Гiсторыя народа ва ўзнагародах XVII – пачатку XX стагоддзя

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Июля 2013 в 17:03, реферат

Краткое описание

Мэта дадзенай работы: сістэматызаваць звесткі аб узнагародах Беларусі XVII—пачатку XX стагоддзяў і асобах, якія атрымалі такія ўзнагароды.
Задачы работы:
Даведацца аб сістэме ўзнагарод у Рэчы Паспалітай;
Вызначыць, якія ўзнагароды Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, атрымалі ўражэнцы Беларусі.

Прикрепленные файлы: 1 файл

основное.docx

— 46.58 Кб (Скачать документ)

Уводзіны

“Самай мужнай дзяржавай  бывая тая, у якой лепш за ўсё ўзнагароджваецца доблесць…”

К. Гельвецый

Вывучаючы гісторыю Беларусі, мы часта бачым на старадаўніх  партрэтах, мініацюрах, малюнках, фотаздымках  выявы людзей з блакітнымі ці чырвонымі  стужкамі, з зоркамі і крыжамі. Але крыжы чамусцi розных памераў: адны з іх размешчаны на грудзях, другія—на шыі, трэція—на стужцы збоку. Чаму? Ці такім было жаданне чалавека,партрэт якога маляваўся, ці гэта правілы ўстаноўленныя законам? Чаму адны зоркі з правага боку,а другія—з левага? Каб адказаць на  пытанні я пачала вывучаць літаратуру і зацікавілася тэмай “Гісторыя ўзнагарод і гістарычныя карані ўзнагарод Беларусі ”.                                                                                      

Працуючы з гістарычнай  літаратурай, прыйшла да высновы, што кожная дзяржава мае свае атрыбуты, якія супадаюць па накіраванасці, але бываюць рознымі па форме. Гэта перш за ўсё канстытуцыя, герб, сцяг, гімн, грошы і ўзнагароды.

Апошнія сярод атрыбутаў  дзяржаўнасці займаюць пачэснае месца.

А навошта нам сення  ведаць старадаўнія ўзнагароды Беларусі?

Па-першае, узнагароды яўляюцца сімваламі перамогі беларускага  народа ў бітвах з ворагамі, сімваламі  подзвігаў беларускіх воінаў мінулых  стагоддзяў.

Па-другое, любая ўзнагарода даецца людзям надзвычайным,мужным, смелым, за іх выключныя заслугі перад  дзяржавай, народам. Другімі словамі, узнагароды—гэта частка гісторыі нашай  Бацькаўшчыны, а гісторыю Айчыны трэба  ведаць.

Мэта дадзенай работы: сістэматызаваць  звесткі аб узнагародах Беларусі XVII—пачатку XX стагоддзяў і асобах, якія атрымалі такія ўзнагароды.

Задачы работы:

  • Даведацца аб сістэме ўзнагарод у Рэчы Паспалітай;
  • Вызначыць, якія ўзнагароды Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, атрымалі ўражэнцы Беларусі.

Пры напiсаннi работы была вывучана пэўная лiтаратура. Такiя кнiгi, як Беларуская энцыклапедыя, тамы 10, 11 далi мне агульныя звесткi аб ўзнагародах таго часу. Артыкулы з часопiсаў Д. Карпіевіча “Ордэны Рэчы Паспалітай” i “Кавалеры ордэнаў Рэчы паспалітай з ВКЛ” далi мне больш поўную iнфармацыю аб узнагародах, якiя узнiклi ў час iснавання Рэчы Паспалiтай i аб людзях, якiя атрымалi iх. Кнiга В. Дурова “Ордена России” дапамагла мне даведацца аб сiстэме ўзнагарод ў Расiйскай iмперыi. Энцыклапедычны даведнiк “Асветнiкi зямлi Беларускай” i кнiга В. Чаропкi “Лёсы ў гiсторыi” змяшчаюць iнфармацыю, якая дазволiла мне вызначыць, якiя ўзнагароды Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi, атрымалi ўражэнцы Беларусi.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1. З гісторыі  узнікнення ганаровых дзяржаўных  узнагарод

