ТЭМА 28. РАЗМЕЖАВАННЕ ПАЛIТЫЧНЫХ
СIЛ НА БЕЛАРУСI ПАСЛЯ КАСТРЫЧНIЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫI
1917
План
Уводзiны
1. Адносіны да Кастрычніцкай
рэвалюцыі беларускіх нацыянальных
партый і арганізацый.
2. І Усебеларускі з’езд
(снежань 1917 г.) і яго значэнне.
3. Мяцеж польскага корпуса
генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага.
Заключенне
Лiтаратура
Уводзiны
Тэма «Размежаваня
палітычных сiл на Беларусі
пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
1917 года» займае вельмі важнае
месца ў курсы гісторыі Беларусі.
Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага
светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага
дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі
яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні
Савецкай улады і развіцці рэспублікі.
I Ўсебеларускі з’езд яны называлі нацыяналістычным,
сабраным з памешчыкаў і чыноўнікаў, мяцеж
Доўбар-Мусніцкага разглядалі як адкрытую
контррэвалюцыю. Іншай думкі прытрымліваліся
непасрэдныя ўдзельнікі з’езду, якія
характэрызавалі яго ўзнята, захоплена.
У савецкі перыяд
існавала толькі адзін пункт
погляду – камуністычны. Адзначаныя
падзеі падвяргаліся рэзкай крытыке.
У час адраджэння ў беларускай прэсе пачалі
перавыдавацца ўспаміны удзельнікаў з’езду,
і мы змаглі азнаеміцца і з іх пазіцыяй.
1. Адносіны да Кастрычніцкай
рэвалюцыі беларускіх нацыянальных
партый і арганізацый.
Пад уплывам Кастрычніцкай
рэвалюцыі беларускі нацыянальны
рух падзяліўся на дзве асноўныя
часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю,
другая выступала супраць Кастрычніка.
Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага
руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі
былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю,
вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі
сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай
палітычнай сілай у грамадстве стала партыя
бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім
фронце гэта выявілася ў тым, што больш
за палову (51,4 усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы
сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам
партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц
было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную
ўдзельную вагу складалі левыя эсэры,
якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі.
За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі
галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта
пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся
пры Часовым буржуазным урадзе.
Найбольш уплывовай
нацыянальнай партыяй заставалася
Беларуская сацыялістычная грамада
(БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
раскол гэтай партыі на памяркоўных,
прыхільнікаў рэфармісцкага шляху,
і левых радыкалаў, прыхільнікаў
бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся.
Акрамя таго, многія дзеячы БСГ
схіляліся да ідэі дзяржаўнага
адасаблення Беларусі ад Расіі,
што, на іх думку, магло засцерагчы
бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя
настроі выразна выявіліся на
ІІІ з’ездзе БСГ (кастрычнік 1917
г.). З’езд прыняў новую праграму
і абраў ЦК на чале з Я. Дылам. У склад ЦК
увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А.
Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч,
П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я.
Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч
і інш. З-за адсутнасці адзінства БСГ не
выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў
адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі
рэвалюцыю як «праяву анархіі, у віхуры
якой загінуць справа вольнасці і нацыянальных
правоў беларускага народа». Петраградская
арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой
ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне
«аднароднага сацыялістычнага ўрада».
Асноўныя нацыянальныя
партыі ў гэты час гуртаваліся
вакол Цэнтральнай беларускай
рады, якая з кастрычніка 1917 г.
стала называцца Вялікай беларускай
радай (ВБР).
27 кастрычніка 1917 г. Вялікая
беларуская рада звярнулася да
беларускага народа з «Граматай».
Гэты дакумент падпісалі акрамя
Вялікай рады Беларускі выканаўчы
камітэт Заходняга фронту, Беларуская
сацыялістычная грамада, Беларуская
народная партыя сацыялістаў
і інш.
