Францыск Скарына

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Марта 2014 в 22:15, реферат

Краткое описание

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне ўніверсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт у 1504, у акце Падуанскага ўніверсітэта 1512 названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек».

Содержание

1. Паходжанне
2. Жыццёвы шлях
3. Выдавецкая дзейнасць
4. Асветніцкая дзейнасць
5. Заключэнне
6. Літаратура

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат по бел язу францыск скарына.docx

— 32.36 Кб (Скачать документ)

    Кнігі Скарыны прызначаліся для прыватнага і сямейнага чытання, выкарыстання ў царкоўных службах і свецкіх бібліятэках. Францыск Скарына ўлічваў адсутнасць у ВКЛ і ўсёй Усходней Еўропе развітой кніжна-пісьмовай традыцыі па перапісванні біблейскіх зводаў, недастатковае знаёмства з імі свецкіх і нават царкоўных колаў. Асобныя рукапісныя зводы Бібліі («Генадзіеўская Біблія» 1499, «Дзесятаглаў» Мацея Дзевятага 1502—07, «Пяцікніжжа» дзяка Фёдара 1514) не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза — тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны — пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні — сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

    Даследчыкі адзначаюць стылявы і жанравы сінкрэтызм асноўных твораў Францыска Скарыны, дасканаласць выяўленчых сродкаў, публіцыстычнасць, экспрэсіўнасць, прытчавы і алегарычны характар, багацце гістарычных, філасофскіх, тэалагічных каментарыяў, сугучнасць узнёслай моўнай стылістыцы кніг Бібліі.

 

Заключэнне

Зоркай першай велічыні на небасхіле нашай нацыянальнай культуры і сёння з'яўляецца Францыск Скарына - найбольш велічная постаць эпохі Адраджэння на Беларусі. Геній Скарыны - заснавальніка усходнеславянскага кнігадрукавання, асветніка-гуманіста, доктара медыцыны, арыгінальнага мысліцеля, пісьменніка-публіцыста, перакладчыка-паліглота, выдаўца - мог зрабіць гонар любой дзяржаве.

    Мова Скарынавых выданняў набліжана да беларускай, хоць у аснове сваёй заставалася царкоўнаславянскай. Кнігі выдадзены на высокім для таго часу паліграфічным узроўні, аздоблены гравюрамі, сярод якіх двойчы змешчаны ўласны партрэт першадрукара; сігнетам - друкарскім знакам Скарыны з выявай сонца, прыкрытага месяцам; арнаментаваны застаўкамі і канцоўкамі, што зрабіла іх унікальнымі помнікамі еўрапейскай кніжнай культуры і айчыннага мастацтва.

    Геніяльнае пачынанне Скарыны, багатыя скарынінскія традыцыі былі падхоплены, працягнуты і развіты яго сучаснікамі і паслядоўнікамі - выдатнымі друкарамі, пісьменнікамі, вучонымі І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам, С. Будным, В. Цяпінскім, братамі Мамонічамі і інш. Кнігі Ф. Скарыны распаўсюджваліся і карысталіся папулярнасцю і аўтарытэтам на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі і іншых краін. Яны беражліва захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне, служылі ўзорам для пераймання паслядоўнікамі і здзейснілі вялікую культурную місію ва Усходняй Еўропе. На сённяшні дзень захавалася каля 400 экзэмпляраў кніг Скарыны. Як найкаштоўнейшыя рэліквіі яны зберагаюцца ў музеях і бібліятэках розных краін свету. На Беларусі ж іх, на жаль, не засталося ніводнай.

    Скарына разумеў важнасць роднай мовы як фактару, які спрыяе захаванню цэласнасці народа, яго адзінства і нацыянальнай самабытнасці. Таму ён замацаваў родную мову ў высокай літаратуры сусветнага значэння - ў Бібліі - як мову раўнапраўную, "боскую", побач з класічнымі агульнапрызнанымі кананічнымі мовамі (лацінскай, грэчаскай, старажытнаяўрэйскай). Ён даказаў яе права на "свяшчэнства". І ў гэтым яго вялікая заслуга перад сваім народам і перад усім славянскім светам. Скарына стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай культуры і стаў яе сімвалам.

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

  • Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2007. — («Беларускі кнігазбор»)
  • Скарына Францыск // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: У. М. Жук. — Мн.: БелЭн, 2001.
  • Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: 46 тэм для вывучэння. Заданні для самакантролю. Лагічныя схемы. Тэрміналагічны слоўнік. Храналагічныя схемы. Тэрміналагічны слоўнік. Храналагічная табліца. Карты / С. В. Паноў; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — 6-е выд. — Мн.: Аверсэв, 2005.

 


Информация о работе Францыск Скарына