Коллаборационизм на территории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Июня 2013 в 22:08, контрольная работа

Краткое описание

У час Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 годзе атрымала назву калабарацыя [2, с. 18].
Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.
У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме [4, с. 110].

Прикрепленные файлы: 1 файл

КР.docx

— 71.17 Кб (Скачать документ)

 

   Табліца 3

Асноўныя арганізацыі

калабарацыяністаў на Беларусі

 

• Беларуская народная самапомач (БНС), створана ў кастрычніку 1941 г.

• Беларускі корпус самааховы (БКС), створаны ў чэрвені – ліпені 1942 г.

• Саюз беларускай моладзі (СБМ), створаны ў чэрвені 1943 г.

• Беларуская рада даверу, створана ў чэрвені 1943 г.

• Беларуская цэнтральная рада (БЦР), створана ў снежні 1943 г.

• Беларуская краёвая абарона (БКА), створана ў лютым – сакавіку 1944 г.


 

22 кастрычніка 1941 года з дазволу  гаўляйтэра В.Кубэ была створана  Беларуская народная самапомач  (БНС), якой кіраваў І.Ермачэнка.  Гэта быццам бы дабрачынная  народная арганізацыя, мэтай якой  было аднаўленне беларускай культуры, матэрыяльная дапамога той частцы  насельніцтва Беларусі, што лаяльна  ставілася да акупантаў. Пры  гэтым дапамога ішла за кошт  прымусовых падаткаў, а таксама  рэчаў, адабраных у партызанскіх  сем’яў, вязняў гета.

БНС дамагалася прызнання за сабой  права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС). Летам 1942 г. у Мінску былі адкрыты  афіцэрскія курсы (кіраўнік Ф.Кушаль), на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чалавек. Было арганізавана 20 батальёнаў і некалькі меншых адзінак самааховы.

У сакавіку 1943 г. на з’ездзе Цэнтральнай  Рады і акруговых кіраунікоў БНС  быў выпрацаваны мемарандум, які  патрабаваў у нямецкіх улад поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэння беларускага  ўрада і арміі. Пры гэтым у  ім падкрэслівалася, што калі будзе  створаны ўрад, то ён “абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму  вайну, як ворагу беларускага народа”.

Аднак гітлераўскае кірауніцтва спачатку не дапускала нават і думкі  аб існаванні на захопленых тэрыторыях СССР дзяржаўных утварэнняў, таму распараджэннем нямецкай адміністрацыі дзейнасць  БНС была ўзята пад яшчэ больш жорсткі кантроль, а яе кіраўнік І.Ермачэнка зняты з пасады і высланы з Беларусі.

4 чэрвеня 1943 года БНС была  рэарганізавана ў Беларускую  самапомач, дзейнасць якой абмяжоўвалася  зборам ахвяраванняў, аказаннем  матэрыяльнай дапамогі, вярбоўкай  новых членаў. Правалілася і спроба  арганізацыі самааховы з беларусаў-дабраахвотнікаў:  па-першае, дабраахвотнікаў было  нямнога, па-другое, самаахоўцы, як  адзначыў начальнік паліцыі парадку  палкоўнік Клепш, “пастаянна  тэрытарызаваліся з боку партызан”  і, па-трэцяе, гітлераўцы не жадалі  мець на Беларусі нацыянальную  армію, нават і падначаленую  ім [1, с. 240].

22 чэрвеня 1943 года В.Кубэ даў  дазвол на стварэнне маладзёжнай  арганізацыі “Саюз беларускай моладзі – СБМ” (М.Ганько, В.Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць у СБМ – трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму [5, с. 194].

21 верасня 1943 года ў выніку  замаха быў забіты гаўляйтэр  В.Кубэ. Яго пераемнік генерал  фон Готберг яшчэ больш актывізаваў  адносіны з калабарантамі. У  барацьбе з партызанамі ён  прапанаваў абапірацца на мясцовыя  сілы, дзеля чаго з верасня  1943 года пачаліся фарміравацца  беларускія паліцэйскія атрады (замест  БСА), якімі кіравалі немцы. Да  лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек). Але наглядалася  масавае дэзертырства як з  паліцэйскіх батальёнаў, так і  з БСА.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР), генеральны камісар Беларусі групэнфюрэр СС Готберг у студзені 1944 г. зацвердзіў яе першы склад. На чале быў пастаўлены Радаслаў Астроўскі, які паспеў ужо  да гэтага часу выявіць сваю адданасць  гітлераўскаму рэйху на пасадах  бургамістра Мінскай акругі, Смаленска, Бранска і Магілёва.

Рада ставіла мэтай мабілізацыю  ўсіх сіл беларускага народа для  знішчэння бальшавізму і працавала  па зацверджанаму Готбергам статуту.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя  ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы  – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і  іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай  акупацыйнай палітыкі.

У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны пад  камандаваннем Ф.Кушаля. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА  ўжо не ўдалося. Чырвоная Армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.

У гэтых умовах у акупіраваным Мінску 27 чэрвеня 1944 года, за шэсць дзён да вызвалення горада савецкімі войскамі, быў скліканы                    II Усебеларускі кангрэс (1 з’езд (кангрэс) адбыўся у снежні 1917 г.), у чым былі аднолькава зацікаўлены і Астроўскі, і Готберг. Астроўскі ўжо даўно зразумеў, што настаў час клапаціцца аб уласным лёсе. Чалавек без перакананняў, ён думаў аб новых гаспадарках і хацеў з’явіцца перад імі не ў агідным абліччы, а ў прывабнай якасці прэзідэнта ўрада. Хоць і эмігранцкага, але абранага прадстаўнікамі народа. Што датычалася Готберга, то, бачачы, як т.зв. “Беларутэнія” звужаецца, ён імкнуўся захаваць уладу над беларусамі, што ў час вайны апынуліся ў Германіі. Цяпер туды накіроўваліся тыя, хто палохаўся пакарання за свае дзеянні і ўчынкі ў час акупацыі.

Галоўнай у парадку дня кангрэса стаяла справаздача прэзідэнта БЦР  Астроўскага. Яна складалася з наступных  раздзелаў: мэты кангрэса, утварэнне  БЦР і прынцыпы народнага прадстаўніцтва, абарона краю і ўтварэнне беларускай збройнай сілы, дзейнасць БЦР у  галінах школьніцтва і адукацыі, сацыяльных мерапрыемстваў, навукі, культуры, права і інш. Асаблівую ўвагу  аўтар удзяліў дзвюм ідэям. Першая – прынцып фюрэрства як аснова народнага прадстаўніцтва. Кангрэс  аднагалосна падтрымаў унесеную прапанову і абвясціў БЦР на чале з Астроўскім “адзіным правамоцным  прадстаўніцтвам беларускага народа”. Другая – працяг барацьбы за “пачэсны пасад (Беларусі) сярод вольных народаў  Еўропы”, супраць бальшавікоў і  расійскага імперыялізму, з аднаго боку, і польскай экспансіі –  з другога, зразумела, з германскай арміяй як гарантам незалежнасці [1, с. 241-242].

Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным  і найвышэйшым прадстаўніком  беларускага народа” і выказаўся  за аддзяленне Беларусі ад СССР. Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Калі ў час работы кангрэса стала вядома, што Чырвоная Армія  зрабіла прарыў нямецкіх войск і  імкліва рухаецца на Мінск, СС выдзелілі  спецыяльны цягнік для эвакуацыі  сваіх памагатых і членаў іх сем’яў.

Што ж тычыцца лідэраў беларускай калабарацыі, то адразу пасля правядзення  II Усебеларускага кангрэса пачалася эвакуацыя кіраўніцтва і фармаванняў калабарацыяністаў ў Германію, дзе яны працягнулі сваю дзейнасць.

У ліпені-жніўні 1944 г. у распараджэнне  БЦР быў перададзены цэнтр  падрыхтоўкі абвера ў Дальвіце (Усходняя Прусія), які атрымаў вялікае папаўненне з эвакуіраванных батальёнаў БКА. У  першых чыслах красавіка 1945 года было дасягнута пагадненне з прадстаўнікамі спецслужбаў Трэцяга рэйха пад  кіраўніцтвам штурмбанфюрера СС Ота  Скарцэні аб разгортванні на базе гэтага цэнтра спецыяльнага батальёна "Дальвіц" колькасцю да 700-800 чалавек. Акрамя таго, па загаду рехсфюрера СС Гімлера была створана новая 30-я дывізія войскаў  СС (Беларуская № 1), звалася таксама  штурмавой брыгадай СС "Беларусь". Актыўны ўдзел у фарміраванні гэтых падраздзяленняў выконваў Язэп Сажыч (які стаў у 1982 годзе шостым "прэзідэнтам" Беларускай Народнай Рэспублікі), які перадаў у брыгаду  СС 101 падрыхтаванага ім курсанта школы  малодшых афіцэраў. 30 красавіка 1945 года дывізія здалася амерыканскім войскам.

Пасля заканчэння вайны большасць  кіраўнікоў калабарацыйнага руху пераехалі  ў ЗША (у тым ліку, Радаслаў Астроўскі), краіны Заходняй Еўропы і Аўстралію, дзе стварылі беларускія нацыяналістычныя арганізацыі або ўліліся ў  шэрагі існуючых, якія выкарыстоўваліся для барацьбы з СССР. Вядома аб супрацоўніцтве некаторых прадстаўнікоў беларускага  руху з ЦРУ, якое арганізоўвала антысавецкія дыверсійныя атрады, у якіх удзельнічалі і некаторыя былыя калабарацыяністы, напрыклад Міхаіл Вітушка або  Іван Філістовіч.

Калабарацыянізм у Беларусі не сыграў колькі-небудзь істотнай ролі, якая магла спрыяць умацаванню пазіцый  акупацыйных уладаў. Супрацоўніцтва часткі беларусаў з акупантамі ў  мэтах нібыта рэалізацыі нацыянальных задач было ўтапічным. Беларускія нацыяналісты былі цалкам залежныя ад гітлераўцаў, так і не стаўшы самастойнай палітычнай сілай. Аб'ектыўна яны гулялі на руку ворагу.

Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з  таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны  толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў  у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння  мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі  народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай                    зямлі [4, с. 117].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч./ Я.К.Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мінск: Вышэйшая школа, 2006. – Ч. 2: Люты 1917 г. - 2004 г. – 472 с.

2. Глушакова Н.А. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны: матэрыялы для самастойнай працы / Н.А. Глушакова, Ю.В. Кірчук. – Горкі: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, 2008. – 60 с.

3. Гогун А. Между Гитлером и Сталиным. Украинские повстанцы. – СПб.: Издательский Дом «Нева», 2004. – 230 с.

4. Шымуковiч С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага                            народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс                                         лекцый / С.Ф. Шымуковiч. – Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь,  2004. – 230 с.

5. Шымуковiч С.Ф. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый.                                       Ч. 2. / С.Ф. Шымуковiч. – Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2003. – 230 с.

 

 

 


Информация о работе Коллаборационизм на территории Беларуси