Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Февраля 2013 в 22:27, курсовая работа
У сусветнай гiсторыі ёсць прыклады, калi тыя цi iншыя народы воляй акалiчнасцяў былi пэўны час раз’яднаны. Гэта адлюстроўваецца на розных баках жыццядзейнасцi грамадства, не садзейнiчае яго кансалiдацыі, перашкаджае тэндэнцыі агульначалавечага развiцця. У 1921-1939 гадах так склалася i з беларусамi. Адна частка iх вымушана была жыць у складзе Польшчы, а другая знаходзiлася ў СССР, у межах БССР
УВОДЗІНЫ ……………………………………………………………………….. с.2
ГЛАВА 1. ГІСТОРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ……………………………............ с.6
ГЛАВА 2.СТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ. ..……. с. 10
ГЛАВА 3. РАБОТА НАРОДНАГА (НАЦЫЯНАЛЬНАГА) СХОДА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………………………………….. с.13 ГЛАВА 4. ПЕРАЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ. 4.1. Пераўтварэннi ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці…………………. с.20
4.2. Сацыяльна-культурныя пераўтварэннi……………………………………. с.28
Заключэнне …………………………………………………………………........ с.32
Спiс крынiц i лiтаратуры……………………………………………………….. с.42
Прылажэннi…………………………………………………………………........ с.46
Глава 4. Пераўтварэнні на тэрыторыі
Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гг.
4.1. Пераўтварэннi ў сельскай
гаспадарцы і прамысловасці.
Адным з недастаткова
распрацаваных пытанняў у Беларускай
гiсторыяграфii з’яўляецца пачатак калектывiзацыі
ў заходнiх абласцях Беларусi пасля ўстанаўлення
Савецкай улады восенню 1939 года. Адчуваецца
патрэбнасць ва ўзнаўленнi праўдзiвай
i аб’ектыўнай карцiны ажыцяўлення такой
крутой ломкi, якая ў каранi змянiла ўсталяваныя
стагодзямi асновы гаспадарчага жыцця
селянiна. Iменна калектывiзацыя азнаменавала
пераход сялянства да якасна новага стану,
нарадзiла вытокi цэлага шэрагу буйных
сацыяльных з’яў i патрасенняў, выклiкала
супярэчлiвыя адносiны з боку розных групаў
насельнiцтва.
Вераснеўскiя падзеi 1939 года
на тэрыторыі Заходняй Беларусi прывялi
да карэнных змен у жыццi насельнiцтва.
Але самыя значнья перамены адбылiся на
сяле. У той час налiчвалася 710 тыс. сялянскiх
гаспадарак, амаль палова з iх зямельныя
надзелы плошчай да пяцi гектараў, што
аўтаматычна адкiдвала такiя сем’i ў разрад
беднаты. Пасля ўстанаўлення Савецкай
улады працоўнае сялянства заходнiх абласцей
да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны атрымала
бясплатна 1180 тыс. гектараў зямлi, канфiскаванай
у памешчыкаў, асаднiкаў, заможных сялян,
14 тысяч коней, 33400 кароў i шмат сельскагаспадарчага
iнвентару [10, c.217]
.
У гэты час у Заходняй Беларусi
пачалася праводзiцца актыўная агiтацыя
аб перавагах калгаснага ладу над дробнай
сялянскай гаспадаркай. Трэба заўважыць,
што i да вераснеўскiх падзей 1939 года ў
мясцовага насельнiцтва праяўлялася цiкавасць
да калгаснага жьщця ў Савецкай Беларусi,
пра якое хадзiлi розныя чуткi. Сваю ролю
i адыгралi радыёперадачы з Мiнска. У гэты
час у шэрагу весак у заможных сялян былi
радыепрыемнiкi. Калектыўная гаспадарка
малявалася ў светлых фарбах, гучалi па
радые песнi, што “усё калгаснае - ўсё маё”. А надзея на лепшае
жыцце заўсёды прыцягвае, як магнiт, асаблiва
людзей, якiя доўгi час не маглi выбiцца
з галечы.
Але савецкiя i партыйныя
ўлады не спяшалiся з пачаткам калектывiзацыі
ў заходнiх абласцях Беларусi
- вырашалiся больш важныя, тэрмiновыя праблемы:
умацаване Савецкай улады, стварэнне партыйных
арганiзацый з прыехаўшых з Усходу, правесцi
выбары ў Народны (нацыянальны) сход Заходняй
Беларусi, правесцi падзел тэрыторыi Заходняй
Беларусi на вобласцi (былi ваяводствы),
правесцi стварэнне новых раёнаў i вядома,
барацьба з “ворагамі народа”(з восенi
1939 года па чэрвень 1941 года з заходнiх раёнаў
БССР у Сiбiр, Казахстан i на поўнач было
выселена каля 120000 чалавек, на кожны раён
заходнiх абласцей рэспублiкi прыпадае
больш як 1000 чалавек) [37, c.176].
