Преобразования в Западной Беларуси 1939 - 1941 гг

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Февраля 2013 в 22:27, курсовая работа

Краткое описание

У сусветнай гiсторыі ёсць прыклады, калi тыя цi iншыя народы воляй акалiчнасцяў былi пэўны час раз’яднаны. Гэта адлюстроўваецца на розных баках жыццядзейнасцi грамадства, не садзейнiчае яго кансалiдацыі, перашкаджае тэндэнцыі агульначалавечага развiцця. У 1921-1939 гадах так склалася i з беларусамi. Адна частка iх вымушана была жыць у складзе Польшчы, а другая знаходзiлася ў СССР, у межах БССР

Содержание

УВОДЗІНЫ ……………………………………………………………………….. с.2
ГЛАВА 1. ГІСТОРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ……………………………............ с.6
ГЛАВА 2.СТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ. ..……. с. 10
ГЛАВА 3. РАБОТА НАРОДНАГА (НАЦЫЯНАЛЬНАГА) СХОДА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ……………………………………………………………………….. с.13 ГЛАВА 4. ПЕРАЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ. 4.1. Пераўтварэннi ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці…………………. с.20
4.2. Сацыяльна-культурныя пераўтварэннi……………………………………. с.28
Заключэнне …………………………………………………………………........ с.32
Спiс крынiц i лiтаратуры……………………………………………………….. с.42
Прылажэннi…………………………………………………………………........ с.46

Прикрепленные файлы: 1 файл

Бурба Вольга Дзмiтрые5на.doc

— 240.50 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА  АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “ГРОДЗЕНСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”

Факультэт гісторыі

Кафедра гісторыі Беларусі

 

Бурба Вольга Дзмітраўна

 

 

 

ПЕРАЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў

ВЕРАСНІ 1939- ЧЭРВЕНІ 1941 ГГ.

 

 

 

Курсавая работа

студэнткі  I курса завочнага аддзялення

 

 

Навуковы кіраўнік:

кандыдат гістарычных  навук, дацэнт   Васілючак М. В.

 

 

                                  

                                      

 

                                 ГРОДНА - 2007 г.

                                             ЗМЕСТ  
УВОДЗІНЫ ………………………………………………………………………..  с.2  
ГЛАВА 1. ГІСТОРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ……………………………............  с.6  
ГЛАВА 2.СТАНАЎЛЕННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ  БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ.  ..…………………………………………….................................  с. 10  
ГЛАВА 3. РАБОТА НАРОДНАГА (НАЦЫЯНАЛЬНАГА) СХОДА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ………………………………………………………………………..  с.13      ГЛАВА 4. ПЕРАЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1939-1941 ГГ.                                                                                                                                  4.1. Пераўтварэннi ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці………………….  с.20  
4.2. Сацыяльна-культурныя пераўтварэннi…………………………………….  с.28  
Заключэнне …………………………………………………………………........  с.32  
Спiс крынiц i лiтаратуры………………………………………………………..   с.42  
Прылажэннi…………………………………………………………………........  с.46

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                        Уводзiны.  
    У сусветнай гiсторыі ёсць прыклады, калi тыя цi iншыя народы воляй акалiчнасцяў былi пэўны час раз’яднаны. Гэта адлюстроўваецца на розных баках жыццядзейнасцi грамадства, не садзейнiчае яго кансалiдацыі, перашкаджае тэндэнцыі агульначалавечага развiцця. У 1921-1939 гадах так склалася i з беларусамi. Адна частка iх вымушана была жыць у складзе Польшчы, а другая знаходзiлася ў СССР, у межах БССР. Уз’яднанне беларускага народа адбылося ў вераснi 1939 года. Гэты акт гiстарычнай с правядлiвасцi завяршыў працэс тэрытарыяльнай i этнаграфiчнай кансалiдацыi беларускай нацыi, усяго беларускага народа. Уступленне Чырвонай Армii на тэрыторыю Заходняй Беларусi, устанаўленне Савецкай улады з усiмі выцякаючымi адсюль зменамi ў эканамiчным, сацыяльным i культурным жыццi заўсёды былi i застаюцца прадметам вывучэння гiсторыка-прафесiянала. Большасць даследчыкаў, якiя займаюцца вывучэннем гэтых пытанняў, прытрымлiваюцца двух асноўных пунктаў погляду. Адзiн заключаецца ў тым, што акт уз’яднання быў цалкам абгрунтаваным, правамерным i выклiкаў шырокiя перспектывы грамадска-палiтычнага развiцця для нашай дзяржавы. Першыя пераўтварэннi органаў Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусi асвятляюцца выключна з дадатнага боку, а знiкненне пры гэтым праблемы (у асноўным палiтычнага i нацыянальнага характару) iгнаравалася. Такi падыход да асвятлення даследуемых падзей шырока распасюджанны сярод большасцi савецкiх, беларускiх i расiйскiх гiсторыкаў.  
    Другi пункт погляду, наадварот, раскрывае ўсе негатыўныя вынiкi ўз’яднання. Паход Чырвонай Армii характарызуецца, як грубае парушэнне СССР норм мiжнароднага права, якi пасля змовы з Германiяй захапiў частку польскай тэрыторыі. Пры гэтым падкрэслiваюцца ўсе адмоўныя вынiкi, звязаныя з устанаўленнем Савецкай улады ў Заходняй Беларусi:— таталiтарны рэжым сталiнскай дыктатуры, масавыя рэпрэсii i дэпартацыі, манапалiзацыя ўсiх сфер грамадскай дзейнасцi савецкiмi партыйнымi органамi. Такая перадача падзей характэрна для многiх польскiх гiсторыкаў, уздымаючых праблему “крэсаў усходнiх”.  
   У сувязi з гэтым, у цяперашнi час узнiкла патрэбнасць у аб’ектыўным i непрадузятым асвятленнi даследуемых падзей з тым, каб, па магчымасцi, поўна ўзнавiць складаныя грамадскапалiтычныя абставiны, якiя склалiсь ў Заходняй Беларусi. Гэтаму садзейнiчаюць, з аднаго боку, пераацэнкi многiх iдэалагiчных i культурных каштоўнасцяў пасля распаду СССР, з другога— большая адкрытасць i даступнасць архiўных дакументаў i iншых крынiц таго часу.  
    Недастаткова распрацавана гiсторыя працэсаў, што адбывалiся перад Вялiкай Айчыннай вайной па асобных рэгiенах. Таксама амаль недаследаваннымi з’яўляюцца вострыя палiтычныя, iдэалагiчныя, культурныя пытаннi развiцця 1939-1941 гадоў Заходняй Беларусі, свядомая замоўчванне недахопаў i праблем, спроба абысцi вострыя пытаннi, празмернае выпячванне часам вельмi скромных дасягненняў.  
Гэтае курсавое даследванне з’яўляецца адной са спробаў паказаць па магчымасцi цэласную i абектыўную карцiну жыцця ў 1939-1941 гадах у Заходняй Беларусі. Матэрыялы, сабраныя ў курсавой працы, маюць важнае значэнне пры вывучэннi края, бо гэты перыяд складаны, супярэчлiвы i разам з тым цiкавы.  
Усе вышэй пералiчаныя моманты абумоўлiваюць актуальнасць выбранай тэмы даследвання. Улiчваючы ступень распрацоўкi тэмы i актуальнасцi, мэтай данага даследвання з’яўляецца комплекснае вывучэнне развiцця Заходняй Беларусі ў перыяд з верасня 1939 года (уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР) да чэрвеня 1941 года (пачатак Вялікай Айчыннай вайны). Для дасягнення пастаўленай мэты былi абазначаны  
наступныя задачы:  
- зрабiць паслядоўны агляд крыніц i лiтаратуры па даследуемай  
тэме;  
- вывучьщь i абагульнiць матэрыялы, характарызуючыя працэс  
станаўлення Савецкiх органаў улады ў Заходняй Беларусі (1939-  
1941 гады);  
- паказаць асноўныя накiрункi развiцця сельскай гаспадаркi i  
сацыяльна-культурных пераўтварэнняў ў Заходняй Беларусі ў  
перадваенныя гады;  
- прааналiзаваць цяжкасцi, недахопы i дасягненнi ў развiццi  
Заходняй Беларусі ў даслядуемы перыяд.

