Местечко Островец

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Февраля 2013 в 20:42, реферат

Краткое описание

Праз тэрыторыю Астравеччыны праходзіла ажыўлёная шаша Вільня – Полацк ( Полацкі тракт ), прамая шашэйная дарога Вільня – Маладзечна ( Чорны тракт ), што стварала добрыя ўмовы для развіцця гандлю і абмену. Даволі істотную ролю ў гэтым адыграла Лібава – Роменская чыгунка, пабудаваная ў 1873 г., якая праходзіла па тэрыторыі цяперашняга раёна, радам каля мястэчка Астравец, у накірунку Мінск – Вільня. Вывозіліся лес, смала – жывіца, жыта, мяса. У 1872 г. пабудавана чыгунка Мінск – Гудагай – Вільня, якая звязала Астравеччыну з рабочымі цэнтрамі Беларусіі.Усё гэта вызначыла значэнне мястэчак Астравец, Варняны, Міхалішкі і дало ім магчымасць развівацца на адпаведным узроўні…

Прикрепленные файлы: 1 файл

Мястэчка Астравец - 2.doc

— 67.00 Кб (Скачать документ)

 

Уводзіны

Маленькі  астравок маёй зямлі,                                                                             Зялёны Астравец над срэбнай Лошай,                                                                           Такі прытульны і такі харошы,                                                                                       Як сонца, бор і родныя палі.

                                                                                          У. Караткевіч.

  Астравеччына...  Край  прыгожы  і непаўторны.  Ён  выцягнуўся  ўздоўж  граніцы з Літвой  недзе на  пяцьдзесят  кіламетраў.  На  поўдні  і ўсходзе мяжуе з Ашмянскім і Смаргонскім раёнамі,  на  поўначы -  з Мядзельскім і Пастаўскім.  На  поўдні  Астравеччыну  працінае  чыгуначная  лінія  Мінск  -  Вільнюс.  Па  цэнтры  раёна  бяжыць  на захад  Полацкі  тракт,  па  якому  ішлі  войскі  і  Баторыя,  і  Карла  XII,  і Напалеона і розных  іншых няпрошаных  гастей.  А побач з трактам віецца  хуткаплынная  і задуменная  Вілія,  несучы  на  сваіх  хвалях  легенды  і  паданні,  песні  і  казкі  нашага  народа  ў  братнюю  Літву.  Ды  і  насельніцтва  тут  рознамоўнае.  Пачуеш  беларускую,  польскую,  літоўскую,  рускую  гаворкі  [1, с. 3].

Гарадскі пасёлак  Астравец, цэнтр Астравецкага раёна, размешчаны па абодвух берагах р. Лоша, - адно з самых старажытных паселішчаў Астравеччыны.  Упершыню назва Астравец згадваецца ў дакуменце 1468 года, якім уладальнік Геранёнаў Юрый Гаштольт запісаў штогадова парафіяльнаму касцёлу Дзевы Марыі і Усіх Святых у Астраўцы дзве меры мёду са свайго маёнтка Парэчча. Гэты фундушавы запіс сведчыць, што касцёл у Астраўцы тады ужо існаваў, але не меў фундушаў ці яго даходы былі не дастатковыя, бо запіс усяго дзвюх мераў мёду быў яўна дапаўненнем невядомага нам ранейшага фундуша.

Што датычыцца  пытання – каму належыў Астравец, хто быў верагодным заснавальнікам – то адказ можна знайсці ў  дакуменце пад 1464 годам, знойдзенам у архіве Астравецкага Дамініканскага кляштара яшчэ ў 19 стагоддзі. У дакуменце  гаварылася, што баярын Ляўко Тымашэвіч разам са сваімі сынамі раней прадаў сваю зямлю Петрашова Марціну Гаштольду, але грошай ад яго не атрымаў і таму цяпер патрабуе выплаты доўгу. Тут сам Астравец не згадваецца, але з вялікай долей верагоднасці можна дапусціць, што М. Гаштольд набыў гэтую зямлю для свайго маёнтка Астравец. Той у сваю чаргу перадаў уладанні сыну Альбрэхту. У 1539 годзе маёнтак Астравец быў перададзены ўнуку М. Гаштольда Станіславу, атрымаўшага вядомасць дзякуючы таму, што быў жанаты са славутай Барбарай Радзівіл, дачкой гетмана Вялікага княства Літоўскага Юрыя Радзівіла. С. Гаштольд памёр бяздзетным, і ўсе яго ўладанні як вымарачныя перайшлі ва ўласнасць караля Жыгімонда І. Але кароль нядоўга трымаў маёнтак Астравец ў сваіх руках. Разам з прыналежнымі да яго фальваркамі Кеўлішкі, нарбуцішкі і Улімоўскім 6.3. 1546 г. ён прывілеем падараваў свайму двараніну Ярашу Карыцкаму.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мястэчка  Астравец у складзе ВкЛ і Рэчы Паспалітай