З другога боку, для калектывiзацыi
сельскай гаспадаркi патрэбна была матэрыяльна-тэхнiчная
база. Важным i вострым пытаннем было кадравае
пытанне, так як да мясцовых кадраў бы
недавер, то iх трэба было прыслаць з усходу.
Ужо ў студзенi 1940 года СНК СССР i ЦК ВКП(б)
прынялi пастанову “Аб арганiзацыi дзяржаўных
машынна-трактарных станцый у заходнiх
абласцях УССР i БССР”. Згодна гэтай пастановы
ў 1940 годзе ў Заходняй Беларусi была створана
101 машынна-трактарная станцыя з трактарным
паркам у 950 трактароў, а таксама завезена
2 тысячы конных плугоў, 438 культыватараў,
больш за тысячу сенакасiлак, жняярак i
iншых сельскагаспадарчых прылад [8, c. 92].
Гэтая тэхнiка i спецыялiсты накiроўвалiся
з усходнiх раенаў Беларусi, прытым сельскагаспадарчая
тэхнiка перадавалася бясплатна. Праўда,
шмат трактароў, прысланых з Усходу, былi
разукамплектаваны i не маглi быць скарыстаны
па назначэнню.
Усе гэта пераконвала партыйныя
i дзяржаўныя органы СССР i БССР у неабходнасцi
правядзення тут калектывiзацыi на узор
БССР i давала ўпэўненасць, што такая палiтыка
знойдзе падтрымку сялян-беларусаў. Таму
адразу ж разгарнулася шырокая агiтацыя
за стварэнне калгасаў, арцелей i iншых
кааператыўных арганiзацый савецкага
тыпу. I гэта давала свае вынiкi.
Многiя сяляне паставiлiся да агiтацыі за
калгасы з перасцярогай i недаверам. У
гэтым адыграла сваю ролю не толькi сялянская
псiхалогiя, якая складвалася на працягу
стагодзя, але i чуткi, расказы вiдавочца
пра становiшча калгаснiка ва ўсходнiх
абласцях.
Аднак аналiз прагледжаных
крыніц і літаратуры дазваляе зрабiць
высновы, што батрацка-бядняцкiя слаi весак
амаль што паўсюды выступалi
за хутчэйшую арганiзацыю калгасаў i саўгасаў,
таму, што бачылi ў гэтым адзiнае выратаванне
ад шматвякавой беднасцi [30, c. 117].
Сярэднякi займалi пазiцыю
чакання. Заможныя сяляне глядзелi на беззямельных
i беднату без павагi, лiчылi такiх людзей
пазбаўленымi старання i жыццевага вопыту.
Абагульненне прыватнай зямлi i пераўтварэнне
ў калгасную, а тая, самнiвалася iх са стратай
сродкаў iснавання, а працу ў калгасе яны
лiчылi малаэфектыўнай. Заможнае сялянства
баялася канфiскацыі дзяржавай iх маемасцi
i фiзiчнага знiшчэння, Напрыклад, заможны
селянiн в. Ступiчава Камянiцкага раёна
заяўляў: “Лепш усе пабiць, паламаць, чым
iсці з беднякамi у калгас” [ 30, c.117]. Было
шмат выпадкаў, калi падпальвалi калгасныя
пабудовы, дамы калгаснiкаў, забiвалi сельскiх
актывiстаў, членаў iх сямей. Разгарнулася
жорсткая барацьба. Аднак асноўнай яе
асаблiвасцю ў Заходняй Беларусi было тое,
што барацьба вялася не столькi памiж заможнымі
i бедняцкiмi сялянамi беларускай вескi,
колькi памiж незаможнымi i серадняцкiмi
сялянамi з аднаго боку, i польскiмi памешчыкамi
i асаднiкамi — з другога боку [30, c.117].
