Образование ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Октября 2012 в 13:24, контрольная работа

Краткое описание

1. Нашэсце мангола-татараў і агрэсія крыжакоў ва Усходней Еўропе.
Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследвання гэтага пытання можна выдзеліць розныя падыходы,а таксама фактары,якія спрыялі аб’яднанню.

Прикрепленные файлы: 1 файл

образование ВКЛ.doc

— 80.00 Кб (Скачать документ)


  1. Нашэсце мангола-татараў і агрэсія крыжакоў ва Усходней Еўропе.

Разгляд гісторыі Вялікага княства Літоўскага заканамерна пачаць з праблемы яго ўзнікнення. У гісторыі даследвання гэтага пытання можна выдзеліць розныя падыходы,а таксама фактары,якія спрыялі аб’яднанню.

Адзін з іх – аслабленне заходнерускіх зямель татара-мангольскае нашэсцем. У 30-40-я гг. XIII ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваей гісторыі. Расколатая  на княствы і ўдзелы,яна не здолела даць арганізаваны адпор бясконцым полчышчам татара-манголаў. Да 50-х гадоў XIII ст. была канчаткова ўстаноўленаў ўлада татара-мангольскіх ханаў над Паўночна-Усходняй Руссю. Яны выношвалі планы захопу Еўропы. Але пасля некалькіх баеў у Польшчы, Чэхіі і Венгрыі вярнуліся на Русь і стварылі ў нізоўях Волгі сваю дзяржаву – Арду.

Заходнерускія землі, хаця і заставаліся  ў баку ад шляху татара-манголаў, працяглы час знаходзіліся пад пагрозай зняволення. Увесну 1238 г. Татара-манголы пагражалі з усходу. Але гераічная барацьба насельніцтва Смаленскага княства прыпыніла іх рух на захад. У 1242 г. Яны зноў паспрабавалі ўзяць Смаленск, але былі адбіты. У канцы 1240 г.  Татара-манголы ўварваліся ў заходнія землі з поўдня. Моцна пацярпела Берасцейская зямля. У 1240 г. у часовую залежнасць ад Арды трапілі турава-пінскія князі. Узімку 1258 г. татара-манголы паспрабавалі зноў падпарадкаваць сабе заходнерускія і літоўскія землі.  Гэта ім не ўдалося, але спусташэнне яны з сабой прынеслі. Паходы татара-манголаў, паводле летапісных звестак, працягваліся ў заходнерускія і літоўскія землі ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325,1338 гг.  Нягледзячы на моцную пагрозуз боку Арды, Заходняя Русь і Літва змаглі адстаяць сваю незалежнасць і не зведалі татара-мангольскага іга.

 

 

 

  1. Паняцце “Літва”, беларускія і балцкія землі напярэдадні аб’яднання.

Вывучаючы  гісторыю ВКЛ, трэба  перш за ўсе спыніцца на пытаннях, якія маюць дачыненне да яго генезісу, вытокаў, той этнічнай асновы, на якой яно складвалася і развівалася. Гэтыя пытанні з’яўляюцца найбольш спрэчнымі. Так, доўгі час у гістарыяграфіі панавала думка, што ВКЛ – вынік сацыяльна-палітычнага развіцця старажытналітоўскіх пляменаў, якія адыгралі галоўную ролю ва ўтварэнні гэтай дзяржавы.

Неабходна заўважыць, што гісторыкі, якія звязвалі генезіс ВКЛ з балцкімі пляменамі і лічылі Княства этнічна літоўскай дзяржавай, не толькі не ўлічвалі ролі беларускіх і іншых  усходнеславянскіх зямель ва ўтварэнні ВКЛ, але і, па сутнасці, ігнаравалі іх, імкнуліся падаць яго ў якасці дзяржавы, чужой для беларусаў, якая захапіла і прыгнятала беларускі народ.

Аднак названы падыход не з’яўляўся і не з’яўляецца адзіным. Ужо ў дарэвалюцыйнай Расіі пачалі з’яўляцца публікацыі, аўтары якіх у стварэнні ВКЛ улічвалі як балцкія, так і ўсходнеславянскія землі (М. Любаўскі). Актыўна займаліся і займаюцца пытаннямі і беларускія даследчыкі.Для іх у гэтых пытаннях галоўным было высветліць ролю беларускіх зямляў ва ўзнікненні і развіцці ВКЛ. У гэтай сувязі найбольшая  ўвага імі звярталася на летапісную Літву і Новагародскае княства, якія сталі ядром новай дзяржавы, яго першапачатковай этнічнай і тэрытарыяльнай асновай ( Доўнар-Запольскі, Шкяленак).  Ермаловіч прыйшоў да высновы, што Літва знаходзілася не на балцкіх, як гэта лічыла большасць даследчыкаў, а на беларускіх землях, з’яўляецца адной з гістарычных абласцей Беларусі. Ен вызначыў і граніцы той Літвы , лічыў, што яна была размешчана ў раене паміж Полацкім, Турава-Пінскім і Новагародскім княствамі. Што ж тычыцца насельніцтва летапіснай Літвы, дык М. Ермаловіч не адмаўляў яго балцкага паходжання , але яно, на яго думку, у значнай ступені ўжо было асімілявана славянамі. З гэтай Літвы і паходзіць князь Міндоўг, які потым апынуўся  ў Новагародку.

