Езуіты на Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Июня 2014 в 18:06, реферат

Краткое описание

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс- яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя- магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе. Але каталіцкая царква не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

иб иезуиты реферат.docx

— 52.19 Кб (Скачать документ)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«Магілёўскі дзяржаўны інстытут імя А.А. Куляшова»

 

Кафедра гісторыі і культуры Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

Езуіты на Беларусі

 

 

 

 

 

 

                                                                   Выканаў:

                                                                  Халмоў Дзмітрый Вячаслававіч

                                                                   Студэнт 1 курса, гістарычнага ф-та

                                                                   Групы  «В»

                                                                   Праверыў:

                                                                   Каўцевіч Сяргей Браніслававіч

                                                                  

 

 

 

Магілёў 2013

Уводзіны:

Нашай краіне спрадвечна наканаваны складаны, але і цікавы гістарычны лёс- яе геапалітычнае становішча садзейнічала таму, што не адна з’ява еўрапейскай гісторыі і культуры не праходзіла міма яе. Не магла абмінуць Беларусь і такая значная падзея, як Рэфармацыя- магутны грамадскі, рэлігійны, гістарычны рух у Еўропе. Але каталіцкая царква не магла пагадзіцца са стратай вялікай колькасці вернікаў і рабіла розныя захады для вяртання “ерэтыкоў” у лона царквы. Адным з самых дзейсных метадаў стала дзейнасць таварыства Icуса (Societas Jesu) ці ордэна езуітаў.

Напэўна,  гэта самы магутны, уплывовы і велічны ордэн каталіцкай царквы. Ні адзін манаскі ордэн не выяўляў такой актыўнасці і выкрутлівасці, не атрымліваў такой моцнай падтрымкі і такога ж моцнага адпору з боку правячых колаў, як ордэн езуітаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1.Узнікненне ордэна езуітаў. Першыя крокі, асноўныя напрамкі дзейнасці.

Перш чым гаварыць непасрэдна пра ордэн езуітаў на Беларусі, трэба сказаць некалькі слоў аб тым, як і кім быў заснаваны гэты ордэн, якія мэты ставіла перад сабой гэтая манаская арганізацыя.

З’яўленне ордэна езуітаў абумоўлена  аб’ектыўным ходам гістарычнага працэсу, тымі падзеямі, якія адбываліся у XVI ст. у каталіцкай царкве, але пэўную ролю адыграў звычайны і нават трагічны для яго героя выпадак.

28 сакавіка 1521 года падчас  асады Памплоны у Іспаніі быў  паранены малады афіцэр Іньіга  Лопес дэ Рэкальдэ, больш вядомы ў гісторыі як Ігнацій Лаёла. Фізічны дэфект зрабіў немагчымым далейшую службу ў войску і скіраваў жыццё трыцаццігадовага афіцэра ў нечаканае для яго самога рэчышча. Апынуўшыся па-за межамі свайго звычайнага асяроддзя, страціўшы надзею на бліскучую ваенную кар’еру, Лаёла спачатку ад адчаю і нявызначанасці, а потым з сапраўднай цікавасцю і захапленнем звярнуўся да рэлігійных кніжак, у прыватнасці жыццяпісаў Ісуса Хрыста, святых, пад уплывам якіх у яго і ўзнікла думка прысвяціць сябе служэнню Богу. Але Лаёлу прывабіла не жаданне спасцігнуць глыбінны сэнс хрысціянства, ён зацікавіўся чыста знешнім бокам дзейнасці некаторых святых. Пагэтаму асабліва уважліва ён чытаў апісанні жыцця тых святых, якія ва ўлонні царквы зрабілі бліскучую кар’еру і займалі у яе арганізацыйных структурах высокія пасады, напрыклад Дамінік і Францыск Асізскі, заснавальнікі вядомых ва ўсім свеце дамініканскага і францысканскага ордэна. Магчыма, ужо тады ў былога афіцэра выспела задума стварыць новы ордэн са сваім уласным законам, каб і яго імя захавалася ў стагоддзях. 15 жніўня 1534 года Лаёла разам з шасцю сваімі паплечнікамі, так званай “баявой дружынай”, у адной з крыптаў катакомбаў Манмартра, прысягнуў перад алтаром у вернасці створанай суполцы і даў зарок захоўваць цнатлівасць і заўсёдную беднасць. Гэты дзень можна лічыць неафіцыйнай датай заснавання ордэна езуітаў. Але афіцыйна зацверджаны ордэн быў 27 верасня 1540 года, калі папа Павел ІІІ выдаў булу “Regimine militandis ecclesiae” аб стварэнні “Таварыства Ісуса” спачатку з 10, затым з 60 чалавек. Праз некалькі гадоў усе абмежаванні колькаснага складу ордэна былі скасаваны. За тры чвэрці стагоддзя колькасць езуітаў павялічылася больш як у паўтары тысячы разоў. У 1626 годзе у шэрагах таварыства знаходзілася 15 493 чалавекі. Яны праніклі ў Іспанію, Германію, Францыю, Ірландыю, Ост-Індыю, Кітай, Парагвай і іншыя краіны, не абмінулі і Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога уваходзіла тэрыторыя Беларусі 1.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.1 Перадумовы  і прычыны  з’яўленне езуітаў на Беларусі.

Каталіцкая царква знаходзілася ў той час у крызісным стане. Ідэі Рэфармацыі ўсё больш расхіствалі моцны дагэтуль будынак каталіцкай царквы. Барацьба з папскім абсалютызмам і абскурантызмам рымскай курыі, ліхвярствам і хабарніцтвам, з гандлем царкоўнымі пасадамі, продажам індульгенцый распаўсюджвалася па Еўропе з хуткасцю маланкі. Выпрабаваныя раней метады ўтаймавання ерэтыкоў ужо не давалі належнага эфекту. Калі ад Рыма адпалі Англія, Галандыя, Данія, Швецыя і Нарвегія папа сур’ёзна задумаўся. У Еўропе не засталося амаль ніводнай краіны, якую б не закрануў рэфамацыйны рух. У такіх складаных умовах вельмі прыйшоўся да случаю Лаёла са сваімі ідэямі адданага служэння Хрысту, поўнага падпарадкавання папе і гатоўнасці дасягнення мэты вяртання ерэтыкоў да каталіцкай царквы любымі сродкамі. Таму папа Павел ІІІ пераадолеў усе фармальнасці і перашкоды, каб ордэн распачаў сваю дзейнасць. І ён не памыліўся- езуіты сапраўды спрыялі поспехам Контррэфармацыі і вяртанню каталіцкай царкве былой магутнасці2.

Поспеху дзейнасці ордэна спрыяла строгая цэнтралізацыя і суровая дысцыпліна, фанатычнасць і адданасць вышкаленых кадраў любой справе, на якую яны будуць накіраваны вышэйстаячай уладай. Статут таварыства патрабаваў: “Падначалены павінен глядзець на старшага, як на самога Хрыста, ён павінен падпарадкоўвацца старшаму як труп, які можна пераварочваць з аднаго боку на другі”. Адпаведна члены ордэна не мелі ніякіх маральных асноваў і абмежаванняў. Воля старшага па пасадзе атаясамлівалася з воляй Хрыста. Які б загад не быў атрыманы, ён павінен быць выкананы, нават падман, забойства.3

Разам  з тым другім чыннікам поспеху  езуітаў, несумненна, была іх кампетэнтнасць. Яны мелі грунтоўную агульнаадукацыйную  і тэалагічную падрыхтоўку, вялікія разумовыя здольнасці. Гэта дазваляла ім не проста выконваць загад, але дзейнічаць самастойна,  выбіраць аптымальны шлях да мэты. Вялікае значэнне ў выхаванні сапраўднага езуіта мела адукацыя, праз якую потым найбольш дзейсна і паспяхова ажыццяўлялася прыцягненне ці вяртанне да каталіцтва.

Яшчэ заснавальнік ордэна Ігнацій Лаёла гаварыў, што будучыня належыць тым, хто трымае ў руках маладое пакаленне. А уздзейнічаць на моладзь лягчэй усяго праз навучальныя установы. Калі ў сярэднявеччы адукацыя патрэбна была пераважна духоўным асобам, то Рэнесанс прынёс разуменне, што адукаваным павінен быць і свецкі чалавек. Але патрэбы, якія узніклі на Беларусі, амаль не былі задаволены, колькасць школ была нязначнай.  Заваяваць шырокую папулярнасць ва ўсім свеце езуіцкім навучальным установам дапамагло тое, што па аб’ёме выкладаемых прадметаў, дасканалай методыцы выхавання і падрыхтаванасці настаўнікаў ім доўгі час не было роўных.

2.2 Прыход ордэна на  беларускія землі, яго адукацыйная  і выхаваўчая дзейнасць .

Прааналізаваўшы прычыны узнікнення і распаўсюджвання ордэна езуітаў, пяройдзем непасрэдна да з’яўлення ордэна на Беларусі.

Рэфармацыя моцна пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы і яе кіруючага цэнтра -папства -ў Заходняй Еўропе. Яны згубілі мільёны вернікаў, але змаглі аправіцца ад нанесенага ўдару, рэарганізавацца і пайсці ў наступ, каб рэстаўрыраваць страчаныя пазіцыі. Новую дактрыну і царкоўную палітыку Ватыкана вызначыў Трыдэнцкі сабор (1545—1563). Наступіла эпоха контррэфармацыі- ўзначаленага папствам рэлігійна-палітычнага руху ў Еўропе ў сярэдзіне XVI—XVII стст. супраць Рэфармацыі, які быў формай

умацавання феадальнага ладу ў эпоху яго распаду.

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы ад рэфармацыйнага крызісу на Ордэн езуітаў.

У ахопленыя Рэфармацыяй дзяржавы Ордэн накіраваў вопытных місіянераў, таленавітьгх багасловаў, прапаведнікаў,пісьменнікаў. Такімі людзмі менавіта на землях ВКЛ былі Пётр Скарга, Францыск Сун'ера, Станіслаў Лянчыцкі, Станіслаў Влошак, Станіслаў Варшавіцкі і іншыя. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі ў ВКЛ стаў Пётр Скарга. Па ўказанню Папы княства было выдзелена ў асобную Літоўскую езуіцую правінцыю - адну з 35-ці ў Еўропе. Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для дзейнасці Ордэна 4.

 

Першыя езуіты з’явіліся ў  Вялікім Княстве Літоўскім 28 верасня 1569 года ў Вільні, сюды яны прыбылі з Аўстрыйскай правінцыі Таварыства  Ісуса  па запрашэнню віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча. Пратасевіч пазнаёміўся з прадстаўнікамі Таварыства Езуса і захапіўся ідэяй адкрыцця ў сталіцы Княства свайго універсітэта. Ў верасні 1596 года аўстрыйскі правінцыял Таварыства Ісуса Лаўрэнцы Маджыо паслаў у Вільню брата Францішка Суньера. З ім разам прыбылі два ксяндзы Бальтазар Гастаўнскі і Андрэй Фрызый, клерык Еахім Пэтранэль і два законныя браты. Пасля ўрачыстага і надзвычай зычлівага прыёму біскупам і азнаямлення з планамі адкрыцця акадэміі, Суньер, хоць і не змог афіцыйна адкрыць калегіум адразу ж, аднак дазволіў сваім таварышам выкладаць асобныя прадметы. 3 кастрычніка таго ж года прыбыўшыя езуіты пачалі даваць лекцыі лаціны і грэцкай мовы рэкамендаваным ад біскупа асобам. А пад канец кастрычніка яны адчынілі найніжэйшыя класы з 60 вучнямі. Менш чым праз год у Вільню завітаў сам правінцыял і 15 жніўня 1570 года абвесціў пра стварэнне калегіума. Першым яго рэктарам стаў паляк Станіслаў Варшавіцкі.

У 1580 г. езуіцкі калегіум быў адкрыты ў Полацку. Напачатку ў ім навучалася пяць вучняў. Сярод іншых здольных педагогаў тут пазней выкладаў паэтыку і рыторыку пісьменнік, філосаф і паэт Мацей-Казімір Сарбеўскі (1595 - 1640) - навучэнец Віленскага езуіцкага калегіума.