Побач з панскім  дваром, цэнтрам велізарнага астравецкага маёнтка,на процілеглым беразе Лошы ўжо ў пачатку 16 ст. існавала мястэчка Астравец. Упершыню яно згадваецца ў дакуменце 1509 г. Аб часе ўзнікнення мястэчка нічога невядома. Аднак паселішча існавала ўжо ў 15 ст., бо там быў пабудаваны парафіяльны касцёл. Верагодней за ўсё, Альбрэхт Гаштольд, які ў сваіх маёнтках заснаваў мноства мястэчак і гарадоў, выдаў прывілей, які прысвойваў статус мястэчка Астраўцу, вёсцы каля касцёла, з правам правядзення штодзённых торгаў і штогадовых кірмашоў. Перад гэтым ён, натуральна, атрымаў дазвол на заснаванне мястэчка ад вялікага князя, у кампетэнцыі якога знаходзіліся гэтыя пытанні.Некаторыя дэталі жыцця мястэчка Астравец да нас данеслі дакументы сярэдзіны 16 ст. Многія жыхары мястэчка і навакольных вёсак, як вольныя, так і падданыя Яраша Карыцкага, а таксама зямяне і баяры, збіраліся ў “ доме корчемном” ( карчме)  Куніцы Пакацілавай, дзе адбываліся розныя трагічныя і камачныя падзеі. Напрыклад, у 1549 годзе гаспадарскі баярын Андрэй Станкевіч скардзіўся ў Віленскі замкавы суд, што калі ён знаходзіўся ў аставецкай карчме, яго збіў баярын Пётр Якубовіч. А Паўла Каспаравіча Астравіцкана, уладальніка суседняга маёнтка Трацянішкі, які заязджаў у Астравец па ўласных справах там жа, у карчме, збіў баярын Тамаш Пятровіч Чэрапка.

Сапраўдным  святам у мястэчку былі штотыднёвыя торгі, куды з усяго наваколля з’язджаўся народ, каб што небудзь купіць ці прадаць. Але не для ўсіх яны закончваліся дабром. Так, у 1550 годзе служэбнік удавы віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча Грыгорый Васілевіч Ясенскі скардзіўся ў суд на баярына Лаўрына Мацеевіча, што той на торгу збіў яго астравецкага цівуна Шчапана Клімовіча .

Жыццё Астраўца – як маёнтка, так і мястэчка –  было насычана вялікімі падзеямі. Уладанне то пераходзіла з рук у рукі, як у 16 стагоддзі, то надоўга заставалася ў руках аднаго магнацкага рода – найперш Корсака, якія часта закладвалі яго за грошы або прыватным асобам, або шляхтарам.[1, с.47]  

Адзін з дакументаў сведчыць, што Адам Корсок актыўна  распрадаваў лес з Астравецкай  пушчы. Па кантрактах ён прадаваў купцам – яўрэям 25 копаў ( 1500 штук ) таварнага дрэва. Купцы наладзілі высечку лесу, адпрацоўку і высечку шасцісажнёвых брусоў. У гарантыйным дакументе ад 17. 3. 1784 года новыя ўладальнікі Астраўца Абрамовічы абавязалі не перашкаджаць дзейнасці купцоў адпаведна з ранейшымі кантрактамі.

