Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Мая 2013 в 00:05, реферат
Акупацыйны рэжым, што быў устаноўлены гітлераўцамі на захопленай імі тэрыторыі нашай Радзімы ў часы Вялікай Айчыннай вайны, распрацоўваўся загадзя яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго накірункі былі выкладзены Гітлерам у сакрэтным мемарандуме “Некаторыя думкі пра абыходжанне з насельніцтвам на Усходзе” ад 25 мая 1940 года.
У ім указвалася, што захопленыя ўсходнія тэры¬торыі належыць разглядаць як
Уводзіны……………………………………………………………………………...3
1 Партызанскія атрады і брыгады на Дзятлаўшчыне……………………………..5
2 Партызанскі атрад “Звязда”………………………………………………………7
3 Ліпічанскі Сусанін………………………………………………………………..9
4 “Яўрэйскі доктар, які ваюе…”…………………………………………………..13
Заключэнне………………………………………………………………………….16
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………………........17
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА “БЕЛАРУСКІ
ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ
Кафедра эканамічнай гісторыі
РЭФЕРАТ
па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму: “Партызанскі рух на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна”
Студэнтка
ФФБС, 1-ы курс, ДФП-1 ______________________________
Праверыў______________________
МІНСК 2010
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
1 Партызанскія атрады і брыгады на Дзятлаўшчыне……………………………..5
2 Партызанскі атрад “Звязда”…………
3 Ліпічанскі Сусанін………………………………
4 “Яўрэйскі доктар, які ваюе…”………………………………………………….
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………………..
Прыдатак 1 Месцазнаходжанне Дзятлава на карце Рэспублікі Беларусь……....18
Прыдатак 2 Дзятлаўскі раён……………………………………………………….19
УВОДЗІНЫ
Акупацыйны рэжым, што быў устаноўлены гітлераўцамі на захопленай імі тэрыторыі нашай Радзімы ў часы Вялікай Айчыннай вайны, распрацоўваўся загадзя яшчэ да нападу на Савецкі Саюз. Галоўныя яго накірункі былі выкладзены Гітлерам у сакрэтным мемарандуме “Некаторыя думкі пра абыходжанне з насельніцтвам на Усходзе” ад 25 мая 1940 года.
У ім указвалася, што захопленыя ўсходнія тэрыторыі належыць разглядаць як аб'ект каланізацыі і германізацыі. Акупацыйная палітыка, гаварылася ў гэтым мемарандуме, павінна быць накіравана на тое, каб ператварыць актыўную масу «іншароднага насельніцтва» ў напаўпісьменных рабоў.
Асноўным аб’ектам даследавання ў дадзеным рэфераце з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. А прадмет даследавання – партызанскі рух, усенародная барацьба супраць захопнікаў.
Так, 30 чэрвеня ўвесь Дзятлаўскі раён быў акупіраваны нямецкімі войскамі. На ўсёй тэрыторыі быў устаноўлены "новы парадак", парадак рабаўніцтва, разбою і масавага знішчэння мірнага насельніцтва.
Аднак жорсткія ўмовы акупацыйнага рэжыму не запалохалі савецкіх людзей. Усіх іх аб'ядноўвала нястрымнае жаданне зрабіць усё магчымае для перамогі над ворагам. Супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў разгарнулася ўсенародная барацьба. У лясах Дзятлаўшчыны пачалі з'яўляцца асобныя групы з ліку параненых ваеннаслужачых, якія ў час выхаду з акружэння адсталі ад часцей. У лясы пайшлі і жыхары сумежных вёсак і ваеннапалонныя.
Зараджэнне і развіццё партызанскага руху ў раёне, як і ва ўсіх заходніх абласцях Беларусі, праходзіла ў складанай абстаноўцы і мела свае асаблівасці. Заходняя Беларусь вызвалілася толькі ў 1939 г. І найбольшую цікавасць выклікае той факт, што за паўтара года савецкай улады тут яшчэ не паспелі падрыхтаваць адпаведную структуру, кадры, неабходныя для арганізацыі насельніцтва на барацьбу з ворагам. А наступленне фашыстаў было такім імклівым, што савецкія і партыйныя органы не паспелі арганізаваць і пакінуць людзей для падпольнай работы ў тыле ворага.
Камуністам, актывістам савецкай улады, былым членам КПЗБ, КСМЗБ давялося на свой страх і рызыку, без адзінага арганізацыйнага цэнтра пачаць работу па разгортванню ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такім чынам, арганізатарамі партызанскага руху на Дзятлаўшчыне былі актывісты з мясцовага насельніцтва і ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў акружэнні. Сплаў ваенных ведаў і веданне мясцовых умоў надалі асаблівую вастрыню барацьбе супраць акупантаў.
Асноўнай мэтай даследавання з’яўляецца: як можна больш даведацца пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і мясцовага насельніцтва у барацьбе супраць ворага ў дастаткова цяжкіх умовах. І зрабіць гэта ўдалося, дзякуючы выкарыстанню наступных груп літаратуры:
-успаміны ўдзельнікаў або сведкаў падзей, якія былі надрукаваны на старонках раённай газеты “Перамога”;
-друкаваныя выданні “На зямлі Дзятлаўскай” (выдадзена ў Гродна ў 1998 годзе) і “Памяць. Дзятлаўскі раён” (выдадзена ў Мінску ў 1997 годзе).
Пад час акупацыі на тэрыторыі раёна базіраваліся некалькі партызанскіх атрадаў і спецатрадаў, што дзейнічалі самастойна. У трохвугольніку, створаным шашэйнымі дарогамі Ліда-Навагрудак, Навагрудак-Наваельня і чыгункай Наваельня-Ліда, дзейнічаў атрад "Кастрычніцкі" пад камандаваннем Віктара Ільіча Панчанкава. З Мінскай вобласці здзейсніў рэйд у Ліпічанскую пушчу атрад “Баявы” імя Дунаева пад камандаваннем Я.П.Грыцыневіча.
З закінутай у Ліпічанскую пушчу групы спецыяльнага прызначэння на чале з І.А.Жолабавым вырас і дзейнічаў у раёне атрад “Дружба”.
Тэрыторыя Дзятлаўскага раёна была зонай дзеяння іншых брыгад і атрадаў, якія базіраваліся ў суседніх раёнах. У Ліпічанскай пушчы дзейнічаў атрад "Наватары" пад камандаваннем В. М. Літвінскага, створаны са спецгрупы, закінутай на самалёце у верасні 1943г. Жыхары вёсак Гезгалы, Зачэпічы, хутара Глушыца добра помняць партызан атрада “Звязда” пад камандаваннем М. А. Казакова, які базіраваўся ў суседнім Шчучынскім раёне.
Усяго за гады вайны на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзейнічала вялікая колькасць партызанскіх брыгад і атрадаў, сярод якіх можна таксама пералічыць і Ленінскую брыгаду (атрады “Барацьба”, “Непераможны”, “Ленінскі”, “Чырвонагвардзейскі”), брыгаду імя К.Я.Варашылава (атрады імя К.Я.Варашылава, імя Ф.Е.Дзяржынскага, імя М.І.Панамарэнкі, імя П.К.Панамарэнкі), брыгаду “Перамога” (атрады “Перамога”, “1-е Мая”, “Кастрычніцкі”) і іншыя.
Партызаны нанослі адчувальныя страты гітлераўцам. Яны вялі шматлікія баі па ліквідацыі паліцэйскіх участкаў, валасных упраў і апорных пунктаў праціўніка, устройвалі засады на шашэйных дарогах і чыгунках, знішчалі заводы, масты, жывую сілу праціўніка. Напрыклад, чатыры разы быў разгромлены варожы гарнізон у в. Руда Яварская. Буйныя баі праведзены ў снежні 1942 г., у красавіку 1943 г., супраць карных экспедыцый у Ліпічанскую пушчу, а таксама пад час выхаду з акружэння ў чэрвені 1944 г. У Ліпічанскай пушчы стваралася партызанская зона, куды немцы пранікалі толькі пад час буйных карных экспедыцый.
Вайна народных мсціўцаў карысталася ўсенароднай падтрымкай. Партызанскія атрады бесперапынна папаўняліся і раслі за кошт мясцовага насельніцтва. У кожным населеным пункце партызаны мелі сваіх сувязных і разведчыкаў. Насельніцтва забяспечвала партызан прадуктамі харчавання, паведамляла ім аб пасоўванні войск праціўніка, дабывала боепрыпасы і зброю, медыкаменты, хавала раненых. Мірныя жыхары аказвалі дапамогу ў разбурэнні чыгуначных ліній, перакопах шашэйных і грунтовых дарог, у арганізацыі завалаў, знішчэнні тэлефоннай сувязі, будауніцтве абарончых умацаванняў.
