Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 13:24, контрольная работа
1. Нашэсце мангола-татараў і агрэсія крыжакоў ва Усходней Еўропе.
Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследвання гэтага пытання можна выдзеліць розныя падыходы,а таксама фактары,якія спрыялі аб’яднанню.
Галіцка-валынскія князі, баючыся ўзмацнення адзінаўладдзя Міндоўга, уступаюць у кааліцыю з Таўцівілам,Едзівілам і Вікінтам. Акрамя іх у кааліцыю ўваходзяць Яцвягія, частка Жэмайціі., а таксама Рыга. У 1249 г. пачалася феадальная вайна, у час якой землі Чорнай Русі сталі арэнай баявых дзеянняў. Зыход гэтай барацьбы, безумоўна, вырашыўся на карысць літоўскіх князеў, паколькі дакументы сведчаць, што свае сілы кааліцыя князеў сканцэнтравала для захопу чорна-рускіх гарадоў, а значыць, для іх адлучэння ад Літвы. У выніку працяглай вайны, што праходзіла з пераменным поспехам, Міндоўг умацаваўся на ўсей зямлі Новагародскай. Новагародак стаў сталіцай ВКЛ.
У 1252 ці 1253 гг. Міндоўг прыняў каталіцкую веру. Гэта паспрыяла таму, што Міндоўга падтрымаў рымскі папа ( абвясціў яго каралем), палепшыліся яго адносіны і з Лівонскім ордэнам. Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разліку літоўскага караля, ен у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства,пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жмуддзю.
Пасля смерці Міндоўга ў 1263 г. у час паходу на Бранск у княстве пачалася дынастычная смута. “ Княжанне Міндоўга, - пісаў М. Доўнар-Запольскі, - заклала асновы дзяржавы, складзенай з Літвы і суседніх рускіх абласцей”.
Палітыку пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства працягваў старэйшы сын Міндоўга – Войшалк, які прыйшоў да ўлады з дапамогай галіцка-валынскаіх князеў у сярэдзіне 50-х гг. XIII ст. Міндоўг жа быў забіты разам з двума малодшымі сынамі ў 1263 г. у выніку змовы, падрыхтаванай налышчанскім князем Даўмонтам, Транятам жамойцкім і Таўцівілам полацкім. Шэраг гісторыкаў лічыць, што менавіта Войшалк быў сапраўдным заснавальнікам ВКЛ, таму што яму ўдалося не толькі ўтрымаць землі, якімі валодаў Міндоўг, але і ўключыць у склад фарміруемай дзяржавы новыя балта-літоўскія тэрыторыі і , у прыватнасці, Нальшчаны і Дзяволтву, а таксама ўцягнуць у сферу свайго ўплыву Полацка- Віцебскія землі. Прычым ужо тады асноўную частку біэтнічнай дзяржавы складалі ўсходнеславянскія , г. зн. Беларускія, землі Панямоння і Падзвіння.
Вядома, што Войшалк рыхтаваў новае хрышчэнне Літвы на праваслаўным прыкладзе. Але яго планам не суджана было ажыццявіцца. У 1267 г. ен быў забіты.
Пераемнікам Войшалка стаў князь Шварн – сын галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча, якому ен перадаў уладу, а сам пайшоў ва Угорскі манастыр на Падляшшы ( у 1267 г. Войшалк быў забіты паводле загада князя Льва Данілавіча. На ім род Міндоўга абарваўся). Але ўзначальваў дзяржаву гэты князь зусім нядоўга. У 1268 ці 1270 гг. Ен памер. Большасць гісторыкаў лічаць, што вялікім князем літоўскім пасля смерці Шварна стаў Трайдзень. Але М. Ермаловіч у новай сваей працы, прысвечанай ВКЛ, выказаў іншую думку – пераемнікам Шварна быў князь Від, які паходзіў з полацкай дынастыі. Віда змяніў Трайдзень і з гэтага часу ў ВКЛ усталявалася дынастыя славянская паводле паходжання. Аднак гэтую думку падзяляюць не ўсе гісторыкі. Есць меркаванне, што Трайдзень быў яцвяжскім князем – уладаром княства Дайнава, якое знаходзілася абапал Немана на поўнач ад Гродна.
Неабходна заўважыць, што ў пісьмовых крыніцах змяшчаецца мала звестак аб палітыцы Трайдзеня, хоць есць падставы сцвярджаць, што ен працягваў умацоўваць Новагародска-Літоўскую дзяржаву, актыўна змагаўся з яе ворагамі і , у прыватнасці, з галіцка-валынскімі князямі, феадаламі Польшчы, крыжаносцамі. Так, буйныя сутыкненні з крыжаносцамі адбыліся ў 1277, 1278, 1279, 1281 гг. Гісторыкі адзначаюць, што ў найскладанейшых умовах Трайдзень змог утрымаць сваю дзяржаву практычна ў тых самых межах, у якіх атрымаў.
У далейшай гісторыі ВКЛ, асабліва ў першыя гады пасля смерці Трайдзена (1282 г.), шмат няяснага, невядомага. Мы нават не можам дакладна сказаць, хто змяніў Трайдзеня на вялікакняжацкім прастоле, імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы.
Літаратура: