Партизанское движение Навагрудскам раене

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2014 в 09:25, реферат

Краткое описание

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены “новы парадак”, накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнячэнне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісцкая “расавая тэорыя”, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння “жыццевай прасторы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Вайна.docx

— 32.38 Кб (Скачать документ)

        У маі 1943 года гітлераўцы спалілі веску Ятра і часткова веску Заполле. Жыхары ішлі ў лес, пакідалі свае жылле, а хто не паспеў траплялі да фашыстаў. Цяжкая смерць чакала жыхара вескі Ятра  Б. Кірыка. У яго хаце вельмі часта знаходзіліся раненыя партызаны. На яго грудзях і на спіне фашысты  выразалі пяціканечную зорку. У весцы Кабыльнікі гітлераўцы арыштавалі сям’ю камісара партызанскага атрада імя Будзенага Н. В. Лукашэвіча, якога выдала мясцовая жанчына. І толькі своечасовая дапамога партызан  уратавала сям’ю ад растрэла. У  снежні 1943 года карнікі акружылі веску Атмінава. У гэты страшны дзеньў весцы спалілі 90 хат. А вось што было напісана 29 лютага 1944 года ў газеце “Чырвоная зорка”. “ У абгарэлым садзе вескі Асташына ў адной яме зарыта 45 растраляных немцамі сялян. Такія брацкія  могілкі есць амаль у кожнай весцы. Ад сям’і Шацкага Дарафея з вескі Сенна засталася толькі 12-гадовая дзяўчынка.  Яна расказала як немцы забілі яе бацьку, маці і маленікага  браціка. Яе выратавала маці, прыкрыўшы сваім смяртэльна параненым целам. А калі немцы выйшлі з хаты, дзяўчынка ўцякла праз акно”.

       1 жніўня 1943года з  горада Навагрудка вывезлі і растралялі 11 манахінь-бернардзінак.

     Няўдачы гітлераўскіх вайскаў на Усходнім фронце застаўлялі нямецка-фашысцкае камандаванне шукаць новыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы для вядзення зацяжной вайны.

       Партызанскі рух, які разгарнуўся ў тыле ворага , яшчэ больш ускладняў  стан акупантаў. У сувязі з гэтым узнікаюць розныя прафашысцкія фарміраванні, якія складаліся з  эмігрантаў, нацыяналістаў, ваеннапалонных  і мясцовага насельніцтва.

     У сакавіку 1944 Р. Астроўскі выдаў загад аб правядзенні ў Мінскім ,Слуцкім, Баранавіцкім, Слонімскім ,Навагрудскім, Вілейскім  і Глыбоцкім акругах мабілізацыі ў “Беларускую  краявую абарону”. Мабілізаваныя павінны былі прыбыць на зборны пункт  не  пазней чым праз тры гадзіны пасля атрымання паведамлення.  “Хто будзе  супраціўляцца, не з’явіцца   або спозніцца на прызыўны пункт, буде карацца смерццю і ўся яго сям’я будзе знішчана, гаспадарка  ліквідавана,” – так гаварылася ў загадзе  прэзідэнта рады.

     Яшчэ да пачатку мабілізацыі ў Баранавіцкай  вобласці гітлераўцы размясцілі карныя часткі   войскаў  СС.  Фашысты выдалі вялікую колькасць лістовак і зваротаў “Ідзіце да нас , мы ўсё вам даруем”,- абяцалі намеснік “прэзідэнта” ў горадзе Навагрудку Б. Рагуля і  камісар Бушман. Групэнфюрэр СС генерал фон  Готтберг, які стаў генеральным камісарам Беларусі, абяцаў усім, хто возьме зброю ў рукі супраць Савецкай Арміі і партызан  атрымаюць  зямлю ў вечнае карыстанне і будуць вызвалены ад  усіх падаткаў. У горадзе Навагрудку быў  сфарміраваны  батальён Беларускай краявой абароны, пад кіраўніцтвам Б. Рагулі . Батальён праводзіў карныя аперацыі  супраць  народных мсціўцаў і мірнага насельніцтва. Рагулёўцы не раз здзяйснялі аблавы на  партызан , прачосвалі вёскі у пошуках партызан. Так было у Камянцы, Кміцянцы, Бочкавічах і   іншых вёсках. У многіх месцах Навагрудчыны жаўнеры Рагулі  пакінулі свой крывавы след. Так, напрыклад, каля вёскі Валковічы, яны разам з нямецкай жандармерыяй замучылі  партызана Юрчыка, труп якога два тыдні вісеў каля дарогі Навагрудак- Карэлічы.

      У пачатку 1944 года на тэрыторыю  Навагрудскага раёна сталі прыбываць казакі, эвакуіраваныя з Дону, Кубані. Акупацыйныя ўлады выкарыстоўвалі іх для барацьбы з партызанамі. Так у сакавіку1944тгода на жалезнадарожнай станцыі Наваельня выгрузіліся часці 1-га зводнага Данскога пешага  казацкага  палка  імя генерала Краснова (да 800 чалавек з сем’ямі). Яны расквартыраваліся гарнізонамі па 30-40 чалавек  у наступных пунктах: Гарадзечна, Куравічы, Басіна, Вялікія і  Малыя Вераб’евічы, Нянькава. Казакі , якія прыбылі раней (  да  12 тысяч ) размясціліся ў населеных пунктах уздоўж  дарогі Навагрудак- Наваельня.