Але пункт гледжання Ермаловіча прынялі не ўсе навукоўцы. Так , беларускі гісторык Г. Штыхаў лічыць, што тэрмін Літва ў XII-XIII стст. ужываўся ў двух асноўных сэнсах: этнічным і тэрытарыяльна-геаграфічным. У этнічным сэнсе Літвой, на яго думку, называлі групу пляменаў лета-літоўскага, а магчыма, часткова і ўсходнеславянскага паходжання. Літвой маглі тады называць і пэўную тэрыторыю,  пачатковае месца размяшчэння якой дакладна не вызначана.

Геаграфічнае і ўласна этнічнае значэнне тэрміна Літва прызнае  і беларускі даследчык А. Рогалеў. Прычым першае з іх было дамінуючым, больш устойлівым, і яно магло адносіцца і да часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі. Разам з тым Рогалеў лічыць, што назва Літвы мела тадыі зборны , абагульняючы характар і адносілася да ўсіх суседніх славянам балцкіх пляменаў. “ Літву ў этнічным сэнсе, - адзначае ен, -  гэта абагульняльнае найменне  сукупнасці балцкіх пляменаў, калі не ўсіх, дык вельмі буйной іх галіны.

Есць і іншыя падыходы адносна  летапіснай Літвы. Выключна балцкай  яе лічаць  толькі  польскі  гістрык  Г. Лаўмяньскі і некаторыя сучасныя літоўскія навукоўцы. На думку апошніх, Літва, якая была ля вытокаў ВКЛ, - гэта паўднева-ўсходні раен Літоўскай рэспублікі, вядомы як Дзукія.

 Як бачым, пытанне аб этнічным  паходжанні і размяшчэнні старажытнай  Літвы даволі  складанае.

 

  1. Фактары аб’яднання. Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ.

Тэндэнцыі да аб’яднання старажытнарускіх зямель стала ўсеагульнай. Але ж раней яна пачала дзейнічаць менавіта на заходніх землях. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў. Па-першае,  адыграла сваю ролю размяшчэнне іх на значных гандлевых шляхах, такіх як Днепр, Заходняя Дзвіна, Неман, Заходні Буг, Прыпяць. Па-другое,гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўдневая Русь. Туь не было такога масавага знішчэння і рабавання гарадоў, яны раслі і развіваліся. А роля гарадоў у аб’яднальных працэсах заўседы вялікая. Па-трэцяе, на заходнія землі Русі ў большайступені ўплываў знешнепалітычны фактар.

З XIII ст.  заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’езная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў. У XII ст. яны пачалі пранікаць у Прыбалтыку, плямены якой не паспелі яшчэ стварыць сваю дзяржаўнасць. За каталіцкімі місіянерамі ішлі нямецкія рыцары. Пасля  абарачэння мясцовага язычніцкага насельніцтва ў хрысціянскую веру яны сталі пашыраць свае панаванне на ўсе большую тэрыторыю і стварылі ў Прыбалтыцы моцную феадальна-рэлігійную арганізацыю – ордэн мечаносцаў. Планамерны захоп Прыбалтыкі быў звязаны з імем епіскапа Альберта Буксгаўдэна, які пабудаваў у вусці Заходняй Дзвіны моцную крэпасць -  Рыгу (1201). Невялікія, добра ўмацаваныя замкі, узведзеныя па ўсей Прыбалтыкі, сталі апорай іх улады. Поспеху рыцараў спрыялі германскі імператар і рымскі папа, а таксама кіраўнікі іншых краін феадальнай Еўропы. Захопленыя землі Ордэн мечаносцаў назваў Лівоніяй.

