Фашысцка-акупацыйным рэжым на тэрыторыі Беларусь

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Января 2013 в 23:21, реферат

Краткое описание

Асноўнай мэтай гэтага рэферата з’яўляецца грунтоўнае веданне гісторыі сваёй Айчыны, яе складаных і супярэчлівых перыядаў, а асабліва ўяўленне аб жорсткім фашысцка-акупацыйным рэжыме на тэрыторыі Беларусь.
У сувязі з гэтай мэтай, пастаўлены асноўныя задачы работы:
Адкрыць планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму;
Паведаміць, як праходзіла рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі;
Фарміраванне цэласнаго ўяўлення аб гераізме і самаадданасці савецкіх войск, якія абапіраліся на падтрымку насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Содержание

Уводзіны………………………………………………………………………….3
1. Планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму на Беларусі…5
1.1. План “Барбароса”……………………………………………………….6
2. Акупацыйная сістэма на тэрыторыі Беларусі ………………………………..8
2.1. Ваенна-паліцэйскі рэжым нямецка-фашыстскіх захопнікаў…………8
2.2. Генацыд супраць насельніцтва…………………………….………….10
3. Наступствы акупацыйнага рэжыму………………………………………..13
3.1. Рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі………….......13
3.2. Стварэнне нацыяналістычных арганізацый…………………………15
3.3. Калабарацыянісцкі рух……………………………………………….18
Заключэнне…………………………………………………………………......19
Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….20

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат.docx

— 534.84 Кб (Скачать документ)

 

ЗМЕСТ

Уводзіны………………………………………………………………………….3

1. Планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму на Беларусі…5

     1.1. План “Барбароса”……………………………………………………….6

2. Акупацыйная сістэма  на тэрыторыі Беларусі ………………………………..8

     2.1. Ваенна-паліцэйскі  рэжым нямецка-фашыстскіх захопнікаў…………8

    2.2. Генацыд супраць насельніцтва…………………………….………….10

3. Наступствы акупацыйнага рэжыму………………………………………..13

     3.1. Рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі………….......13

     3.2. Стварэнне  нацыяналістычных арганізацый…………………………15

     3.3. Калабарацыянісцкі  рух……………………………………………….18

Заключэнне…………………………………………………………………......19

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….20

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

Акупацыйны рэжым з’яўляўся  сродкам правядзення ў жыццё  злачыннай палітыкі германскага  фашызму ў адносінах заваяваных тэрыторый і народаў. Беларусь за сваю шматвяковую гісторыю не адзін  раз станавілася ахвярай іншаземных захопнікаў. Але такой жорсткай акупацыі, як гэта было ў апошнюю вайну, яна  яшчэ не ведала.

У наступны час гэта тэма з’яўляецца актуальнай, таму што жорсткія падзеі развіваліся зусім нядаўна, у гэтых падзеях прымалі ўдзел  нашы дзяды і прадзеды, многія з  каторых знаходзіліся ў концлагерах, палонах і г.д. Будучы малымі яны  нам паведамлялі пра падзеі таго часу.

Асноўнай мэтай гэтага рэферата з’яўляецца грунтоўнае веданне гісторыі сваёй Айчыны, яе складаных і супярэчлівых перыядаў, а асабліва  ўяўленне аб жорсткім фашысцка-акупацыйным рэжыме на тэрыторыі Беларусь.

У сувязі з гэтай мэтай, пастаўлены асноўныя задачы работы:

  1. Адкрыць планы захопнікаў па ўсталяванню акупацыйнага рэжыму;
  2. Паведаміць, як праходзіла рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі; 
  3. Фарміраванне цэласнаго ўяўлення аб гераізме і самаадданасці савецкіх войск, якія абапіраліся на падтрымку насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Каб выканаць вышэйназваныя  мэты і задачы, я буду карыстацца літаратурнымі крыніцамі, якія найбольш зацікавілі мяне гэтай тэмай:

  1. М.П. Касцюк, І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі, У.А. Палуян, Л.М. Лыч, У.М. Міхнюк, А.М. Літвін, Я.С. Паўлаў, А.П. Урублеўскі, У.І. Навіцкі, Г.Г. Сяргеева, І.Я. Марчанка, В.В. Грыгор’ева, В.В. Банько “ Нарысы гісторыі Беларусі”, частка 2 – Мінск “ Беларусь”, 1995г.
  2. Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, Э.А. Забродскі, М.А. Бобер, Л.Ю. Жданко, Ж.А. Канцавая, У.К. Коршук, А.І. Котаў, Н.І.Куракевіч, В.У. Лютава, У.Я. Парфянкоў, М.К. Сакалоў, М.С. Сташкевіч “Гісторыя Беларусі”, частка 2 – Мінск “ Універсітэцкае”, 2000г.
  3. М.С. Сташкевіч, Г.Я. Галенчанка, І.І. Багдановіч “ Гісторыя Беларусі. Дапаможнік для падрыхтоўкі да экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання” – Мінск “Аверсэв”, 2006г.
  4. А.А. Коваленя, В.И. Лемешонок, Б.Д. Долготович, М.Г. Жилинский, К.И. Козак, С.Е. Новиков “Великая Отечественная Война советского народа (в контексте второй мировой войны)”, 2004 год – 278 стр.

 

1. Планы захопнікаў  па ўсталяванню акупацыйнага  рэжыму на Беларусі

Што такое фашызм i фашыcцкая акупацыя, зведалi ўсе, хто апынуўся пад уладай гітлераўцаў і іх памагатых. Спачатку акупанты ўтойвалі свае сапраўдныя захопніцкія планы, сцвярджаючы, што нямецкая армія прынясе свабоду беларускаму народу. Яны называлі сябе прадстаўнікамі цывілізаванай Еўропы. Аднак паступова гітлераўцы ўсталёўвалі шляхам крывавага тэрору, татальнага рабавання і гвалту свой “новы парадак” – акупацыйны рэжым. У чым жа мэты і вынікі гэтага рэжыму ў Беларусі, тэрыторыя якой знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941г. да ліпеня 1944г.