Палітычная праграма
ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне
Беларускай дэмакратычнай рэспублікі,
«спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі
рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі»;
наданне ўсёй улады на Беларусі краявой
радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным
галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю
вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай
дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі
пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва,
міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў
з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых
законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне
да мясцовых умоў законаў, выдадзеных
вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай
дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне
зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі;
аднясенне пытанняў народнай адукацыі
і культурнага будаўніцтва і іншых да
кампетэнцыі краявой рады.
Са змяненнем палітычных
умоў паступова праходзіла пераарыентацыя
ў беларускім нацыянальным руху.
Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі
ўсе беларускія нацыянальныя
партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная
беларуская рада, патрабавалі краявой
аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай
федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля
Кастрычніка іх барацьба разгортвалася
пад лозунгам «поўнага нацыянальнага
самавызначэння».
Вывад: Пасля кастрычніцкай
рэвалюцыі 1917г. многія партыі
адчулі дух анархіі, зразумела
што гэта падштурхнула палітычных
дзеячоў на падзел улады. Фактычна
улада была ў руках бальшавікоў,
але ім патрэбна было да гэтага рушыць
паступова. Не лічыцца з другімі партыямі
яны не маглі, бо шматлікія хваляванні
нацыянальных партый маглі б ускладніць
усталяванню бальшавіцкай улады. Яны як
бы рэгулявалі палітычныя падзеі, давалі
магчымасць самапраяўлення нацыянальных
партый, але і адначасова прытрымлівалі
ад контррэвалюцыйных настроеў. Нацыянальныя
беларускія партыі у палітычнай барацьбе
“паміж сабой” не маглі аб’етыўна ацэньваць
сітуацыю. Адны хацелі реформ, другія –
радыкальных дзеяннеў, трэція смела выказвалі
свае меркаванні аб дзяржаўным адасабленні.
Іх ідэйны раскол прывёў толькі к іх палітычнаму
краху. Хоць і «давалі ім слова», але асноўны
уплыў на прынняцце вырашэннеў быў у партыі
бальшавікоў. Гэта таксама адчуваецца
ў ходзе работы Усебеларускага з’езда.
2. І Усебеларускі з’езд
(снежань 1917 г.) і яго значэнне.
Для ўстанаўлення ўлады,
«выбранай самім народам беларускім»,
ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда
прадстаўнікоў усяго беларускага народа.
З’езд адкрыўся 15 снежня
1917 г. Для яго работы быў
выбраны кіруючы орган – Савет
старэйшын з’езда. На з’ездзе
прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 мелі
рашаючы голас, 705 – дарадчы). Большасць
з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя
і губернскія земствы, зямельныя
камітэты, настаўніцкія арганізацыі
і інш. У палітычных адносінах
гэта былі галоўным чынам эсэры
і члены БСГ. У сацыяльным
плане сярод дэлегатаў пераважалі
прадстаўнікі заможнага і сярэдняга
сялянства, сярэдніх і ніжэйшых
пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.
Па сваёй палітычнай
накіраванасці дэлегаты падзяляліся
на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў.
Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты
БСГ. У ходзе работы з’езда да іх далучылася
значная частка правых эсэраў і т. зв. група
“беспартыйных”. Левы накірунак аб’яднаў
у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім.
Правае крыло ўключала прадстаўнікоў
розных буржуазных нацыяналістычных,
а таксама клерыкальных і памешчыцкіх
арганізацый.
Дэлегаты з’езда паспелі
прыняць толькі першы пункт
рэзалюцыі, які быў вырашальным
у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася:
«Усебеларускі з’езд пастанаўляе: тэрмінова
ўтварыць са свайго складу орган краявой
улады – Усебеларускі Савет сялянскіх,
салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова
становіцца на чале кіравання краем, уступаючы
ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай,
адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх
і сялянскіх дэпутатаў».
Гэта рашэнне з’езда
СНК Заходняй вобласці і фронту
расцаніў як контррэвалюцыйную
спробу звяржэння ўстаноўленага
ў выніку перамогі Кастрычніцкай
рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага
ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г.
