Мiрскi замак

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Сентября 2013 в 14:35, реферат

Краткое описание

Першабытнаабшчынны лад, сацыяльна-эканамічны лад, які папярэднічаў дзяржаўна арганізаванаму грамадству. Характарызаваўся родаплемянной арганізацыяй і панаваннем родавай абшчыны. Пачаў складвацца больш як 1,5 мільёна гадоў назад і ў некаторых мясцінах захаваўся да нашага часу. Развіваўся разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), познародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).

Содержание

УВОДЗІНЫ 3
Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі 5
Балцкая каланізацыя беларускіх зямель 13
ЗАКЛЮЧЭННЕ 16
ЛІТАРАТУРА 17

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат.doc

— 102.00 Кб (Скачать документ)

Адначасова  з раней вядомымі (адколы, рэтушоўка), шырокае распаўсюджванне атрымалі новыя спосабы апрацоўкі каменю - шліфоўка, пілаванне, свідраванне. Шырэй, чым раней, выкарыстоўвалася дрэва. 3 яго рабілі чаранкі зброі, стрэлы, дрэўкі коп'яў, выдзёўбвалі чаўны, узводзілі свайныя пабудовы, рабілі пасткі і заколы для лоўлі звяроў і рыбы.

У эпоху неаліту  пачалася таксама распрацоўка шахтавым спосабам крэмненосных радовішчаў, як напрыклад, паблізу пасёлка Крас-насельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Зарадзіліся і атрымалі шырокае распаўсюджванне якасна новыя, вытворчыя формы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля. Яны дапаўняліся вядомымі раней паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам.

Нягледзячы  на ўдасканаленасць прылад працы  і авалодванне новымі формамі  вядзення гаспадаркі, прадукцыйнасць працы ў першабытных людзей заставалася нізкай. Яны яшчэ не маглі жыць асобнымі сем'ямі. Калектыўныя формы палявання і рыбалоўства па-ранейшаму давалі большую частку прадуктаў. Таму калектыў (род) асноўнымі сродкамі вытворчасці валодаў супольна. Шлюбны парадак у родзе, як і раней, заставаўся экзагамным, унутры племені - эндагамным, г. зн., што муж і жонка павінны былі быць супляменнікамі. Гэта садзейнічала захаванню адметных прыкмет племені: мовы, абрадаў, упрыгажэнняў, арнаментацыі керамікі, вытворчых навыкаў, характару домабудаўніцтва і г.д.

У познім неаліце  кожнае племя займала пэўную тэрыторыю, мела свае паляўнічыя і рыбалоўныя участкі. Асноўнымі формамі ўласнасці  на сродкі вытворчасці былі радавая і племянная. Заблытанасць шлюбных адносін, якая ўзнікла ў сувязі з павелічэннем колькасці родаў, выміраннем ад голаду і хвароб або асіміляцыяй некаторых з іх, прыводзіла да парушэння эндагамнасці плямён. У сувязі з гэтым сталі пашырацца экзагамныя шлюбы паміж прадстаўнікамі розных плямён. Гэтаму садзейнічаў і пераход ад прыс-войваючай да вытворчай гаспадаркі - земляробства і жывёлагадоўлі. Яны надавалі большае значэнне мужчынскай працы. Гэта патрабавала пераходу жонкі ў род мужа. Усе гэтыя з'явы сведчылі пра пачатак разлажэння матрыярхату. Аднак роля жанчыны як за-хавальніцы старажытных звычаяў і абрадаў, прадказальніцы і знахаркі захоўвалася яшчэ працяглы час.

У час мезаліту і неаліту далейшае развіццё атрымалі рэлігійныя вераванні і мастацтва  ў першабытных людзей. Татэмізм, аформіўшыся ў першабытную рэлігію, дасягнуў сталых формаў. Ва ўмовах складаных узаемаадносін родаў і плямён татэм стаў выступаць як радавое імя або назва племені. Мастацтва адлюстроўвала татэмістычныя ўяўленні і адносілася да ліку важных племянных прыкмет. Аб гэтым сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі: фігуркі птушак, рыб, жывёл.

