Партизанское движение Навагрудскам раене

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Мая 2014 в 09:25, реферат

Краткое описание

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены “новы парадак”, накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнячэнне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісцкая “расавая тэорыя”, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння “жыццевай прасторы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Вайна.docx

— 32.38 Кб (Скачать документ)

        На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўстанавілі акупацыйны рэжым. Быў уведзены “новы парадак”, накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнячэнне і знішчэнне людзей. Яго ідэйнай асновай стала чалавеканенавісцкая “расавая тэорыя”, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння “жыццевай прасторы” для немцаў і іх “права” на сусветнае панаванне.

      Адносіны  акупантаў да беларусаў былі  вызначаны ў плане “Ост”. Згодна  з ім прадуглежвалася 75% рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць, а  астатнія 25% ператварыць у рабоў. Што датычыцца цыган і яўрэяў, якія таксама жылі ў Беларусі, дык іх чакала поўнае знішчэнне. Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт фашысты зрабілі палітыку генацыду – знішчэнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным уладам.

       У Беларусі  было створана больш за 260 лагераў  смерці. Адзін з іх каля вескі  Малы Трасцянец. У сістэме лагераў фашысцкая Германіі ен займае сумнае чацвертае месца пасля Асвенцыма, Майдана і Трэблінкі.

       Гітлераўцы за час акупацыі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый, у час якіх цэлыя раены ператварыліся ў “зоны пустыні”. 22 сакавіка 1943г.  па загаду фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вескі Хатынь паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Назва “Хатынь” стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Усяго ў Беларусі было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс.  чалавек.  Разам з жыхарамі спалена 619 весак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Розенберг напярэданні нападзення Германіі на Савецкі Саюз заявіў, што тэрыторыя Беларусі з’яўляецца цэнтрам “усіх сацыяльнашкодных эліментаў”. Ен разлічваў пераўтварыць акупіраваную Беларусь у грамадскі лагер смерці.

     У Мінску, напрыклад, гітлераўцы  хацелі пасяліць 50 тысяч  немцаў і аставіць у якасці  рабочай сілы 100 тысяч мясцовых  жыхароў. У Гомелі – суадносна 30 тысяч і 50 тысяч, Магілеве – 20 і 50 тысяч, у Віцебску – 20 і 40 тысяч, у Бабруйску – 20 і 50 тысяч, у Полацку – 10 і 25 тысяч і г.д.

          Практычныя мерапрыемствы па ўстанаўленні “новага парадку” на акупіраванай тэрыторыі былі выкладзены ў “Інструкцыі аб асобных вобласцях да дырэктывы №21, выдадзенай 13 сакавіка 1941 года кіраўніком штаба вярхоўнага камандавання ўзброеных сіл фашысцкай Германіі, у “Распараджэнні кіраўніка штаба вярхоўнага камандавання ўзброенных сіл Германіі аб ваеннай падсуднасці ў раене “Барбароса” і асобных паўнамацтвах войск ад 13 мая 1941 года і інструкцыях упаўнаважаннага па прадуктах харчавання і сельскай гаспадарцы статс- сакратара Бакке аб паводзінах службовых асоб на тэрыторыі краіны, назначанай пад акупацыю. Акупіраваўшы Беларусь гітлераўцы аб’явілі аб ліквідацыі Беларускай дзяржавы і ўсіх заваеў беларускага народа. Яны ўвялі свій адміністрацыйны падзел. Тэрыторыя Віцебскай, Магілеўскай, амаль усей  Гомельскай, усходнія раены Мінскай і некалькі раенай былой Палескай, былі залічаны ў склад такзваннай “вобласці армейскага тылу”  групы арміі “Цэнтр”, ці як яе называлі акупанты “геніральбецік”, “Вайструтеньен” складалася з Баранавіцкай часткі Мінскай і Віцебскай вабласцей паўночных раенаў Пінскай вобласці і часткова Брэсцкай. У 1941годзе сюды ўваходзіла 68 раенаў, якмя былі ў складзе БССР да Вялікай Айчыннай вайны. Агульная плошча “генеральскай акругі  Беларусь” складала прыкладна чацвертую частку тэрыторыі Беларусі. Яна была падзелена на  10 акругоў: Баранавіцкі, Барысаўскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі, Слуцкі, Вілейскі, Ганцавічскі, Глыбоцкі, Лідскі. Так нямецка-фашысцкія захопнікі тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі перакраілі на свой манер. Усе акупацыйныя войскі, якія знаходзіліся на тэрыторыі “генеральнай акругі “Беларусь”, падпарадкоўваліся непасрэдна камандуючаму войскамі вермахта на Беларусі. Іх ваенныя гарнізоны знаходзіліся ў раенных цэнтрах, буйных населенных пунктах  і ў іншых месцах. На тэрыторыі рэспублікі знаходзілася вялікая частка войск Савецкага Саюза і падначаленай ім паліцыі.  Арганізоўваліся паліцэйскія ўпраўленні: участкі, апорныя пункты і гарнізоны. У Мінску было арганізавана ўпраўленне, а ў раенных цэнтрах – аддзелы і філіялы паліцыі бяспекі і службы бяспекі.