Першыя калгасы ў заходнiх
абласцях стваралiся па iнiцыятыве працоўнага
сялянства i з дазволу савецкiх i партыйных
органаў, калi да гэтага былi створаны некаторыя
ўмовы. Так, 20 мая 1940 года адбылося паседжанне
Гродзенскага бюро РК КП(б)Б, на якiм разглядалi
пытанне аб арганiзацыі калгасаў i у весках
Баранава (70 заяў ад сялян) і у весцы Лаша
было 95 заяў ад сялян, а таксама былi заявы
ад сялян весак Свiслач, Сухая Далiна, Лiкоўкi,
Дарашэвiчы, Балiчы i Сухменi . Вядома, райком
партыi даў дабро па арганiзацыі калгасаў
у названых весках.
БССР.
Трэба мець на ўвазе i тое,
што партыйныя рашэннi прымалiся тады,
калi непазбежным вынiкам перагiбаў i памылак
стаў адток сялян з калгасаў [30, c. 119]. Шмат
каму з сялян не падабаўся дыктат з боку
кiраўнiкоў калгасаў, загады i дзеяннi каторых
супярэчылi жыццю. Таму пачалi пакiдаць
калгасы нават тыя сяляне, якiя агiтавалi
за калгаснае жыцце. Важным сродкам прымусовай
калектывiзацьи з’яўлялася падатковая
палiтыка дзяржавы. Яна мела на мэце знайсцi
сродкi для развiцця iндустрыi, лiквiдаваць
кулацтва ў весках, стварыць сацыяльную
апору для новай улады пры дапамозе бяднейшых
слаёў. Усе аднаасобныя гаспадаркi абавязаны
былi выплачваць адзiны сельгаспадатак
i выконваць натуральныя дзяржаўныя пастаўкi.
Велiчыня падатку залежала ад нормы прыбытковасцi
зямлi дадзенай мясцовасцi, а таксама ад
колькасцi зямлi i жывелы. Абавязковыя пастаўкi
прадстаўлялi сабой продаж дзяржаве па
цвердай цане збожжа, мяса, воўны, малака,
яек. Аднак цэны на рынку былi намнога большыя,
таму сяляне старалiся ўхiлiцца ад выканання
паставак, i тэрмiны здачы iх пастаянна зрывалiся.
Каб менш плацiць падатка
i менш пастаўляць абавязковых сельгаспрадуктаў,
сяляне iшлi на ўтойванне плошчы ворыва.
Напрыклад, у Мiрскiм сельсавеце Мiрскага
раёна Баранавiцкай вобласцi ў 1940 г. агенты
нарыхтоўчых арганiзацый не далiчылiся
68 гектараў зямлi, у Сiмакоўскiм сельсавеце
гэтага ж раёна — 26 гектараў . Багатая i
заможная частка вескi пачала драбiць свае
гаспадаркi.
г.д.
Са з’яўленнем на палях Заходняй Беларусi
сучаснай сельска-гаспадарчай тэхнiкi,
а таксама з укараненнем агратэхнiкi арганiзаваныя
маладыя калгасы заходнiх абласцях дабiлiся
некаторых поспехаў ва ўздыме сельскай
гаспадаркi. Ураджайнасць у калгасах і
саўгасах у асноўным не саступала ўраджайнасці
ў былых памешчыцкіх маёнтках, а ў некаторых
выпадках і перасягала яе. За дасягнутыя
поспехi ў паляводстве i жывелагадолi
за 1940 год 279 маладых калгасаў i 800 перадавiкоў
сельскай гаспадаркi заходнiх абласцей
былi зацвержаны ўдзельнiкамi ўсесаюзнай
сельскагаспадарчай выстаўкi 1941 года.
Перад МТС стаяла
задача, аказаць дапамогу аднаасобным
бяднацка-батрацкiм дварам i калгасам у
апрацоўцы зямлi i прапагандаваць калгасны
лад. Аднак факты сведчаць што ў руках дзяржавы машынна-трактарныя
станцыi ператварылiся не толькi ў зброю
тэхнiчнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркi
i сродак дапамогi сялянству, колькi ў дадатковы
механiзм для атрымання эканамiчных сродкаў,
бо паслугi машыннатрактарных станцый
цанiлiся высока, а аплачвалiся сельгаспрадукцыяй
па нiзкiх, дзяржаўных закупачных цэнах
на яе [30, c.121].
Тэхнiчны парк МТС
ў 1940 годзе складаў 951 трактар, 193 машыны, 843
трактарныя плугi, 438 культыватараў, 300
сеялак. Меркавалася, што МТС будуць абслугоўваць 1117
гектараў калгасна-сялянскiх i 1879,2 тыс.
гектараў аднаасобнай зямлi. Такога тэхнiчнага
парка было яўна не дастаткова. Можна адзначьщь
i тое, што стан тэхнiкi быў нездавальняючы.