Не толькі балцкім пляменам , але  і заходнерускім княствам даводзілася  ўступаць у барацьбу з ордэнам.  Прыбалтыка, праз якую праходзіў шлях па Заходняй Дзвіне ў Балтыйскае мора, з даўніх часоў цікавіла Полацкае княства. Не вытрымали націску ордэна заснаваныя там Полацкам гарады Кукенойс і Герцыке і трапілі ў васальную залежнасць ад рыжскага епіскапа. Ордэн перахапіў у Полацка права кантролю і збору даніны з воднага шляху ў Балтыйскае мора. Нават перад пагрозай вялікай небяспекі полацкія князі не спынілі міжусобіц, не аб’ядналіся., каб даць адпор нямецкім рыцарам.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку XIII ст. у Прывіслінні пачаў дзейнічаць Тэўтонскі ордэн. У 1230 г. крыжакі пабудавалі каля Віслы невялікі замак і пачалі пашыраць свой уплыў на суседнія народы. Усе землі балцкага племені прусаў крыжакам падарваў германскі імператар. Іх  засталося толькі захапіць. На працягу 50 гадоў барацьбы ордэн захапіў усе прускія землі. На іх узводзіліся мураваныя замкі крыжакоў, будаваліся гарады, вескі, куды перасяляліся жыхары з Нямеччыны.

Яшчэ адным  фактарам аслаблення заходнерускіх зямель стала татара-мангольскае нашэсце.

Але самая важная прычына адраджэння аб’яднальнай тэндэнцыі на Русі – унутрыпалітычная. XIII ст. вучоныя характарызуюць як новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін. Развіваюцца прадукцыйныя сілы, ідуць працэсы экстэнсіўнага і інтэнсіўнага развіцця земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамествы, узнікае тэрытарыяльная спецыялізацыя працы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай ўласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі  ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага насельніцтва. Расце сіла і моц баярства за кошт князеў. Паказчыкам гэтага з’яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў.

Далейшае развіцце феадальных адносін непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, якая прымала розныя формы. Такім чынам,  сукупнасць унутраных і знешніх фактараў адрадзіла імкненне заходнерускіх княстваў да кансалідацыі. 20 удзельных княстваў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў XIII ст. шукалі ўсе больш цеснага кантакту як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферах.. Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу  Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна стаць тым аб’яднаўчым магнітам, які сцягнуў бы ў адзіную дзяржаву  змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія XI, XII стст., бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі сілы гэтага волата. І ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў -  з крыжакамі і татара-манголамі – быў адносна бяспечнай тэрыторыяй. Менавіта Наваградская зямля разам з суседнімі ей літоўскімі стала ядром зараджэння новай дзяржавы  ў верхнім і сярэднім Панямонні, якая атрымала назву Літоўскае княства.

Такім чынам, у  XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ.

Існуе некалькі канцэпцый ўтварэння ВКЛ. Першая прадстаўлена ў традыцыйнай гісторыяграфіі, у старой вучэбнай і навуковай літаратуры. Сутнасць яе ў тым, што ўтварэнне ВКЛ падавалася выключна як вынік захопу літоўцамі заходнерускіх зямель і іх гвалтоўнага далучэння да Літоўскай дзяржавы. Фактар знешняй літоўскай агрэсіі ў гэтым працэсе абсалютызаваўся. Літва выступала ў якасці варожай дзяржавы, якая сілай зброі захапіла рускія землі.

У процілегласць  традыцыйнай, якую сення часта называюць літоўскай, узнікла  зваротная канцэпцыя ўтварэння ВКЛ.  Асноўная яе ідэя заключаецца ў тым, што не літоўская знаць захапіла рускія землі, як сцвярджалі літоўскія храністы, а, наадварот,  заходнерускія княствы далучылі да сябе Літву і заснавалі ВКЛ. Гэта тэорыя была папулярнай  сярод літаратурнай і мастацкай нацыянальнай інтэлігенцыі , некаторых палітыкаў з моманту атрымання Беларуссю дзяржаўнай незалежнасці. Але большасць вучоных-спецыялістаў не згодны з ей.

Па-першае, гэта канцэпцыя ў асноўным грунтуецца на летапісах. А яны не з’яўляюцца дакладнай  гістарычнай крыніцай . Яны  ўсе больш поздняга паходжання, і адны і тыя ж падзеі трактуюцца  імі  парознаму.

Па-другое, канцэпцыя М. Ермаловіча аб захопе Літвы заходнерускімі княствамі ставіць шмат пытанняў. Чаму створаная славянамі дзяржава была названа Вялікім княствам  Літоўскім, калі сама Літва займала ў ей усяго 1/12 тэрыторыі? Чаму пры гэтым раскладзе не заходнерускія князі пашыралі свой  інстытут наместніцтва, а літоўскія? Як растлумачыць тое, што рускія феадалы будуць весці доўгую барацьбу за аднолькавыя правы з феадаламі-літоўцамі, супраць каталіцкай экспансіі, якая зрабілася моцнай зброяй пашырэння  літоўскага ўплыву?  Гэтыя 2 канцэпцыіі не з’яўляюцца дакладнымі.

 

 

 

  1. Міндоўг і яго палітыка.

Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў  працяглы і складаны. Ен адбываўся больш за стагоддзе - з другой чвэрці XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі, у тым ліку і шляхам захопу, але ен не быў галоўным. У аб’яднанні літоўскага  і заходнерускага народаў у адзіную дзяржаву адыграў ролю ўзаемны палітычны інтарэс.

Ля вытокаў гэтага працэсу ставяць  славутага літоўскага князя Міндоўга, які ўпершыню ўпамінаецца ў 1219 г.. Яго бацька быў лепшым землеўладальнікам на Літве, і ніхто з ім не мог параўнацца. Усе ўладанні  атрымаў у спадчыну Міндоўг ад бацькі,  стаўшы на чале літоўскіх зямель.  Такое становішча займаў Міндоўг ужо ў 1236 г.  У гістарычных крыніцах трывала ўсталявалася паняцце “ Літва Міндоўга”. Гэты саюз мог ужо быць агульналітоўскай ваенна-палітычнай арганізацыяй. Аднак вучоныя разыходзяцца ў пытанні аб тым, якім чынам Міндоўг апынуўся у Новагародку. У гістарычнай літаратуры замацавалася  думка, што ен гвалтоўна захапіў Новагародскае княства. Але М. Ермаловіч даволі пераканаўча паказаў, што гэта было не так. Заваяванне Літвой Новагародка ен назваў міфам. З яго пункту гледжання, Міндоўг збег сюды, пакінуў Літву з-за нейкіх сварак, усобіц і ўзначаліў Новагародскае княства са згоды мясцовай  знаці. Не выключаецца і атрыманне Міндоўгам Новагародка ў спадчыну ад свайго бацькі Рынгальта, які ўжо валодаў гэтымі землямі , аб чым есць запіс у “ Хроніцы Быхаўца”.  Але як бы там не было, ужо ў 1248 г. Міндоўг стаяў на чале Новагародскага княства і пачаў барацьбу не толькі за захаванне ранейшых уладанняў, але і за пашырэнне тэрыторыі дзяржавы і яе ўплыву ў гэтым рэгіене.

Першымі ў ВКЛ трапляюць землі Верхняга Панямоння, Чорная Русь, ці Новагародчына, што ўваходзіла ў склад Галіцка-Валынскага княства. Міндоўг выкарыстаў спусташэнне, прынесенае мангола-татарамі Галіцка-Валынскаму княству, даволі легка пранік на тэрыторыю Панямоння і далей на поўдзень да самага  Кіева. Залежнасць Чорнай Русі ад Літвы Міндоўга была  ўстаноўлена не адразу. Спачатку паміж імі ўсталяваліся паважлівыя адносіны саюзнікаў. Летапіснае паведамленне падзей 1219 г. сведчыць аб заключэнні ваеннага саюзу Літвы і Новагародчыны, які быў абумоўлены пагрозай з боку крыжакоў. У 1237 г. былі паслаблены дзеянні крыжакоў на Валынскіх землях тым, што на іх была “ возведеж Літва Меньдовга і Ізяслава Новагародскага”, гэта азначае, што літоўскія войскі выступілі разам з дружынамі Чорнай Русі. У 1245 г. Літва Міндоўга таксама дапамагае валынскім князем па іх просьбе ў час бітвы пад Яраславам.

Аднак у хуткім  часе падзеі ў  Літве паўплывалі на змену гэтых  адносін. У Літве ўзмацняліся  цэнтралізатарскія тэндэнцыі. Міндоўг пачаў наступленне на правы і ўласнасць буйных феадалаў. Гэта абвастрыла палітычную барацьбу на літоўскіх землях. Перамену першымі адчулі родныя Міндоўга: пляменнікі – Таўцівіл, Едзівіл і іх дзядзька па матчынай лініі жмудскі князь Вікінт. Летапісы адлюстроўваюць гэтыя падзеі па-рознаму. У адных сказана, што Таўцівіл, Едзівіл і Вікінт былі Міндоўгам выгнаны з краіны за супраціўленне ягонай палітыцы; незлічоныя іх маенткі і багацці былі захоплены Міндоўгам (1248 ). Другія крыніцы тлумачаць гэтыя падзеі інакш. Нібыта Міндоўг прапанаваў сваім родным , буйнейшым феадалам Таўцівілу, Едзівілу, Вікінту, ісці “ на Русь воевать ко Смоленску” з наказам: “ што хто прыемлеть, собе дерьжіть”. Калі  яны адправіліся ў паход, той прыбраў сабе іх  землі і маемасць. А ўжо з захопам іх Міндоўг  зрабіўся поўным  гаспадаром становішча ў Літве, і яму вымушаны былі падпарадкоўвацца больш  дробныя  князі.

Информация о работе Образование ВКЛ