Асноўным аб’ектам даследвання з'яўляецца Заходняя Беларусь у 1939 – 1941 гадах. Пры напiсаннi працы аўтар кiравалася прынцыпамi аб’ектыўнасцi, гiстарызма, сiстэмнасцi каштоўнасцяў. Прынцып гiстарызма патрабуе вывучэння ўсякай з’явы гiсторыі ў яе гiнэзiсе і развiццi, канкрэтна-гiстарычнай абумоленасцi.  
Аб‘ектынасць навуковага падыходу да гiстарычных фактаў дасягаецца спецыяльна арганiзаваным даследавацельным працэсам. Ён прадугледжвае ўсебаковы ахоп вывучаемай з’явы з мэтай выяўлення яе сутнасцi і разнастайнасцi ўзаемасувязей з гiстарычным светам, творчы падыход да гiстарычнага даследвання, атрыманне з крынiц максiмальна распрацаванай і вялiкай iнфармацыі аб мiнулым, iмкненне iсцi ўперад адпаведна новым грамадскiм запросам і поспехам. Сiстэмнасць даследвання гiстарычнай з’явы прадугледжвае яе разгляд як складанай сiстэмы, комплексу, якi складаецца з састаўных элементаў, кожны з якiх ў цеснай сувязi з астатнiмi элементамi.  
Цэнасны прынцып гiстарычнага пазнання праяўляецца ў тым, што аўтар, iмкнучыся не парушаць прынцыпу аб’ектыўнасцi, прывяла свае вынiкi і дала некаторыя ацэнкi даследвання гiстарычных падзей.  
У пачатку даследчай працы пры збiраннi фактычнага матэрыялу былi выкарыстаны агульныя прыемы даследвання, такiя як: абагульненне, аналiз, сiнтэз, параўнанне. Даная праца таксама заснавана і на наступных метадах гiстарычнага пазнання: храналагiчны, статыстычны, гiсторыка-параўнальны, лагiчны. Метадалагiчная аснова працы распрацоўвалася па “Метадалогіі гiсторыі” — навучальны дапаможнiк для студэнтаў вузаў. 1  
Практычная значнасць заключаецца ў тым, што вывады, палажэннi, дакументальны матэрыял могуць быць выкарыстаны пры выкладаннi гiсторыи Беларусi ў школах, у краязнаўчай працы, для ўсiх, хто цiкавiцца гэтым перыядам нашай гiсторыі.  
Кiруючыся пастаўленай мэтай i задачамi, выкарыстоўваючы i апiраючыся на прынцыпы i метады гiстарычнага пазнання, аўтар вызначыла структуру сваей працы: уводзiны, чатыры часткi, трэцяя частка разбiта на параграфы, заключэнне, заўвагi, спiс крынiц i лiтаратуры, прылажэннi.  
Ва ўводзiнах абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, фармiруюцца мэты i задачы, аб’ект i прадмет даследвання, метедалагiчная аснова работы, вызначаецца навукавая навiзна i практычная значнасць, структура работы.  
Першая частка ўключае агульны агляд крынiц i лiтаратуры па тэме.  
У другой частцы разглядаецца ўстанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гадах. У трыцяй частцы апісваецца работа Народнага схода.У чацвёртай частцы даследуецца пераўтварэнни ў сельскай гаспадарцы i сацыяльна-культурныя пераўтварэннi ў Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гадах.                                                                                                                                        У заключэннi робяцца вывады i абагульненнi. Састаўной часткай даследвання з’яўляюцца прылажэннi.

 

 

 

 

 

                      

 

  Глава 1. Агляд крыніц і лiтаратуры.  
У аглядзе гiстарычных крынiц i лiтаратуры не ставiцца мэтай раскрытыкаваць папярэднiя даследваннi, хаця iх змест дае для гэтага падставы. Палiтычны i iдэалагiчны нацiск на навуку не дазволiў вучоным выйсцi за межы партыйных установак. Гэта садзейнiчала таму, што палiтыка i дзеяннi партыйных i савецкiх органаў улады на тэрыторыi Заходняй Беларусi прызначалiся ў асноўным правiльнымi, не патрабуючымi крытычнага аналiзу.  
    Адна  група крынiц —матэрыялы раеннай кнiгi «Памяць», якая выйшла ў 1993 годзе [35].  
У аснову даследвання былi пакладзены манаграфiчныя працы па праблемах развiцця Заходняй Бедарусi ў перадваенны перыяд. На працягу развiцця гiстарычнай навукi iшло колькаснае i якаснае накапленне матэрыялу, выяўленне новых крынiц. З накапленнем крынiцазнаўчага матэрыялу, пашырэннем круга даследчых праблем iшло якаснае паляпшэнне публiкуемых прац.  
      Першы этап у вывучэннi праблемы Заходняй Беларусi ў перадваенныя гады пачаўся адразу пасля прыняцця заканадаўчых актаў аб уз’яднаннi гэтых земляў у складзе БССР. Услед за гэтым, з’явiлiся новыя артыкулы i брашуры, у якiх былi зроблены спробы сiстэматызаваць, а ў асобных выпадках i абагульнiць матэрыял, якi адлюстроўвае ўстанаўленне Савецкай улады ў краi. У гэтых працах падкрэслiвалася, што Чырвоная Армiя ўступiла на тэрыторыю Заходняй Беларусi як армiя-вызвалiцельнiца, сустракаючы на сваім шляху бурную радасць i небывалы пад’ём народа.  
Аналiз даваенных крынiц паказвае, што яны напiсаны галоўным чынам па фактах, якiя давала само жыццё i якiя былi зафiксаваны перыядычным друкам. У аўтараў проста не было неабходнай дыстанцыi часу, каб iх усебакова вывучыць i грунтоўна абагульнiць. Аднак гэтыя працы - ,  - як адзначае прафесар В.Н. Мiхнюк, -  - хаця i былi падрыхтаваны на вузкай крынiцавай базе, паклалi пачатак вывучэнню праблемы, намецiлi асноўныя накiрункi яе даследвання, расставiўшы навуковыя i палiтычныя акцэнты пры ацэнцы гiстарычных падзей. Працы гэтага перыяду прадстаўлены такiмi iмёнамi, як І. П. Трайнiн [40], I.Ф. Логмель [26].  
     У пасляваенны перыяд важнай крынiцай у вывучэннi праблем Заходняга краю з'явiлася выданне ў 1946 годзе стэнаграфiчнай справаздачы Народнага  ( нацыянальнага ) сходу Заходняй Беларусi [30].  
      Больш пiльная ўвага гiсторыка да гэтай тэмы была прыцягнута ў сувязi з дзесяцiгадовым юбiлеем уз’яднання беларускага народа. Да гэтай даты выйшла ў свет манаграфiя Т.С. Гарбунова, у якой разглядалiся працэсы ўз’яднання i пераўтварэння ў Заходняй Беларусi [13] 
Далейшае вывучэнне гiстарычных праблем Заходняй Беларусi гэтага перыяду адносiцца да пачатку 50-х гадоў, калi даследчыкi падрыхтавалi па ёй шэраг кандыдацкiх дысертацый. У гэтых працах Г.А. Барадача, М.В. Васiлючыка, К.І. Дамарада, Т.П. Трацеўскай i iншых разглядалiся пытаннi адмiнiстратыўных зменаў, сацыялiстычных пераўтварэнняў, асвятлялiся мерапрыемствы ў палiтычным, эканамiчнымт і культурным жыццi. Аўтары дысертацый увялi ў навуковы абарот вялiкую колькасць фактычнага матэрыялу з партыйных i дзяржаўных архiваў [9, 16, 41] .  
     Для тэмы нашага даследвання вялiкую каштоўнасць мае сумесная праца Г.А. Бародача i К.І. Дамарада, прысвечаная калгаснаму будаўнiцтву ў заходнiх абласцях рэспублiкi. Аўтары даследавалi значны архiўны матэрыял. Толькi часта замест неабходных статыстычных даных па заходнiх абласцях у кнiзе прыведзены лiчбы па БССР у цэлым [5].  
У 60-80-х гадах былi апублiкаваны манаграфiчныя працы І.О. Царук, М.В. Васiлючка, Е.А. Мiсарэвiч, А.М. Мацко [8, 19, 28, 45, 46].  
Важнай падзеяй у абагульненнi накопленага матэрыялу з'явiлася даследванне В.Н. Мiхнюка, прысвечанае гiстарычнаму аналiзу вышаўшых прац па гiсторыі заходнiх абласцей перадваеннага перыяду [29].  
     Значнай падзеяй у вывучэннi праблемы з’явiлiся таксама навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя 30, 50, 6О-годдзю ўз’яднання беларускага народа. Безумоўна, навуковыя сесii з’явiлiся важным рубяжом у падвядзеннi вынiкаў даследвання праблемы [10, 30, 37,] . 
      Устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусi і уз’яднанне яе з БССР грунтоўна асветлена ў абагульняючых працах па гiсторыі КПСС i КПБ, гiсторыi СССР i БССР [33, 34, 40,49, 3, 4, 12, 23, 21].                                                                                Значную каштоўнасць уяўляюць зборы дакументаў i матэрыялаў, якiя змяшчаюць iнфармацыю аб перадваенным перыядзе на тэрыторыi Заходняй Беларусi. Цiкавыя звесткi па гэтай тэме маюцца ў зборы матэрыяла аб барацьбе працоўных краю за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне ў 1929-1939 гадах, у якiм апублiкавана 20 дакументаў, адлюстроўваючых устанаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусi i уз’яднанне яе з БССР [20, 18, 7].  
       Асобныя факты па гэтаму пытанню ёсць таксама ў гiсторыка-эканамiчных нарысах, прысвечаных заходнiм абласцям i гарадам Беларускай ССР [ 36, 11]. Апошнiм часам у газетах i часопiсах з’яўляцца артыкулы, заснаваныя на новых крынiцах, прысвечаныя падзеям 1939 года. Апiраючыся на архiўны матэрыял, пiшуць І. Кузняцоў, І. Грышан, У. Ладысеў [14, 15, 24, 25].  
    Даследуючы пытаннi сацыялiстычнага будаўнiцтва ў заходнiх абласцях рэспублiкi, ў гiстарычнай лiтаратуры значная ўвага ўдзяляецца аграрнай палiтыцы, пераўтварэнням ў сельскай гаспадарцы. У працах Г.А. Барадача, К.І. Дамарада, В.А. Палцяна падкрэслiвалася ў якасцi важных крокаў нацыяналiзацыя зямлi i канфiскацыя памешчыцкiх уладанняў, надзяленне сялян зямлёй. Але, як справядлiва адзначаў у гiсторыяграфiчным даследваннi В.І. Мiхнюк, пытаннi развiцця кааперацыi i кантрактацыi ў заходнiх абласцях рэспублiкi асветлены на вузкiм коле крынiц i нязначным фактычным матэрыяле i патрабуюць больш паглыбленага даследвання.  
       Гэта палажэнне ў гiсторыяграфii дапаўняецца навуковымi даследваннямi гiсторыкаў апошняга часу. Прыкладам можа служыць артыкул                            В. Белазаровiча, прысвечаны асаблiвасцям калектывiзацыі ў заходнiх абласцях БССР у 1939-1941 гадах [2]. Бадай, упершыню гаворыцца аб негатыўных тэндэнцыях масавай калектывiзацыi на тэрыторыях заходнiх абласцей, якiя мелi сваю спецыфiку гаспадарання. Прыводзяцца прыклады гвалтоўных дзеянняў у адносiнах да сялянскiх i памешчыцкiх гаспадарств, факты iснавання iлжэкамасаў i выхаду сялян з калгасаў. У заключэннi робiцца вывад аб тым, што калектывiзацыя ў заходнiх абласцях Беларусi праходзiла цяжка i марудна. Калгаснае будаўнiцтва здзяйснялася адмiнiстратыўна-каманднымi метадамi без улiку адпаведных матэрыяльна-тэхнiчных прадпасылак, ва ўмовах вострай грамадска-палiтычнай сiтуацыi. Масавай калектывiзацыi не назiралася, - пiша аўтар.  
     Значную вагу ўдзялялi беларускiя даследчыкi пераўтварэнням у вобласцi культуры. У працах I.А. Царук адлюстраваны асаблiвасцi культурнага развiцця краю. Да iх аўтар адносiць нiзкi ўзровень развiцця эканомiкi, культурную адсталасць краю, малую колькасць мясцовай, нацыянальнай iнтэлiгенцыі, адсутнасць матэрыяльна-эканамiчнай базы для развiцця культуры. Народнай адукацыi прысвечаны манаграфii Е.К. Новiка i Л.Н. Дразда, а фармаванню савецкай iнтэлiгенцыi ў заходнiх абласцях Беларусi — артыкул Н. Улейчык [31, 43, 45, 48].  
    Кароткi агляд крынiц дазваляе зрабiць вывад аб тым, што ў гiстарычнай навуцы накоплены значны вопыт вывучэння гiсторыі Заходняй Беларусi. Але ў той самы час адсутнiчаюць працы, якiя ахоплiвалi б комплекс праблем 1939-1941 гадоў i змяшчалi б аб’ектыўную i крытычную ацэнку вынiкаў рашэння гэтай праблемы. Таму варта працягнуць iх вывучэнне з прыцягненнем шырокага кола iснуючых крынiц.  
    Гэта i абумовiла выбар аўтарам данай тэмы “Пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі ў верасні 1939 – чэрвені 1941 годоў”.  
Для напiсання працы была вывучана рознабаковая крынiцавая i лiтаратурная база, якая павiнна стаць гарантам паспяховага даследвання.

