Судовая рэформа на тэрыторыі Расіі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Марта 2013 в 00:08, реферат

Краткое описание

Пад уплывам паражэння ў Крымскай вайне 1853-1856 гадоў, ва ўмовах цяперашняй рэвалюцыйнай сітуацыі, Аляксандр II вымушаны правесці шэраг рэформаў. Таксама кардынальныя змяненні ў грамадстве, выкліканыя сялянскай рэформай, перамены ў мясцовых органах кіравання, уключэнне мільенаў сялян у актыўныя таварна-грашовыя здзелкі садзейнічалі хуткаму росту грамадзянска-прававых адносін і выклікалі патрэбу змены ўсей судовай сістэмы, яе дэмакратызацыі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

история беларуси.docx

— 38.38 Кб (Скачать документ)

да членаў крымінальнага дэпартамента далучаліся губернскі правадыр

дваранства  той губерні, дзе была заснавана  палата, адзін з павятовых

маршалка  дваранства, адзін з гарадскіх галоў і адзін з валаснога -

старшына, т.е. саслоўныя прадстаўнікі. Гэта з'яўлялася істотным перажыткам

феадальна-саслоўнай  судовай сістэмы.[9,8]

Над усімі судовымі органамі Расіі стаяў Сенат - орган, фарміруемы па ўказе імператара. Сенат з'яўляўся вярхоўным касацыйным судом для ўсіх судовых органаў дзяржавы, але мог быць і судом першай інстанцыі па справах асаблівай важнасці (напрыклад, па службовых злачынстваў, дасканалым высокапастаўленымі саноўнікі). У 1872 г. пры Сенаце было Заснавана палажэнне «Асаблівая прысутнасць для меркаванні спраў аб дзяржаўных злачынствах і супрацьзаконных супольнасцях », у склад якога акрамя сенатараў, увайшлі прызначаныя імператарам саслоўныя прадстаўнікі (правадыр дваранства, гарадскі галава і валасной старшына). Для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах асаблівай важнасці царскім указам мог стварацца Вярхоўны крымінальны суд, які складаўся з старшыняў дэпартаментаў Дзяржаўнага савета і членаў Сената пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага савета. Акрамя мясцовых і агульных судоў у Расіі існавалі духоўныя, камерцыйныя і ваенныя суды са спецыяльнай падсудай. Судовая рэформа 1864 г. па-новаму вызначыла сістэму і права пракуратуры. Пракуратура, якую ўзначальвае генерал-пракурор, складалася пры агульных судовых органах і Сенаце. На яе ўскладаліся абавязкі ажыццяўлення нагляду за судом, следствам і месцамі зняволення, удзелу ў якасці боку ў працэсе. Пракурорскія пасады замяшчае асоб, якія адказваюць патрабаванням асаблівай палітычнай добранадзейнасці.

                                       1.3. Вынікі судовай рэформы 1864 г

        Дзякуючы судовай рэформе, якая  з’яўлялася найболей радыкальнай і паслядоўнай сярод іншых рэформаў 19 ст., расійская юстыцыя выйшла на якасна новы ўзровень. Тым не менш судовая рэформа з самага пачатку несла ў сябе немала перажыткаў мінулага і мела недахопы. Нягледзячы на тое, што новая судовая сістэма была значна прасцей і эфектыўней за папярэднюю (16ст), праводзілася яна не паўсюдна і з пэўнымі абмежаваннямі, да ўскраінаў  Расіі Судовыя уставы 1864 г. даходзілі значна пазней і з шрагам выключэнняў. Да канца 1870 –х гадоў рэформа была распаўсюджана толькі на 44 губерні.

        Разглядаючы найбольш важныя  змяненні, якія адбыліся ў прававой  сферы ў Расіі ў другой палове  –канцы 19 ст., варта указаць на  шэраг вельмі важных прававых  актаў, прынятых у сферы розных  галінаў права.

