада апошнія паўстанцы рассеяны. Так барацьба “памяркоўнага” крыла з “радыкальным” паскорыла разгром паўстанцаў.

Па выніках ваенных  дзеянняў, Прусія, Расія і Аўстрыя  канчаткова ліквідавалі Рэч Паспалітую як дзяржаву. Расія забрала Заходнюю Беларусь з гарадамі Гродна і Брэст (Слонімская губерня) і частку сучаснай Літвы (Віленская губерня). Кароль Станіслаў  Аўгуст Панятоўскі адрокся ад кароны на карысць Кацярыны ІІ і праз некалькі год ціха скончыў жыццё ў Гродне.

Прычын падзелаў Рэчы Паспалітай было шмат. Найбольш значныя з іх:

  • імкненне Прусіі атрымаць прамы выхад да Ўсходняй Прусіі;
  • імкненне ўрадаў Расіі, Аўстрыі і Прусіі не дапусціць распаўсюджванне ідэй Французскай рэвалюцыі, якія найшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.;
  • незадавальненне памкненнямі кіраючых колаў Рэчы Паспалітай узмацніць дзяржаву;
  • прэтэндаванне Расіі на “спадчыну маскоўскіх князёў” – Беларусь і Ўкраіну;
  • існаванне, так званага, “дысідэнцкага пытання” – непасрэднай зачэпкі для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Польшчы і ВКЛ.

 


Информация о работе Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст. і іх наступствы на беларускіх землях