Найбольш цікавымі дакументамі  гаспадарчага жыцця маёнткаў і іх жыхароў з’яўляюцца інвентары. Паводле  інвентару, складзенага ў 1723 годзе, нельга вызначыць ці ўсе жыхары мястэчка ў ім апісаны. У спісы жыхароў  тут унесены толькі падданыя маёнтка, але ж у мястэчках жылі таксама і вольныя людзі – мяшчане, купцы, дробная шляхта, якія плацілі двару падаткі толькі  за карыстанне зямлёй і сваю дзейнасць. Інвентар 1775 года больш падрабязны чым папярэдні. Усяго ў мястэчку было заселена 13 валок зямлі, што адпавядала той жа калькасці гаспадароў. Кожны з іх уносіў асобы падатак і меў пэўныя абавязкі.

Шмат паселішчаў было разбурана  і спустошана ў час вайны Расіі  з Рэччу Паспалітай 1654 – 67 гг. і  Паўночнай вайны 1700 – 21 гг., і ў  многіх мясцінах, як і ў Астраўцы, колькасць жыхароў не дасягнула, нават у 2–й палове 18 ст.

З 13 валок зямлі ў мястэчку ў1775 годзе 7 былі заселены цяглымі сялянамі, а 6 – баярамі. Паводле ўкладу жыцця  сяляне ібаяры мала чым адрозніваліся, аднак яны абкладаліся дваром рознымі падаткамі, неслі розныя абавязкі. Баяры стаялі вышэй цяглых сялян на сацыяльна – іерархічнай лесвіцы, сяляне ж былі самым прыгнечаным і абяздоленым класам.     

Прыгонныя сяляне не мелі права  пакідаць свайго пана і зямлю, былі навечна замацаваны за сваім месцам. Іх лёс вырашаўся гаспаларом. Асноўны іх абавязак заключаўся ў адпрацоўцы паншчыны. Галоўным жа абавязкам баяр за карыстанне магнацкай зямлёй некалі, у 15 – 16 ст. была ваенная служба на кані ў харугве свайго гаспадара. Аднак у 17 ст. частка баярства адкупілася разам са сваёй зямлёй ад буйных землеўладальнікаў і перайшла на службу ў павятовыя і каралеўскія харугвы, стала павятовай шляхтай. Астатнія ж баяры засталіся на службе ў магнатаў і інш. землеўладальнікаў, а калі войска Вялікага княства Літоўскага ператварылася ў наёмнае, тады адпала неабходнасць у іх вайсковай службе, і яны ўсё больш ператвараліся ў звычайных сялян. Аднак гэтыя баяры фармальна захоўвалі права пакідаць свайго пана, купіць зямлю ў сваю ўласнасць, хаця з цягам часу зрабіць гэта было ўсё цяжэй і цяжэй. Асноўнай павіннасцю для іх з’яўлялася выкананне пэўных даручэнняў пана: ездзіць з лістамі ў Вільню і іншыя гарады і маёнткі, суправаджаць фурманкі з таварамі і збожжам на продаж, выконваць у вёсках адміністрацыйна – паліцэйскія функцыі.

У 15 – 1-й палове 16 ст. вялікакняжацкія  ўладанні займалі даволі вялікія  тэрыторыі, іх межы, па сутнасці, вызначалі  тэрытарыяльна -  адміністрацыйны  падзел у Вялікім княстве Літоўскім. Гаспадарскія гарады, мястэчкі і двары  былі судова – адміністрацыйнымі цэнтрамі валасцей і паветаў, у юрысдыкцыі якіх былі як залежнае сялянскае насельнтцтва гэтых двароў, так і  баяры, і шляхта, якмя знаходзіліся пад прысудам адміністрацыйных органаў валастных і павятовых цэнтраў.

Цяперашняя тэрыторыя Астравецкага раёна знаходзілася ў межах Віленскага ваяводства. Большая частка Астравеччыны была ў юрысдыкцыі  гаспадарскага Меміжскага двара.