 

 

 

Глава 2. Станаўленне Савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў           1939-1941 гг. 
       23 жнiўня 1939 года памiж Савецкiм Саюзам i фашысцкай Германiяй быў падпiсаны дагавор аб узаемным ненападзе, дзе быў дадатковы сакрэтны пратакол аб сферах уплыву, якi прадугледжваў лiквiдацыю польскай дзяржавы i падзел яе тэрыторыі. Гэта быў ганебны дагавор, якi, па сутнасцi, з’яўляўся пачаткам другой сусветнай вайны, самай крывавай у ХХ стагоддзi.  
1 верасня 1939 года фашысцкая Германiя напала на Польшчу. 3 верасня 1939 года Англiя i Францыя аб’явiла вайну Германii, але яны нiчога не рабiлi i гэты перыяд увайшоў у гiсторыю пад назвай “дзiўная вайна” [49, c. 280-281].  
     Нямецкiя войскi паспяхова зламалi мужнае супрацiўленне польскай армii i пачалi хутка рухацца да зямель Заходняй Беларусi i Заходняй Украiны. 17 верасня па распараджэнню Савецкага Ўрада войскi Чырвонай Армii пачалi свой паход на Захад. У першы дзень пахода Чырвоная Армiя заняла такiя гарады як Маладзечна, Валожын, Карэлiчы, Мiр, Баранавiчы. 18 верасня былi вызвалены Навагрудак, Лiда, Слонiм, Ваўкавыск. 20 верасня - Гродна, 21 верасня - Пiнск, 22 верасня - Беласток i Брэст. 25 верасня тэрыторыя Заходняй Беларусi была цалкам вызвалена. У азнаменаванне перамогi над Польшчай у Гродне, Брэсце, Пiнску, адбылiся сумесныя савецка-германскiя ваенныя парады [3, c.80].  
    Насельнiцтва радасна сустракала савецкiх воiнаў. Амаль 20 гадоў беларусы знаходзiлiся ў складзе Польшчы. Польскiя кiраўнiкi ў гэтыя гады праводзiлi гвалтоўнае апалячванне беларускага насельнiцтва, закрывалi беларускiя школы, ператваралi праваслаўныя цэрквы ў касцёлы, забiралi ў сялян лепшыя землi, перадаючы iх польскiм асаднiкам. Таму тады iдэя ўз’яднання беларускага народа, хай нават пад Саветамi, з энтузiазмам падтрымлiвалi самыя розныя палiтычныя сiлы. Але ўступленне Чырвонай Армii на тэрыторыю Беларусi выклiкала варожую рэакцыю польскай грамадскасцi, асаднiкаў i кулакоў.  
     У некаторых раёнах Заходняй Беларусi яшчэ да прыходу Чырвонай Армii пад кiраўнiцтвам быўшых членаў КПЗБ, утваралiся ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты, якiя арганiзоўвалi зброеныя атрады з працоўных i сялян, раззбройвалi палiцэйскiх i асаднiкаў, бралi пад абарону чыгуначныя масты i iншыя ваенныя аб’екты. Утваралiся таксама i партызанскiя атрады. Актыўна дзейнiчаў на Гродзеншчыне партызанскi атрад, якiм кiраваў член КПЗБ А.С. Мазiк. Атрад арганiзаваўся 17 верасня. У яго радах налiчвалася каля 100 чалавек. Партызаны ўступiлi ў бой з рэгулярнымi часцямi польскай армii пад Дзярэчынам, а затым пад Зельвай i прымусiлi iх адступiць. Пасля некалькiх дзён гарачых баёў атрад злучыўся з Чырвонай Армiяй i разам з ёю прасоваўся на захад, у напрамку Гродна [ 10, c.29].  
   Адначасова з прасоўваннем войск Чырвонай Армii ў Заходняй Беларусi пачалася стваральная праца па наладжваннi жьщця на занятай тэрыторыi. Трэба было тэрмiнова размяшчаць войскi i бежанцаў, аднаўляць разбураныя бамбардзiроўкамi нямецкай авiяцыі за першыя 2 тыднi нямецка-польскай вайны жылыя будынкi i ўстановы. Яшчэ 19 верасня 1939 года на рускай, беларускай i польскай мовах быў апублiкаваны загад камандуючага вайскамi беларускага фронту М. Кавалёва, у якiм насельнiцтва вызваленых тэрыторый заклiкалася да супрацоўнiцтва ў фармiраваннi органаў новай улады [30, c. 97]. Асноўныя палажэннi былi наступныя:  
“1. Ва ўсiх гарадах на тэрыторыi, што была занята вайскамi Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армii, да сфармiравання органаў улады стварыць Часовыя ўпраўленнi з прадстаўнiкоў Чырвонай Армii і мясцовага насельнiцтва, на якiх укласцi кiраўнiцтва адмiнiстрацыйнай, гаспадарчай i культурнаасветнiцкай дзейнасцю ў гэтых гарадах.  
2. Загадваю часовым упраўленням тэрмiнова прывесцi ў дзеянне ўсе прадпрыемствы i ўстановы, што павiны абслугоўваць насельнiцтва. Абавязаць уладальнiкаў тэрмiнова адкрыць для нармальнай працы: магазiны, хлебапякарнi, булачныя, рэстараны, цырульнi, лазнi, кiнатэатры i г.д.  
3. Заклiкаю насельнiцтва дапамагаць часовым  
упраўленням, ... садзейнiчаць у правядзеннi запланаваных iмi мерапрыемстваў [37, c.176].”  
   Мясцовае насельнiцтва, галоўным чынам з лiку сярэднiх i бяднейшых слаёў, з энтузiязмам уключалiся ў стваральную працу па наладжваннi новага жьщця. У ваяводствах, паветах, гарадах на аснове загада М. Каваленка былi створаны часовыя ўпраўленнi, у мястэчках i вёсках сялянскiя камiтэты. У Гродзенскiм павеце Часовае ўпраўленне было створана 18 кастрычнiка 1939 года ў складзе старшынi I.І. Рыжыкава, членаў -I.I. Вераб’ёва, М.А. Нiшчыка, М.С. Комара, Б.Х. Казакоўскай [35, c.102].  
   Перад часовымi ўпраўленнямi стаяла неадкладная i адказная задача: да канца зламаць старую ўладу i супрацiўленне звергнутых класаў, пусцiць у ход фабрыкi i заводы, арганiзаваць работу школ, бальнiц, культурных устаноў i прыцягнуць да актыўнага ўдзелу ў палiтычным жыццi мясцовае насельнiцтва.  
     На прадпрыемствах горада былi створаны рабочыя камiтэты. Яны ажыццяўлялi кантроль над вытворчасцю i збытам прадукцыі, прымалi актыўны ўдзел у нацыяналiзацыі фабрык i заводаў. На прадпрыемствах устанаўлiваўся 8 гадзiнны рабочы дзень.  
Часовыя ўпраўленнi гарадоў i паветаў дзейнiчалi ў пераходны перыяд, г. зн. з часу спынення дзейнасцi польскай адмiнiстрацыi i да канчатковага ўсталявання на гэтых тэрыторыях Савецкай улады [30, c. 99].

 

 

 

 

 

 

 

 

Глава 3. Работа Народнага (нацыянальнага) схода. 
     Аднак Часовыя органы — ёсць часовыя. На змену Часовым органам павiнны былi прыйсцi аўтарытэтныя органы ўлады, выбраныя ўсiмi працоўнымi. 5 кастрычнiка 1939 года Часовае ўпраўленне горада Беластока звярнулася да ўсiх Часовых упраўленняў краю з прапановай склiкаць Народны сход для рашэння асноўных пытанняў дзяржаўнага ўладкавання Заходняй Беларусi. Хутка з прадстанiкоў Часовых упраленняў быў створаны камiтэт па арганiзацыi выбараў. Камiтэт зацвердзiў “Парадак арганiзацыi выбараў Народнага сходу Заходняй Беларусi”, па якому да ўдзелу ў выбарах дапускалiся не толькi працоныя, але i эксплуататарскiя класы. Абвяшчалiся роўныя ўсеагульныя прамыя выбары пры тайным галасаваннi. Усе грамадзяне дасягнуўшыя 18 гадоў, незалежна ад расавай i нацыянальнай прыналежнасцi, веравызнання, адукацыйнага цэнзу, сацыяльнага паходжання, маёмаснага становiшча мелi права не толькi выбiраць, але i быць абранымi ў Народны сход Заходняй Беларусi.  
     Права вылучэння кандыдатаў у дэлігаты Народнага сходу мелi Часовыя ўпраўленнi, сялянскiя камiтэты, сходы калектываў прадпрыемстваў, рабочай гвардыі i iнтэлiгенцыі.  
      Выбары ў Народны сход праводзiлiся па выбарчых акругах, ад 5 тысяч насельнiцтва выбiраўся адзiн кандыдат у дэпутаты.  
Уся работа па падрыхтоўцы i правядзенню выбараў у гарадах ускладвалася на Часовыя ўпраўленнi, а ў мястэчках i вёсках — на сялянскiя камiтэты. Кандыдат, атрымаўшы больш за палову галасоў па акрузе, лiчыўся абраным.  
Асобы, якiя перашкаджалi нармальнаму правядзенню выбараў, неслi за гэта сур’ёзную адказнасць. “Усякі, -  - гаварылася ў “Парадку арганiзацыі выбараў у Беларускi Народны сход”, хто шляхам гвалту, падману, пагрозы або подкупу будзе перашкаджаць грамадзянiну Заходняй Беларусi здзяйсненнi яго права выбiраць i бьщь абраным у Народны сход, караецца пазбаўленнем волi тэрмiнам да двух гадоў” .  
     Пад кiраўнiцтвам Камунiстычнай партыі часовыя ўпраўленнi i сялянскiя камiтэты развярнулi вялiзарную арганiзацыю i палiтычна-масавую работу па падрыхтоўцы да выбараў. Зварот Часовага ўпраўлення Беластока з прапановай склiкаць Народны сход абмяркоўваўся ва ўсiх мястэчках Гродзенскага раёна. На сваiх сходах працуючыя падтрымлiвалi iдэю склiку Народнага сходу. Яны патрабавалi ўстанавiць Савецкую уладу. З натхненнем моладзь успрыняла зварот аднагодка з Гродна да моладзi ўсёй Заходняй Беларусi, у якiм было выказана жаданне стаць грамадзянамi Савецкага Саюзу i гатоўнасць абараняць Радзiму ад ворага.  
      Выбары ў Народны сход адбылiся 22 кастрычнiка 1939 года. На выбарчыя ўчасткi ў дзень выбараў з'явiлася 2672 чалавекi, што склала 96,71% усiх выбаршчыкаў, прагаласавалi за народных кандыдатаў 90,67% .             Дэпутатамi ў Народны Сход Заходняй Беларусi было абрана 926 чалавек з 929 кандыдата, з якiх было 563 селянiна, што складала 60% ад агульнай колькасцi дэпутата, i 197 прадстанiкоў рабочага класа [ 35, c. 102].  
      Вынiкi выбараў у Народны сход сведчылi аб той агромнай рэвалюцыйнай дзейнасцi, якую вяла КПЗБ у суровыя гады падполля, аб шырокай масавай палiтычнай працы Часовых ўпраленняў i сялянскiх камiтэтаў пад кiранiцтвам  
Камунiстычнай партыi. “У нас дзень выбараў, - падкрэслiваў М.і. Каменiк, -з’яўляецца не толькi рэвалюцыяй агульнай думкi аб тым, хто варты высокага гонару i даверу быць народным дэпутатам, але i кульмiнацыйным пунктам вялiкай працы… думаюць i рашаюць, ахоплiваючы дзяржаву ў цэлым” 3.  
28 кастрычнiка 1939 год ў Беластоку пачаў работу Народны (нацыянальны) сход Заходняй Беларусi. На iм прысутнiчалi 926 дэпутатаў, у iх лiку 121 жанчына. У яго складзе 621 беларуса, 127 палякаў, 72 яўрэя, 53 украiнца, 43 рускiх i 10 прадстанiкоў iншых нацыянальнасцей [4, c.327]. 
     Дэпутаты Народнага сходу перад ад’ездам у Беласток атрымалi ад сваiх выбаршчыкаў наказы галасаваць за Савецкую уладу, за ўваходжанне Заходняй Беларусi ў склад БССР. Дэпутат А. Анiсiмовiч з Гродна атрымаў ад свайго выбаршчыка працоўнага М. Лукашэвiча наступны наказ: “Ты наш дэпутат. Я кажу табе адзiн, але гэта важна, бо тое, што скажу табе я, скажуць i ўсе iншыя. Перадай Народнаму сходу, што ўсе мы хочам Савецкай улады i жыцця, як у Савецкiм Саюзе, што зямлю памешчыкаў трэба аддаць сялянам, а банкi i вялiкiя прадпрыемствы — дзяржаве” [10, c.215].. Па даручэнню групы дэпутатаў сход адкрыў старэйшы дэпутат, 68-гадовы селянiн з вёскi Масевiчы Ваўкавыскага павета С.Ф. Струг. “Я селянiн-бядняк-— сказаў ён, - - i пры польскай уладзе не меў нiякiх правоў. А цяпер я дэпутат свайго народа i адкрываю наш Народны сход” [17]. Дэпутаты аднагалоса зацвердзiлi наступны парадак дня i абмяркавалi 4 пытаннi: аб дзяржаўнай уладзе, аб уваходжаннi Заходняй Беларусi ў склад БССР, аб зямлi, аб нацыяналiзацыi банкаў i буйнай прамысловасцi.  
