Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Июля 2013 в 17:03, реферат
Мэта дадзенай работы: сістэматызаваць звесткі аб узнагародах Беларусі XVII—пачатку XX стагоддзяў і асобах, якія атрымалі такія ўзнагароды.
Задачы работы:
Даведацца аб сістэме ўзнагарод у Рэчы Паспалітай;
Вызначыць, якія ўзнагароды Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, атрымалі ўражэнцы Беларусі.
У перыя праўлення Станіслава Аўгуста з ВКЛ ордэнам Белага Арла было адзначана каля 70 асоб, а ордэнам Св. Станіслава—каля 330 чалавек. Сярод узнагароджанных абодвума ордэнамі ў 60—80-я гг. XVIII ст.трэба назваць стольніка ВКЛ Юзэфа Клеменса Чартарыйскага (ордэн Св. Станіслава атрымаў у 1765г., ордэн Белага Арла ў 1767г.), трокскага ваяводу Андрэя Ігнація Агінскага (1769 г.,1770г.), мінскага ваяводу Тадэвуша Бужынскага (1766г.,1769г.)[6,c.71].
Як бачна з вышэйпрыведзеных фактаў, ордэны Рэчы Паспалітай маглі атрымаць у асноўным прадсташнікі магнацкіх родаў, асобы, якія займалі пэўныя дзяржаўныя пасады, або адыгрывалі значную ролю ў сацыяльна-палітычным жыцці краіны.
Аднак у час праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага магчымасць
атрымаць узнагароду мелі
і прадстаўнікі іншых сацыяльных
груп. Так, ордэнам Св. Станіслава адзначаліся
каталіцкія і уніяцкія іерархіі, вядомыя
дзеячы культуры і навукі Рэчы Паспалітай.
Пэўная частка іх была з ВКЛ. Кавалеры
абодвух ордэнаў Рэчы Паспалітай
былі беларускі вучоны, пісьменнік,
палітычны дзеяч Станіслаў
Ордэнам Белага Арла і Св. Станіслава былі перш за ўсё ўзнагародамі за грамадзянскія заслугі. Доўгі час у Рэчы Паспалітай не было ваеннага ордэна. Такой узнагародай стаў ордэн Virituri Militari (“Ваеннай доблесці”). Рашэнне пра прывядзенне ўзнагароды было прынята Станіславам Аўгустам.
Першапачаткова ён уяўляў сабой медаль, які вырабляўся з серабра і золата. Першымі гэты знак 25 чэрвеня 1792 г. атрымалі салдаты і афіцэры дывізіі Юзэфа Панятоўскага, якія вызначаліся мужнасцю і храбрасцю ў баях. Пазней медаль ператварыўся ў ордэн, заснаваны па ўзору аўстрыйскага ордэна Марыі Тэрэзіі. Знакі ордэна дзяліліся на 5 ступеняў[6,c.72]. Першымі трыма—залатым,камандорскім і кавалерскімі крыжамі—згодна статуту, меркавалася адзначыць афіцэраў, а чацвёртай і пятай—салдат. Агульная колькасць адзначаных гэтым ордэнам да яго забароны склала 526 асоб[6,c.73]. Камандорскім крыжам быў адзначаны адзіны Юзэф Панятоўскі, кавалерскім крыжам узнагароджаны 86, а сярэбраным 439 чалавек. На сённяшні дзень вядомы прозвішчы толькі 154 кавалераў ордэна, з якіх 40—гэта салдаты і афіцэры войска ВКЛ (27 адзначаны кавалерскім і 13 сярэбраным крыжамі)[6,c.73].
У час паўстання 1794г. знакі ордэна Virituri Militari выдаваліся паўстаўшым салдатам і афіцэрам. Узнагарода стала самай папулярнай у арміі. За ўдзел у паўстанні ордэнам было узнагароджана каля 60 чалавек[7,c.91].
У выніку трэццяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795г.) ордэн Virituri Militari быў забаронены расійскімі ўладамі для нашэння.
У 1807г. у выніку Тыльзіцкага дагавора было ўтворана герцагства
Варшаўскае, на чале якога стаяў саксонскі курфюрст Фрыдрых—Аўгуст, які адразу ж аднавіў ордэны Рэчы Паспалітай. У 1808г. Аляксандр I выказаў яму незадаволенасць з нагоды таго, што ў знаку ордэна Virituri Militari застаецца герб ВКЛ—Пагоня. Каб пазбегнуць дыпламатычнага скандалу, Фрыдрых-Аўгуст загадаў змяніць конніка на словы па-латыні “Rex et Patria” (“Кароль і Айчына”).
Адноўлены ордэн існаваў да 1815 г., калі пасля разгрому напалеонаўскай Франціі было ліквідавана і герцарства Варшаўскае, за час існавання якога ордэнам Virituri Militari было ўзнагаоджана 1506 чалавек[7,c.92].
Сярод узнагароджаных сярэбраным крыжам была адна жанчына—Іона Жабур.
У 1830г. на тэрыторыі Польшы, Беларусі і Літвы ўспыхнула паўстанне. Яго кіраўнікі ўзнагароджвалі паўстанцаў ордэнам Virituri Militari старога выгляду, г. зн. з выявай Пагоні на зваротным баку і датай “1792г.” Усяго было ўзнагароджана 3863 чалавекі. Сярод каторых і дзве жанчыны—Барбара Чарноўская і Юзэфа Кульчыцкая[6,c.92].
Грубай абразай нацыянальных
пачуццяў народаў Рэчы Паспалітай было
рашэнне Мікалая I узнагародзіць
менавіта гэтым ваенным ордэнам
удзельнікаў падаўлення паўстання.
Знакі яго адрозніваліся тым,
Усяго за час праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага, паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, герцагства Варшаўскага і паўстання 1830—1831 гг. ордэнам Virituri Militari было ўзнагароджана каля 6 тысяч чалавек, з іх крыжамі I і II ступені—13 чалавек.[6,c.92].
Такім чынам, з ордэнаў Рэчы Паспалітай ордэн Virituri Militari быў скасаваны, а два іншыя—ордэн Белага Арла і ордэн Св. Станіслава—увайшлі ў капітул расійскіх ордэнаў.
2.2 Асаблівасці расійскай узнагароднай сістэмы
Фарміраванне рускай ордэнскай узнагароднай сістэмы працягвалася амаль 130 гадоў. Упершыню ў апісаннях, прысвечаных ордэнам, выдзяляюцца перыяды звязаныя з фарміраваннем і зменамі ў ордэнскіх сістэмах. Гэтыя перыяды называюць па імёнах кіруючых імператарў, якія ўнеслі пэўныя змены ў рускай ордэнскай сістэме.
Першым перыядам стаў Пятроўскі
(Пётр I Вялікі). Менавіта пры Пятры I
ў Расіі зацверджаны тры
Асноўным недахопам ордэнаў, заснаваных Пятром I, было тое, што імі ўзнагароджваліся толькі вышэйшыя ваенныя і дзяржаўныя чыноўнікі.
Другі перыяд—Кацярынінскі.
Кацярына II выправіла недахопы расійскай
ордэнскай сістэмы. Яна ўвяла
яшчэ два ордэны: спецыяльна для
ваенных—ордэн Святога
З увядзеннем гэтых узнагарод пашыралася кола ўзнагароджаных, таму што малодшыя ступені ордэнаў спецыяльна прадназначаліся для ўзнагароджання малодшых і сярэдніх афіцэраў і чыноўнікаў.
Трэці перыяд—Паўлаўскі. Для
яго характэрна тое,што ён адмяніў
узнагароджванне ордэнам
Гэтым ордэнам узнагароджваліся толькі ў цараванне Паўла. Аляксандр I адмяніў Мальтыйскі крыж і назаўсёды выключыў яго з сістэмы ўзнагарод Расійскай імперыі.
Паўлам таксама быў уведзены ордэн Святой Ганны, які да канца XIX—пачатку XX ст. меў чатыры ступені.
Чацверты перыяд — Александраўскі. У гэты час было адно адноўлена
ўзнагароджванне ордэнам Св. Георгія ўсіх ступеняў. З’явіўся знакаміты “салдацкі Георгій”. Але толькі з 1913 года ён стаў афіцыйна называцца Георгіеўскім крыжам.
У Мікалеўскі перыяд (імператар Мікалай I ) у 1831 годзе ў сістэму ўзнагарод імперыі былі ўключаны адразу два польскія ордэна: Белага Арла (аднаступенны) і Святога Станіслава (трох ступеняў).
На рубяжы стагоддзяў руская ўзнагародная сістэма выглядала такім чынам (пералік ідзе з самых малодшых ордэнаў):
Ордэн Святой Ганны IV ступені (Анненская зброя з надпісам “За храбраць” давалася толькі ваенным);
Ордэн Святога Станіслава III ступені;
Ордэн Святой Ганны III ступені;
Ордэн Святога Станіслава II ступені (з каронай і без);
Ордэн Святога Раўнаапостальнага князя Уладзіміра IV ступені (з бантам і мячамі для ваенных);
Ордэн Святога Раўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені;
Ордэн Святога Станіслава I ступені;
Ордэн Святой Ганны I ступені(з каронай і без);
Ордэн Святога Раўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені;
Ордэн Белага Арла;
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (з брыльянтамі і без);
Ордэн Святога Раўнаапостальнага князя Уладзіміра I ступені;
Ордэн Святога Апостала Андрэя Першазваннага (з брыльянтамі і без).
Першы і вышэйшы ордэн Расіі—ордэн Св. Андрэя Першазваннага (1699,афіцэрскі статут 1798г.) меў I ступень, крыж, зорку, блакітную стужку і дэвіз “За веру і вернасць”. Гэты дэвіз адзначае заслугі, за якія адбывалася ўзнагароджванне[5,c.4].
Узнагароджанне ордэнам Св. Андрэя Першазваннага аўтаматычна рабіла яго ўладальніка з 1737 года кавалерам ордэна Аляксандра Неўскага і Святой Ганны I ступені, з 1831г.—Белага Арла, з 1855г.—Станіслава I[5,c.18]. Першым кавалерам ордэна стаў генерал—фельдмаршал Фёдар Аляксеевіч Галавін (1650—1706гг.).
Андрэеўскі ордэн жалаваўся рускімі царамі не вельмі часта: пры Пятры I яго атрымалі каля 40 чалавек, пры Кацярыне I—16, пры Пятры II—5, пры Ганне Іаанаўне—24, пры Лізавеце Пятроўне—83, пры Пятры III—15, пры Кацярыне II—100[5,c.22].
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (1725г.) быў узнагародай для асоб з чынам генерал-лейтэнант або тайнага саветніка і вышэй, меў I ступень, чырвоную стужку і дэвіз “За працу і Бацькаўшчыну”. У 1736г. кавалерам гэтага ордэна стаў кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст III. Быў узнагароджаны М. К. Агінскі[1,c.10].
Імператарскі ордэн Св.
Ордэн Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра (1782г.) выдаваўся за выслугу гадоў і асаблівыя ўчынкі афіцэраў і чыноўнікаў, меў 4 ступені і дэвіз “Карысць,гонар і слава”. У 1798—1817гг. расійскіх падданых узнагароджвалі ордэнам Св.Іаана Іерусалімскага (2 ступені,чорная стужка), які меў мальтыйскае паходжанне. Ордэна Белага Арла (1815г.), Св. Станіслава (1815г.),і Virituri Militari (1815—1831гг.) ад адпаведных ордэнаў Рэчы Паспалітай і да 1831 г. прызначаліся толькі для жыхароў Каралеўства Польскага. У 1870 г. дазволена насіць ордэнскія знакі ніжэйшых ступеней, атрыманыя за ваенныя заслугі, адначасова з вышэйшымі[5,c.18].
Заключэнне
У сваёй працы я імкнулася
адабраць і прывесці ў сістэму
тое, што стала вядома апошнім
часам пра гісторыю стварэння
дзяржаўных адзнак і узнагарод. А
таксама ўспомніць імёны
У выніку работы прышлі да высновы:
-першыя узнагароды на
тэрыторыі Беларусі з’явіліся
ў часы Рэчы Паспалітай:1637г.—
-у 1705 г. каралем Аўгустам
II уведзены ордэн Белага Арла,
якім былі ўзнагароджаны
-большасць узнагарод
у першай палове XVIII ст. атрымалі
прадстаўнікі трох магнацкіх
родаў Сапегі,Радзівілы і
-Станіславам Панятоўскім
былі ўведзены дзве ўзнагароды:
-у час праўлення Станіслава
Аўгуста Панятоўскага
-у Рэчы паспалітай
дойгі час не было ўзнагароды
за ваенныя заслугі. Такой
узнагародай стаў ордэн
-фарміраванне расійскай
сістэмы ўзнагарод
Спіс літаратуры
Информация о работе Гiсторыя народа ва ўзнагародах XVII – пачатку XX стагоддзя