Фашысцка-акупацыйным рэжым на тэрыторыі Беларусь

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Января 2013 в 23:21, реферат

Краткое описание

Асноўнай мэтай гэтага рэферата з’яўляецца грунтоўнае веданне гісторыі сваёй Айчыны, яе складаных і супярэчлівых перыядаў, а асабліва ўяўленне аб жорсткім фашысцка-акупацыйным рэжыме на тэрыторыі Беларусь.
У сувязі з гэтай мэтай, пастаўлены асноўныя задачы работы:
Адкрыць планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму;
Паведаміць, як праходзіла рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі;
Фарміраванне цэласнаго ўяўлення аб гераізме і самаадданасці савецкіх войск, якія абапіраліся на падтрымку насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………….3
1. Планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму на Беларусі…5
1.1. План “Барбароса”……………………………………………………….6
2. Акупацыйная сістэма на тэрыторыі Беларусі ………………………………..8
2.1. Ваенна-паліцэйскі рэжым нямецка-фашыстскіх захопнікаў…………8
2.2. Генацыд супраць насельніцтва…………………………….………….10
3. Наступствы акупацыйнага рэжыму………………………………………..13
3.1. Рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі………….......13
3.2. Стварэнне нацыяналістычных арганізацый…………………………15
3.3. Калабарацыянісцкі рух……………………………………………….18
Заключэнне…………………………………………………………………......19
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….20

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат.docx

— 534.84 Кб (Скачать документ)

  За гады акупацыі ў Беларусі толькі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак.

Палітыка каланізацыі  і генацыду ўключала і гвалтоўны  вываз савецкіх людзей на катаржныя  работы ў Германію. Угон беларускага  насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. Апынуўшыся на катарзе, людзі гінулі ад знясільнай працы, голаду, здзекаў. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

 

 

3. Наступствы акупацыйнага рэжыму

3.1. Рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі

Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны  характар. Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. 1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100. Грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі садзейнічаў спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчаввння, лясныя і тарфяныя багацці. Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва. Разам з тым акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю.

У аграрнай палітыкі акупантаў  вылучаюць тры асноўныя этапы:

Першы этап праводзіўся з  лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У  гэты перыяд захавалася калгасная сістэма  пад відам “абшчынных гаспадарак”  і “дзяржаўных маёнткаў” (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і  жывёла былі абвешчаны ўласнасцю  германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам – панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.

Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» у лютым 1942 г., які адмяняў калгасную  сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні  калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку  сялян – бо пачынаўся масавы партызанскі  рух. Таксама неабходна было забяспечыць  патрэбы Германіі ў прадуктах  харчавання.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае “рэфармаванне” не прынесла.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння  пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту  партызанскага руху.

3 чэрвеня 1943 г. была  абвешчана “Дэкларацыя аб сялянскім  праве ўласнасці”, якая ўстанаўлівала  для сялян замест “права ўладання”  права прыватнай ўласнасці на  зямлю. У першую чаргу зямлю  атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі  з акупацыйнымі ўладамі. Але  з верасня 1943 г. пачалося вызваленне  Беларусі і палажэнні “Дэкларацыі”  сталі неактуальныя[ 5 – http:// istoriya.org].

 

3.2. Стварэнне нацыяналістычных  арганізацый

Каб раскалоць адзінства  беларускага народа, знайсці ў  яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі:

  • Беларуская народная самапомач (БНС) – была створана 22 кастрычніка 1941 г. Гэта быццам бы дабрачынная народная арганізацыя, мэтай якой было аднаўленне беларускай культуры, матэрыальная дапамога той частцы насельніцтва Беларусі, што лаяльна ставілася да акупантаў. Пры гэтым, дапамога ішла за кошт прымусовых падаткаў, а таксама рэчаў, адабраных у партызанскіх сем’яў, вязняў гета. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самадапамога набывае рысы палітычныга руху. Дзеля дасягнення сваёй галоўнай мэты - самакіравання ў складзе германскага рэйха, кіраўніцтва БНС дамаглося ад немцаў дазволу на фарміраванне з лета 1942 г. ваенізіраваных фарміраванняў пад назвай Беларускі корпус самааховы (БКС). Было сфарміравана 20 батальёнаў, але ваеннага значэння яны не атрымалі, паколькі належнага ўзбраення немцы ім не далі, многія ў БКС былі мабілізаваны прымусова.

 У сакавіку 1943 г. на  з'ездзе Цэнтральнай рады і  акруговых кіраўнікоў БНС быў  выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў  ад нямецкіх уладаў поўнай  аўтаноміі Беларусі і стварэння  беларускага ўрада і беларускага  войска. Падобныя дзеянні кіраўніцтва  БНС не спадабаліся нямецкай  адміністрацыі. У выніку кіраўнік  БНС І. Ермачэнка быў зняты  з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі.  Паводле распараджэння германскіх  уладаў ад І8 сакавіка 1943 г., дзейнасць  БНС у далейшым абмяжоўвалася  толькі аховай здароўя і матэрыяльнай  дапамогай насельніцтву.