3 павелічэннем  колькасці насельніцтва частка родаў была вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямён, якія размаўлялі на блізкіх дыялектах, на аснове чаго пачалі ўтварацца вялікія этнічныя супольнасці. Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі эпохі палеаліту, мезаліту і неаліту немагчыма. Мова яго невядомая, бо не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Можна вызначыць толькі граніцы іх месцазнаходжання па даных матэрыяльнай культуры, асабліва па формах глінянай пасуды і яе арнаментацыі.

Матэрыялы археалагічных  раскопак дазволілі ўстанавіць, што  на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў  эпоху неаліту жылі тры вялікія  групыплямён. У беларускім Палессі  і на тэрыторыі паўночна-заходняй часткі Украіны жылі плямёны, для якіх была характэрна грабенчата-накольчатая кераміка. Яны выраблялі шыракагор-лыя, вострадонныя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і на-колкамі. Для гэтых плямён былі характэрны таксама лістападоб-ныя навершнікі стрэл, серпападобныя нажы, долаты, цёслы, невял-ікія трапецыяпадобныя сякеры і іншыя прылады працы. Прад-стаўнікі гэтых плямён былі еўрапеідамі - краманьёнцамПзрослымі, шыракатварымі, з вялікім чэрапам. Яны насілі адзенне з апрацава-ных скураў жывёлы, пацеркі і падвескі з шліфаваных пласцінак, ракавін і клыкоў. Іх адзенне, галаўныя ўборы і нават абутак упры-гожваліся касцянымі пласцінкамі, зубамі аленя, дзіка, рыбы і г. д.

Другая група  плямён засяляла вярхоўі Дняпра і  Сожа. Для іх быў характэрны посуд, арнаментаваны ямачнымі і лапкавымі адбіткамі. Наколы ў ім амаль поўнасцю адсутнічаюць. Таму такую кераміку называюць грабенчата-ямачнай.

Трэцяя група  плямен займала вярхоўі Прыпяці, Ясельды і басейн Нёмана. Яны выраблялі  вострадонны, таўстасценны посуд, пад  венчыкамі якога наносіліся наколы, насечкі і перакрэсленыя лініі. Асноўная частка паверхні посуду не арнаментавалася. Тут перапляталіся элементы як грабенчата-ямачнай, грабенчата-накольчатай, так і шнуравой керамікі. Гэтую культуру археолагі называюць нёманскай.

Археолагамі і лінгвістамі выказваецца меркаванне, што ў 3-м тысячагоддзі да н.эры ў Падзвінні і Падняпроўі пражывалі групы ўральскага насельніцтва, яго фіна-угорскага адгалінавання, а ў некаторых мясцовасцях Папрыпяцця, на яго крайнім паўднёва-захадзе - асобныя невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Сляды фіна-угорцаў засталіся на Беларусі ў тапаніміцы- ту назве рэчак, азёр, мясцовасцей, нават пазнейшых племянных аб'яднанняў. Антрапала-гічна старажытныя фіна-угорцы належалі да мангалоіднай расы.

Менавіта гэтым даследчыкі тлумачаць наяўнасць некаторых мангалоідных рыс знешнасці (в  узкія вочы, круглы твар, чорныя валасы) ў насельніцтва некаторых рэгіёнаў Беларусі (перш за ўсё на крайнім паўночным усходзе, паблізу з тэрыторыямі, якімі фіна-угорцы - лівы і эсты - апанавалі поўнасцю).

 

Балцкая каланізацыя беларускіх зямель

3 канца 3-га  тысячагоддзя да н. э. і да 4-5 ст. нашай эры этнічны склад  насельніцтва Беларусі значна  змяніўся. У гэты час на ўсёй  тэрыторыі Беларусі рассяліліся  індаеўрапейцы, якія асімілявалі папярэдняе насельніцтва. Большую частку тэрыторыі Бела-русі, асабліва паўночнай і цэнтральнай, у эпоху ранняга металу займала ўжо індаеўрапейскае насельніцтва балцкай галіны (продкі сучасных літоўцаў і латышоў) і толькі ў асобных месцах паўднёвага захаду - славянскай.

