Езуіты на Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 18:06, реферат

Краткое описание

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс- яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя- магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе. Але каталіцкая царква не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

иб иезуиты реферат.docx

— 52.19 Кб (Скачать документ)

Кароль Стэфан Баторый разглядаў езуітаў як апошні бастыён заходняй цывілізацыі, нешта накшталт абароннага муру супраць Масковіі, з якой ў гэты час ішла вайна. “Калі я не быў бы каралём, быў бы езуітам”, - любіў паўтараць ён, калі гаворка заходзіла пра Таварыства Ісуса .Ён быў шчодры да айцоў і дараваў калегіі на  ўласнасць маёмасць сямі праваслаўных манастыроў і васьмі цэркваў, якія былі разбураныя падчас барацьбы за горад. Полацк стаў, такім чынам,  галоўным асяродкам езуіцкай адукацыі ў беларускіх правінцыях. У 1584 годзе быў адчынены калегіум у Нясвіжы, які калісьці быў цэнтрам беларускага пратэстантызму. XVII стагоддзя езуіцкія навучальныя установы з’яўляюцца усё ў большай колькасці гарадоў: паўстаюць школы ў Смаленску (1611); Бярэсці (1615), Оршы (1612), Гародні (1625), Навагародку (1637), Пінску (1638), Віцебску (1637). Па падліках Я.Мараша, на працягу XVІІ-XVІІІ ст. езуіты стварылі 153 апорныя пункты ў ВКЛ, з іх больш палевы (79) знаходзілася на тэрыторыі Беларусі. У разглядаемы перыяд тут дзейнічалі пяць езуіцкіх калегій: Полацкая (1582), Нясвіжская (1584), Аршанская (1612), Брэсцкая (1623), Пінская (1638), некалькі пазней былі створаны Мінская калегія (1657), Гродзенская (1664), Віцебская (1682), і інш. Колькасць калегіумаў няўхільна ўзрастала і да сярэдзіны XVIII стагоддзя на Беларусі ў яе сучасных палітычных межах (г. зн. без Вільні, Смаленска і Дзвінска) налічвалася ўжо 16 езуіцкіх школаў7.

Значную ролю надавалі езуіты місійнай і пастырскай дзейнасці і сярод вясковага насельніцтва. Яны выкладалі асноўныя хрысціянскія праўды веры, нягледзячы на разнастайнасць царкоўных супольнасцяў. Езуіты распачалі, напрыклад, такога роду экспедыцыю ў вёскі, якія былі ўласнасцю Яна Сымона са Слуцку. У 1581 годзе італьянскі езуіт Антоніо Пасевіна саставіў спіс з трынаццацю тэалагічнымі трактатамі палемічнага зместу, якія ён рэкамэндаваў перакласці на рускую мову,  каб потым распаўсюдзіць сярод праваслаўных. У 1585 годзе катэхізм быў надрукаваны кірыліцай у Вільні. Пераклад на „руску мову” быў выкананы Васілём Амаскім, езуітам беларускага паходжання. Гэтае выданне разглядаецца беларускімі мовазнаўцамі і гісторыкамі як помнік беларускай мовы і першы беларускі каталіцкі катэхізм. Калегіумы, матэрыяльны стан якіх цалкам залежаў ад грашовых і зямельных ахвяраванняў арыстакратыі, мусілі лічыцца з густамі сваіх дабрадзеяў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя, калі большасць шляхты перайшла на польскую мову, перайшла на яе і езуіцкая школа8.

Акрамя адукацыйнага накірунку дзейнасці езуіты надавалі важнае значэнне дабрачыннасці, што безумоўна прыцягвала да іх мясцовае насельніцтва. Яны арганізоўвалі прытулкі, шпіталі, аптэкі. Калі у Вільню прыйшла чума, менавіта езуіты засталіся у горадзе, самаахвярна змагаючыся з эпідэміяй, абмяжоўваючы яе распаўсюджванне. Яны звозілі з дамоў і вуліц і хавалі памерлых, кармілі хворых і дапамагалі ім лекамі і суцяшальным словам. Большасць езуітаў не перажыла эпідэміі, але заваявала даволі значны аўтарытэт у мясцовага насельніцтва. Важную ролю у дзейнасці езуітаў адыгрывала таксама стварэнне кангрэгацый і таварыстваў пры касцёлах, якія ствараліся па полавым ці прафесіным прынцыпе і былі накіраваны на духоўнае уздзеянне на свядомасць удзельнікаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Гістарыяграфічныя даследаванні.