      Як выражэнне волi народа была прынята Дэкларацыя, у якой гаварылася “Беларускi Народны сход, выражаючы непахiсную волю i жаданне народаў Заходняй Беларусi, абвяшчае на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусi ўстаналенне Савецкай улады [31, c. 117]. Народны сход прыняў рашэнне аб ўваходжаннi Заходняй Беларусi склад СССР i БССР, аб канфiскацыі памешчыцкай зямлi i аб нацыяналiзацыі ўсёй зямлi, прамысловасцi i банкаў. Кiруючыся рашэннем Народнага схода, сялянскiя камiтэты Гродзенскага павета перадалi ў рукi беззямельным i малазямельным сялянам больш за 12000 га зямлi, якую аднялi ў памешчыкаў i асаднiкаў, а таксама перадалi значную колькасць кароў, коней, пабудоў i сельскагаспадарчай тэхнікi .  
Народны сход абраў Паўнамоцную Камiсiю ў складзе 66 чалавек для паездкi ў Маскву на пятую Нечарговую сесiю Вярхоўнага Савета СССР. 2 лiстапада 1939 года сесiя пастанавiла: “Задаволіць просьбу Народнага схода Заходняй Беларусi і ўключыць Заходнюю Беларусь ў склад БССР i ўз’яднаць тым самым вялiкi беларускi народ у адзiнай Беларускай дзяржаве” [31, c. 3]. 14 лiстапада - дзень прыняцця сесiяй Вярхоўнага Савета БССР Закона “аб уключэннi Заходняй Беларусi ў склад БССР” -  нiколi не забудзе вялiкi адзiнаццацiмiльённы беларускi народ, шчаслiвы сваiм уз’яднаннем...”. (Прылажэнне 1) 
      З уз’яднаннем беларускага народа ў адзiнай Савецкай нацыянальнай дзяржаве перад КП(б)Б пастала выключна важная задача — на працягу параўнальна невялiкага часу лiквiдаваць у заходнiх абласцях рэспублiкi палiтычную, гаспадарчую i культурную адсталасць. Неабходна было знiшчьщь стары адмiнiстратыўна- тэрытарыяльны падзел на ваяводствы, паветы i гмiны, якi не ўлiчваў нi эканамiчных, нi нацыянальных iнтарэсаў народа.  
     4 снежня 1939 года Указам Прэзiдыума Вярхонага Савета СССР на тэрыторыі Заходняй Беларусi былi створаны Баранавiцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, Вiлейская i Пiнская вобласцi. А 15студзеня 1941 года замест старых паветаў у Заходнiх абласцях БССР быў утвораны 101 раён.              Першасныя партыйныя арганiзацыi ў заходнiх абласцях пачалi ўтварацца ўжо ў канцы 1939 года з камунiстаў, што прыйшлi з усходнiх абласцей БССР.           У лютым 1940 года ва ўсiх раёнах дзейнiчалi райкомы КП(б)Б. У пачатку 1941 г. у заходнiх абласцях Беларусi мелася 1232 першасныя партыйныя арганiзацыi, 92 кандыдатскiя групы i 30 партыйна-камсамольскiх груп, якiя налiчвалi ў сваiх радах 16048 камунiстаў [ 10, c. 216]. 
     Высокую аценку працы партыйных арганiзацый заходнiх абласцей рэспублiкi даў ХVIII з’езд КП(б)Б, якi адбыўся ў маi 1940 г. “Партыйная арганiзацыя, — падкрэслiвалася ў рашэннях з’езду, — з’яднала вакол сябе i выхавала шырокiя слаi актыву з асяроддзя працоўных, сялян, працоўнай iнтэлiгенцыi, якiя праявiлi сябе ва ўстанаўленнi рэвалюцынага парадку i ў барацьбе за ўстанаўленне Савецкай улады”. 
     Значную дапамогу партыйным арганiзацыям у правядзеннi сацыялiстычных пераўтварэнняў аказаў Ленiнскi камсамол заходнiх абласцей. Асаблiва важную ролю камсамол адыграў там, дзе не было яшчэ партыйных арганiзацый. Ён уяўляў у той час даволi вялiкую сiлу: тут у радах ЛКСМБ у пачатку красавiка 1941 года налiчвалася 35000 чалавек, якiя аб’ядноўвалiся ў 3070 камсамольскiх арганiзацый. [ 10, c. 215].  
Пад кiраўнiцтвам КП(б)Б Часовыя ўпраўленнi, а пазней райіспалкомы i аблiспалкомы правялi агромную работу па нацыяналiзацыі прамысловасцi i яе далейшаму развiццю. Так, Часовае ўпраўленне Гродна на сваiм паседжаннi 23 лiстапада 1939 г. прыняло рашэнне нацыяналiзаваць шкловы, веласiпедны, фанерны, тры лесапiльных завода. Усяго ва ўласнасць народа перайшло 23 прамысловых прадпрыемства горада.  
     У ходзе сацыялiстычных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусi былi нацыяналiзаваны мелкiя прыватныя прадпрыемствы. Гэтым актам быў пакладзены канец капiталiстычнай эксплуатацыі. Таксама былi нацыялiзаваньи прыватны гандль, транспарт, сувязь, банкi. У адной толькi Беластоцкай вобласцi было нацыяналiзавана 95 банкаў.  