У глыбокай старажытнасці  індаеўрапейцы прыйшлі з Цэнтральнай Азіі і рассяліліся на Балканскім паўвостраве, Малой Азіі, у заходнім і паўночна-заходнім Прычарнамор'і. На рубяжы 3 і 2 тысячагоддзяў да н. эры ў сувязі з развіццём жывелагадоўлі (пастаянным павелічэннем пагалоўя жывёлы, для чаго патрабаваліся новыя выпасы), ростам насельніцтва і магчыма, нават, дэмаграфічным выбухам яны пачалі пакідаць сваю новую радзіму і засяляць вялікія прасторы Цэнтральнай, Усходняй Еўропы ад Рэйна да Волгі. Гэтае вялікае перасяленне народаў паклала пачатак утварэнню многіх еўрапейскіх і азіяцкіх народаў: галаў, грэкаў, кельтаў, гер-манцаў, балтаў, славян, іранцаў і іншых. Кожны з іх пасля сфармі-раваў сваю мову і культуру.

Ёсць меркаванне, што балты - гэта адгалінаванне этнічнай супольнасці галаў. Яны знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Змяшаўшыся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, яны паступова асімілявалі яго, на-вязалі сваю мову і культуру.

Пасяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі супала з векам  металу. Першымі ў гісторыі чалавецтва металамі, якія сталі асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы, былі медзь і бронза. Спачатку яны выплаўляліся ў краінах Блізкага Усходу і ў тых раёнах Еўропы і Азіі, дзе былі залежы меднай, алавянай і цынкавай руд. На тэрыторыі краін СНД медзь і бронза ў 3 і 2 тысячагоддзях да н. э. выплаўляліся ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Урале, у Сібіры і Закаўказзі. Адтуль яны пападалі ў суседнія і больш аддаленыя раёны, дзе не было неабходных запасаў сыравіны. Прылады працы і ўпрыгажэнні з медзі і бронзы сустракаюцца і на тэрыторыі Беларусі. Яны адносяцца да 2 тысячагоддзя да н. эры.

У VII ст. да н. эры насельніцтва Беларусі навучылася выплаўляць жалеза. Выплаўлялі яго з бурага жалезняку (руд расліннага паходжання) сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах, якія мелі паўшарападобную форму. Рабілася гэта так. Праз адтуліны ўверсе печы засыпаўся гарачы вугаль, а на яго пас-лойна высушаная і раздробленая руда і драўляны вугаль. Пры дапа-мозе мяхоў у печ нагняталася паветра. Дасягалася тэмпература да 900° і больш. Выплаўленае жалеза сцякала на дно печы, утвараючы наздраватую масу - "крыцу". Крыца мела прымесь шлаку. Каб пазбавіцца ад яго, крыцу дадаткова прагравалі ў горне і кавалі. У выніку атрымліваўся кавалак чыстага жалеза (балванка), з якога выраблялі прылады працы. Сляды здабычы і апрацоўкі жалеза ў выглядзе шлакаў, крыц, рэшткаў дамніц сустракаюцца амаль на кожным старажытным паселішчы.

Па меры асваення металаў, асабліва жалеза, земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. Па спосабу падрыхтоўкі ўчастка да сяўбы сістэма земляробства атрымала назву лядавай. На ўчастку, выбраным для сяўбы, лес высякаўся і спальваўся. Верхні слой глебы станавіўся больш рыхлы, а попел угнойваў глебу. Затым сеялі зерне і загорт-валі яго "сукаваткай" - драўлянай бараной. Першыя гады на такіх участках ураджаі былі добрыя. Але глеба паступова вышчалочва-лася і апустошвалася. Участак пакідалі і пераходзілі на другі, папя-рэдне падрыхтаваны такім жа спосабам.

Асноўнымі культурамі былі проса, пшаніца, гарох, палявыя (конскія) бабы, віка. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі. Яны яшчэ не мелі насечкі на лязе, былі меншых памераў ад сучасных і мелі невялікую выгнутасць. Зерне расціралі на каменных зер-нецёрках.

На поўдні Беларусі параўнальна рана пачалі карыстацца пер-шымі ворнымі прыладамі тыпу драўлянага рала. Гэтаму, напэўна, садзейнічаў уплыў паўднёвых плямён, у першую чаргу скіфаў.

Развіццё' земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёлагадоўлі. Выяўленыя рэшткі касцей сведчаць, што нашы далёкія продкі разводзілі перш за ўсё буйную рагатую жывёлу. Свінні, коні і дробная рагатая жывёла адыгрывалі другарадную ролю.