 

 

 

Духоўная  спадчына мястэчка Астравец

Тэрыторыя Астравеччыны размешчана на беларуска – літоўскім  памежжы. Беларуская і літоўская нацыянальныя культуры тут цесна пераплецены як у сферы матэрыяльнай, так і духоўнай, у тым ліку рэлігійнай. Хрышчэнне Літвы у канцы 14 ст. па заходнім абрадзе, распаўсюджанне каталіцызму сярод балцкіх народаў, якія раней вызнавалі язычніцтва, абумовіла ўзнікненне каталіцкіх касцёлаў на Астравеччыне.

Самым старажытным каталіцкім храмам на тэрыторыі раёна з’яўляецца касцёл і кляштар каноўнікаў рэгулярных св. Аўгусціна, заснаваныя каралём Ягайлам  у яго ўладанні Быстрыца ў 1390 г. Тады ж ён запісаў касцёлу багатыя зямельныя фундушы.

Касцёлы, заснаваныя вялікімі князямі і каралямі ў іх уладаннях, апекаваліся імі і атрымоўвалі  ад іх розныя падараванні. Аднак у 1501 г. кароль Аляксандр уступіў права  патранату і калятарства над  касцёламі ў сваіх маёнтках, у тым ліку і ў Быстрыцы, віленскаму біскупу Войцеху Табару, які цяпер мог кіраваць і распараджацца імі, абдорваць іх фундушамі.

 У 15 ст. былі  заснаваны яшчэ два касцёлы  – у Варнянах у 1462 г.  і  ў Астраўцы каля 1468 г. касцёл  св. Касьмы і Дзям’яна. Святыня ўяўляе трохефную базіліку з плоскай алтарнай сцяной прэсбітэрыя і фасадам – нартэксам. Па баках прэсбітэрыя ўкампаваны семітрычныя сакрысціі. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны чатырохкалонным яінічным порцікам вялікага ордэра з трохвугольным фраетонам. Верхнія ярусы вежаў адсутнічаюць; фасады рытмічна расчлянёны шырокімі пялястрамі. За манументальнай класіцыстычнай стылістыкай фасада ўжо цяжка ўбачыць барочны характар архітэктонікі храма. Усе часткі храма аб’яднаны ў строгім прамавугольным аб’ёме, накрытым пасля пабудовы агульным двухсхільным дахам. Унутры шырокі цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем. У інтэр’еры касцёла захоўваюцца і па сёнешні час каштоўныя абразы 18 – 19 стагоддзя.

 На працягу  17 – 18 ст. на Астравеччыне працягвалі  будаваць новыя касцёлы, засноўваць новыя кляштары. У 1618 г. ў Астраўцы Янам Мікалаем Корсакам быў заснаваны кляштар дамініканцаў.[2,с. 64]

Акрамя хрысціянскіх храмаў у мястэчках існавалі іўдзейскія сінагогі і малітоўныя школы –  цэнтры рэлігійнага, культурнага іграмацкага  жыцця яўрэяў, якія жылі пераважна ў гарадах і мястэчках. На жаль, пакуль вельмі мала звестак пра іх пашырэнне на Астравеччыне, бо тагачасныя дакументы і архівы яўрэйскіх абшчын – кагалаў – амаль не захаваліся.

Усе каталіцкія касцёлы і кляштары былі землеўладальніцкімі. Каралі і вялікія князі, магнаты і шляхта запісвалі ксяндзам і манахам маёнткі, фальваркі і іншыя зямельныя ўгоддзі разам з сялянамі. Часта духоўныя асобы набывалі зямельныя ўладанні ў дваран.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пад уладай Расійскай імперыі

Паводле 3 – га падзелу Рэчы Паспалітай да Расіі адышлі заходняя частка Беларусі, Літва, Заходняя Валынь і Курляндскае герцагства. З беларускіх і літоўскіх зямель, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, было ўтворана Літоўскае генерал – губернатарства з цэнтрам у Вільні, а ў снежні 1795 г. з яго складу былі выдзелены Слонімская і Віленская губерні. Тэрыторыя  мястэчка  Астравец    увайшла ў скад Ашмянскага, Віленскага і Завіленскага ( Свянцянскага ) паветаў Літоўскай губерні.