Партызанскі рух у раёне, як і цалкам у Беларусі, меў ярка выяўлены інтэрнацыянальны характар. Бо на тэрыторыі раёна жылі не толькі беларусы, але і палякі, рускія, яўрэі. У партызанах былі нават немцы, французы, славакі, чэхі, югаславы [1, с.175].
Хацелася б асобна прыгадаць некаторыя ўспаміны аб дзейнасці асобных атрадаў і дапамозе мясцовага насельніцтва у барацьбе з захопнікамі.
2.ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД “ЗВЯЗДА”
Летам 1943 года ў Беластоцкую вобласць прыбыла з Вялікай зямлі спецгрупа на чале з Міхаілам Аляксеевічам Казаковым. Група была перакінута праз лінію фронта ў тыл ворага. Калі спецгрупа прыбыла ў Ліпічанскую пушчу, яна пачала папаўняцца партызанамі іншых атрадаў. 5 лістапада 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Беластоцкай вобласці яна была аб******’яднана з групай В.А.Аўдоніна ў атрад “Звязда”. Атрад дзейнічаў на тэрыторыях некалькіх раёнаў, у тым ліку і ў Дзятлаўскім. Насельніцтва актыўна дапамагала ў акцыях партызан супраць ворага. Аб адной з такіх дыверсій успамінае былы камісар партызанскага атрада “Звязда” Самуіл Якаўлевіч Шварцман:
- У адзін са студзеньскіх дзён 1944 года ў цэнтры г.п. Дзятлава падняліся ў неба клубы чорнага дыму. Побач з нямецкім гарнізонам гарэў харчова-фуражны склад.
Сярод гітлераўцаў перапалох. Яны бегаюць да сялян, прымушаюць іх тушыць агонь. Але ўсё дарэмна – агонь разгараецца. Гэты пажар – вынік аперацыі, якая была падрыхтавана камандаваннем партызанскага атрада “Звязда”.
Выканаць баявое заданне даручылі дзяўчатам-партызанкам Галіне Дайнека, Яўгеніі Мазенінай і Еўдакіі Ляхавай. Гэта былі маладыя камсамолкі, адважныя і рызыкоўныя.
Раніцай яны выйшлі з атрада. Ішлі па лясному партызанскаму шляху, па якому ўжо не раз хадзілі на дыверсіі і баявыя аперацыі. Мінавалі вёскі Зачэпічы, Каршакі, Карытніцу. Пачало цямнець, калі перасеклі дарогу Дзятлава-Беліца. Вось і вёска Гезгалы, тут яшчэ партызанская зона. У вёсцы накіраваліся да будынку Іосіфа Ігнацьевіча Рудзевіча, былога чыгуначніка. Уся яго сям’я дапамагала ў той час партызанам адзеннем, абуткам, харчам. Вось і цяпер дачка Зіна і жонка былога старшыні сельскага Савета Вера Фёдараўна Хрышчановіч падрыхтавалі для дзяўчат кошыкіз яйкамі і маслам на продаж.
Раніцай Іван Антонавіч Хрышчановіч запрог каня. У гэты дзень у Дзятлаве быў базар. Сані гаспадара нічым не адрозніваліся ад іншых, якія таксама накіроўваліся ў Дзятлава. Але сэрцы дзяўчат моцна калаціліся. Як паспяхова выканаць заданне?
І вось партызанкі на базары. Зіна паціху паказвае Галі склад. Ён побач. Праходжваюцца паліцаі – ахоўнікі. Каб адцягнуць іх увагу, Зіна Рудзевіч адкрыла бойкі гандль яйкамі, маслам. Заўзяты звонкі дзявочы голас увесь час прыцягваў увагу аховы. Галя тым часам некалькі разоў абышла вакол склада і заўважыла, што ў адным акне дошка. “Сюды і трэба кінуць пакет”, - мільганула думка. – Але як?
Каля склада дзяўчына ўбачыла невялікае памяшканне. Шмыгнула туды. Хутка дастала бутэльку з гаручай сумессю. Да склада 15-20 метраў, але яны здаліся ёй бясконцымі. Дацягнулася да акна і кінула “падарунак”.