  • Дзеля ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі на Беларусі 22 чэрвеня 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ). Цэнтральны штаб СБМ на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся з шэрагам іншых інстытутаў беларускіх калабарацыяністаў у Берлін. Пры штабе было 4 аддзелы, у тым ліку і "Працоўная група" па вярбоўцы і адпраўцы моладзі на работы ў Германію. На месцах былі створаны акруговыя і раённыя штабы СБМ. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс "Жыве Беларусь". "Саюз беларускай моладзі" знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі генеральнага камісарыята "Беларусь". СБМ налічваў у 1944 г. 12 635 чалавек, з якіх да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію. інтернет
  • У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Генеральны камісар Беларусі групэнфюрэр СС Готберг у студзені 1944 г. зацвердзіў яе першы склад. На чале быў пастаўлены Радаслаў Астроўскі. Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму і працавала па зацверджанаму Готбергам статуту. 23 лютага Готберг выдаў загад пра стварэнне Беларускай краявой абароны (БКО) і даручыў БЦР правесці мабілізацыю мужчынскага насельніцтва 1908-1924 гг. нараджэнні. На канец красавіка 1944 г. было сфармавана 45 батальёнаў, якія налічвалі каля 30 тыс. чалавек. Галоўнай задачай БКО была барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Аднак створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Пасля вызвалення Беларусі частка фармаванняў БКО апынуліся ў Нямеччыне.

27 чэрвеня 1944 г. быў  скліканы  II Усебеларускі кангрэс, у чым былі аднолькава зацікаўлены і Астроўскі, і Готберг. Галоўнай у парадку дня стаяла справаздача прэзідэнта БЦР Астроўскага. Яна складалася з наступных разделаў:

  • мэты кангрэса;
  • утварэнне БЦР і прынцыпы народнага прадстаўніцтва;
  • абарона краю і ўтварэнне беларускай збройнай сілы;
  • дзейнасць БЦР у галінах школьніцтва і адукацыі, сацыяльных мерапрыемстваў, навукі, культуры і інш.

Асаблівую ўвагу аўтар  удзяліў дзвюм ідэям:

  1. Прынцып фюрэрства як аснова народнага прадстаўніцтва. Кангрэс аднагалосна падтрымаў унесенную прапанову і абвясціў БЦР на чале з Астроўскім “адзіным равамоцным прадстаўніцтвам беларускага народа”.
  2. Працяг барацьбы за “пачэсны пасад (Беларусі)  сярод вольных народаў Еўропы”, супраць бальшавікоў і расійскагаімперыялізму, з аднаго боку, і польскай экспансіі – з другога, зразумела, з геріанскай арміяй як гарантам незалежнасці.

30 чэрвеня 1944 г. большасць  членаў БЦР пакінула Мінск  і накіравалася ў Кёнігсберг, а адтуль у Берлін, дзе рэзідэнцыя  БЦР знаходзілася да поўнага разгрому фашысцкай Германіі.

 

3.3. Калабарацыянісцкі  рух

Такім чынам, у час вайны  гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з  імі. Гэта з’ява атрымала назву калабарацыянісцкі  рух. Калабарацыяністы (ад франц. слова  соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару. Да моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яе тэрыторыі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый.

 

Заключэнне

У заключэнні мы прыйшлі  к наступным вынікам: акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічоныя беды. За час вайны нацысты знішчылі 2,2 млн. чалавек, 380 тыс. яны вывезлі на работы ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 9200 населеных пунктaў. 3 іх 627 весак разам з людзьмі. 186 з іх раздзялілі лёс Хатыні і пасля вайны ўжо не адрадзіліся. Для мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва яны стварылі 260 лагеpaў смерці. Фашысты правялі за час акупацыі 140 буйных карных экспедыцый.

     Такім чынам,  перамога Чырвонай Арміі на  франтах вайны, актыўная дзейнасць  беларускіх партызан і падпольшчыкаў,  патрыятызм і разважлівасць насельніцтва  рэспублікі не дазволілі нямецкім  акупантам ажыццявіць у поўнай  меры свае мэты на беларускай  зямлі.

У рэфераце  выкананы ўсе пастаўленыя мэты і задачы:

  1. Растлумачаны планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму;
  2. Паведамілі, як праходзіла рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі;
  3. Сфарміравалі цэласнае ўяўлення аб гераізме і самаадданасці савецкіх войск, якія абапіраліся на падтрымку насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Такім чынам, разглядаючы гэту тэму я жадаю выклікаць ў моладзі пачуцця адказнасці за будучыню сваёй дзяржавы і сусветнага супольніцтва.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры:

  1. М.П. Касцюк, І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі, У.А. Палуян, Л.М. Лыч, У.М. Міхнюк, А.М. Літвін, Я.С. Паўлаў, А.П. Урублеўскі, У.І. Навіцкі, Г.Г. Сяргеева, І.Я. Марчанка, В.В. Грыгор’ева, В.В. Банько “ Нарысы гісторыі Беларусі”, частка 2 – Мінск “ Беларусь”, 1995г. – 550 старонак.
  2. Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, Э.А. Забродскі, М.А. Бобер, Л.Ю. Жданко, Ж.А. Канцавая, У.К. Коршук, А.І. Котаў, Н.І.Куракевіч, В.У. Лютава, У.Я. Парфянкоў, М.К. Сакалоў, М.С. Сташкевіч “Гісторыя Беларусі”, частка 2 – Мінск “Універсітэцкае”, 2000г. – 464 старонак.
  3. М.С. Сташкевіч, Г.Я. Галенчанка, І.І. Багдановіч “ Гісторыя Беларусі. Дапаможнік для падрыхтоўкі да экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання” – Мінск “Аверсэв”, 2006г. – 383 старонак.
  4. А.А. Коваленя, В.И. Лемешонок, Б.Д. Долготович, М.Г. Жилинский, К.И. Козак, С.Е. Новиков “Великая Отечественная Война советского народа (в контексте второй мировой войны)”, 2004 год – 278 стр.
  5. Інтэрнэт рэсурс: http://istoriya.org

 


Информация о работе Фашысцка-акупацыйным рэжым на тэрыторыі Беларусь