Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Апреля 2013 в 22:58, реферат
Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р.Раманаў. Асноўная яго праца “Беларускі зборнік” у 9 тамах (1886 – 1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’і і г.д. Выпуск сборніка Быт беларуса быў абумоўлены недахопам увагі этнографаў к дадзенай тэме, а таксама жаданне Раманава бліжэй пазнаёміць шырокую грамадскасць з народным жыццём і захаваць для навукі і культуры паступова знікшыя абрады, традыцыі беларусаў, іх матэрыяльную культуру. Частка матэрыялаў, якія ўвайшлі ў сборнік, былі вядомы аўтару асаабіста, як беларусу, другая сабрана ў час спецыяльных этнаграфічных экскурсій, якія здзяйсняліся ў 1886-1893 гг., і ў час службовых раз’ездаў па тэрыторыі Беларусі ў 1886-1906 гг.
Глава 1. Крыніцы і гістарыяграфія
Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіі вядомы беларускі этнограф Е.Р.Раманаў. Асноўная яго праца “Беларускі зборнік” у 9 тамах (1886 – 1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’і і г.д. Выпуск сборніка Быт беларуса быў абумоўлены недахопам увагі этнографаў к дадзенай тэме, а таксама жаданне Раманава бліжэй пазнаёміць шырокую грамадскасць з народным жыццём і захаваць для навукі і культуры паступова знікшыя абрады, традыцыі беларусаў, іх матэрыяльную культуру. Частка матэрыялаў, якія ўвайшлі ў сборнік, былі вядомы аўтару асаабіста, як беларусу, другая сабрана ў час спецыяльных этнаграфічных экскурсій, якія здзяйсняліся ў 1886-1893 гг., і ў час службовых раз’ездаў па тэрыторыі Беларусі ў 1886-1906 гг.
«Опыт опописания Могилёвской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельско-хозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях, с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов». Дадзены трохтомнік з’яўляецца выдатным выданнем па эканоміцы, культуры, быту жыхароў Магілёўскай губерніі. На старонках гэтага выданя магчыма знайсці адказ амаль на кожнае пытанне з жыцця Магілёўскай губерні ХІХ ст. Я ж выкарыстоўваў для напісання курсавой работы непасрэдна першы том зборніка.
Серыя «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», можа стаць не толькі крыніцай творчых ідэй для прафесійных дзеячаў культуры і мастацтва розных накірункаў, яна можа надаць новыімпульс далейшаму, больш паглыбленаму вывучэнню рэгіянальных і лакальных традыцый беларускай народнай мастацкай культуры. Першая з гэтай серыі кніга «Традыцыі матсацкай культуры беларусаў. Магілёўскае Падняпроўе». У яе аснову закладзеныматэрыялы трохгадовага (1993-1995) шматаспектнага экспедыцыйнага абследавання тэрыторыі гэтага рэгіёна. Кожны з раздзелаў кнігі раскрывае розныя грані традыцыйай культуры рэгіёна Падняпроўя.
Трэці том шасцітомнага выдання «Тадыцыйная мастацкая культура беларусаў» прысвечаны Гродзенскаму Панямонню і раскрывае асаблівасці аўтэнтычных форм асноўных відаў і жанраў каранёвай народнай культуры гэтага рэгіёна. Гэты том складаецца с дзвюх кніг. У аснове абедзвюх кніг –матэрыялы, запісаныя ад мясцовых жыхароў 1901 – 1955 гг., што дае магчымасць назіраць дынаміку традыцыйнай культуры рэгіёна ў прасторы і часе, уключаючы і такі важны яе складальнік, як змена светаўспрымання.