Не паспелі яшчэ партызанкі выйсці з горада, як паваліў чорны дым. Сірэна, паніка… Пошук партызан. Але дзяўчатам удалося без прыгод дабрацца да месца, дзе іх чакаў Іван Хрышчановіч. Заданне было выканана [4, c.2].
Увогуле за час баявых дзеянняў партызаны атрада “Звязда” пусцілі пад адхон 34 воінскія эшалоны ворага, знішчылі 38 паравозаў і 360 вагонаў, шмат ваеннай тэхнікіі амуніцыі. Пад абломкамі вагонаў знайшла магілу не адна сотня нямецкіх салдат. Партызанамі атрада “Звязда” было ўзарвана і знішчана 6 мастоў, спіртзавод, дзесяткі кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, склады з абмундзіраваннем і харчаваннем. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі атрад налічваў да 120 партызан.
3.ЛІПІЧАНСКІ СУСАНІН
Іосіф Юр'евіч Філідовіч у час Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным Ленінскай брыгады, што дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны. Выратоўваючы партызанскі шпіталь, ён паўтарыў подзвіг вядомага рускага патрыёта XVII стагоддзя 1вана Сусаніна [2, c.3].
...Стаяла суровая восень 1942 года. Змрочны, цяжкі час. Агнём і мячом фашысты укаранял1 новы парадак: палілі вёскі, вешалі і расстрэльвалі людзей.
3 кожным днём усё больш разгаралася партызанская вайна. Народныя мсціўцы разграмілі варожыя гарнізоны ў Дзярэчыне, Казлоўшчыне, Накрышках, Жалудку і іншых буйных населеных пунктах. Смелыя, дзёрзкія нападзенні на варожыя аб'екты ўстрывожылі акупантаў. Было зразумела, што фашысты рыхтуюцца правесці буйную карную аперацыю. На бліжэйшых станцыях у тэрміновым парадку разгружаліся войскі, якія рухаліся на фронт, пачасціліся войскі, арышты, допыты, расстрэлы. Гітлераўцы мелі намер у час блакады знішчыць у пушчы усіх да аднаго «бальшавіцкіх бандытаў».
Партызаны вялі жорсткія баі.. Параненых станавілася усё больш. Ім патрабавалася тэрміновае лячэнне. Што ж рабщь з імі? 3імою ў палатку іх не пакладзеш. Пакінуць на хутары ці ў вёсцы — занадта вялікая рызыка.
Нарада зацягнулася. Розныя былі прапановы. Але камандзіры сышліся на адным: што б там ні было, арганізаваць пастаянны партызанскі шпіталь. Неабходна было тэрмінова адшукаць для гэтага глухое, надзейнае месца. Пушча вялікая, але...
I ў самую цяжкую хвіліну на дапамогу партызанам прыйшоў сувязны з вёскі Пушча Ліпічанская Іосіф Юр'евіч Філідовіч, які ведаў адзін востраў сярод самага непраходнага балота. Фашысты туды не прабяруцца.
На востраве абсталявалі шпіталь: выкапалі зямлянкі, пабудавалі хлебапякарню, лазню, склады. Усе аб'екты — у выглядзе пячор, каб не прыкмецілі самалёты. Праз некалькі дзён партызанская лячэбніца пачала дзейнічаць. Параненых і хворых транспартавалі на спецыяльных насілках санітары. Колькі было тады ва ўсіх аптымізму і надзеі, цяжка перадаць словами. Да пачатку блакады на востраў паступіла каля пяцідзесяці параненых партызан. Іосіф Юр'евіч, яго сын Іван або ўнук Фёдар прывозілі параненых па толькі ім знаёмай сцяжынцы. Ва ўмоўленым месцы іх чакалі санітары. Сцяжынку пільна засыпалі хвояй, загадзя прыбраўшы кладкі.
У снежні 1942 г. пачалася першая жорсткая блакада пушчы. Фашысцкія самалёты бязлітасна бамбілі партызанскую зону. Карнікі, прачэсваючы лясныя масівы, спадзяваліся на лёгкую здабычу, але не ўлічылі самую «дробязь» — баявыя і духоўныя якасці народных мсціўцаў. Партызаны сме ла адбівалі атакі ворага, хаця і мелі страты. Акружыць, узяць народных мсціўцаў у кольца акупантам так і не ўдалося.
Информация о работе Партызанскі рух на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна