Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Сентября 2013 в 14:35, реферат
Першабытнаабшчынны лад, сацыяльна-эканамічны лад, які папярэднічаў дзяржаўна арганізаванаму грамадству. Характарызаваўся родаплемянной арганізацыяй і панаваннем родавай абшчыны. Пачаў складвацца больш як 1,5 мільёна гадоў назад і ў некаторых мясцінах захаваўся да нашага часу. Развіваўся разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), познародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).
УВОДЗІНЫ 3
Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі 5
Балцкая каланізацыя беларускіх зямель 13
ЗАКЛЮЧЭННЕ 16
ЛІТАРАТУРА 17
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
«УА» БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Кафедра эканамічнай гісторыі
ПАВЕДАМЛЕННЕ
па дысцыпліне: Помнiкi гiсторыi i культуры
на тэму: Мiрскi замак
студэнтка
ВШТ, 2 курс, ДТТ-2
праверыў:
к. г. н, дацэнт
Мінск 2012
ЗМЕСТ
Дадзеная праца прысвечана вывучэнню первабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі.
Першабытнаабшчынны лад, сацыяльна-эканамічны лад, які папярэднічаў дзяржаўна арганізаванаму грамадству. Характарызаваўся родаплемянной арганізацыяй і панаваннем родавай абшчыны. Пачаў складвацца больш як 1,5 мільёна гадоў назад і ў некаторых мясцінах захаваўся да нашага часу. Развіваўся разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл. Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), познародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).
Гэта тэма актуальна, таму што праблема паходжання чалавека з'яўляецца адной з вызначальных у сучаснай гістарычнай навуцы, бо вылучэнне чалавека з жывёлага свету - такі ж грандыёзны скачок, як і ўзнікненне жывога з нежывога. У выніку развіцця ўтварыўся такі від жывых істот, унутры якога на пэўным этапе завяршыўся працэс відаўтварэпня і пачалася своеасаблівая «творчая эвалюцыя».
Гісторыя з’яўляецца не толькі памяццю народа, але і тым падмуркам, на якім ён будуе сваё жыццё. Таму кожны народ, і беларускі тут не выключэнне, хоча ведаць сваё мінулае, асабліва калі яно даўняе і багатае. А гісторыя беларускага народа налічвае не адно тысячагоддзе і прадстаўляе сабою важную частку агульнаславянскай, еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі. Гістарычнае мінулае беларусаў – гэта іх неад’емнае багацце, важны фактар нацыянальнай адметнасці.
Мэта гэтага даследвання - разгледзець асноўныя рысы першабытнаабшчыннага ладу, яго асаблівасці на беларускіх землях.
Задачы:
З выкарыставаных інтэрнэт-рэсурсаў узята інфармацыя пра сутнасць першабытнаабшчыннага ладу, жыццёвы ўклад людзей да, падчас і пасля гэтага перыяду.
У кнізе “Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.” разгледжваецца старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Станаўленне і развіццё феадальных адносін.
Кніга “Курс лекцый па гісторыя Беларусі. Са старажытных часоў да канца 18 ст.” знаёміць з асноўнымі падзеямі, з’явамі, працэсамі, датамі, імёнамі, заканамернасцямі развіццянашай радзімы са старажытных часоў.
Прыступім непасрэдна да апісання асноўных рыс першабытнаабшчыннага ладу, яго асаблівасцей на беларускіх землях.
На тэрыторыю Еўропы першыя людзі праніклі каля 600 тыс. гадоў таму назад. На тэрыторыі Беларусі яны з'явіліся значна паз-ней, дзесьці каля 100 тыс. гадоў да н.эры. Гэта здарылася таму, што ў старажытнасці яе тэрыторыя была пакрыта леднікамі. Вядомы тры буйныя і некалькі меншых па маштабу і часу працягласці абледзяненняў. Першым было бярэзінскае, ці, як яго яшчэ называ-юць геолагі, окскае абледзяненне. Яно цягнулася каля 150 тыс. гадоў і ахоплівала храналагічныя рамкі 500-350 тыс. гадоў да н. эры. У гэты час ляднік пакрываў тэрыторыю Беларусі да лініі Пінск -Мазыр - Рэчыца - Гомель. На поўдзень ад гэтай лініі размяшчаліся тундра і лесатундра.