Чацвёрты том шасцітомнага выдання «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» прысвечаны традыцыйнай мастацкай культуры Брэсцкага Палесся і адлюстроўвае стан яе захаванасці на рубяжы ІІ і ІІІ тысячагоддзяў. Том грунтуецца на арыгінальных матэрыялах, назапашаных калектывам аўтараў у 19 экспедыцыях, праведзеных на працягу 2000-2002 гг., у якіх быў абследаваны 231 населены пункт і зроблена больш за 3000 адзінак фіксацый матэрыяльных і нематэрыяльных праяў карэннай народнай культуры рэгіёна. Канцэптуальныя падыходы да адлюстравання аўтэнтычных форм традыцыйнай культуры беларусаў, прынятыя аўтарскімі калектывамі папярэдніх тамоў, застаюцца актуальнымі і дадзеным выданні: гэта раскрыццё асаблівасцей сучаснага стану культуры рэгіёна з улікам суіснавання дзвюх яе форм – актыўнай, калі традыцыі працягваюць жыццё ў вясковым побыце, і пасіўнай, згодна з якой традыцыі захоўваюцца толькі ў памяці жыхароў старэйшага пакалення.
Пяты том шасцітомнай серыі «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» з’яўляецца першым у беларусазнаўстве вопытам комплекснага фальклорна-этнаграфічнага апісання сучаснага стану аўтэнтычнай народнай культуры рэгіёна Цэнтральнай Беларусі. Том падводзіць вынікі амаль пяцігадовага вывучэння каляндарных і сямейных традыцый, народнай музыкі, народнай песні, гульняў, малых жанраў фальклору – тых асноўных відаў і жанраў беларускай народнай творчасці, якія бытуюць сёння на тэрыторыі Міншчыны.
Энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі» пад рэдакцыяй І.П. Шамякіна можа даць магчымасць даследчыку пазнаёміцца з асноўнымі аспектамі жэццядзейнасці беларусаў ад старажытных часоў да нашых дзён, іх матэрыяльнай і духоўнай культурай.
У Энцыклапедычным даведніку «Народная культура Беларусі» пад рэдакцыяй В.С. Цітова змешчана каля 700 артыкулаў, прысвечаных розным тэмам і рэаліям народнай культуры. Умоўна іх можна падзяліць на некалькі тэматычных рубрык: аграрная гаспадарка, рамёствы і промыслы, шляхі і сродкі зносін, адзенне, ежа, жыллё, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, святы і абрады, міфалагічныя абрады і персанажы. Ім прысвечаны абагульняльныя артыкулы, што даюць цэласнае ўяўленне па дадзеных тэмах.
«Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем» А.У. Гурко, І.В. Чаквін, Г.І. Каспяровіч. Аўтарскім калектывам этнографаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў было праведзена даследаванне этнакультурных працэсаў, якія ідуць у рэгіёне Мазырска-Прыпяцкага Палесся, па вынікам якога напісана дадзеная калектыўная праца. Усе часткі манаграфіі асноўваюцца на багацейшым эмпірычным матэрыяле: этнаграфічных і фальклорных экспедыцыях, архіўных і музейных матэрыялах, матэрыялах рэгіянальных перыядычных выданняў. У афармленні кнігі выкарыстаны фатаграфіі з асабістых архіваў аўтараў, ілюстрацыі з фондаў музеяў і бібліятэк.
«Беларускі касцюм» Маленка Л.І. У дадзенай кнізе разглядаюцца асаблівасці беларускага традыцыйнага і светскага касцюма ХIХ стст. Аналізуюцца стылістычная асаблівасці сялянскага касцюма этнічных абласцей Беларусі: Панямоння, Палесся, Падняпроўя, Падзвіння і Цэнтральнай Беларусі. Праглядаецца гісторыя станаўлення прафесійнага мадэлявання касцюма Беларусі ў ХХ ст.
У кнігах «Мужчынскі касцюм на Беларусі» і «Жаночы касцюм на Беларусі» пад рэдакцыяй В.М. Бялявінай і Л.В. Ракавай ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV – XVIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры XIX – XX стст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказан працэс развіцця мужчынскага і адпаведна жаночага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі з глыбокага мінулага да сучаснасці. Багата ілюстраванае выданне дае шматлікі, разнастайны матэрыял, пры вывучэнні беларускага традыцыйнага касцюма, яго асобных частак.
