Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Февраля 2013 в 17:17, контрольная работа
Кантрольная работа па гісторыі Беларусі на тэму: “Культура Беларусі XIII – XVI ст.ст.”
1. Агульная характарыстыка беларускай культуры XIII – XVI ст.ст.
2. Царква і рэлігія на Беларусі. Рэфармацыя і контррэфармацыя
3. Беларускае адраджэнне. Ф.Скарына
4. Фарміраванне беларускай народнасці
Паліэтнічны
характар ВКЛ, адрозненні ў тэрытарыяльна-
Грамадска-палітычныя ўмовы. У параўнанні з этапам феадальнай дробнасці ВКЛ прадстаўляла новы ўзровень палітычнай, дзяржаўнай і сацыяльна-эканамічнай арганізацыі зямель. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй крыжакоў і мангола-татараў садзейнічала ўмацаванню сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі Беларусі. У межах ВКЛ была ліквідавана сістэма мясцовых княжэнняў, уведзены адзіныя дзяржаўнае кіраванне і заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне. Аднак палітычнае аб’яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. Некаторыя з іх у ВКЛ мелі розны статус, доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю самастойнасць. Увогуле, ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб’яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.
Эканамічныя фактары. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явіліся далейшае развіццѐ сельскай гаспадаркі, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю. Узрасла роля буйных гарадоў Беларусі як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель. Імклівы рост колькасці мястэчек у XVІ ст. быў вынікам далейшага развіцця таварна-грашовых адносін, уцягвання ў іх новых тэрыторый. Паступова ў ВКЛ усталѐўваліся адзіныя грашовая сістэма і гандлѐва-вымяральныя стандарты.
Разам
з тым, ва ўмовах феадальнага
спосабу вытворчасці з яго
натуральнай сістэмай
Сацыяльныя фактары. Далейшае развіццѐ феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Да сярэдзіны XVІ ст. усе асноўныя класы і саслоўі беларускай народнасці дасягнулі ўзроўню сталага феадальнага грамадства. Розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, што было замацавана ў статутах ВКЛ, агульназемскіх прывілеях, сеймавых пастановах. Другім прывілеяваным саслоўем з’яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан – жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.
Культура. У працэсе развіцця беларускіх зямель больш разнастайнымі сталі культурныя сувязі паміж імі. Многімі агульнымі рысамі адзначаны вусная народная творчасць і літаратурныя творы, народныя песні і танцы, абрады, мастацтва, рамяство і г.д. Супольнасць беларускай культуры асабліва выразна выявілася ў станаўленні і развіцці беларускай народнай і літараратурнай мовы. Спецыфічныя рысы беларускай мовы пачалі ўзнікаць не пазней XІІІ ст. – у выніку ўзаемадзеяння і сінтэзу старажытнарускіх традыцый і мясцовых асаблівасцей. Характэрныя рысы беларускай мовы (дзеканне, цэканне, цвѐрдае “р” і інш.) паступова пранікаюць у помнікі пісьменнасці XІV-XVІ стст. Галоўны напрамак у развіцці беларускай літаратурнай мовы ў XV-XVІ стст. вызначаўся зацвярджэннем ѐй граматычных і лексічных форм народнай беларускай гаворкі. Беларуская літаратурная мова канчаткова склалася як самастойная моўная сістэма ў другой палове XVI ст.
У
адзначаны перыяд супольнасць
культуры ўсходнеславянскіх
Адным
са значных кампанентаў
Такім чынам, у другой палове XІІІ – сярэдзіне XVІ ст. адбываўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці – беларускай народнасці, яскрава вызначыліся асноўныя яе прыкметы.
Спіс літаратуры: