Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Июня 2014 в 14:02, реферат
Пачатак фармаванню беларускай народнасці было пакладзена ў перыяд існавання звязаў плямёнаў і стварэнні на тэрыторыі Беларусі Полацкага, Тураўскага, Смаленскага і іншых княстваў. Уваходжанне беларускіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага стварыла ўмовы для далейшага фармавання беларускай народнасці.
Неабходнасць сумеснага супрацьстаяння агрэсіі крыжакоў і мангола -татараў і ўваходжанне беларускіх земляў у склад ВКЛ, спрыяла пераадоленню феадальнай раздробненасці, ліквідацыі лакальнай замкнёнасці асобных тэрыторый, умацаванню сувязяў паміж асобнымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі.