Коллаборационизм на территории Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Июня 2013 в 22:08, контрольная работа

Краткое описание

У час Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 годзе атрымала назву калабарацыя [2, с. 18].
Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.
У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме [4, с. 110].

Прикрепленные файлы: 1 файл

КР.docx

— 71.17 Кб (Скачать документ)

1. Калабарацыянізм  на тэрыторыі Беларусі.

У час Вялікай Айчыннай вайны  гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з  імі. Гэта з’ява ў 1953 годзе атрымала назву                     калабарацыя [2, с. 18].

Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г.

У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць  калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў  нас калабарацыя ацэньвалася  як здрада радзіме [4, с. 110].

Асноўнымі прычынамі беларускага  калабарацыянізму з'яўляюцца незадаволенасць  часткі насельніцтва савецкай уладай (у тым ліку масавымі рэпрэсіямі і гвалтоўнай саветызацыі ў Заходняй Беларусі, далучанай да СССР у 1939 годзе) і дзейнасць у першую чаргу  дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, групы прыхільнікаў ксяндза В. Гадлеўскага (ён сам і частка яго паслядоўнікаў  у далейшым расчараваліся ў немцах і перайшлі да падпольнай барацьбы супраць іх), і інш.

У склад беларускіх калабарацыяністаў  уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя  асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў  уваходзілі і тыя, хто абставінамі  лёсу, часцей за усё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім  чынам пазбаўлены іншага выбару. Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь”  пад эгідай гітлераўскага рэйха. Да моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх  захопнікаў на яе тэрыторыі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый.

Для стварэння апоры сярод мясцовага  насельніцтва акупанты дазволілі калабарацыяністам  арганізоўваць свае ўправы ў Мінску і іншых гарадах, мець агульнанацыянальныя  арганізацыі, ужываць “нацыянальную” сімволіку, адкрываць беларускія школы, культурна-асветныя ўстановы, выдаваць газеты і часопісы. Але ўсё гэта кантралявалася                      гітлераўцамі [1, с. 244].

У акупаванай Беларусі выдаваліся такія  калабарацыйныя газеты і часопісы, як “Белорусская газета”, “Пагоня”, “Bieіaruski hoіas” (Беларускі голас), “Новы  шлях” і г.д. Гэтыя выданні  вялі антысеміцкую, антысавецкую і  прафашысцкую прапаганду.

Спачатку акупанты ўтойвалі свае сапраўдныя захопніцкія планы, сцвярджаючы, што  нямецкая армія прынясе свабоду  беларускаму народу. Яны называлі сябе прадстаўнікамі цывілізаванай  Еўропы. Аднак паступова гітлераўцы ўсталёўвалі шляхам крывавага тэрору, татальнага рабавання і гвалту свой “новы парадак” – акупацыйны рэжым [1, с. 233].

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных  на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага  ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне  беларускага народа. Акупацыйная  палітыка была вынікам дзяржаўнага  курсу фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў (табліца 1).

 

        Табліца  1

 

Дырэктыўныя дакументы  ваеннай і акупацыйнай палітыкі нямецкай улады

План “Барбароса”

Вызначаў стратэгію і тактыку  нападзення на СССР

Генеральны план “Ост”

Вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечванння і знішчэння  народаў Усходняй Еўропы

Інструкцыя пра асобныя вобласці да дырэктывы №21 плана “Барбароса”

Прадугледжвала дэцэнтралізацыю  і расчляненне тэрыторыі СССР

Дырэктывы па кіраўніцтву эканомікай у акупіраваных усходніх абласцях (т. зв.“Зялёная папка”)

Устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання

“Дванаццаць запаведзяў паводзін немцаў на Усходзе і іх абыходжання з  рускімі”

Насілле ў адносінах да цывільнага насельніцтва ўзводзілася ў ранг дзяржаўнай палітыкі

Дырэктыва “Пра ваенную

падсуднасць у  раёнах “Барбароса” і пра асобыя паўнамоцтвы войскаў”

Здымала з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя  злачынствы на акупаванай тэрыторыі


 

Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Аднак такой жорсткай, антычалавечнай акупацыі, якая была ў апошнюю вайну, яна яшчэ не ведала. Як справядліва адзначаецца ў гістарычнай літаратуры, гэта быў не проста акт самавольства асобных недысцыплінаваных салдат і афіцэраў, а лагічны працяг агульнадзяржаўнай палітыкі фашысцкай Германіі, якая рвалася да сусветнага панавання. Ідэалагічнай асновай акупацыйннай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх праве на сусветнае                          панаванне [2, с. 17-18].

У адпаведнасці з планам “Барбароса”  акупанты знішчылі дзяржаўную самастойнасць  беларускага народа і нават тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

  • Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;
  • Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;
  • Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;
  • Тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;
  • Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі  БССР, была ўключана у рэйхскамісарыят  “Остланд” з рэзідэнцыяй у  Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акруг): Мінскі, Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Слуцкі. Для  кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся  жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны  апарат гітлераўцаў.

На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які  ўзначальваў адзін з паплечнікаў  Гітлера гаўляйтар Вільгельм  Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую  палітыку нацызму. Пасля знішчэння  Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 года яго месца заняў групэнфюрэр  войск СС Курт фон Готберг.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы  эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў  з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар  Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-белы павінны быць у будучым прыкметай  Беларутэніі”.

Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі  – ортскамісары. Для стварэння  ўяўнага выгляду самакіравання  і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся  гарадскія, раённыя і павятовыя  ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай  адміністрацыі і паліцэйскіх  фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі  да нас сваіх прыслужнікаў беларускага  паходжання, якія пачыналі кар’еру  яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі у 1918-1920 гг. Сярод іх Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, К.Езавітаў, В.Іваноўскі, У.Казлоўскі, Ф.Кушаль, Я.Станкевіч і інш. Іх дапоўнілі  прыхільнікі БНР малодшай генерацыі  М.Ганько, Ю.Сабалеўскі, В.Тумаш, М.Шкялёнак. Да іх далучыліся мясцовыя прадстаўнікі “пятай калоны” А.Адамовіч, Ю.Віцьбіч, У.Гуцька, А.Калубовіч, Я.Кіпель, А.Лёсік, Б.Рагуля, Ю.Саковіч, С.Станкевіч і інш.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай  ваеннай і цывільнай акупацыйнай  адміністрацыі. Асноўным сродкам падтрымання  “новага парадку” былі войскі і  розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя  і   інш. [1, с. 235-236].

Паводле планаў гітлераўцаў, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі ў адпаведнасці са спецыяльна распрацаваным планам “Ост”, згодна з якім прадугледжвалася фізічнае вынішчэнне, высяленне і анямечванне цэлых  нацый – яўрэяў, палякаў, рускіх, беларусаў, украінцаў і інш. (табліца 2)

 

Табліца 2

 

Рэалізацыя плана “Ост”

Дулагі

 

Афлагі

Шталагі

Ваеннапалонныя

Працоўныя

Штрафныя

Перасыльныя

Цывільнае насельніцтва

Канцлагеры

Карныя аперацыі

Германізацыя

Каланізацыя

Генацыд

Гета


 

Аснову плана “Ост” складала палітыка генацыду, якая ажыццяўлялася  двума шляхамі. Першы – стварэнне  канцлагераў, дзе праводзілася масавае  знішчэнне насельніцтва і прымусова  выкарыстоўвалася праца. Своеасаблівай  формай канцлагера было гета.

Другі шлях – правядзенне карных аперацый, накіраваных супраць партызан і цывільнага насельніцтва. Найбольш жорсткімі былі аперацыі з кодавымі назвамі “Арол” (ліпень – жнівень 1942 г.), “Балотная ліхаманка”

(жнівень – верасень 1942 г.), “Котбус” (май – чэрвень 1943 г.), “Зімовы  лес” (снежань – студзень 1943 г.).

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію [2, с. 18]. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты: прадухіліць  умацаванне ваеннай сілы ворага і  скараціць яго біялагічны патэнцыял  у будучым. За час акупацыі з Беларусі было вывезена амаль           400 тыс. чалавек, у тым ліку больш  за 33 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў  пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

            У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў  і аддзяленняў, з якіх мала  хто вярнуўся жывым. У Мінску  і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх  – Трасцянецкі – па колькасці  знішчаных людзей стаяў на  чацвёртым месцы пасля Асвенціма,  Майданака і Трэблінкі. Напярэдадні  наступлення савецкіх войск гітлераўцы  практыкавалі стварэнне на пярэднім  краі сваёй абароны спецыяльных  лагераў смерці, у якіх размяшчалі  інфекцыйных хворых з мэтай  масавага распаўсюджвання цяжкіх  захворанняў сярод насельніцтва  і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш  за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі  сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў  рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21-23 кастрычніка 1943 года было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў  фашызму – масавае знішчэнне  яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль  што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна  ў кожным раёне Беларусі. Паступова  працэс знішчэння сваіх ахвяр  гітлераўцы механізавалі: атручвалі  ў спецыяльна прыстасаваных для  гэтага памяшканнях – душагубках. Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна  ўсіх мужчын ва ўзросце 16-55 гадоў, што  знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці  ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі  яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 года былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У Мінскай вобласці 243 вёскі палілі двойчы, 40 – тройчы, 9 – чатыры, 6 – пяць разоў. За гады акупацыі ў Беларусі толькі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак.     186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі  генацыду і выпаленай зямлі” стала  чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго  ў рэспубліцы было знішчана больш  за 2 млн 200 тыс.чалавек [1, с. 237-238].

План “Ост” прадугледжваў таксама  “гаспадарчае выкарыстанне СССР у  інтарэсах эканомікі Германіі”. За выкананне гэтых задач адказвала  спецыяльная арганізацыя “Ольдэнбург”, якая дзейнічала як эканамічны штаб. Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай  палітыкі ў СССР былі адлюстраваны у спецыяльных “дырэктывах”, змешчаных  у т. зв. “Зялёнай папцы” [2, с. 18].

Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак.                Па-першае – гэта ідэйная калабарацыя  з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай  эмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Ф.Акінчыца, а так сама некаторыя іншыя эмігранты – І.Ермачэнка, В.Захарка, В.Гадлеўскі, Я.Станкевіч і інш. Па-другое – гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе – гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь [5, с. 193].

Каб раскалоць адзінства беларускага  народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі (табліца 3).

Информация о работе Коллаборационизм на территории Беларуси