Трэба адзначыць, што як Віленскі, так і Полацкі калегіумы не адчувалі недахопу ў добрых выкладчыках. Гісторык XIX ст. У. Я. Мітрашэнка, якога наўрад ці можна западозрыць у сімпатыях да езуітаў, пісаў, што Полацкая езуіцкая калегія мела «вопытных і здольных настаўнікаў». Разам з                  М-К. Сарбеўскім тут у розны час выкладалі «прафесары-эрудыты» Станіслаў Кнапскі і Мікалай Бенедзікт, вядомы аратар і выкладчык красамоўства Казімір Каяловіч, настаўнік грэчаскай мовы Максім Вайцяхоўскі і іншыя.         (У Гародзенскай езуіцкай калегіі выкладаў 41 педагог, з якіх сем чалавек мелі навуковую ступень прафесара.) Не цураліся езуіты Полацка напачатку і беларускай мовы. Як сведчаць польскія крыніцы, адзін з полацкіх езуітаў другой паловы XVI ст. І. Аланд, навучыўшыся беларускай мове, гаварыў на ёй народу казанні. На беларускай мове езуіты спявалі таксама рэлігійныя гімны. Выкарыстанне езуітамі роднай мовы беларусаў прывяло да таго, што значная частка апошніх пачала прыходзіць на езуіцкія богаслужэнні, бо яны былі для іх зразумелыя.

7 ліпеня 1578 года кароль  Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый  выдаў прывілей на пераўтварэнне Віленскага калегіума ў акадэмію. 30 кастрычніка 1579 года папа Грыгоры ХІІІ выдаў булу, у якой пацвердзіў каралеўскі прывілей і ўзвёў Віленскі калегіум да годнасці універсітэта 5.

Наступныя крокі езуітаў таксама былі накіраваны на распаўсюджванне сваёй адукацыйнай сістэмы.

Найбольш  распаўсюджаным тыпам навучальных  ўстаноў былі 5-класныя гімназіі (studia inferiora) з тэрмінам навучання 6-7 гадоў. Першыя тры класа называліся ніжэйшай школай, ці граматычнымі класамі, таму што асноўная ўвага надавалася там вывучэнню граматыкі лацінскай мовы. Структура школы і навучальнага плана выглядала наступным чынам:

• 1-ы клас- infima classis grammaticae (ніжэйшая граматыка)- вучыліся чытаць і пісаць на латыні, а таксама перакладаць набольш лёгкія тэксты і эпіграмы;

• 2-і клас- media grammaticae (сярэдняя граматыка)- знаёміліся з этымалогіяй лацінскіх слоў,  разглядалі грэчаскую граматыку;

• 3-і клас- supreme classic grammaticae (вышэйшая граматыка)- правілы пабудовы фраз на латыні, катэхізіс, чытанне на грэчаскай мове.

• 4-ы клас-humanitas (паэтыка)- свабоднае карыстанне мовай, пераклады, правілы складання вершаў, непасрэдная падрыхтоўка да заняткаў красамоўствам.

• 5- клас- рыторыка- ўводзілася лацінскае красамоўства, стылістыка, міфалогія, геаграфія, антычная гісторыя. Вучні асвойвалі аратарскае майстэрства, мастацтва напісання лістоў, распрацоўвалі навыкі вядзення гутарак-прывітальных і развітальных, публічных і прыватных.

Вучань, які скончыў сярэднюю школу  і хацеў атрымаць вышэйшую  адукацыю, паступаў у клас філасофіі,  навучанне ў якім звычайна  працягвалася 2 гады. Адзін год адводзіўся  для асваення логікі, а другі  для фізікі з матэматыкай і  метафізікі. Прычым усе прадметы  выкладаў адзін педагог, які уважліва сачыў за станаўленнем філасофскага светапогляда вучня. Пасля атрымання філасофскай адукацыі давалася магчымасць вучыцца на 4-гадовых тэалагічных аддзяленнях, якія размяшчаліся толькі пры буйнейшых калегіях (Вільня, Гродна, Полацк, Пінск). Тут вывучалася палемічнае, дагматычнае, казуістычнае багаслоўе, кананічнае права, старажытнаяўрэйская мова і г.д. Разам з тэарэтычным курсам засвойвалі мастацтва адпраўлення таемстваў, царкоўных спеваў, чытання літургій, гісторыю календара.

Вельмі  уважліва ставіліся езуіты да  фізічнага выхавання вучняў. Два  разы ў тыдзень (па аўторках  і чацвяргах) адмяняліся пасляабедзеныя  заняткі, і юнакі адпраўляліся за горад, дзе выконвалі шэраг гімнастычных і ваенных практыкаванняў, а таксама гулялі ў розныя гульні. Найбольш папулярнымі былі гульні ў мяч, барацьба, кіданне камяней на дальнасць, фехтаванне, бег навыперадкі. Акрамя таго, навучэнцы асвойвалі навыкі верхавой язды. Вучыцца ж плаваць многія пачыналі з пераправы праз раку, трымаючыся за грыву каня. Магчыма, фізічныя заняткі тлумачыліся не столькі клопатам аб здароўі моладзі, колькі практычнымі разлікамі, але тым не менш гэта была прагрэсіўная рыса адукацыйнага працэса.

