Местечко Островец

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2013 в 20:42, реферат

Краткое описание

Праз тэрыторыю Астравеччыны праходзіла ажыўлёная шаша Вільня – Полацк ( Полацкі тракт ), прамая шашэйная дарога Вільня – Маладзечна ( Чорны тракт ), што стварала добрыя ўмовы для развіцця гандлю і абмену. Даволі істотную ролю ў гэтым адыграла Лібава – Роменская чыгунка, пабудаваная ў 1873 г., якая праходзіла па тэрыторыі цяперашняга раёна, радам каля мястэчка Астравец, у накірунку Мінск – Вільня. Вывозіліся лес, смала – жывіца, жыта, мяса. У 1872 г. пабудавана чыгунка Мінск – Гудагай – Вільня, якая звязала Астравеччыну з рабочымі цэнтрамі Беларусіі.Усё гэта вызначыла значэнне мястэчак Астравец, Варняны, Міхалішкі і дало ім магчымасць развівацца на адпаведным узроўні…

Прикрепленные файлы: 1 файл

Мястэчка Астравец - 2.doc

— 67.00 Кб (Скачать документ)

 Акрамя сельскай  гаспадаркі насельніцтва занімалася  і вінакурэннем. У сярэдзіне 19 ст. у сувязі з увядзеннем акцызаў  на недваранскія, дробнапамесныя  дваранскія вінакурні ўся вытворчасць  была сканцэнтравана ў руках  буйных сярэдніх памешчыкаў. Панскія вінакурні былі невялікія, іх уладальнікі лічылі за лепшае будаваць некалькі дробных прадпрыемстваў, а не адное буйное. Адкрыць такі вінакурны завод памешчыку каштавала танна, таму што грошы траціліся толькі на набыццё апаратуры. Працаваў ён на мясцовай сыравіне і паліве, абслугоўваўся панскімі прыгоннымі сялянамі.

У пачатку 1860 –  х г. селянін  Віленскай губерні, у тым ліку і мястэчка Астравец, пры самай жорсткай эканоміі траціў 45 руб. у год, з якіх 8 – на аплату падаткаў, 5 – на соль, 8 – на пакупку  сельскагаспадарчых прылад працы, 6 – на абутак, 2 – на тытунь. Значная сумма ішла на пакупку адзення    і , часткова, на гарэлку. Атрымаць грошы на гэтыя патрэбы селянін мог або на прмыслах, або ад продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.

 Рэформа  1861 г. падарвала асновы паншчынай сістэмы і стварыла ўмовы для развіцця капіталістычнага земляробства, якое зацвердзілася ў Беларусі ў 1860 – 70 – я гады. Павялічваліся пасяўныя плошчы, вырасла сельскагаспадарчая вытворчасць.

Развіццё капіталазму  суправаджалася ростам бессаслоўнага землеўладання, якое ажывілася з 1870 г. пад уплывам наступіўшага аграрнага крызісу.

З 1897 – 1905 гг. буржуазнае землеўладанне павялічылася ў 2,3 раза. Аднак гэты працэс праходзіў у  Беларусі больш павольна, чым у  Расійскай імперыі. Гэта было звязана з перавагай у заходніх губернях буйных маёнткаў, якія сканцэнтравалі пасля рэформы больш паловы зямельных плошчаў Беларусі.

Рэформа паскорыла  развіццё капіталізму ў прамысловасці  і переход ад адыходных і хатніх промыслаў да рамесніцтва і дробных капіталістычных прадпрыемстваў.

 У мястэчку  галоўную ролю ў развіцці капіталістычнай  прамысловасці галоўную ролю  адыгрывалі саматужныя промыслы, большасць з якіх базіравалася  на другаснай перапрацоўцы драўніны: смолакурэнні, выганцы дзёгцю, атрыманні  драўніннага вугалю.

Паводле дадзеных агляду Віленскай губерні за 1888 г., прамысловасць была развіта слаба. Першынство належала промыслам сельскагаспадарчага  тыпу з лікам рабочых ад 2 чалавек: вінакурным, піва і медаварным, цагельным, ганчарным… Сярод рабочых прамысловасці каля 40% складалі яўрэі.

Асноўным заняткам насельніцтва ў гэты час было земляробства,  якое забяспечвала  існаванне. Але  ні па сваіх памерах,  ні па даходнасці не магло задаволіць яго патрэбы  поўнасцю. Таму вясковыя жыхары ў вольны ад палявых работ час займаліся возніцтвам, высечкай, сплавам лесу па р. Віліі. Сярод сялян даволі распаўсюджаным было прадзенне і ткацтва з лёну і воўны. Льняное палатно выраблялі розных гатункаў: для шыцця ніжняй бялізны і летняга верхняга адзення, для абрусаў і посцілак. Больш грубае палатно ішло на мяшкі і сеннікі. Выраблялі таксама грубае сукно і розныя шарсцяныя вырабы – паясы, стужкі,дываны, тканіна для верхняга адзення. Сваю прадукцыю сяляне прадавалі на кірмашы.[3, с. 4]

Развіццё капіталістычных  адносін у сельскай гаспадарцы і прамысловасці паглыбляла грамадскі падзел працы, расклад непасрэдных вытворцаў на капіталістаў і рабочых. Усё гэта паслужыла асновай для складвання і развіцця унутранага рынку, чаму таксама садзейнічаў хуткі рост шляхоў зносін, асабліва чыгуначнага транспарту.

 

Заключэнне

Праз тэрыторыю  Астравеччыны праходзіла ажыўлёная  шаша Вільня – Полацк ( Полацкі тракт ), прамая шашэйная дарога Вільня –  Маладзечна ( Чорны тракт ), што стварала добрыя ўмовы для развіцця гандлю і абмену.  Даволі істотную ролю ў гэтым адыграла Лібава – Роменская чыгунка, пабудаваная ў 1873 г., якая праходзіла па тэрыторыі цяперашняга раёна, радам каля мястэчка Астравец, у накірунку Мінск – Вільня. Вывозіліся лес, смала – жывіца, жыта, мяса. У 1872 г. пабудавана чыгунка Мінск – Гудагай – Вільня, якая звязала Астравеччыну з рабочымі цэнтрамі Беларусіі.Усё гэта вызначыла значэнне мястэчак Астравец, Варняны, Міхалішкі і дало ім магчымасць развівацца на адпаведным узроўні…

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс  выкарыстанай літаратуры

  1. Мальдзіс, А. Астравеччына – край дарагі: Нарыс/А. Мальдзіс. – мн.: Мастацкая літаратура, 1977. – 208 с.
  2. Памяць: Гіст. – дакум. Хроніка Астравецкага раёна: Рэд. Кал.:    Г.П.Пашкоў( гал.рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 2004. – С. 39 – 126.
  3. Чакур, Г. Вяртанне да вытокаў/ Г. Чакур // Астравецкая праўда. – 2003. – 11 кастр. – С. 3 – 5.

 

 


Информация о работе Местечко Островец