з’езд быў разагнаны, прэзідыум
і шэраг дэлегатаў арыштаваны
(усяго 27 чалавек). Пасля разгону
з’езда Савет старэйшын аб’явіў
сябе Саветам з’езда. На сваім
першым закрытым пасяджэнні 18 снежня
1917 г. Савет з’езда пастанавіў:
1) лічыць І Усебеларускі з’езд
гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з’езда
прызнаць выканаўчым органам
з’езда, абавязаць яго праводзіць
у жыццё ўсе яго рашэнні
і пастановы; 3) папоўніць Савет
з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў
і іншых груп, якія дэлегавалі
сваіх прадстаўнікоў са з’езда
ў Савет, і даць ім права
адклікання і кааптацыі. Савет
з’езда прыняў пастанову спыніць
дзейнасць усіх нацыянальных
фарміраванняў і перадаць іх справы і
маёмасць Савету, а таксама склікаць ІІ
Усебеларускі з’езд. Быў створаны выканком
Савета.
СНК Заходняй вобласці
і фронту ў паведамленні «Аб
роспуску нацыяналістычнага беларускага
з’езда» 20 снежня 1917 г. адзначаў,
што з’езд выказаўся за савецкую
ўладу і прызнаў яе ў Расіі,
але не прызнаў гэтай улады
ў Заходняй вобласці і на
фронце. У звароце да беларускага
народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй
вобласці і фронту заявіў, што
беларускі з’езд быў скліканы
беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі
буржуазіі і тых палітычных
партый, якія жадалі выкарыстаць
цемру і невуцтва народных
мас для звяржэння народнай
савецкай улады.
Абласное кіраўніцтва
ўспрымала патрабаванне аб самавызначэнні
Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.
Вывад: У гісторыі беларускага
народа Усебеларускі з’езд стаў важнай
гістарычнай падзеяй. У той жа час з’езд
выявіў і рознагалоссе, якое існавала
ў беларускім нацыянальным руху пасля
Кастрычніцкай рэвалюцыі. Савецкай уладзе
было патрэбна паказать беларускаму народу,
што улада выбіраецца самім народам беларускім.
Зразумела, што гэта быў толькі палітычны
ход, які падцвярджае той факт, што з’езд
быў разагнаны і многія яго дэлегаты былі
арыштаваны. Саветам былі патрэбны мясцовыя
органы улады, якія б падтрымлівалі іх
асноўныя ідэі. І ў гэтыя ідэі ніяк не ўходзіла
самавызначэнне Беларусі. Таму Усебеларускі
з’езд, пасля таго, як «атрымаў па шапцы»,
перастаў быць для народа, а стаў для савецкай
улады.
3. Мяцеж польскага корпуса
генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага
12 студззеня 1918 года Доўбар-Мусніцкі
афіцыйна аб’явіў вайну Савецкай
Расіі. Корпус польскіх легіянераў
быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкак
рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай
дывізіі, асабісты настрой камандавання,
моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў
выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі
выступленнямі працоўных. Польскія часці
былі размешчаны ў раёне Віцебска—Мінска—Жлобіна
і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоўнакамандуючы
Л.Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта
Ю.Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім
корпусам.
У дні Кастрьгчніцкага
паўстання А.Керанскі спрабаваў
выкарыстаць польскія часці для барацьбы
з рэвалюцыйным Петраградам. Але салдаты
Заходняга фронту перагарадзілі шлях
Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі
заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах
да савецкай улады.
14 снежня 1917 г. А.Мяснікоў
выдаў загад, у якім зноў гаварылася
пра падпарадкаванне Ю.Доўбар-Мусніцкага
камандаванню Заходнім фронтам і неабходнасць
правесці дэмакратызацыю польскага корпуса.
Але і гэты загад не быў выкананы.
12 студзеня 1918 г. польскія
легіянеры пачалі ваенныя дзеянні супраць
савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў,
Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў.
Часці Ю.Доўбар-Мусніцкага вялі наступленне
ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад
польскай дывізіяй была пастаўлена задача
захапіць Магілёў і ліквідаваць рэвалюцыйную
Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна
была захапіць Мінск, а 3-я — Жлобін. Тым
самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці
ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі.
3 моманту аб'яўлення вайны ўся тэрыторыя,
на якой знаходзіліся часці корпуса, фактычна
аказалася імі акупаванай. Захоп чыгу-начных
вузлоў даў магчымасць Доўбар-Мусніцкаму
адрэзаць цэнтральныя губерні Савецкай
Расіі ад Беларусі і Украіны.
На часова захопленай
тэрыторыі Беларусі быў усталяваны
жорсткі, па сутнасці акупацый-ны
рэжым, скіраваны не толькі
супраць савецкай улады, але
і мясцовага насельніцтва. Ўсё
каштоўнае, галоўным чынам харчаванне
і фураж, было вывезена польскімі
легіянерамі. Органы савецкай улады былі
ра-загнаны, партыйныя і савецкія работнікі
арыштаваны і пакараны смерцю або прыгавораны
да доўгатэрміновай катарп і турмы. Працоўнае
насельніцтва жорстка тэрарызавалася,
расстрэльваліся жыхары цэлых сёл. Пад
страхам біцця, падвойнага аблажэння і
вялікага штрафу жыхары кожнай воласці
былі абавязаны ўнесці польскім уладам
жыта 3000, аўса — 3000, ячменю — 1000, грэчкі
— 4000, бульбы — 5000, сена — 1000 пудоў, яек
— 4000 штук, а таксама 7 коней, 40 кароў і
г. д. Насельніцтва было абкладзена падаткам
на вокны, дзверы, курэй, сабак, кошак і
іншых хатніх жывёлін. Была ўведзена баршчына:
у адноўленых памешчыцкіх маёнтках сяляне
абавязваліся два дні ўтыдзень бясплатна
працаваць на памешчыка.
Савецкая ўлада, для
якой корпус нёс смяротную
пагрозу, прыняла меры па арганізацыі
супраціўлення. Выканком Магілёўскага
губернскага Савета рабочых, салдацкіх
і сялянскіх дэпутатаў выдаў
дэкрэт аб арышце прадстаўнікоў
польскай буржуазіі, памешчыкаў
і тых лідэраў кадэтаў і
Саюза зямель-ных уладальнікаў, якія
дапамагалі корпусу Доўбар-Мусніцкага
весці вайну супраць савецкай улады. За
прамую сувязь са штабам польскага корпуса
Саюз зямельных уладальнікаў быў аб'яўлены
па-за законам.
На падставе гэтага
дэкрэта былі арыштаваны буйныя
магнаты, а самі арганізацыі
распушчаны. Дэкрэтам СНК Заходняй
вобласці і фронту ад 30 студзеня
1918 г. была распушчана Беларуская
вайсковая рада, якая адкрыта
падтрымала выступленне корпуса,
разлічваючы на яго як узброеную
сілу ў справе ства-рэння беларускай
незалежнай дзяржавы. Разлiк не быў
апраўданы, i сам генерал-лейтэнант рускай
арміі (пазней генерал броні польскай
арміі) Доўбар-Мусніцкі, і большасць з
яго акружэння арыентаваліся на тыя палітычныя
колы, якія імкнуліся адрадзіць польскую
дзяржаву і ўключыць у яе склад Беларусь.
Поруч з карнымі
мерамі савецкія органы ўлады
разгарнулі прапаганду, скіраваную
на салдат корпуса. Магілёўскi
губернскі Савет 19 студзеня 1918 г.
заклікаў польскіх салдат арыштоўваць
генералаў іафіцэраў і пераходзіць на
бок рэвалюцыі.
Галоўнакамандуючы Заходнім
фронтам А. Ф. Мяснікоў 21 студзеня
1918 г. аддаў загад расфарміраваць
1-ы польскі корпус. Генерал Доўбар-Мусніцкі
быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі і па-за
законам.
На тэрыторыі, занятай
корпусам, разгортваўся партызанскі
рух. У Быхаўскім, Рагачоўскім
і іншых паветах ён набыў
масавы характар. Партызанскія атрады
былі сфарміраваны ў Чачэрску,
Раўкавічах і Рагіне Буда-Каціалёўскай
воласці.