             26 чэрвеня 1941 года немцы захапілі  вёску Валеўка. Многія жыхары  вёскі сталі ахвярамі фашысцкага  тэрору. Крывавыя расправы над мірнымі жыхарамі выклікалі, з аднаго боку, нянавісць да акупантаў,  жаданне адпомсціць, з другога боку, страх. Многія затаіліся, іншыя пад страхам смерці сталі  супрацоўнічаць з ворагам.  На тэрыторыі раёна жыхары вёскі арганізавалі  партызанскія атрады. Адным з такіх арганізатараў быў В.С. Чачотка і Н.А. Лопух.

     Шантаж голадам .. Такі метад фашысты прымянялі не толькі  да ваеннапалонных , але і да мірнага насельніцтва. Той , хто хацеў мець хоць якую-небудзь ежу, павінен быў працаваць на фашыстаў. Для многіх гэта быў адзіны спосаб выжыць. Многія  з гэтых людзей пры першым  жа  ўдалым выпадку імкнуліся перайсці да партызан. Іншыя ж , такія як Б. Рагуля  служылі р’яна “новаму парадку”, але  яны былі ў меншынстве. Асноўная маса насельніцтва Навагрудчыны  аказвала супраціўленне  ворагу.

      З пераходам  Чырвонай Арміі ў наступленне  пачалося вызваленне нашай зямлі  ад  фашыстаў.

     Асобная роля  ў вызваленні акупіраванай тэрыторыі  адводзілася  партызанскаму руху . У загадзе Народнага камісара абароны  І.В. Сталіна ад 5 верасня 1942 года  “ Аб задачах партызанскага руху” адзначалася, што разгром германскіх войскаў можа быць здзейснены  толькі адначасовымі  баявымі дзеяннямі  Чырвонай Арміі на фронце і  дзеяннямі пратызанскіх атрадаў ў тыле.  У сувязі з гэтым  перад партызанамі і падпольшчыкамі  паўсталі новыя задачы. “ Шырэй раздуць полымя  партызанскай  барацьбы  ў тыле  ворага – гаварылася ў загадзе  Вярхоўнага  Галоўнакамандуючага  ад 23 лютага 1943,- руйнаваць камунікацыі, узрываць жалезнадарожныя масты , зрываць графікі перасылкі фашысцкіх войск,узрываць склады, нападаць на гарнізоны, не даваць ворагу паліць нашы вёскі і гарады, дапамагаць усімі сіламі Чырвонай Арміі

   Партызанскі рух  у тыле ворага з’яўляецца састаўной  часткай  Вялікай Айчыннай вайны. За лініяй фронту, у тыле ворага быў яшчэ адзін фронт- партызанскі. Больш мільёна народных мсціўцаў прымала ўдзел у барацьбе супраць фашыстаў. Зямля гарэла пад нагамі ворага і ў гэтым агні знайшла сваю пагібель не  адна  дывізія захопнікаў”

    Свой уклад у перамогу над ворагам  унеслі  партызаны і падпольшчыкі Навагрудчыны.

   За  час  акупацыі  ў Навагрудскім  раёне  загінула 45065  чалавек, у тым ліку  28 тысяч  чалавек у лагеры смерці.

 У Любчанскім  раёне  загінула 1825 чалавек. У Навагрудку было знішчана 60% жылога фонду, усе прадпрыемствы , дом-музей А. Міцкевіча.

   Улічваючы, што на пачатак вайны неабходнай падрыхтоўкі для арганізацыі партызанскага руху  не было, то першыя два гады (1941-1942) былі накіраваны на  арганізацыю падпольных груп, фарміраванне  партызанскіх атрадаў. Але ўжо і ў гэты перыяд падпольшчыкі і партызаны раёна, сярод якіх было шмат моладзі, нанеслі вялікі ўрон фашыстам. Днём і ноччу наносілі партызаны  пяці брыгад (імя Кірава, Імя Чапаева, 1-й Баранавіцкай, імя Дзяржынскага, Першамайскай) удары па  ворагу, набліжаючы дзень вызвалення Навагрудчыны. Такім днём  стала 8 ліпеня 1944 года.

     Подзвіг партызан, падпольшчыкаў, воінаў-армейцаў, мірных жыхароў, загінуўшых ад рук акупаніаў у імя Перамогі , свята помняць  жыхары Навагрудчыны.  Пасля вайны  былі перазахаронены  ў Фарным касцёле святыя сёстры. Імёны героеў носяць вуліцы горада. У вёсцы Чарэшля адкрыты Народны музей баявой славы. Экспазіцыі , прысвечаныя  народным мсціўцам , ёсць у музеях  Валеўкі, Гарадзечна, Любчы, Шчорсаў.

 

 


Информация о работе Партизанское движение Навагрудскам раене