3 развіццём  лядавага земляробства і жывёлагадоўлі  паляванне і збіральніцтва, як  галіны гаспадарчай дзейнасці,  паступова страч-валі сваё значэнне  і ператвараліся ў пабочныя.

Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамяства. 3 дрэва рабілі дрэўкі коп'яў, дроцікаў, стрэлы, чаранкі нажоў, сярпоў, шылаў, верацёны, міскі, лыжкі і рэчы хатняга ўжытку.

3 дапамогай  жалезных сякер і цёслаў узводзіліся  складаныя (у параўнанні з легкімі пабудовамі эпохі неаліту і бронзы) жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Першапачаткова ўзводзіліся бярвенчатыя пабудовы слупавай канструкцыі, а з цягам часу - і пабудовы зруб-нага тыпу.

Пастаяннымі відамі вытворчасці плямён, якія насялялі тэрыто-рыю Беларусі ў 2 і I тысячагоддзях да н.эры, былі прадзенне, ткацтва, пашыў адзення, пляценне, выраб глінянага посуду. Посуд вырабляўся ўручную шляхам стужкава-кальцавога або стужкава-спіральнага налеплівання. Ганчарнага кола насельніцтва яшчэ не ведала.

Агульны ўзровень прадукцыйных сіл, натуральны характар гаспадаркі, у аснове якой было лядавае земляробства, раз'яднанасць і замкнутасць паселішчаў дазваляюць меркаваць, што ўсе плямёны, якія засялялі тэрыторыю Беларусі ў першым тысячагоддзі да н. эры і першай палове першага тысячагоддзя н. эры, жылі ўжо ва ўмовах патрыярхату. Асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патрыярхальная сям'я. Яна складалася прыблізна з 50-80 чалавек. Некалькі такіх сем'яў складалі род. Кожны род займаў пэўную тэрыторыю, меў свае палі, вадаёмы, паляўнічыя ўгоддзі і выпасы для жывёлы. Некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямён – саюз плямён. Трывалыя саюзы плямён узнікалі толькі тады, калі гэта дыктавалася меркаваннямі ваеннага характару.

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Захоп значных  тэрыторый выклікаў сур'ёзныя змены ў сацыяльнай структуры славянскіх плямёнаў. Па.мнажае свае багацці племянная вярхушка, якая атрымлівае большую частку здабычы - рабоў, жывёлу, каштоўнасці, найбольш урадлівыя землі. Усё гэта вядзе да яшчэ болынай сацыялыіай няроўнасці. У племянным ася-роддзі напбольш вылуча^'ся правадыр, які абапіраўся на дружыну, што складалася з прафссійных воінаў. Фарміруецца асобпая па-літычная арганізацыя. Яе органы кіравання-вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Народны сход складаўся з усіх свабодпых мужчын, здольных насіць зброю. Такім чынам, як і гра-мадствы краін Міжземпамор'я і Усходу больш ранняга часу, славяне ў сваім развіцці таксама прайшлі перыяд ваеннай дэмакратыі. Ваепная дэмакратыя была прамежкавай прыступкай да стварэння класавага грамадства, дзяржавы. Гэта апошні з этапаў першабытнааб-шчыннага грамадства, які папярэднічае ўзнікненню дзяржавы.

Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі  вызначальны крок у сваім развіцці: чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойва-ючай да выраблягочай гаспадаркі; з'явіліся мова, рэлігія, мастацтва; у нетрах першабытнага грамадства ўзніклі першыя дзяржавы і Цьівілізацыі, дзе зарадзіліся і пачалі развівацца літаратура, гісто-Рыя, права, архітэктура - усё, што з'яўляецца асновай сучаснай сусветнай цывілізацыі; у першабытны перыяд чалавек засяліў і засвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Гісторыя Беларусі Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н. Я. Новік “Ад старажытных часоў – па 2008 г.”
  2. І. І. Коўкель, Э. Ярмусік. Мінск,2000. “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў”.
  3. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1/ М. П. Касцюк [і інш.]. Мінск, 1994.
  4. Беларускія летапісы і хронікі: Пераклад са старажытнарускай, старажытнабеларускай/ Уклад. У. Арлова; прадм. В.Чамярыцкага.          – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997.



Информация о работе Мiрскi замак