     Не абышлі  жахі вайны і Навагрудак, з яго ваколіцамі. Вайна ўварвалася сюды гулам матораў варожых самалетаў, выбухамі бомбаў. У горадзе ўспыхнулі пажары. Партыйныя і савецкія улады пачалі эвакуацыю людзей і каштоўнасцей, але часу было зусім  мала. Падыходы да горада абаранялі падраздзяленні 13-й арміі. Цяжкія баі ішлі на берагах Немана ля Любчанскай пераправы.

      На дарозе  Навагрудак – Ліда сустрэла  ворага 8-я асобая артылерыйская  брыгада пад кіраўніцтвам палкоўніка  І. С. Стральбіцкага. Паспяхова выбраўшы  вогненныя рубяжы артылерыйсты  болей сутак стрымлівалі тэхніку гітлераўцаў і толькі недахоп боепрыпасаў  прымусіў іх да адступлення.

           У другой палове дня 26 чэрвеня 1941 года на вуліцах зруйнаванага  Навагрудка з’явіліся фашысцкія  танкі. Пачалося ўвядзенне  нацыстамі “новага парадку”. Шыбеніцы, растрэлы, рабаванне і здзекі, цяжкая праца. Вось што ўяўляў “парадак”, які павінен быў зламаць волю насельніцтва да супрацьстаяння.

      Навагрудскі  раен быў уключаны ў склад  генеральнай акругі “Беларусь”  на чале якой стаяў Вільгельм  Куба. Узброеннай апорай фашысцкага рэжыму з’яўляліся акупацыйныя войскі вермахта. У іх абавязкі ўваходзіла ахова камунікацый і іншых ваенных аб’ектаў, барацьба з партызанамі і супрацьстаяннем насельніцтва. Гарнізоны і ўмацаваныя пункты абарончых дывізій і палкоў размеркаваліся ў многіх гарадах, у тым ліку і ў Навагрудку.

         У населеных пунктах: Любча, Вераскава, Нягневічы, Шчорсы, Купіск і іншых з’явіліся паліцэйскія гарнізоны, якія складаліся ў  большасці з жыхароў раена, якія пайшлі на службу нямецкай уладзе.

       Насельніцтва  было ацяжарана  рознага тыпу  падаткамі і пастаўкамі прадуктаў  харчавання на патрэбы нямецкай  арміі. 5 жніўня 1941 года гітлераўцы раздрукавалі загад рэйхскамісара Разэнберга,  аб усеагульнай працоўнай павіннасці, якая распаўсюждвалася на усіх жыхароў ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Улікам працоўнага насельніцтва, а таксама вярбоўкай ў Германію займаліся спецыяльныя органы: “біржы працы”. Такі пункт быў і ў Навагрудку. Тых хто непаслухаўся адразу растрэльвалі. У ліку першых ахвяр аказаліся члены партыі і камсамольцы. Так у ліпені 1941 года ў весцы Шчорсы было растраляна 37 савецкіх актывістаў. Летам 1942 года гітлераўцы растралялі 30 партыйных работнікаў Любчанскага раена і 48 актывістаў былога Нягневіцкага сельскага савета.