У краязнаўчай кнізе «Путешествие по Полесью и Белорусскому краю» П. Шпілеўскі апісаў не толькі свае уласныя ўражанні, якія ахоплівалі яго ў час падарожжа, але і прывёў гістарычныя звесткі пра населеныя пункты. Недахоп архіўных звестак ён часта кампенсаваў запісам легенд, паданняў. Ён пісаў нарысы пра гарады і мястэчкі на дакументальнай аснове, часта даваў апісанні цт ўспаміны пра мясцовыя замчышчы, валы, сляды далкай гісторыі. Шпілеўскі апісваў знешні від насельніцтва, якое сустракалася яму падчас падарожжа, то як яны былі адзеты, у што былі адзеты, нярэдка параўноўваў касцюмы розных рэгіёнаў.
«Скарбы з вясковых куфраў» М.М. Віннікава, П.А. Богдан. Ілюстраваны каталог у якім прадстаўлены касцюмныя комплексы Беларускага Палесся. Кожны строю даецца кароткае змястоўнае апісанне, якое суправаджаецца ілюстарцыямі.
«Живописная Россия – Отечество
наше в земельном, историческом, племенном,
экономическом и бытовом
«Беларускае народнае мастацтва: наглядны дапаможнік» І.А. Юматава, Т.М. Федаровіч, В.М. Сухавеева. У дапаможніку прадстаўлены наглядны матэрыял па беларускім традыцыйным касцюмам, асноўныя строі, іх кароткае апісанне, разгляд асноўных састаўных частак касцюма. Таксама наглядна прадстаўлены віды вышыўкі арнаменту, яго асноўныя элементы.
Кніга «Матэрыяльная культура беларусаў» Л.А. Малчанавай прадстаўляе сабой сістэматызаванае выкладгісторыі матэрыяльнай культуры беларускага народа з яе нацыянальнымі асаблівасцямі. У кнізе даецца дэталёвае апісанне і аналіз асноўных старон матэрыяльнага быта – земляробства і земляробчай тэхнікі, паселішчаў, жылля і сядзіб, народнага адзення, галаўных убораў і абутку, ежы і хатняга начыння. У раздзелах кнігі разглядаюцца змяненні ў культуры да пачатку ХХІ ст., а таксама культурныя ўзаемасувязі з суседнімі народамі славянскага і неславянскага паходжання.
«Белорусский народный костюм: крой, вышивка, декоративные швы.» Лабачэўская В.А., Зіміна З.І. У кнізе прадстаўлены традыцыйныя прыёмы ўпрыгожання беларускага народнага касцюма вышыўкай, дэкаратыўнымі злучальнымі і краёвымі швамі, зборкамі. Кніга багата ілюстравана схемамі па тэхналогіі вышыўкі, узорнікамі вышытага арнамента і фатаграфіямі музейных узораў беларускіх нацыянальных касцюмаў.
«Вехнее Поднепровье и Белоруссия: полное географическое описание нашего Отечества» В.П. Сямёнаў, І.В. Доўнар Запольскі, Д.З. Шэндрык і інш. Адзін з тамоў шматтомнага выдання «Россия. Полное географическое описание нашего Отечества». У томе прадстаўлены звесткі аб прыродзе края, жыцці, побыце, культуры яго насельніцтва, прамысловых занятках. У апошнім раздзеле выдання апісваюцца мясцовасці, размешчаныя абапал чыгунак, бліз судаходных рэк, азёр. Выданне багата ілюстравана.
У працы Нікіфароўскага Н.Я. «Очерки простонародного житья-бытия в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности» сабраны даволі змястоўныя звесткі аб матэрыяльнай культуры сялян Віцебскай губерніі і іх занятках.
У кнізе Д.К. Зяленіна «Восточнославянская этнография» сабраны шырокія звесткі аб гаспадарчай дзейнасці, быце, адзенні, народнай кухне, сямейных каштоўнасцях і вераваннях чатырох усходнеславянскіх народаў (беларусы, украінцы, паўднёварускіх і паўночнарускіх). У кнізе робіцца параўнальная характарыстыка этнаграфіі усходнеславянскіх народаў, выдаляюцца агульныя рысы і адрозненні.