Ордэн—ганаровая дзяржаўная ўзнагарода за асобыя заслугі і знак да яе. Паходжанне ордэна звязана з  еўрапейскімі прыдворнымі ордэнамі (карпарацыямі)  XIV—XVI ст., членства ў  якіх было формай заахвочвання манархамі  найбольш адданых дваран. Гэтыя ордэны у сваю чаргу паходзілі ад рыцарскіх  ордэнаў XII—XIII ст.

Прыдворныя ордэны звычайна мелі пышныя ордэнскія касцюмы і  асобныя ордэнскія знакі (стужка,крыж,зорка), якія паступова набылі характар узнагарод (напрыклад, англійскі ордэн Падвязкі, 1348 або1350; ордэн Лазні,1399; французкі  ордэн Святога Духа,1579). З канца XVIII ст. знакі ордэна пачалі існаваць асобна ад ордэнскага адзення. Вялікая  колькасць узнагародных ордэнаў  заснавана ў XVIII—XIXст. у тым ліку і краінах Азіі: у Турцыі (ордэн  Паўмесяца,1799), Іране (ордэн Льва і Сонца,1808), Японіі (ордэн Узыходзячага Сонца,1875), Кітаі (ордэн Двайнога Дракона,1882)[4,c.444].

З канца XVIII і да нашага часу з узнікненнем новых незалежных дзяржаў у Еўропе, Азіі і Амерыцы  ўводзіліся ўласныя ўзнагародныя ордэны, пераважна на аснове еўрапейскіх  традыцый. Звычайна знакі вышэйшай ступені ўзнагароды насілі на стужцы цераз плячо разам з зоркай на грудзях, 2-й ступені—на шыі, ніжэйшай—у пятліцы (пазней—злева на грудзях). Парадак  узнагароджання рэгламентаваўся статутам ордэна. Існавала традыцыя ўручаць  ордэн у час ордэнскага свята. Справамі ордэна ведаў капітул. Пры  існаваннi ў дзяржаве некалькіх ордэнаў выпрацоўваліся правілы ордэнскай паступеннасці[4,c.444]. Ордэн найчасцей быў індывідуальнай і пажыццёвай узнагародай.У XX ст. з’явіліся традыцыі пасмяротных і калектыўных узнагароджванняў. Да другой паловы XIX ст. знакі аднаго ордэна розных ступеней адначасова не насілі, знак ніжэйшай ступені замяняўся на знак вышэйшай. Звычайна ў мінулым кавалеры ордэнаў мелі пэўныя матэрыяльныя выгады (пенсіі, ільготы).[4,с.450]       

Такія ўзнагароды, як медалі (круглы ці авальны знак з двухбаковай  ці                                             

аднабаковай выявай з вушкам для нашэння на стужцы (ланцугу), на грудзях, у пятліцы або на шыі, зробленыя ў гонар асобы або  падзеі з’явіліся ў другой палове  XIV—пачатку XV стагоддзяў у Італіі. Вырабляліся  тэхнікай ліцця, з выкарыстаннем  гравіроўкі ці чаканкі. Звычайна на аверсе медаля змешчана партрэтная выява, на рэверсе—фігурная сюжэтная, алегарычная  ці геральдычная кампазiцыя[3,c.247].

Упершыню медалі, як узнагароды уведзены ў XVII стагоддзі шведскім каралем  Густавам Адольфам для ўзнагароджвання  афіцэраў. У Расійскай імперыі  масавыя ўзнагароджанні медалямі (“партрэтамі”, “медалямі”) практыкаваліся пры Пятры I у час Паўночнай вайны 1700—1721 гг. Першы ўзнагародны медаль звязаны  з гісторыяй Беларусі—“За Левенгаўпцкую  баталію”(1708г.,за перамогу пад Лясной)[8,c.163].