Прыкладна за 350 тыс. гадоў да н.э. ляднік пачаў таяць і наступ-іла міжледнікоўе. Яно цягнулася каля 50 тыс. гадоў. Тэрыторыя Беларусі ў гэты час пакрылася лясамі, пераважна хвойна-шыракалістымі з прымешкай ліпы, вяза, дуба, ляшчыны. У іх вадзіліся розныя віды сланоў, маманты, насарогі, высакародныя і гіганцкія алені і іншыя жывёліны, якія прыстасаваліся да халоднага клімату. Ужо ў гэты час з'явіліся ўмовы для жыцця людзей. Але пакуль што слядоў першабытнага чалавека таго часу на тэрыторыі Беларусі не знойдзена.
Другое абледзяненне геолагі называюць дняпроўскім. Яно працягвалася каля 190 тыс. гадоў і ахоплівала храналагічныя рамкі ў 300-110 тыс. гадоў да н. эры. У час гэтага абледзянення ляднік то адступаў на поўнач, то зноў наступаў. Затым настала яшчэ адно міжледнікоўе. У гэты час клімат на тэрыторыі Беларусі ўстанавіўся прыкладна такі, які мы маем у сучасны момант. Да гэтага часу адносіцца і з'яўленне першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі, аб чым сведчаць знаходкі мусцьерскіх стаянак ля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці і каля вёскі Клеявічы Касцюковіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Але праз некаторы
час наступіла новае
Найболын старажытнымі стаянкамі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі, адкрытых археолагамі, з'яўляюцца стаянкі ля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Усе яны адносяцца да эпохі позняга палеаліту і датуюцца 40—30 тысячагоддзямі да н. эры. Іх матэрыялы разам з матэрыяламі стаянак Юдзінава і Елісеевічаў на Браншчыне (на самай граніцы з Беларуссю) даюць магчымасць уявіць, як жылі і чым займаліся нашы далёкія продкі ў тыя часы.
Першапачаткова асноўным матэрыялам, з якога першабытныя людзі выраблялі прылады працы, быў камень. Увесь гэты перыяд гісторыкі называюць каменным векам. Па спосабах і прыёмах апрацоўкі каменя яны дзеляць каменны век на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неаліт (новы каменны век). Для палеаліту характэрны самыя прымітыўныя спосабы апрацоўкі каменя - адколы, рэтушаванне і г.д. У мезаліце людзі ўжо выкарыстоўвалі недасканала апрацаваныя каменныя сякеры, долаты, навершнікі стрэл, дзідаў, нажы і г.д. У эпоху неаліту каменныя прылады працы ўжо вырабляліся з выкарыстаннем такіх відаў апрацоўкі, як піленне, шліфаванне і свідраванне. У Беларусі палеаліт датуецца 40-9-м тысячагоддзямі да н. эры, мезаліт - 8-5 тысячагоддзямі да н. эры, неаліт - 4-3 тысячагоддзямі да н. эры.
Асноўнымі заняткамі першабытных людзей у эпоху палеаліту былі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Галоўным аб'ектам палявання быў мамант. Дпя гэтага наладжваліся лоўчыя ямы. Звычайна іх выкопвалі на шляху руху мамантаў да вады, або ў тых месцах, куда іх заганялі пры аблаве. Мамант, вага якога дасягала 3-4 тоны, а рост 3,5 метра, даваў значную колькасць мяса, скуру для пашыву адзення і абутку або для пакрыцця жылля. Косці служылі палівам, буцаўнічым матэрыялам і матэрыялам для вырабу прылад працы.
Важнымі аб'ектамі палявання былі таксама паўночны алень, дзікі конь, бізон, воўк, пясец, заяц і іншыя жывёлы. Паляванне на буйных жывёл разам са збіральніцтвам (збіралі ядомыя травы, ягады, арэхі, грыбы, карэнні і клубні дзікіх раслін) і рыбалоўствам забяспечвала людзей запасамі ежы і іншымі сродкамі існавання, што садзейнічала аселаму спосабу жыцця. Жыллё будавалася з касцей мамантаў, жэрдак, вялікіх валуноў і пліт, узятых з марэнных адкладанняў. Памеры жылых памяшканняў былі невялікімі - 5-6 метраў у папярэчніку (Бердыж) з ачагом для вогнішча ў цэнтры. Знешне яны былі падобныя на добра вядомыя нам паўночныя чумы ці вігвамы. Будаваліся і шматсекцыйныя памяшканні, як у Юдзінава, дзе жылі асобныя сем'і.
Некалькі парных сямей, спачатку, напэўна, яшчэ няўстойлівых, аб'ядноўваліся ў абшчыну, або род. Асновай абшчыны з'яўлялася група родзічаў па маці. Адсюль - мацярынскі род.
У той час ужо існавала экзагамія, г. зн. звычай, які строга забараняў шлюбныя сувязі ўнутры рода. Муж і жонка павінны былі належаць да розных абшчын.
Асноўным тыпам чалавека ў гэты час на тэрыторыі Беларусі быў яшчэ неандэрталец. Такую назву першабытныя людзі атры-малі ад знаходак частак шкілета ў даліне Неандэрталь у Германіі ў 1856 г. Гэта былі непасрэдныя папярэднікі людзей сучаснага тыпу, захаваўшыя яшчэ ў сваім выглядзе і паводзінах рысы жывёлы. Але пад уздзеяннем удасканалення прылад працы і тэхналогіі вытворчых працэсаў паступова адбываліся змены і ў фізічным выглядзе чалавека. На змену неандэртальцу ў хуткім часе прыйшоў неантрап (новы чалавек - чалавек разумны).
У перыяд позняга палеаліту сярод першабытных людзей існавала і некаторая спецыялізацыя працы. Вопытныя і найбольш дужыя мужчыны займаліся паляваннем, жанчыны вялі гаспадарку, даглядалі дзяцей і старых, збіралі травы, карэнні, ягады, выконвалі магічныя абрады, падтрымлівалі агонь у ачагу, ахоўвалі прадметы культу. Некаторыя члены абшчыны займаліся толькі вырабам прылад працы. Яны вырабляліся з мясцовага крэменю і косці. Ад крэменю адколвалі вузкія доўгія пласціны, з якіх пасля апрацоўкі (рэтушавання) вырабляліся разцы, скрабкі, цеслі, падвіркі, пілкі, долаты, наканечнікі коп’яў, дзід, стрэл і г.д. 3 касцей выраблялі шылы, іголкі і іншыя прыстасаванні.
У эпоху позняга палеаліту зарадзіліся рэлігія і мастацтва. Рэлігійныя ўяўленні першабытнага чалавека сведчылі пра яго няўпэўненасць у заўтрашнім дні, аб бяссіллі перад грознымі сіламі прыроды. Жыццё першабытнага чалавека ў многім залежала ад жывёл, на якія яны палявалі, або раслін, якія яны збіралі. Адсюль бярэ пачатак культ жывёл і раслін. Яны з'яўляліся апекунамі чалавека і таму першабытныя людзі ім пакланяліся. Пакланенне першабытных людзей звярам, птушкам, рыбе, раслінам называецца татэмізмам. Так, татэмамі Елісеевіцкай і Юравіцкай мацярынскіх абшчын была рыба. Гэта пацвярджаюць малюнкі, выгравіраваныя на пласцінках з біўня маманта, фігуркі рыб, выразаныя з косці. Падобныя пласціны-чурынгі звычайна захоўваліся ў патаемных месцах як прадметы, якія нібыта мелі таямнічую сувязь з пэўным татэмістычным продкам і членамі роду.
Адносіны, якія склаліся паміж чалавекам і прыродай у час позняга палеаліту, мелі дваісты характар: з аднаго боку, панаванне прыроды над чалавекам, з другога - яго ўздзеянне на прыроду, няхай сабе нават у абмежаваных і недасканалых формах, з выкарыстаннем прылад працы, здольнасцей і звычак. Своеасаблівыя прыёмы, з дапамогай якіх чалавек імкнуўся ўздзейнічаць адпаведным чынам на прыроду, атрымалі назву магічных.
Імітацыя прыёмаў палявання павінна была забяспечыць поспех самога палявання. Перш чым ісці на пошукі жывёлы, першабыт-ныя паляўнічыя выконвалі розныя абрады вакол рытуальнай фігуры гэтай жывёлы, ад здабычы якой залежала існаванне ўсяго калектыву. Чалавек верыў у тое, што ў жывёл, раслін, рыб ёсць двайнікі - душы і лічыў, што розніца паміж ім, жывёлай і раслінай невялікая. Такія рэлігійныя вераванні носяць назву анімізму. Пазней на яго аснове ў першабытных людзей узнік культ замагільнага жыцця і ўшанавання нябожчыкаў, што выклікала з'яўленне пахавальнага абраду.
