Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Марта 2014 в 22:15, реферат
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне ўніверсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт у 1504, у акце Падуанскага ўніверсітэта 1512 названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишек».
1. Паходжанне
2. Жыццёвы шлях
3. Выдавецкая дзейнасць
4. Асветніцкая дзейнасць
5. Заключэнне
6. Літаратура