Так, летам 1940 года ў Брэсцкую вобласць
паступiла 65 трактароў,
34 плугi, 8 культыватараў. Было праверана
27 трактараў, з iх 22 аказалiся непрыгодныя
для работы 13.
Многiя машынна-трактарныя станцыі своечасова
не заключалi дагавары з калгасамi на пасяўныя
i ўборачныя работы, не мелi гадавога плана.
Аднаасобныя гаспадаркi фактычна не карысталiся
паслугамi МТС з-за высокай аплаты. Таму
вельмi цяжка прызнаць, што iмкненне сялян
да калектывiзацыі было вынiкам “прыходу
трактара ў веску”.
Не стала важным фактарам
добраахвотнага калгаснага будаўнiцтва
i спажывецкая кааперацыя. На 1 студзеня
1940 г. было 5 аблспажыўсаюзаў, якiя аб’ядноўвалi
60-64 рознiчныя магазiны. Аднак, фактычна
яны вялi не кааператыўны гандль, а былi
пунктамi па размеркаваннi тавараў. Пад
пагрозай нявыдачы тавараў з магазiна
сялян прымушалi ўступаць у калгасы.
У весках практыкавалася кантрактацыя
сельскагаспадарчай прадукцыi i жывелы ў сялян. У дагаворах
аб кантрактацыi фiксавалiся абавязацельствы
таваравытворцаў па пашырэннi пасеваў
культур, правядзеннi пэўных агратэхнiчных
мерапрыемстваў для павышэння ўраджайнасцi,
абавязацельствы дзяржаўных органаў аплацiць
здадзеную прадукцыю па цвердых ценах,
выдаць грашовы аванс, дапамагчы зернем,
машынамi i г.д. Аднак сяляне не былi зацiкаўлены
ў кантрактацыі таму, што закупка прадукцыі
праводзiлася па цэнах ў 4-5 разоў нiжэйшых,
чым рыначныя. Заможныя гаспадаркi былi
выключаны, паколькi iм давалiся цвёрдыя
нормы здачы сяльгаспрадуктаў, не выкананне
якiх сурова каралiся, уключаючы высылку
з родных мясцiн.
1941 год з’явiўся новым
этапам у калгасным будаўнiцтве ў западных
абласцях БССР. Калгаснае развiцце ў многiх
раёнах дасягнула значных поспехаў. Наiбольш
паспяхова калектывiзацыя праходзiла ў
раенах, дзе ў недалёкiм мiнулым быў мацнее
рэвалюцыйны рух.
4.2. Сацыяльна-культурныя пераўтварэннi.
З першых жа дзен устанаўлення
Савецкай улады ў Заходняй Беларусi пад кiраўнiцтвам камунiстычнай
партыi пачалося здзяйсненне культурнай
рэвалюцыі. Яна па сутнасцi рашыла тыя
задачы, што i культурная рэвалюцыя ў СССР:
лiквiдацыю буржуазна-памешчыцкага апарата,
навукi i друку, нацыяналiзацыю важнейшых
культурных каштоўнасцяў, лiквiдацыю масавай
непiсменнасцi, хуткi пад’ём адукацыйнага
ўзроўню насельнiцтва, шырокае развiцце
друку, падрыхтоўка кадраў. Актуальнасць
задачы культурнага будаўнiцтва — сфармiраваць з жыхароў Заходняй Беларусi
савецкiх людзей, веручых у партыю i абраны
ею курс пабудовы шчаслiвага (сацыялiстычнага)
грамадства. I зрабiць гэта трэба было ў самыя кароткiя тэрмiны. Але культурная
рэвалюцыя ў Заходняй Беларусi праходзiла ў iншых умовах, чым у СССР.
Так, эканамiчнае становiшча
працоўных заходнiх абласцей у 1939 годзе
з прычыны 20-гадовага панавання буржуазнапамешчыцкай
Польшчы было выключна цяжкiм. Адсутнiчала
буйная прамысловасць. Адпаведна — працуючы клас малалiкiм. Утвараючы прамысловасць,
неабходна было фармаваць рабочы клас.
Сельскае насельнiцтва складала ў 1939 годзе - 85%. Як i прамысловасць, сельская гаспадарка
ўяўляла сабой карцiну заняпаду i разарэння.
Пераважная частка насельнiцтва была непiсьменная.
Прыгнечаныя, абяздоленыя народныя масы,
пазбаўленыя культуры — пiсьменнасцi, пачатковай адукацыі, стагоддзямi
адчувалi на сабе ўздзеянне пануючых класаў.
Для развiцця культуры, як
вядома, неабходна матэрыяльнаэканамiчная
база. У 1939 годзе к моманту з’яўлення заходнiх
абласцей у БССР такой базы, па сутнасцi, там не было. Правядзенню
культурных пераўтварэнняў, пад’ему культурнага
ўзроўня насельнiцтва перашкаджала вялiкая
колькасць хутароў, мелкiх паселкаў.
Культурная рэвалюцыя рашала
свае задачы паступова. Прылучыць народныя
масы да адукацыi нельга без лiквiдацыi
непiсьменнасцi. Самай адказанай задачай,
якая стаяла перад кiраўнiцтвам у гэты
перыяд — гэта былi задачы ў вобласцi ўсеагульнай народнай адукацыi.
Гэта звязана з тым, што ў вынiку каланiзатарскай
палiтыкi кiруючых колаў Польшчы значны
працэнт дзяцей застаўся паза школай.
У прыватных школах бацькi былi
вымушаны плацiць за адукацыю дзяцей ад
300 да 400 залатых у год. Таму атрымаць адукацыю
маглi толькi дзецi забяспечаных бацькоў
[45, c. 28].
І вось— 2 снежня 1939 года ЦК КП(б)Б прыняў Пастанову
“Аб мерапрыемствах па арганiзацыi народнай
адукацыi” ў заходнiх абаласцях БССР. У ей гаварылася,
што школы заходнiх абласцей трэба лiчыць
дзяржаўнымi i трыманне iх прыняць на дзяржаўны
кошт, увесцi на ўсей тэрыторыi ўсеагульную
бясплатную адукацыю ( у сельскай мясцовасцi -пачатковую, у
горадах -сямiгадовае), увесцi сумеснае
навучанне навучэнцаў, лiквiдаваць падзел
школ на мужчынскiя i жаночыя, рэарганiзаваць
“павшэхныя” школы першай ступенi — у пачатковыя школы, школы другой i трэцяй
ступенi — ў няпоўныя сярэдния школы, гiмназii i агульнаадукацыйныя
лiцэi — у сярэднiя школы. Пытанне аб мове ў кожнай
школе вырашалася раенным адзелам народнай
адукацыі ў адпаведнасцi з нацыянальным
складам навучэнцаў i пажаданнямi бацькоў
[45, c.30] .
Кiраўнiцтва Ўсходней
Беларусi аказвала вялiкую фiнансавую дапамогу
раенам Заходняй Беларусi, але адпушчаныя
сродкi на капiтальны рамонт школ у суме
54000 рублеў далека не забяспечвалi мiнiмальныя
патрабаваннi раена.
Значнымi былi дасягненнi
вобласцi медыцыны. Бясплатнае медыцынскае
абслугоўванне, ажыццёўленае ў 1940 г., стала
значным сацыяльным здабыткам працоўных
заходніх абласцей. Калі ў 1938 г. ў Заходняй
беларусі было каля 1000 ўрачоў, 80 бальніц
на 4700 ложкаў, то да канца 1940 г. на гэтай
тэрыторыі працавалі 217 бальніц і 26 радзільных
дамоў з агульнай колькасцю ложкаў 10151.
Было адкрыта 207 паліклінік і амбулаторый,
74 кансультацыі, 356 урачэбных пунктаў медыцынскай
дапамогі і г.д. У 1940 г. тут працавалі 1755
урачоў і 5585 чалавек сярэдняга медыцынскага
персаналу. Такiм чынам,
з устанаўленнем Савецкай улады ў Заходняй
Беларусi пачалася культурная рэвалюцыя,
якая садзейнiчала лiквiдадыі непiсменнасцi,
павышэння адукацыi i выхаванню чалавека
камунiстычнага светапогляду. Перад працоўнымi
адкрыўся шырокi шлях да ведаў, да асветнiцтва,
з’явiлiся спрыяльныя ўмовы для развiцця
народных талентаў.
Але культурная рэвалюцыя
развiвалася ў цяжкiх умовах. Нярэдка пры
адсутнасцi самага неабходнага для забеспячэння
элементарных патрабаванняў асноўных
груп насельнiцтва.
1 верасня 1939 года германскiя войскi ўварлiся
ў Польшчу. А 17 верасня Чырвоная Армiя ў
адпаведнасцi з сакрэтнымi дагаворанасцямi
перайшла польскую мяжу, уступiўшы на тэрыторыю
Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. Аналiз
гiстарычных крынiц дае падставу сцвярджаць:
якiх-небудзь значных баявых дзеянняў
памiж часцямi Чырвонай Армii i Войска Польскага
ў тыя днi не адбывалася. Толькi асобныя
часцi спрабавалi арганiзаваць супрацiўленне.
Гэта мела месца ў Гродна. Уз’яднанне
Заходняй Беларусi з БССР ў вераснi 1939 года
паклала канец панаванню тут польскай
буржуазii i памешчыкаў. Такiм вось
чынам адбылося гiстарычна апраўданае,
неабходнае ўз’яднанне спрадвечна беларускiх
земляў.
Насельнiцтва Заходняй
Беларусi, у асноўным беларусы, шчыра вiталi
савецкiя войскi. Польская грамадскасць
негатыўна адносiлася да гэтага акту савецкай
дзяржавы. Сёння мы прызналi, што савецкiм
кiраўнiцтвам былi дапушчаны сур’ёзныя
парушэннi мiжнародных прававых норм.
Па меры прасоўвання часцей Чырвонай Армii,
па тэрыторыi Заходняй Беларусi складвалiся
новыя органы улады - Часовыя ўпраўленнi,
сялянскiя камiтэты. Яны адразу прыступалi
да здзяйснення пераўтварэнняў. Былi праведзены
выбары у Народны сход, Вярхоўны савет
БССР, створаны сельскiя, гарадскiя Саветы
дэпутатаў працоўных. У канцы 1939 г. пачатку 1940 года утваралiся партыйныя
i камсамольскiя арганiзацыi.
У сацыяльна-эканамiчнай i культурнай
сферах адбылiся змены. У вёсцы гэтыя змены
насiлi характар сапраўднай рэвалюцыi у
сацыяльна-эканамiчных адносiнах, ва ўсiм
укладзе сялянскага жьщця. У аснове аграрнай
палiтыкi Савецкай улады ляжаў прынцып
сацыяльнай i маёмаснай роўнасцi. Таму
галоўная ўвага прызначалася лiквiдацыі
зямельных латыфундый i перадачы iх бяднейшаму
сялянству. Пры гэтым дзяржава, нацыяналiзаваўшы
зямлю i забаранiўшы куплю-продаж, валодала
правам землеўладання. У перадваенныя
гады ў сельскай гаспадарцы заходніх абласцей
з’явiлiся трактары, камбайны і iншая тэхнiка.
Быў дасягнуты некаторы зрух у развiццi
калгаснай жывёлагадоўлi.
У структуры сельскагаспадарчай
вытворчасцi iстотная роля належала падсобнай
гаспадарцы. Яна была асноўнай крынiцай
паступленняў ў дзяржаўны фонд мясамалочных
прадуктаў, бульбы.
Аднак сцверджанне новых форм гаспадарання
прывяло да парушэння правоў чалавека.
У калгасах сцвярджалася аднаасобнiцтва
старшынь, памеры сялянскiх прысядзiбных
участкаў абмяжоўвалася. Сiмвалiчнай была
аплата працы калгаснiка. Цяжарам для большасцi
сялян заходніх абласцей была налогавая
палiтыка.
Глабальныя змены ў сельскай
гаспадарцы, якiя адбывалiся ў Заходняй
Беларусі не гледзячы на асобныя поспехi,
у цэлым не змаглi забяспечьщь
больш высокую вытворчасць працы, а значьщца,
i перавагу новага строю над старым. Утвораная
Сталiнская сiстэма асуджала народную
гаспадарку на адставанне, а насельнiцтва
- на дэфiцыт таго, што трэба для забеспячэння
нармальнай жыццядзейнасцi чадавека.
Няма, i не можа бьщь нiводнага
боку грамадскага жыцця, якi не быў бы звязаны
з прагрэсам у вобласцi культуры.
Так, мiнулае нельга перарабiць, пераiграць,
але мiнулае было некалi будучыняй, i ўступiшы
ў гэтую будучыню людзi яшчэ
не ведалi, чым яно абярнецца, якiм акажацца.
Так i мы сёння мяркуем аб блiзкiх i далёкiх
перспектывах. I не трэба блытаць мiнулае,
якога нельга змянiць, з усталяваўшымiся
яўленнямi аб мiнулым. Мiнулае заходніх
абласцей Беларусі гэта не проста гiстарычная
падзея, гэта падмурак, на якiм будуецца
сённяшняя гiсторыя i культура, гэта арыенцiр
у будучыню, якая павiнна быць абрана чалавекам,
і як бы не ацэньвалi складанасць i супярэчлiвасць
часу, ён тым не менш пакiнуў у лёсах людзей
свой незабываемы адбiтак, у тым лiку i ў
лёсах жыхароў Заходняй Беларусі.