        Вялікая  колькасць людзей стала вязьнямі  канцэнтрацыйных лагераў. Рады калючага  дроту, вышкі, спецыяльна падрыхтаваныя  сабакі ўяўлялі сабой “новы  парадак”.

          Акупанты насумысля ўсталеўвалі ўмовы вынікам якіх стаў голад, холад, інфекцыйныя захворванні, адсутнасць медыцынскай дапамогі і многае іншае.

  Каля 22 тысяч насельніцтва  Гродзенскага, Навагрудскага і іншых  раенаў былой Баранавіцкай вобласці  былі замучаны, вынішчаны ў лагеры  Калдычэва. Масавыя карныя аперацыі  на працягу ўсяго перыяду акупацыі  былі ў весцы Скрыдлева. Тут  пахавана 24 тысячы ваеннапалонных  і мірных жыхароў Навагрудскага  раена, а таксама Іўеўскага, Любчанскага, Карэліцкага і Дзятлаўскага, растраляных  немцамі ў 1941 – 1944 гадах.

         У горадзе Навагрудку на вуліцы  Перасека (зараз вуліца Л. Сечкі) немцы арганізавалі ў студзені 1941 года гета, куды сабралі яўрэяў  Навагрудскага раена (каля 8 тысяч  чалавек). За час акупацыі гітлераўцы  здзейснілі 4 групы растрэлаў:  у  студзені 1941 года, летам 1942 года, зімою  і вясною 1943года. Толькі ў чэрвені 1942 года загінула каля 4 тысяч жыхароў гета. У асноўным гэта былі жанчыны, старыя людзі і дзеці.

         З красавіка 1942 года пачаліся пабегі з гета. Яўрэі доўга бадзяліся па лясах, дзе арганізоўвалі партызанскія групы. У верасні 1943 года  быў здзейснены самы масавы пабаг праз прарыты на 195 метраў тунэль. Уратаваная яўрэі змаглі дайсці да партызанскага атрада  Панчанкага. У жніўні 1941 года гета былі арганізаваны ў Любчы і Малых Вераб’евічах, куды гітлераўцы сабралі насельніцтва з вакольных весак. Вясною 1942 года акупанты растралялі 75 вязнеў Любчанскага гета, а 8 жніўня – 635 чалавек гета, які размяшчаўся ў весцы Малыя Вераб’евічы. Гэта толькі некаторыя, але далека не ўсе карныя аперацыі гітлераўцаў на Навагрудскай зямлі ў першыя гады акупацыі.  Аднак крывавы тэрор не зламаў волю насельніцтва. Насупраць, ен узмацніў нянавісць да захопнікаў. Найбольш вострай і выніковай формай супрацьстаяння ў тыле ворага з’яўляўся партызанскі  і падпольны рух. У ім удзельнічалі людзі розных нацыянальнасцей, розных прафесій. Шляхам сістэматычнага разбурэння тылу варожых войск партызаны і падпольшчыкі аказвалі вялікую дапамогу Чырвонай Арміі.

        На  пачатку Вялікай Айчыннай вайны партызанскі рух  не меў распрацаваных баявых сіл і арганізаваных форм. Партызанскі рух  арганізоўваўся ва ўмовах крывавых баеў з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў тыле ворага. Апіраючыся на ініцыятыву мас, партыя ў ходзе вайны распрацоўвала і ўкараняла ў практыку партызанскія атрады. 29 чэрвеня 1941 года ў дырэктыве ЦК ВКП/б партыйным арганізацыям была пастаўлена задача: “у занятых ворагам раенах арганізаваць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй, для распаўсюджвання партызанскай вайны ўсюды, для падрыву мастоў, дарог і гэдак далей”.

              Важныя пытанні арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск і яго кіраўніцтва зканцэнтраваны ў пастанове ЦК ВКП/б ад 18 ліпеня 1941 года.

          Партыйнае кіраўніцтва рэспублікі  прыняло указанні ЦК партыя  як баявы загад. У дырэктыве  ад 1 ліпеня 1941 года ЦК  КПБ патрабаваў  ад партыйных і камсамольскіх  арганізацый: “уся захопленная ворагам  мясцовасць Беларусі, павінна ў  хуткім часе пакрыцца густою  сеткаю партызанскіх атрадаў, якія  павінны весці барацьбу, накіраваную  супраць ворага”.

         У 1941-1942 гадах на тэрыторыі Навагрудскага раена не удалося арганізаваць падпольныя партыйныя органы. Аднак у тыле ворага засталіся партыйцы, камсамольцы, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія папалі ў акружэнне. Яны і сталі арганізатарамі партызанскіх груп і атрадаў.

       Адной  з першых заявіла аб сабе  партызанская група, якую ўзначаліў  А.Н.Люшко. Ужо восенню 1941 года на  дарозе паміж вескамі Зіневічы і Пліса яна разграміла атрад карнікаў. У 1943 годзе на базе гэтай групы і далучанай да яе групы М.М. Чайкоўскага быў арганізаваны атрад імя  Катоўскага. У весцы Пудзіна Навагрудскага раена партыйную групу арганізаваў М. Р. Рацецкі. Вясною 1942 года асобныя групы аб’ядналіся паміж сабой, алюбо папаўняліся новымі людзьмі і перарасталі ў атрады. Пачаўся прыток насельніцтва ў рады партызан. У заходняй і паўднева-заходняй часцы Навагрудскага раена дзейнічаў атрад Панчанкова. У сярэдзіне красавіка 1942 года на базе групы Панчанкова быў арганізаваны партызанскі атрад №96. Атрад праводзіў вялікую прапагандыскую работу сярод насельніцтва. На сходах жыхароў у весках: Каменка, Осава, Сіневічы і іншых партызаны расказвалі аб Чырвонай Арміі, агітавалі за тое, каб людзі не здавалі фашыстам падаткі. У выніку такой працы было падарвана некалькі паставак прадуктаў харчавання летам і восенню 1942 года. Аўтарытэт партызан хутка павялічваўся, прыбывалі новыя сілы. Толькі з вескі Навіны прыйшло 38 чалавек. На рахунку атрада 36 пушчаных пад одкос эшалонаў з жывою сілаю і тэхнікай гітлераўцаў. З канца красавіка – пачатку мая 1942 года ў раене хутара Боркі  Любчанскага раена дзейнічаў партызанскі атрад, які насіў імя Чапаева, пад кіраўніцтвам Кудрына. У аснову дзейнасці атрада была пакладзена падрыўная работа на шасэйных і чыгуначных дарогах. Партызаны разграмілі 10 паліцэйскіх пунктаў, спусцілі пад адкос 12 эшалонаў,  узарвалі 4 аўтамабілі ворага.

          У красавіку 1942 года з ліку  мясцовых жыхароў Гарадзішчанскага  і Карэліцкага раенаў  партызанскі  атрад арганізавалі былыя ваеннаслужачыя Б. Мічурын і А. Перамычкін. Атрад атрымаў назву “Грозны”. У маі 1942 года  быў арганізаваны атрад Заломава, які дыслацыраваўся ў раене Моўчадзі. Значную ролю ва ўмацаванні партызанскага атрада  адыграў жыхар вескі Асташына Сямен Лапацкі, які пазней быў назначаны камісарам. Гэтыя атрады актыўна дзейнічалі на тэрыторыі Навагрудскага, Гарадзішчанскага, Карэліцкага раенаў. Яны нападалі на арганізаваныя  акупантамі лагеры, вынішчалі склады з гітлераўскай правізіяй, рабілі засады на дарогах. Партызаны разграмілі паліцэйскія гарнізоны ў весках Асташкіна, Ярэмічы, Райцы, Пачапава і іншых. У красавіку 1942 года у Навагрудскім і Карэліцкім раенах быў арганізаваны яшчэ адзін партызанскі атрад з ліку былых ваеннаслужачых.

             Найвышэйшага ўздыму барацьба  у тыле ворага набыла ў 1942 -1944 гадах, калі яна пераўтваралася  ў буйны ваенна-палітычны фактар  стратэгічнага значэння, які адыграў  важную ролю.

               У сувязі з узмацненнем супрацьстаяння  насельніцтва гітлераўцы пайшлі  на некаторыя змены  тактычных  прыемаў у ажыццяўленні акупацыйнай  палітыкі:  не паказваць паражэнне  германскіх войск, а любою цаной  узняць прыстыж сваіх войск.

              15 лютага 1943 года рэйхсміністар прапаганды  Гебельс выдаў сакрэтную інструкцыю  па пытанні аб “Обращении с еврейским народом» . У ей катэгарычна забаранялася ўспамінаць аб тым, што Германія збіраецца умацаваць сваі калоніі на ўсходзе.

          Летам 1943 года акупанты зрабілі  спробу арганізаваць  шэраг поафілактычных  арганізацый. Фашысцкія выданні  пераконвалі насельніцтва ў тым, што наступіла “эра даверу”. Гітлераўцы хацелі прыцягнуць на свой бок моладзь. “Мабілізацыя і выкарыстанне беларускай моладзі для нашай перамогі з’яўляецца ў дадзены момант галоўнай задачай для нямецкага кіраўніцтва. Мы павінны зрабіць беларусам так, каб яны паверылі, што мы гатовы прыняць іх за роўных сабе”. З такой мэтай была арганізавана прафашысцкая арганізацыя па тыпу існуючага  ў  Германіі Саюза моладзі – “Саюз беларускай моладзі”. У горадзе Навагрудку знаходзіўся філіял СБМ. Арганізатарам і кіраўніком яго стаў выкладчык настаўніцкай семінарыі.

         Жыхароў весак фашысты спадзяваліся  далучыць на свій бок:абвяшчэннем  зямельнай рэформы.

       Аднак  галоўным сродкам дасягнення  сваіх мэт на часова зхопленнай  тэрыторыі акупанты лічылі жорсткі  тэрор. Для 1943 года было характэрна  правядзенне буйных “усмирительных  акций”, накіраваных у першую чаргу супраць партызанскага руху. “Барацьба з партызанамі на ўсходзе,- заявіў Гітлер,- гэта смяртэльная барацьба: адзін з яе ўдзельнікаў павінен загінуць”. З гэтай мэтай гітлераўцы распрацавалі план “Герман” па ачыстцы края ад партызан. Аднак гэтая аперацыя, як і многія іншыя, правалілася. За час баеў атрады і брыгады Баранавіцкага злучэння згубілі 129 чалавек забітымі, 52 раненымі і 24 без весткі прапаўшымі. У сваю чаргу партызаны вынішчылі тады сотні карнікаў, узарвалі 60 машын, спалілі некалькі танкаў, бронімашын, артылерыйскіх і мінаметных батарэй.

         Карныя аперацыі праводзіліся  і супраць мірнага насельніцтва. Гітлераўцы забіралі збожжа, скаціну, бульбу і іншую сельскагаспадарчую  прадукцыю. Частку насельніцтва  адпраўлялі на працу ў Германію, астатніх растрэльвалі, альбо спальвалі. Такі лес і ў вескі Паўбераг.  У 1943 годзе з асобай жорсткасцю  расправіліся фашысты з сем’ямі  партызан і падпольшчыкаў.

Информация о работе Партизанское движение Навагрудскам раене