Так, за невялікі адрэзак часу, езуітам удалося дасягнуць значных вынікаў у вырашэнні сваёй галоўнай задачы, і, безумоўна, адной з галоўных прычын гэтага была бліскуча распрацаваная сістэма адукацыі. Таксама разглядаецца, і гэта асноўнае, уклад езуітаў у захаванне антычнай спадчыны на Беларусі, развіццѐ тэатральнага і музычнага мастацтваў. У гэтай сувязі неабходна згадаць вучоных, даследаванні якіх дапамаглі ўзнавіць культурна-гістарычныя тэндэнцыі таго часу. У першую чаргу гэта Тамара Барысаўна Блінова, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Даследуе дзейнасць ордэна езуітаў на Беларусі.Таксама А. Ф. Самусік, А. Жлутка, Ю. Лаўрык, Ул. Арлоў вывучаюць асобныя аспекты культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў. А. Самусік прыводзіць пазітыўныя і негатыўныя бакі ў асветніцкай дзейнасці езуітаў. Ён узгадвае пра гісторыю манаскіх навучальных устаноў на Беларусі ў XIX ст. Апісвае дзейнасць Адукацыйнай камісіі, арганізацыю Віленскай навучальнай акругі. Робіць выснову, што дзейнасць манаскіх школ была цесна звязана са знішчэннем апошніх рэшткаў сярэднявечча. У сваіх работах ѐн паказвае цэласны навучальны працэс і робіць спробу абагульнення даследаванняў, якія існавалі раней, імкнецца да аб’ектыўнасці 9.

Многія аўтары лічаць, што асветніцкая дзейнасць езуітаў з’явілася галоўным фактарам поспеху той працы, якую здзяйснялі езуіты на Беларусі. Даследчыкі прыводзяць факты аб заснаванні навучальных устаноў. І калі А. Жлутка больш увагі надае заснаванню Віленскай акадэміі, то У. Арлоў вывучае гісторыю Полацкага калегіума. Звесткі аб іншых навучальных установах закону можна ўзяць у работах Т. Б. Бліновай, якая на дадзены час больш грунтоўна даследавала гісторыю дзейнасці ордэна. Вялікая ўвага надаецца моўнай праблеме. С. В. Цярохін сцвярджае, што езуіты прынеслі беларускай мове шмат паланізмаў і лацізмаў. Даследчыкі лічаць, што пашыранай думцы пра забарону ў езуіцкіх школах беларускай мовы пярэчаць факты. Мяркуючы па штогадовых справаздачах калегіумаў, выкладанне ў малодшых класах ішло менавіта па-беларуску 10.

Заключэнне.

На жаль, пакуль гісторыя культурна-асветніцкай справы езуітаў на беларускіх землях з’яўляецца адной з так званых белых плямаў у мінулым нашай краіны. Гэта адбылося з-за таго, што дадзеная праблема не стала аб’ектам асобнага навуковага даследавання ў беларускай гістарыяграфіі, а ў агульных працах па гісторыі духоўнай культуры Беларусі езуіцкі перыяд развіцця беларускай адукацыі доўгі час разглядаўся аднабакова і тэндэнцыйна. На сёння неабходна правесці ўсебаковае даследаванне гісторыі культурна-асветніцкай дзейнасці каталіцкага ордэна езуітаў на Беларусі і ў Літве ў канцы XVI—XVIII ст. Па-першае, патрабуецца выявіць характар культурнай і асветніцкай дзейнасці езуітаў, сутнасць і ролю плённай працы на ніве культуры і асветы; па-другое, узнавіць гістарычныя прадпасылкі ўзнікнення ордэна езуітаў; па-трэцяе, прааналізаваць мэты і задачы, якія ставілі перад сабой члены ордэна, і раскрыць асноўныя рухальныя сілы працэсу дынамічнага развіцця культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на Беларусі і ў Літве ў канцы XVI—XVIII ст.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выкарыстаная літаратура:

1. История Общества Иисуса// Официальный сайт иезуитов в России и СНГ  [Электронны рэсурс].– Рэжым доступу: http://www.jesuit.ru/history.html . -Дата доступу: 12.03.2013.

2. С. В. Таляронак. Езуіцкія школы на Беларусі // Журнал "Пачатковая школа" № 9'92. [Электронны рэсурс].  – Рэжым доступу: http://www.p-shkola.by/ru/psh?art_id=1095 – Дата доступу: 11.03.2013.