Адной з галоўных i неадкладных задач, якiя стаялi перад Савецкай уладай было кадравае пытанне, так як старыя кадры не маглi быць скарыстаны па iдэалагiчным поглядам. У першыя днi прыхода Чырвонай Армii ў Заходнюю Беларусь былi накiраваны з Усходу партыйныя, камсамольскiя i гаспадарчыя работнiкi. Так, сакратар ЧККП (б)Б П. К. Панамарэнка ў пiсме на iмя I. В. Сталiна ад верасня 1939 года паведамляў, што да працы па накiраванню дзейнасцi сялянскiх камiтэтаў у Часовыя ўправы накiравана 400 талковых работнiкаў, а таксама падрыхтоўваеццца пасылка ў Заходнюю Беларусь 400 — 500 камсамольцаў [30, c.172-173]. Гэта толькi пачатак той велiзарнай кадравай палiтыкi, якую праводзiлi партыйныя i савецкiя органы на тэрыторыі Заходняй Беларусi ў перадваенны перыяд. Да канца 1940 года толькi ў Беластоцкую вобласць, куды ўваходзiў i Гродзенскi павет, было накiравана на пастаянную работу 12396 чалавек, з iх беларусаў — 3965, палякаў — 152 [30, c. 104]. Асноўная частка прыбыўшых беларусы i рускiя. Няведанне iмi мясцовай спецыфiкi вяло да таго, што ў шэрагу пытанняў былi дапушчаны грубыя парушэннi савецкiх законаў. Работнiкi з Усходу, займаючы кiруючыя пасады, iгнаравалi мясцовыя кадры, традыцыi насельнiцтва. Склалася становiшча падазронасцi i недаверу асаблiва да польскага насельнцтва. Грубыя дзеяннi мясцовай адмiнiстрацыі i мiлiцыi правакавалi пратэсты насельнiцтва. Часта гэта было звязана з рэлiгiяй i духавенствам, адносiнам да веры i служкаў культу. 
       Вядома, былi i негатыўныя падзеi ў жыццi заходнiх абласцей Беларусi, у тым лiку i Гродзенскiм раене. Так, у пiсме да П. К. Панамарэнка НКУС паведамляў, што на 15 кастрычнiка 1939 года у заходнiх абласцях Беларусi было арыштавана 3535 чалавек [37, c. 40]. 
      Але, не гледзячы на шэраг адмоўных момантаў у заходнiх абласцях БССР быў зроблены крок у сацыяльна-эканамiчным развiццi i ажыцяўленнi культурных пераўтварэнняў, у падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы кадраў з мясцовага насельнiцтва.  
     Значнай падзеяй у жыццi Заходняй Беларусі сталi выбары ў Вярхоўны савет СССР i БССР. Сур’езным экзаменам для партыйных арганiзацый заходнiх абласцей Беларусi з’явiлася падрыхтоўка i правядзенне выбараў. Ва ўсiх населеных пунктах раёнаў былi створаны кружкi па вывучэнню Сталiнскай канстытуцыі (1936 год) i Палажэнне аб выбарах. Кароткi курс гiсторыi ВКП(б) вывучаўся сельскiм актывам, старшынямi сельскiх саветаў, калгасаў, дэпутатамi мясцовых i раённых саветаў.  
     24 сакавiка 1940 года працоўныя заходнiх абласцей упершыню выбралi дэпутатаў у Вярхоны савет СССР i БССР. Насельнiцтва галасавала за кандыдата Сталiнскага блока камунiстаў i беспартыйных. Напрыклад, у Савет Саюза абраны П. К. Панамарэнка, у савет Нацыянальнасцяў - М. I. Чэрнiк, у Вярхоўны савет БССР - сялянка з вескi Сваiчы -  М. Л. Капытова. (Прылажэнне 2). 
      Указ Прэзiдыума Вярхоўнага савета БССР аб выбарах у абласныя, раённыя, сельскiя i пасялковыя саветы па Баранавiцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вiцебскай i Пiнскай абласцях, прызначаных на 15 снежня 1940 года, народ сустрэў з натхненнем . У выбарах удзельнiчалi 2909405 чалавек, або 99,27%, падала галаса за кандыдатаў - 2850406, або 97,97% .  
Пасля выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў i працоўных, якiя адбылiся 15 снежня 1940 года былі ўтвораны адзелы: зямельны, фiнансавы, дарожны, сацыяльнага забяспечання, аховы здароўя, народнай асветы, агульны, гандлевы, планавая камiсiя.  
     Побач з гэтым раенна-партыйныя кабiнеты мелі вялiкiя недахопы сваей працы. Не было цвердага плану правядзення кансультацый нi па якiх тэмах, не прыцягвалiся для кансультацый квалiфiкаваныя кадры, не праводзiлася работа па арганiзацыi i дапамозе палiтычнай самаадукацыi настаўнiка, нязначная праца па пытаннях выхавання камсамольскага актыву i камсамольцаў. Пратаколы райкома, як i першасных партарганiзацый не падшывалiся, знаходзiлiся ў розных папках, разам з iншымi дакументамi. У шэрагу першасных арганiзацый сходы праводзiлiся наспех. Парадак дня паведамляўся камунiстам несваечасова. Члены i кандыдаты партыі не прыцягвалiся да падрыхтоўкi пытання сходу. Крытыка i самакрытыка была развiта слаба. Справаздачы сакратароў аб выкананнi пастанаўленнеў не практыкавалiся. Сакратары РК КП(б)Б i iншыя кiруючыя партыйныя работнiкi на сходах першасных партыйных арганiзацый бывалi рэдка. Пратаколы першасных арганiзацый у райкоме нiхто не чытаў. Яны вялiся на кавалачках паперы. Былi нядбайна запоўнены. Мелi месца факты, калi загадчык сакратарам партулiку раеннага камiтэту аддаваў загадчыку адзела кадраў раеннага камiтэту сакратарнае рашэнне ЦК КП(б)Б, якое ляжала ў гэтым спiсе. Таксама назiралiся факты п’янства, бытавога разбэшчання.  
         Такiм чынам, можна сказаць, што уз’яднанне Заходняй Беларусi з БССР мела як станоўчыя, так i адмоўныя вынiкi. З аднаго боку, кадравая палiтыка, дзейнасць камунiстычнай партыі, рэпрэсii не садзейнiчалi росту папулярнасцi Савецкай улады. Але з другога боку, былi праведзены радыкальныя сацыяльнаэканамiчныя пераўтварэннi ў iнтарэсах большасцi народа. Галоўнае заключалася ў тым, што ўсё насельнiцтва беларускага этнасу атрымала магчымасць разам жыць, абараняць свае iнтарэсы, будаваць свае жыццё адной сям’ею.

Информация о работе Преобразования в Западной Беларуси 1939 - 1941 гг