Спiс крынiц
i лiтаратуры:
1. Атосян, А.В. Освобождение Западной
Украины и Западной Белоруссии /А.В. Атосян//Военно-исторический
журнал. -1989- № 9. -с. 54.
2. Белазаровiч, В. Асаблiвасцi калектывiзацыі
ў заходнiх абласцях БССР 1939-194 1 гадах / В. Белазаровіч//Беларускi
гiстарычны часопіс.-1999- №1.-с.37-44.
3. Беларуская энцыклапедыя :у 18/ пад рэд.
Г.П. Пашкова.-Мінск: Беларуская энцыклапедыя,
1998.-Т.7-608 с.
4. Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя./
Т. 1.-Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя,
1978.-752 с.
5. Барадач, Г.А. Калектывiзацыя
сельскай гаспадаркi ў заходнiх абласцях
Беларускай ССР/ Г.А. Барадач, К.І. Дамарад.
-Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1959.-166
с.
6. Бородач, Г.А. Коммунисты Белоруссии
в борьбе за социалистическое переустройство
западных областей (1939-1940 гг.): Дис. канд.
ист. наук./ Г.А. Бородач.- Минск, 1953.
7. Борьба трудящихся Западной Беларуси
за социальное и национальное освобождение
и воссоединение с БССР (документы и материалы):
В 2-х т.- Т.2.-Минск.: Беларусь, 1972.- 560 с.
8. Василючек, М.В. В семье единой. /М.В.
Василючек.-Минск. :Вышэйшая школа, 1977.-
112 с.
9. Василючек, М.В. Деятельность КП(б)Б по
упорядочению союза
рабочего класса и крестьянства в западных
областях Белоруссии
в период социалистических преобразований
(сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): Дис. канд. ист. наук./М.В. Василючек-Минск.,
1969,-20с.
10. В единой семье советских народов : материалы
Республиканский межвузовской научной
конференции, посвящённой 30-летию воссоединения
в единое Советское Социалистическое
государство, Минск.: Вышэйшая школа, 1970.
- 348 с.
11. Вобласцi i раёны Беларусi.-Мінск.: Беларуская
Савецкая энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 1980.- 276 с.
12. Гiсторыя Беларусi : У 2 ч./ Я.К. Новiк,
Г.С. Марцуль.-Мінск.: Унiверсiтэцкае, 1998.
- 465 с.
14. Гришан, И. Воссоединение / И. Гришан //Народная
газета.-1998.- 18 сентября.
15. Гришан, И. Единение / И. Гришан// Беларуская думка.-1998. -№9.-с. 92 -97.
16. Доморад, К.И. Борьба Коммунистической
партии за коллективизацию сельского
хозяйства западных областей Белоруссии
накануне Великой Отечественной войны
сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): Дис. канд. наук./ К.И. Доморад
- Минск., 1995.
17. Емельянчык, П.С. Пад чырвоным сцягам/
П.С. Емельянчик // Праца. — 1973. — 1 мая.
18. Завершение коллективизации сельского
хозяйства и
организационно-хозяйственного управления
колхозов БССР ( 1939 - июнь 1941 гг.): сборник документов и материалов.-Минск:
Беларусь, 1985-286 с.
19. Игнатенко, А.П. Дорогой борьбы и созидания/А.П.
Игнетенко, А.И. Мацко.- Минск.: Беларусь,
1979. —174 с.
20. История Беларуси в документах и материалах
/ И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. — Минск.: Амалфея, 2000. — 672 с.
21. Касцюк, М.П Нарысы гiсторыі Беларусi:
у 2-х ч./ М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў
[і інш. ]: Мінск.: Беларусь, 1994.- Ч.2 —527 с.
22. Ковкель, И.И. Западная Белоруссия: сентябрь
1939 год/ И.И. Ковкель // Народное хозяйство Белоруссии. — 1989. - №10. — с. 7-8,
23. Ковкель, И.И. История Беларуси: В
2-х ч. Ч. 2 (1938-1992 г. )/ И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. — Гродно, 1997. — 200 с.
24. Кузнецов, И. Ненападение/ И. Кузнецов
//Народная газета. -1995.-№182- 185.
25. Ладысеў, У. Падзеi верасня — кастрычнiка 1939 года ў лесе
беларускага народа / У. Ладысеў // Беларускi гiстарычны
часопiс. — 1999. - №3. — с.11.
26. Лочмель, И.Ф. Очерк истории борьбы белорусского
народа против польских панов / И.Ф. Лочмель.
- Москва.: Военное издательство народного
коммисариата обороны Союза ССР, 1940. — 164 с.
28. Мисаревич, Е.А. На освобожденной земле
/ Е.А. Мисаревич. - Минск.: Беларусь, 1989.-96
с.
29. Михнюк, В.И. Социалистические преобразования
в западных областях БССР (сентябрь 1939-1941
гг)./ В.И. Михнюк.-Минск. : Наука и техника,
1979.-64 с.
30. Назаўседы разам. Да 60-годдзя ўз’яднання
Заходняй Беларусi з БССР. / рэдкал.: Я.І.
Бараноўскі [і інш.] : пад агул. рэд. М.П.
Касцюка.-Мінск.,-1999. С. 106
32. Новик, Е.К. Формирование кадров народного
образования
Белоруссии (1917-1941)./ Е.К. Новик -Минск.: Наука
и техника, 1981.-296 с.
33. Очерки истории Гродненской областной
партийной организации /Жарский М.В., Крень
И.П. [и др.]-Минск. :Беларусь., 1990.-461 с.
34. Очерки истории коммунистической партии
Белоруссии
(1921-1966): В 2-х ч. Ч.2.-Минск.: Беларусь, 1967.-536 с.
35. Памяць. Гiсторыка-дакументальная хронiка
Гродзенскага
раена.-Мінск., 1993.-721 с.
36. Память. Гродно./Крэнь I.П., Жарбун Я.М.
[i iнш.] - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999.-712
с.
38. 50 лет воссоединения Западной Беларуси
с БССР в составе
СССР : тезисы докладов и сообщений научно-практической
конференции 25-26 октября 1989 года - Гродно,
1989,- 26 с.
39. Революционный путь компартии Западнай
Беларуси (1921-1939).-Минск: Беларусь., 1966.-379с.
40. Росман, И.С. Компартия Белоруссии в
борьбе за упрочнение
социалистического общества в предвоенные
годы (1938-июнь 1941)./ И.С. Росман –Минск: Беларусь,
1975.-352 с.
41. Трайник, И.П. Национальное и социалистическое
освобождение Западной Украины и Западной
Белоруссии./ И.П. Трайник -Москва.: Государственное
социально-экономическое издательство,
1939.- 80 с.
42. Трацевская, Т.П. Социалистическое
строительство в западных областях Белорусской
ССР накануне Великой Отечественной войны
(сентябрь 1939- июнь 1941 гг): дис. канд. ист. наук./ Т.П. Трацевская.
- Минск., 1953.
43. Улейчык, Н. Фармiраванне савецкай iнтелегенцыi
заходнiх абласцях Беларусi (1939-1950 гады)/
Н. Улейчык //Беларускi гiстарычны часопiс.-1999.-№3.-с.12-14.
44. Хацкевич, А. Аресты и
депортации в западных областях Беларуси
(1939-1941 )/ А. Хацкевич //Беларускi гiстарычны
часопiс. -1994. -№ 12.- с.93.
45. Царук, І.В. Рост культуры заходнiх абласцей
БССР за гады савецкай улады (да 20-годдзя
ўз’яднання Беларусi). / І.В. Царук. - Мінск.,
1959.- 28 с.
46. Царюк, И.О. В братском союзе. / И.О. Царюк
.-Минск.: БГУ имени В.И. Ленина, 1976.- 104 с.
47. Царюк, И.О. В семье единой./ И.О. Царюк
-Минск. :Беларусь, 1969.-112 с,
48. Царюк, И.О. КПБ — организатор культурного строительства
в западных областях Беларуси (1939-195 1)/
И.О. Царюк. - Мн.: Издательство БГУ имени
В.И. Ленина, 1969.-200 с.
50. Этносоциальные и конфессиональные
процессы в
трансформирующемся обществе. В 2-х частях.Ч.2.
– Гродно, 2001.- С.143.
Закон аб прыняцці Заходняй
Беларусі ў склад Беларускай СавецкайСацыялістычнай
Рэспублікі.
Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, заслухаўшы заяву Паўнамоцнай камісіі Народнага сабрання Заходняй Беларусі, пастанаўляе:
Старшыня Прэзідыума
Вярхоўнага Савета БССР Н. Наталевіч.
Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета
БССР
Л. Папкоў.
Из докладной записки оргинструкторского отдела ЦК КП(б) Б об итогах выборов в Верховный Совет СССР и Верховный Совет БССР от западных областей.
Сводная справка о результатах
выборов.
Информация о работе Преобразования в Западной Беларуси 1939 - 1941 гг