Звычай пахавання адпавядаў толькі неабходнасці забяспечыць нябожчыку працяг яго матэрыяльнага існавання. Труп клалі або на бок, або ніцма з падкручанымі нагамі, у позе спячага чалавека, у спецыяльнай камеры, абстаўленай з усіх бакоў буйнымі касцямі маманта. Астанкі чалавека часта пасыпаліся чырвонай фарбай - охрай, косным вугалем - магічнай заменай крыві або агню, бо людзі лічылі, што нябожчык працягвае жыць. Тут жа клаліся рэчы памёршага. Зверху камера прыкрывалася буйнымі касцямі маманта і звычайна прымыкала да жылля. Часам абрад пахавання выконваўся непасрэдна у памяшканнях.
Развіццё матэрыяльнай культуры і рэлігійных вераванняў у першабытных людзей было цесна звязана з развіццём мастацтва. Сярод твораў першабытнага мастацтва ў насельніцтва Беларусі эпохі позняга палеаліту сустракаюцца жаночыя статуэткі, малюнкі розных жывёл, якія служылі аб'ектам палявання. Першабытны мастак маляваў чалавека і жывёлу такімі, якімі ён прывык іх бачыць у паўсядзённым жыцці. Толькі ў асобных выпадках даваліся ўмоўныя стылізаваныя малюнкі. Сярод археалагічных знаходак стаянак першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца шматлікІя ўпрыгажэнні - разнастайныя падвескі, вырабленыя з пласцінак біўня маманта, каралі з зубоў пясца і ваўка, ракавіны з прасвідраванымі адтулінамі для нанізвання. Найболыную цікавасць выклікаюць ракавіны. Паводле апошніх даных, яны паходзяць з раёна Чарнаморскага ўзбярэжжа або з Дняпроўска - Бугскага лімана, што сведчыць аб вялікіх перамяшчэннях паляўнічых калектываў і, магчыма, пра пачатак абмену. "У перыяд позняга палеаліту, былі заселены толькі паўднёвыя раёны Беларусі. Цэнтральная і паўночная часткі яе тэрыторыі былі заселены прыкладна ў 7-5 тысячагоддзях да н.эры (у час мезаліту). Засяленне праходзіла некалькімі шляхамі. 3 паўднёвага ўсходу было заселена ўсходняе Палессе (басейн сярэдняй і ніжняй Прыпяці), а таксама верхняе Падняпроўе, Заходняе Палессе (басейн верхняй Прыпяці), Панямонне засялялася пераважна з паўднёвага захаду. Падзвінне было заселена з поўдня і з захаду.
У неалітычную эпоху насельніцтва на тэрыторыі Беларусі значна павялічылася. За гэты час з'явілася шмат новых пасяленняў. Калі да мезаліту адносіцца прыкладна 80 адкрытых археолагамі пасяленняў, то да неаліту - больш 500.
Але і ў час неаліту асноўная частка насельніцтва Беларусі пражывала на тэрыторыі Палесся, Панямоння і Пасожжа. У Падзвінні яно было нешматлікім. Тут пакуль што адкрыта 16 пасяленняў, тады як у прыпяцкім Палессі - 150, Пасожжы - больш за 110, у Панямонні - больш за 100, у верхнім Падняпроўі - каля 50.
На працягу мезаліту і неаліту ў жыцці першабытных людзей адбыліся значныя змены. Яны былі звязаны з удасканаленнем вырабу прылад працы. У эпоху мезаліту чалавек стаў ужываць ужо масіўную крэмневую сякеру і цясло, з дробных апрацаваных крэмневых пласцін - нажы, наканечнікі стрэл, гарпуноў. Лук і стрэлы, вынайдзеныя ў канцы палеаліту, у мезаліце распаўсюдзіліся паўсюдна. У неаліце чалавек упершыню навучыўся ляпіць гліняны посуд, пачаў вырабляць новыя прылады працы - шліфаваныя сяке-ры і цяслы.