Хаця вучэбны працэс у езуіцкіх  калегіумах быў даволі дасканалы,  нельга не сказаць і аб адмоўных  рысах педагогікі езуітаў. Як  і зараз, адзінкай уздзеяння  выкладчыка быў цэлы клас, але  практычна не улічваліся узроставыя  асаблівасці выхаванцаў. Часта ў адным класе аб’ядноўваліся маладыя людзі, узрост якіх вагаўся ад 10-12 да 25-30 гадоў. Зразумела, што для іх паспяховага навучання патрэбны прынцыпова розныя методыкі, але гэта не заўсёды атрымоўвалася.

Адным  з галоўных недахопаў было  безумоўна прымяненне цялесных  пакаранняў, якія часта ажыццяўляліся  з незвычайнай жорсткасцю і  бессардэчнасцю. Ды і “асліная  лава” прыніжала годнасць вучняў, хоць, напэўна, той, хто там пабываў, рабіў ўсё магчымае, каб не паўтарыць гэтага. Сістэма фізічных пакаранняў, дарэчы, была дасканала распрацавана. Пры дробных парушэннях выкарыстоўвалі плацэнту (круглую, шырынёй у далонь, складзеную ў некалькі разоў скуру, прымацаваную да ручкі), якой білі па руках. Бярозавай розгай і “дысцыплінай”  (шырокім раменным бізуном) каралі за нявывучаны урок і невыкананне школьных правіл. За самыя цяжкія правіннасці прызначалі ўдары бізуном, якія пагражалі сур’ёзнымі пакалечаннямі. Нельга гаварыць пра масавае беспадстаўнае здекванне над выхаванцамі (у школах іншых манаскіх ордэнаў было куды горш). Акцэнт рабіўся на самалюбства юнака, бо здаралася, што вучня-шляхціца сек так званы канвіктар- самы збяднелы у класе юнак, што, зразумела, закранала арыстакратычны гонар шляхціца. Самі езуіты-педагогі ніколі не прымалі удзелу у экзекуцыях, што тым не менш не здымае з іх віны.  Усё ж нельга не адзначыць, што падтрыманне дысцыпліны, у тых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных умовах, у якіх знаходзілася дзяржава, было справай дастаткова цяжкай.У другой палавіне XVI ст. адбываўся бурны рост езуіцкіх школ на Беларусі. У 1586 г. у іх навучалася больш як 700 дзяцей беларускіх магнатаў, шляхты, заможных гараджан (пазней у школы пачалі прымаць і выхадцаў з сялян). За кошт фундушаў (падараванняў) каралёў Рэчы Паспалітай, а таксама на сродкі паланізаваных і акаталічаных да таго часу беларускіх магнатаў- Мікалая-Хрыстафора і Альбрэхта-Станіслава Радзівілаў, канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі, М.-К. Агінскага і іншых езуіцкія школы хутка ўзніклі ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Бярэсці, Мінску, Пінску, Віцебску, Гародні, Навагрудку, Магілёве, Жодзішках. Невялікія школы існавалі пры езуіцкіх рэзідэнцыях і місіях у Клімавічах, Брэвічах, Барысаве, Мсціславе, Чачэрску, Лазовічах, Расне і іншых мясцінах. Дзейнасць гэтых школ спрыяла таму, што каталіцтва на Беларусі, узмоцненае езуітамі, пачало выцясняць рэфармацыйныя плыні- кальвінізм, арыянства, лютэранства, антытрынітарства і іншыя. Так, па сведчанню У. Ігнатоўскага, да 1574 г. у Вільні, дзякуючы намаганням езуітаў, да каталіцтва звярнулася каля 6 тыс. чалавек - былых прыхільнікаў пратэстантызму. Менавіта пад уплывам адукацыі езуітаў чатыры сыны лідэра рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая Радзівіла Чорнага прынялі каталіцтва 6.

Информация о работе Езуіты на Беларусі