У еўрапейскіх краінах  узнагародныя медалі ўвайшлі ў шырокі ўжытак у XIX стагоддзі. Гісторыя Беларусі тычыцца медаляў Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, Польскай рэспублікі, СССР і Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адчаканіў мядаль з надпісам “Sic itur ad astra”—так ідуць да зорак, у гонар нашага славутага земляка вучонага Марціна Пачобут—Адляніцкага[8,c.328].

У Расійскай імперыі XIX—XX ст. існавала больш за 130 медалёў, якія насілі на шыі на стужцы. Выраблялі  іх з золата, серабра і медзі, што  адпавядала ступеням. Медалі былі: акалічнасныя (напрыклад, за канкрэтны паход), памятныя (з нагоны падзеі, якая адбылася раней) і ўласна ўзнагародныя[2,c.247]. Напрыклад, у 1793 годзе быў адліты медаль прысвечаны далучэнню беларускіх зямель да Расіі[8,c.130].

 З пачатку XIX ст. да 1917 г. выдадзена каля 9 млн. узнагародных медаляў[3,c.251].

 

2. Гістарычныя  карані ўзнагарод Беларусі

2.1.Узнагароды  Рэчы Паспалітай

Першыя ордэны, звязаныя з гісторыяй Беларусі, - ордэны Рэчы Паспалітай. Ордэны як адзнакі ўзнагарод  з’явіліся ў Рэчы Паспалітай пазней, чым у іншых краінах Еўропы. Прычына таму—асабалівасці палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай, дзе дзяржаўны  лад набліжаўся да шляхецкай рэспублікі.  Выбранне караля,які дзеля паспяховых выбараў вымушаны быў гарантаваць  шляхце ўсё большыя правы, прывяло  да канцэнтрацыі ў руках гэтага саслоўя  амаль поўнай улады. А паколькі з XVI ст. ордэны ў Еўропе сталі знакамі  каралеўскай міласці да сваіх  прыхільнікаў з магнатэрыі і чуземцаў,то шляхта Рэчы Паспалітай ставілася да іх стрымана.

Першым ордэнам Рэчы Паспалітай лічыцца заснаваны каралём Уладзіславам IV Вазам у 1637 г. ордэн Бязгрэшнага  Зачацця Дзевы Марыі. Ордэн быў  створаны па ўзору еўрапейскіх прыдворных ордэнаў і меў за мэту ўмацаваць  каралеўскую ўладу. Колькасць яго  кавалераў была абмежавана вузкім кругам прыбліжаных да караля. Напачатку  іх было толькі восем. Але ўвядзенне  ордэна стала прадметам гарачых  спрэчак сярод ўляхты, і ён перастаў існаваць[6,c.66].

Другім ордэнам Рэчы Паспалітай быў ордэн Белага Арла, зацверджаны  Аўгустам II 1 лістапада 1705 г. Гэта быў  тыповы еўрапейскі ордэн. Першапачаткова ён ўяўляў сабой медаль, пакрыты  празрыстай чырвонай эмаллю з адлюстраваннем белага арла з надпісам—дэвізам па-латыні  “Pro Fide et Lege” (“За Веру,Караля і Закон”).  На другім баку значыліся ініцыалы Аўгуста—А. (Аўгуст) R. (Кароль). Яго атрымалі  “людзі мяча”: гетман вялікі літоўскі Міхаіл Серванцы Вішнявецкі і гетман літоўскі Рыгор Агінскі,  канцлер ВКЛ Кароль Станіслаў Радзівіл. У той час гэта былі самыя ўплывовыя асобы, якія падтрывлівалі Аўгуста II.