На заходнебеларускіх  землях ажыцяўляліся тыя ж мерапрыемствы, што і на ўсходніх цэнтральлых землях, якія адышлі да Расійскай дзяржавы ў 1772 і 1793 гг.: ліквідавана бескантрольная ўлада і самастойнасць буйных феадалаў праз забарону мець свае войскі ікрэпасці; аслаблены пазіцыі уніяцкай і каталіцкай царквы; распаўсюджваўся прынцып рускага гарадскога самакіравання і падзел насельніцтва па саслоўным і маёмасным прынцыпе.

Пасля 3-га падзелу  Рэчы Паспалітай ( 1795 ) Влялікага княства  Літоўскага назаўсёды знікла з палітычнай карты Еўропы. Астравеччына як адна з састаўных яго частак аказалася падзелена паміж Віленскім, Ашмянскім і Свянцянскім паветамі. Межы паветаў сучаснай Астравеччыны праходзілі па рэках Лоша, Ашмянец, Вілія. Менавіта таму, што Астравеччына ў той час не ўяўляла сабой адзінага цэлага ў адміністрацыйных, культурных і эканамічных адносінах, гістарычныя дакументы траплялі ў розныя архівы – у Гродна, Вільнюс, Мінск, часткова – у архівы Польшчы.

Люстрацыія  Астравецкага касцёла за 1818 г. і кляштара сведчыць, што астравецкім дамініканцам належылі 106 мужчынскіх прыгонных душ і 30 “дымоў”. Кожны мужчына і жанчына, не лічачы гвалтаў і талок, 3 дні на тыдзень хадзілі на паншчыну. Штогод шляхтар меў 1550 руб. прыбытку.

 

Мястэчка  ў перыяд развіцця капіталізму

Пасля адмены прыгоннага права 19.2.1861 г. зямля па – ранейшаму заставалася ў буйных магнатаў. За скупыя надзелы, вызначаныя сялянскай рэформай 1861 г., сяляне павінны былі плаціць велізарны выкуп. У адказ на гэта амаль па ўсёй краіне пракаціліся сялянскія хваляванні. Жыхары многіх беларускіх вёсак часта адмаўляліся  выконваць феадальныя павіннасці, у тым ліку хадзіць на паншчыну або плаціць аброк.

У маёнтку ў 2 – й палове 18 ст.  барацьба ва ўладаннях касцельных феадалаў ішла пераважна вакол памераў феадальнай рэнты. Сялян, як парвіла, абцяжарваді павіннасцямі звыш нормы. Ад касцельных сялян скаргаў паступала менш, чым ад дзяржаўных і панскіх. Гэта было звязана з тым, што касцельных уладанняў было няшмат і яны радзей здаваліся ва ўтрыманне. [2,с. 96]

Барацьба сялян  не абмяжоўвалася пытаннямі рэнты, а закранала праблему валодання зямлёй. Стварэнне новых фальваркаў капітульнымі ўладамі і плябанамі прыводзіла да сарачэння абшчынных і пустуючых зямель. Разам з тым кляштары адбіралі ў сялян лепшыя ўчастківорнай зямлі, скарачаючы гаспадарчыя магчымасці.

У пачатку 19 ст.у  мястэчку Астравец адбыліся вялікія  змены. Яно вырасла, умацавалася  эканамічна. Памешчыкі пашыралі пасяўныя плошчы, павялічвалі пасевы высокатаварных культур – лёну і канапель, распаўсюджвалася бульбавоцтва. З ростам пасяўных плошчаў  узрастала ўраджайнасць збожжа, але ўсё ж яна была на нізкім узроўні. Галоўнае месца сярод збожжавых культур  належала жыту. Сеялі таксама авёс, ячмень, радзей – пшаніцу. У канцы 19 – пачатку 20 ст. ўдзельная вага збожжавых пачала змяншацца. Гэта адбылося с прычыны пашырэння пасеваў больш выгадных тэхнічных культур. Падчас аграрнага крызісу 90 – х гадоў цэны на збожжавыя ўпалі ў 3 разы ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем. Развіваецца гандлёвая жывёлагадоўля, прамысловае садавоцтва, вырошчваюцца тэхнічныя культуры.

Информация о работе Местечко Островец