У выніку правядзення  судовай рэформы значанай мадэрнізацыі падвергнуўся  Звод законаў Расійскай  імперыі. Грамядзянскія праваадносіны  рэгуляваліся яго шматлікамі нормамі, якія удакладняліся касацыйнай практыкай  і растлумачэннямі Сената. У сферы  працоўнага заканадаўства значныя  змяненні адбыліся ў 1886 і 1896 гадах.

Асноўная структура органаў судовай улады і судовая сістэма

з асноўнымі  яе прынцыпамі захавалася да 1917 года, дзякуючы

эфектыўнасці, ліберальным і перадавым поглядам адной з самых буржуазных

рэформаў 1864.

  Глава 2. Асаблівасці рэформы правядзення на тэрыторыі Беларусі

       На правядзенне судовай рэформы  на Беларусі ўплывала агульная  палітыка царскага самаўладдзя  ў адносінах да так званых  заходніх губерняў царызм улічваў  склад насельніцтва, уплыў каталіцкай  царквы, прапольскі настрой часткі  насельніцтва, пашырэнне нацыянальнага  вызваленчага грамадскага руху, асабліва выбухнуўшы пасля сялянскай  рэформы паўстанне пад кіраўніцтвам  К.Каліноўскага. Таму цар дазволіў  толькі ў 1872 годзе ўвесці міравыя  суды, аднак у адносінах да  іх на терыторыі Беларусі быў  выкарастаны ўвесь арсенал абмежаванняў, у прыватнасці, ліквіданы прынцып  выбарнасці міравога суда.  На  пасаду міравога суддзі царскім  урадам (таму што не было земстваў) прызначаліся асобы рускага паходжання  і праваслаўнага веравызначэння, быў таксама заменены парадак  касацыйнага абскарджавання і  інш. Рэформа праводзілася на  аснове палітыкі русіфікацыі  краю. Царскі урад чамусьці лічыў,  што на Беларусі пражывае шмат  «польскіх памешчыкаў» і на  пасады міравых суддзяў могуць  прайсці асобы «польскага паходжання»  і таму патрабаваў павялічыць  «рускі элемент». Напрыклад, у  Мінскай губерніі, улічваючы дваран  рускага паходжання, валодаючых  буйнай нерухомасцю, не так і шмат, было дазволена прызначаць на пасады міравых суддзяў земляўласнікаў, якія валодалі ў гарадах дамамі  вартасцю 1500 рублёў срэбрам. Адыходзячы ад прынцыпаў судовай рэформы і прызнаючы на пасады суддзяў на Беларусі памешчыкаў, прамыслоўцаў, купцоў, буйных чыноўнікаў рускага паходжання, царскі урад не патрабаваў ад іх веданне мовы народа, а наадварот абязваў іх выкарыстоўваць рускую мову, пашыраць расійскі ўплыў. Толькі ў 1882 г.  цар дазволіў увесці на Беларусі ў пэўным аб’еме судовыя статуты, пасля чаго былі ўтвораны судовыя палаты, акруговыя суды, пракуратура,адвакатура і натарыят. Пры гэтым у адпаведнай пастанове было адзначана, што ў беларускіх губернях зусім нядаўна была спынена дзейнасць статута 1588 года, які меў шмат агульнага з новай рэформай, і таму яна павінна прайсці значна лягчэй і лепш, чым у Расіі.

                                                  2.1.Судовая сістэма

      Ствараліся 2 судовыя сістэмы: мясцовыя  і агульныя суды. Да мясцовых  адносіліся міравыя суды і  з’езды міравых суддзяў, да агульных – акруговыя суды (1-3 на губерню) і судовыя палаты (1 на некалькі губерняў).

       У міравых судах справы разглядаў  аднаасобна міравы суддзя. У павеце  ствараліся 3-4 міравыя суды са  спрошчаным судаводствам. Павет  складаў міравую акругу, падзеленую  на міравыя  ўчасткі, у кожным  з якіх знаходзіўся ўчастковы  міравы суддзя. Былі і ганаровыя  міравыя суддзі, якія маглі разглядаць  справы, якія не уваходзілі ў  штаты Міністэртсва юстыцыі і  не атрымлівалі зарабатнай платы.

      Міравымі судамі разглядаліся  цывільныя справы да 500 рублёў  і крымінальныя, па якіх прыдугледжвліся  арышт да трох месяцаў, грашоыя  спагнанне да 300 рублёў, заключэнне  ў рабочы дом на тэрмін да 1 года.

     З’езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў.[7,334]

    Акруговы  суд складаўся з цывільнага  і крымінальнага аддзяленняў,  а апошняе – з кароннага  суда і суда прысяжных засядацеляў.  Акруговым судам былі падстаўны ўсе крымінальныя справы, за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі пажыццёва прызначаліся царом па прадстаўленню міністра юстыцыі. Яны павінны былі імець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў прваахоўных органах не менш як 3 гады.

      Узначальваў акруговы суд старшыня, аддзяленні - яго наместнікі.

      Судовыя палаты дзейнічалі як  суды другой інстанцыі ў адносінах  да акруговых судоў. Аднак крыміныльныя  справы, якія разглядаліся з удзелам  прысяжных засядацеляў, апеляцыйнаму  перагляду не падлягалі. Па  некаторых крымінальных справах  (палітычных) судовыя палаты дзейнічалі  як суды 1 інстанцыі. 

        Свае асаблівасці ў Беларусі  меў і парадак фарміравання  лавы прысяжных засядацеляў. Так  у агульныя спісы прысяжных  засядацеляў маглі быць занесены  толькі асобы, якія валодалі  па праве ўласнасці зямлей  у памеры не менш 20 дзесяцін  або нерухомай маемасцю коштам  у гарадах не меней 1000 рублёў, а у іншых мясцовасцях не  меней 500 рублёў, або мелі прыбытак  ад службы ці з якіх - небудзь  іншых крыніцаў прыбыткаў у  гарадах не меней 600 рублёў.

     Акруговыя суды Менскай, Гародзенскай  і Віленскай губерняў падпарадкоўваліся  Віленскай Судовай палаце,  Магілеўскі  акружны суд быў аднесены да  сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі- Пецярбурскай судовых палат. 

      Вышэйшым органам судовага нагляду,  касацыйным і вярхоўным судам  Расіі з’яўляўлся правячы Сенат, які уключаў 2 дэпартаменты: цывільны і крымінальны.

       На беларускіх землях міравыя  суддзі не выбіраліся з кандыдатаў, а прызначаліся урадам. Прызначаліся  і ганаровыя суддзі. Не была  скасавана саслоўнасць суда. Працягвалі  дзейнічаць сялянскія, духоўныя, камерцыйныя суды.

       Валасны суд выбіраўся валасным  сходам штогод у складзе 4-12 суддзяў. Справы ў судзе павінны  былі разглядацца калегіяй з  не менш як 3 суддзяў. Валасному  суду былі падсудныя справы  па спрэчках паміж сялянамі, па  малаважных крымінальных або  адміністрацыйных  правіннасцях. Ен  меў права прысуджваць сялянам  да 7 дзен арышту, грамадскія работы  да 6 дзен, пакаранні дубцамі да 20 удараў, штраф да 3 рублёў.

       Такім чынам валасны сялянскі  суд часцей за ўсе дзейнічаў  на аснове традыцый і норм  звычаевага права, санкцыяніраваннага  дзяржавай.[4,197]

           2.2. Вынікі судовай рэформы на Беларусі

 

          З-за палітычных прычын судовая  рэформа на тэрыторыі Беларусі  пачалася толькі ў 1872г., а інстытут прысяжных засядацеляў у заходніх губернях быў уведзены ў 1882г.  Былі уведзены міравыя суды ў 1872г. , аднак міравыя суддзі, у адрозненні ад центральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. [6,314-315]

        На жаль, судовая рэформа на  Беларусі, амаль супала с так  званай контр-

рэформай. Шэраг  законаў звузіў сферу дзеяння  суда прысяжных, абмежаваў практыку галоснага разгляду спраў з яго  ўдзелам, надаючы міністру юстыцыі  права забараняць галосны разгляд  асобных спраў.[3,70]


Информация о работе Судовая рэформа на тэрыторыі Расіі