Акупацыйны рэжым у  Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідеалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйны рэжым з’яўляўся сродкам правядзення ў жыццё злачыннай палітыкі германскага фашызму ў адносінах заваяваных тэрыторый і народаў. Гэта палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Ідэалагічнай асновай  гэтай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў, “права” на сусветнае панаванне “трэцяга рэйха” і г.д.Згодна з так званым генеральным планам “Ост”, фашысцкія захопнікі меркавалі пакінуць у Беларусі да 25 працэнтаў мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці рабочай сілы. Астатняе насельніцтва падлягала знішчэнню і прымусоваму высяленню.

 

1.1. План “Барбароса”

Практычна мерапрыемствы  па ўсталяванні “новага парадку” былі выкладзены ў “Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы №21” ( план Барбароса”), выдыдзенай 13 сакавіка 1941г., у шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што  гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся  да ажыцяўлення сваёй злачыннай  акупацыйнай палітыкі.[ “Нарысы гісторыі Беларусі” ч.2, с.278-279 ].У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўную самастойнасць беларускага народа і нават тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

  • паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;
  • паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “ Україна”;
  • паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;
  • тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;
  • Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёназ), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3тэрыторыі  БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят  “Остланд” з рэзідэнцыяй у  Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў): Мінскі, Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі, Глыбоцкі, Лідскі, Навагрудскі, Слонімскі, Слуцкі. Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў.На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўлятар Вільгельм  Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўлятар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-белы павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”. Адміністрацыйны апарат у асноўным складаўся з нямецкіх грамадзянскіх служачых. Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіраванне і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

2. Акупацыйная  сістэма на тэрыторыі Беларусі

2.1. Ваенна-паліцэйскі  рэжым нямецка-фашыстскіх захопнікаў

Пры стварэнні фашысцкай  акупацыйнай адміністрацыі і  паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар’еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918-1920гг. Сярод іх Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, І.Ермачэнка, Ф.Кушаль і інш. Іх дапоўнілі прыхільнікі БНР генерацыі Ф.Акінчыц, Ю.Сабалеўскі, В.Тумаш, М.Ганько, М.Шкялёнак.  Да іх далучыліся мясцовыя прадстаўнікі “пятай калоны” А.Адамовіч, Ю.Віцьбіч, А.Калубовіч, Я.Кіпель, Б.Рагуля, С.Станкевіч і інш.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай  акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага  парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкіі контрразведкі); гестаа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.Узброенай апорай створанага фашысцкага рэжыму з’яўляліся акупацыйныя войскі вермахта – ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны вартавалі камунікацыі і іншыя ваенныя аб’екты, лагеры ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Штабамі гэтых войск з’яўляліся палявыя і мясцовыя камендатуры, якія кантралявалі тэрыторыю акруговых камісарыятаў. Акрамя сілвермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў створаны значны паліцэйскі апарат. Следам за перадавымі часцямі вермахта рухаліся аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера – айнзатцгрупы “Б” і “А”, якія ўчынялі крывавыя акцыі, шляхам масавага забойства савецкіх людзей імкнуліся паралізаваць волю насельніцтва да барацьбы. Толькі аператыўная група “Б” за кастрычнік 1941 г. знішчыла ў Беларусі  37 180 чалавек. Да канца 1941 г. на яе тэрыторыі былі створаны пастаянныя акупацыйныя органы СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі). Увогуле, каб утрымліваць у сваіх руках тэрыторыю захопленай Беларусі, гітлераўцы вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс. Чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан. Але і гэтага было недастаткова. У канцы лета – восенню 1941 г. гітлераўцы стварылі і накіравалі ў Беларусь некалькі ўзброеных прафашысцкіх, т. зв. “украінскіх” фарміраванняў і літоўскі батальён, якія выкарыстоўваліся для аховы камунікацый, барацьбы з партызанамі. [ “Нарысы гісторыі Беларусі”, с.281]. Ствараючы фашысцка-нацыяналістычныя фарміраванні, акупанты мелі не толькі ваенныя, але і палітычныя мэты. Яны разлічвалі ўбіць клін паміж народамі СССР.

 

2.2. Генацыд супраць насельніцтва

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці  да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Як сведчыць справаздача 12-га літоўскага батальёна, толькі за перыяд з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 г. ім знішчана на тэрыторыі Беларусі звыш 43 тыс. чалавек. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш. Месцы зняволення падзяляліся на лагеры смерці для ваеннапалонных ( дулагі, шталагі, афлагі), для цывільнага насельніцтва ( працоўныя лагеры СД, жаночыя лагерв, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета) і інш. У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філі ялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад аткрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі, дзе было знішчана 206 500 чалавек. Гэта чацвёрты па колькасці ахвяр, загінуўшых ад фашыстаў, лагер пасля Асвенцыма, Майданэка, Трэблінкі [ “Гісторыя Беларусі”, с.237]. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

  На тэрыторыі Беларусі было больш за 100  гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і інш. краін. Утрымлівалі іх за калючым дротам, ва ўмовах вялікай скучанасці, антысанітарыі, голаду, здзекаў. 21-23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэннеяўрэяў у мірскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў. Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыядьна прыстасаванных для гэтага памяшканнях – “gaswagen” (душагубах). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16-55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў. Нечуваныя зверствы чыніліакупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, ў тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь.

Информация о работе Фашысцка-акупацыйным рэжым на тэрыторыі Беларусь