Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Апреля 2013 в 22:58, реферат
Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р.Раманаў. Асноўная яго праца “Беларускі зборнік” у 9 тамах (1886 – 1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’і і г.д. Выпуск сборніка Быт беларуса быў абумоўлены недахопам увагі этнографаў к дадзенай тэме, а таксама жаданне Раманава бліжэй пазнаёміць шырокую грамадскасць з народным жыццём і захаваць для навукі і культуры паступова знікшыя абрады, традыцыі беларусаў, іх матэрыяльную культуру. Частка матэрыялаў, якія ўвайшлі ў сборнік, былі вядомы аўтару асаабіста, як беларусу, другая сабрана ў час спецыяльных этнаграфічных экскурсій, якія здзяйсняліся ў 1886-1893 гг., і ў час службовых раз’ездаў па тэрыторыі Беларусі ў 1886-1906 гг.