У 1709 г. медаль быў заменены на крыж, падобны на французскі ордэн  Св.Духа. Гэта быў васьміканцовы  крыж з чырвонай эмалі з белымі краямі і брыльянтамі на канцах. На крыжы белы арол быў з распасцертымі  крыламі. З плеч яго выходзілі промні, упрыгожаныя брыльянтамі. Над арлом—залатая каралеўская  карона. Кавалеры гэтага ордэна насілі яго першапачаткова на белай стужцы з чырвонымі краямі. Трэбы адзначыць,што прешапачаткова ордэн Белага Арла з’яўляўся больш прыватнай, каралеўскай  узнагародай. У 1713 г. колер стужкі стаў блакітным. Насілася яна цераз левае плячо на правы бок. Унізе завязвалася на бант, на якім і змяшчаўся знак ордэна. У гэтым жа годзе ўводзілася зорка ордэна, на якой змешчаны яго дэвіз: “За Веру,Караля і Закон”[7,c.88].

Ордэн Белага Арла не меў  устаноўленага статута і кіраваўся  палажэннямі, якія былі запісаны ў статуце  ордэна Бязгрэшнага Зачацця Дзевы  Марыі. Паводле статута, колькасць  кавалераў ордэна была не больш за 72. Паходзіць яны былі толькі са шляхты, гросмайстарам ордэна магла быць толькі асоба каралеўскага роду. Кавалераў  ордэна выбіраў кароль, імі маглі  быць і іншаземцы. Ордэн ні ў якім разе не павінен быў парушаць  шляхецкіх свабод. Ордэны маглі ўручацца ў любы час. Але ў асноўным іх уручалі  ў дзень каралеўскіх імянін. Пры  Аўгусце II—2 жніўся, пры Аўгусце III—3 жніўня. Цырымонія ўзнагароджання была вельмі пышная. Яна адбывалася ў  адным з каралеўскіх палацаў у Варшаве, або ў Дрэздэне[7,c.88].

З ВКЛ Аўгуст II узнагародзіў ордэнам каля 10 асоб. У 1713 г. ордэн  атрымаў маршалак вялікі літоўскі Аляксандр  Сапега, у 1772 г. былы маршалак Сандамірскай Каанферэнцыі Станіслаў Дэнгоф,у 1726 г. орднам быў узнагароджаны Міхаіл Фрэдэрык Чартарыйскі. У 1727 г. ордэн  атрымаў канюшны вялікі літоўскі і староста перамышліцкі Міхаіл Казімір Радзівіл Рабанька[7,c.72].

Пры Аўгусце III (1733—1763 гг.) захоўвалася  адмоўнае стаўленне шляхты да каралеўскага ордэна. Па-ранейшаму кавалерамі ордэна ў асноўным былі прадстаўнікі магнатэрыі альбо чужынцы.

Сярод шляхты ВКЛ Аўгуст III адзначыў звыш 70 чалавек, перш за усё гэты   былі   сенаты,  ваяводы, кашталяны  (30-я гг. XVIII ст. узнагароджаны

віцебскі  ваявода Марцін   Агінскі,   40-я гг. —  берасцейскі ваявода  Адам

Хадкевіч, віцебскі кашталян Станіслаў Агінскі)[6,c.68].

Увогуле, чым мацнейшы род прадстаўляў прэтэндэнт і займаў вышэйшую дзяржаўную пасаду, тым больш у яго было шансаў атрымаць ордэн.

У 1754 г. ва ўзросце 24 гадоў  ордэн атрымаў тады яшчэ толькі пісар  польны літоўскі Міхаіл Казімір Агінскі. Пазней ён—віленскі ваявода (з 1764 г.), гетман вялікік літоўскі (з 1768 г.), вядомы кампазітар, паэт і мецэнат. У 1756 г. кавалерам  ордэна Белага Арла стаў стольнік літоўскі, будучы кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў  Панятоўскі.У 1757 г. ордэн атрымаў  Кароль Станіслаў Радзівіл (“Пане Каханку”)[6,c.67].

У апошнія 4 гады праўлення  Аўгуста III з ВКЛ сярод іншых  узнагарод атрымалі мсціслаўскі  кашталян Ян Забела, Берасцейкі кашталян Андрэй Абрамовіч, гетман Юзаф Сасноўскі, маршалак Юзаф Сангушка. У 1762 г. ордэн  атрымаў палітычны дзеяч і  пісьменнік Удальрык Крыштаф Радзівіл, аўтар кніг “Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў ” і “Агульная  гісторыя”. Сярод магнацкіх родаў  ВКЛ у першай палове XVIII ст. па колькасці  ўзнагароджаных ордэнам Белага Арла вылучаліся Сапегі, Радзівілы і Агінскія, якія мелі адпаведна па 9,8,7 кавалераў ордэна[6,c.70]. І гэта зразумела, бо менавіта прадстаўнікі гэтых родаў у першай палове XVIII ст. адыгрывалі важную ролю ў жыцці не толькі ВКЛ,але ўсёй Рэчы Паспалітай.

Падсумоўваючы перыяд праўлення  Аўгуста II і Аўгуста III, трэба адзначыць, што з 385 асоб, узнагароджаных ордэнам  Белага Арла ў гэты час, больш за 80 чалавек паходзілі з ВКЛ. Для  параўнання зазначым, што ордэнам  было адзначана больш за 130 іншаземцаў[6,c.70].

Падчас праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764—1795гг.), які  стаў каралём Рэчы Паспалітай пасля  смерці Аўгуста III, па-ранейшаму вышэйшай узнагародай краіны заставаўся ордэн  Белага Арла, якім адзначалі магнатаў і асоб, якія займалі важныя дзяржаўныя пасады. Аднак ім былі ўведзены яшчэ два ордэны:Святога Станіслава і  Virtuti Militari.

Ордэн Св.Станіслава быў  зацверджаны каралём 7 мая 1765 г. Названы  ён у гонар кракаўскага Станіслава які быў кананізаваны і прызнаны заступнікам Польшы. Ордэн меў адну ступень. Знакам яго спачатку быў авальны медальён, на які быў накладзены чырвоны крыж з белымі арламі паміж промняў і фігурай святога ў цэнтры. Неўзабаве крыж “сышоў” з медальёна, яго пачалі насіць асобна. Стужка знака была чырвоная з белымі краямі. Зорка ордэна васьміканцовай формы. У цэнтры яе размешчаны лацінскія літары S. (Станіслаў) А.(Аўгуст) R.(Кароль). Вакол іх надпіс па-латыні—Praeminado incitat (“Узнагароджваючы заахвочвае”). Гэта быў дэвіз ордэна.

Статут ордэна абавязваў  яго кавалераў пры атрыманні  ўзнагароды унесці 25 “чырвоных злотых”  на ўтрыманне дзіцячай бальніцы Ісуса  ў Варшаве,а таксама штогод плаціць чатыры дукаты на тыя ж мэты[7,c.89]. Варта адзначыць,што ствараецца іерархія ордэнаў. Цяпер, каб стаць кавалерам ордэна Белага Арла, неабходна было мець ордэн Св. Станіслава, але на першым часе бывала, што ім адзначаліся і тыя, хто ўжо меў высокую ўзнагароду.

З самага пачатку існавання  ордэна Св. Станіслава ім ўзнагароджвалі перш за ўсё прадстаўнікоў шляхты Рэчы Паспалітай. У 1765г. яго кавалерамі сталі 42 асобы, з якіх толькі 2 чалавека былі іншаземцы. З ВКЛ тады было адзначана 12 шляхціцаў. Сярод іх было некалькі кавалераў Белага Арла: Тадэвуш Агінскі, Аляксандр Сапега, Міхаіл Казімір Агінскі[6,c.81].

Информация о работе Гiсторыя народа ва ўзнагародах XVII – пачатку XX стагоддзя