3. Тонди А. Иезуиты. М., 1955.С. 98-120.

4. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. 4 . 1 . Са старажытных часоў да

канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель,

С.В.Марозава, С.Я.Сяльверстава, І.А. Фёдараў. - Мн.: РІВШ

БДУ, 2000. - 656 с.

5. Гісторыя Беларусі: У 6 т.Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага/Ю. Бохан [і інш. ]; рэд. кал.: М.Касцюк(гал. рэд. ) [і інш. ]- Мінск : Экоперспектіва, 2008.-688с.

6. С. В. Таляронак. Езуіцкія школы на Беларусі // Журнал "Пачатковая школа" № 9'92. [Электронны рэсурс].  –Рэжым доступу: http://www.p-shkola.by/ru/psh?art_id=1095 –Дата доступу: 11.03.2013.

7. Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ - першая палова XVII стст.). Частка другая. - Магілёў. 1997,Стар.48.

8. Гісторыя Беларусі: У 6 т.Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага/Ю. Бохан [і інш. ]; рэд. кал.: М.Касцюк(гал. рэд. ) [і інш. ]- Мінск : Экоперспектіва, 2008.-688с. С. 519-525.

9. Самусік А. Дзейнасць манаскіх ордэнаў у галіне асветы на Беларусі ў XIX ст. // Гісторыя: праблемы выкладання. 1998. № 1.

10. Нарэйка Т. І. Праблемы гістарыяграфіі культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях / Т. І. Нарэйка // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мн: БДУ, 2007. – С. 153–157.

 

 

Змест:

Уводзіны……………………………………………………………………..........2

1 - Узнікненне ордэна езуітаў. Першыя крокі, асноўныя напрамкі дзейнасці.…………………………………….........................................................3

2.1 - Перадумовы  і прычыны з’яўленне езуітаў на Беларусі…………………………………………………………………...…........5

2.2  - Прыход ордэна на беларускія землі .  Яго адукацыйная і выхаваўчая дзейнасць.………………………………………….................................................6

3 - Гістарыяграфічныя даследаванні………………………………….………..12

Заключэнне…………………………………………………………..…...…...…13

Выкарыстаная літаратура………………………………………..…………...…14

Змест………………………………………………………………………….......15

 

 

 

 

 

 

 

 

1 История Общества Иисуса//  Официальный сайт иезуитов в России и СНГ  [Электронны рэсурс].  –Рэжым доступу: http://www.jesuit.ru/history.html . – Дата доступу : 12.03.2013.

2 С. В. Таляронак. Езуіцкія школы на Беларусі // Журнал "Пачатковая школа" № 9'92. [Электронны рэсурс].  –Рэжым доступу: http://www.p-shkola.by/ru/psh?art_id=1095 –Дата доступу: 11.03.2013.

3 Тонди А. Иезуиты. М., 1955.С. 98-120.

4 Гісторыя Беларусі: У 2 ч. 4 . 1 . Са старажытных часоў да

канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель,

С.В.Марозава, С.Я.Сяльверстава, І.А. Фёдараў. - Мн.: РІВШ

БДУ, 2000. С.403-407.

 

5 Гісторыя Беларусі: У 6 т.Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага/Ю. Бохан [і інш. ]; рэд. кал.: М.Касцюк(гал. рэд. ) [і інш. ]- Мінск : Экоперспектіва, 2008. С. 519-525.

6 С. В. Таляронак. Езуіцкія школы на Беларусі // Журнал "Пачатковая школа" № 9'92. [Электронны рэсурс].  –Рэжым доступу: http://www.p-shkola.by/ru/psh?art_id=1095 –Дата доступу: 11.03.2013.

 

7 Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ - першая палова XVII стст.). Частка другая. - Магілёў. 1997,Стар.48.

8 Гісторыя Беларусі: У 6 т.Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага/Ю. Бохан [і інш. ]; рэд. кал.: М.Касцюк(гал. рэд. ) [і інш. ]- Мінск : Экоперспектіва, 2008.-688с. С. 519-525.

9 Самусік А. Дзейнасць манаскіх ордэнаў у галіне асветы на Беларусі ў XIX ст. // Гісторыя: праблемы выкладання. 1998. № 1.

10 Нарэйка Т. І. Праблемы гістарыяграфіі культурна-асветніцкай дзейнасці езуітаў на беларускіх землях / Т. І. Нарэйка // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мн: БДУ, 2007. – С. 153–157.

 

 


Информация о работе Езуіты на Беларусі