Дыялектызмы у аповесци Василя Быкава

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Апреля 2013 в 01:29, курсовая работа

Краткое описание

Асаблівасць мовы літаратурнага твора ў тым, што ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі “моўнай мэтанакіраванасцю”. Не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы – дыялектнай, простамоўнай ці жаргоннай – могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім.

Содержание

Уступ 3
Раздзел І. Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у мастацкім творы 6
Раздзел ІІ. Стылістычная функцыя дыялектызмаў у творы 12
Раздзел ІІІ. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды” 15
Заключэнне 22
Спіс літаратуры 24

Прикрепленные файлы: 1 файл

заказ4444.doc

— 147.00 Кб (Скачать документ)

 

“Стылістыка –  раздзел мовазнаўства, якая вывучае стыль ва ўсіх лінгвістычных значэннях гэтага тэрміна, як індывідуальную манеру адлюстравання маўленчых актаў, як функцыянальны стыль маўлення, як стыль мовы і інш.” [11].

Кожны акт маўлення заўсёды  спецыфічны, паколькі ён праходзіць ва ўласцівых толькі яму ўмовах і мае канкрэтную мэту. “Кожны індывідуалізаваны стыль з’яўляецца толькі разнастайнасцю больш агульнага стыля ці злучэннем элементаў некалькіх розных стыляў. Стылістычны аналіз улічвае моўны вопыт таго асяроддзя, да якога непасрэдна і звернуты мастацкі твор” [15, с. 39]. Тут улічваюцца шаблоннасць і традыцыйнасць выкарыстання моўных сродкаў, выкарыстанне дыялектаў і размоўнай мовы, запазычанай лексікі.

Лінгвістычная стылістыка вывучае функцыянальна-моўную і эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку моўных сродкаў; формы і тыпы маўлення; тропы і фігуры; суадноснасць сродкаў выражэння са зместам і жанрам выказвання; сінаніміку. Лінгвістычны аналіз стылістыкі тэксту з пункту гледжання дыахраніі дазваляе вызначыць змены ў маўленчых стылях, якія з’яўляюцца адлюстраваннем змен у мове, што, у сваю чаргу, дае магчымасць бачыць новыя тэндэнцыі і формы развіцця мовы. Такім чынам, сучасная стылістыка накіравана на вывучэнне сродкаў моўнай выразнасці і заканамернасцей іх функцыянавання, абумоўленых найбольш мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін [17, с. 15]. Кожная мова па-рознаму падзяляе свет і вылучае галоўныя дэталі, элементы навакольнага свету. Таму можна адзначыць, што “кожная мова мае сваю ўласную карціну свету, і моўная асоба павінна фарміраваць выказванні ў адпаведнасці з гэтай карцінай” [12, с. 64].

Акрамя таго, мова выступае важным сродкам фарміравання і існавання  ведаў чалавека аб свеце, што і з’яўляецца складнікам нацыянальнай карціны свету. Яна, у сваю чаргу, задае нормы паводзін чалавека, вызначае яго адносіны да навакольнага свету. Так ствараецца адзіная сістэма поглядаў, калектыўная філасофія, якая характэрна для кожнага асобнага носьбіта мовы і вызначаецца як абавязковая.

Дыялектызмы ўжываюцца  ў літаратурных тэкстах як стылістычны  прыём для перадачы каларту мясцовай (дыялектнай) мовы (галоўным чынам, у  тэкстах мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, у радыё – і тэлеперадачах), як сацыяльна-характэралагічная дэталь мовы персанажа, у авўтарскай мове – як дыялектны сінонім літаратурнага слова (яго дыялектны, фанетычны, марфалагічны варыянт) для “ажыўлення” мовы, яе стылістычнай разнастайнасці, а таксама ў якасці намінацыі, калі адпаведная адсутнічае ў літаратурнай мове (пераважна ў этнаграфічных і геаграфічных апісаннях).

Паколькі дыялектная лексіка належыць да ліку слоў неагульнавядомых, неагульнанародных, заканамерна паставіць  пытанне аб тым, у якой меры такая  лексіка можа быць выкарыстана ў творы.

Ступень і характар ужывання дыялектных слоў вызначаецца тэмай  твора, аб’ектам апісання, мэтамі, якія ставіць перад сабой аўтар, яго  эстэтычным ідэалам, майстэрствам. Так, напрыклад, у мове Васіля Быкава дыялектызмы  сустракаюцца не толькі пры перадачы гаворкі сялян, але і ў мове аўтара, дзе яны падаюцца без тлумачэнняў.

Ужытыя аўтарамі дыялектныя словы могуць абазначаць якія-небудзь  прадметы, рэаліі, не вядомыя агульнанароднаму ўжытку, і тады функцыя дыялектызмаў перш за ўсё назыўная. У гэтай функцыінярэдка выступаюць і тыя ўласна лексічныя дыялектызмы, якія не маюць у літаратурнай мове аднаслоўнага эквівалента.

Дыялектызмы могуць быць вельмі выразным сродкам. У мастацкім тэксце дыялектныя словы не толькі нясуць пэўную інфармацыю, але і служаць для эстэтычнага ўздзеяння. Перш за ўсё дыялектызмы ўсіх тыпаў служаць індывідуальзацыі персанажа. Чым больш яскравы і выразны вобраз, тым больш моцна ён уздзейнічае на чытача. Выбіраючы адзіна неабходныя ў кожным асобным выпадку словы, пісьменнікі ствараюць выразныя вобразы роднай прыроды і народнага жыцця, малююць духоўны свет сваіх герояў, перадаюць іх гаворку ва ўсіх яе своеасаблівасцях. У сваіх творах пісьменнікі адлюстроўваюць розныя гістарычныя эпохі, героямі мастацкіх твораў могуць быць прадстаўнікі розных класаў і сацыяльных груп, дзеянне можа разгортвацца ў самых розных месцах. Таму для рэалістычнай перадачы рэчаіснасці, для таго, каб стварыць праўдзівыя моўныя характарыстыкі герояў, выклікаць у чытача больш дакладныя ўяўленні аб пэўнай гістарычнай эпохе, аб тым месце, дзе аюдывалася дзеянне, пісьменнікі ўжываюць, калі гэта патрэбна, не толькі словы і формы літаратурнай мовы, але і састарэлыя, дыялектныя, навуковыя і прастамоўныя.

 

 

Раздзел ІІІ. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды”

 

Праведзены  аналіз аповесці Васіля Быкава “Знак  бяды” дазволіў вылучыць наступныя  дыялектызмы. Дыялектныя словы і прыклады з твору прапанаваныя ў наступнай табліцы.

неўпрыцям

На рагу колішняй хаты неўпрыцям вылезла з пустазелля калючая дзічка-груша – можа, парастак ад колішніх груш-спасовак, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі [8, с. 5].

груш-спасовак

На рагу колішняй хаты неўпрыцям вылезла з пустазелля калючая дзічка-груша - можа, парастак ад колішніх груш-спасовак, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі [8, с. 5].

гармідару

Здавалася, вялікаму таму гармідару не будзе канца, а з ім не скончыцца і турботны неспакой на хутары [8, с. 7].

дуддзё і  быльнёг

Канешне, трава  там была не дужа каб прыдатная  для каровінага языка - болей дуддзё і быльнёг, але хай [8, с. 9].

псяюга

Гэта быў  хітраваты псяюга, не глядзі, што малы, а калі не бачыць у руках кавалка, дык дарма да чалавека не пойдзе [8, с. 11].

 

свінчо

Свінчо, іх парсючка, вядома, не прывяжаш да хвоі, парсючка трэба карміць [8, с. 18].

адмякчэў

Паспрабуй дакажы, што сёння ёй няблага пашэнціла, што Гуж адмякчэў пасля выпіўкі і не стаў дужа да іх прыдзірацца, што ён, можа, сапраўды пакрывае яе перад немцамі [8, с. 32].

панарады

Раней па такую  патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок [8, с. 36].

залудзіць

Раней па такую  патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок [8, с. 36].

сапсуты

Раней па такую  патрэбу ён бы падаўся ў мястэчка да Лейбы, што рабіў у кузні: каваў панарады, падкоўваў коней, адцягваў сякеры, насякаў сярпы бабам, мог залудзіць міску і направіць сапсуты замок [8, с. 36].

сцізорыкам

Адчуўшы гідлівасць, яна павярнулася, каб выйсці ў  сенцы, і ледзьве не сутыкнулася  з фельдфебелем, які топкім сцізорыкам акуратна дзёўбаў жоўтае яйка рабой нясушкі [8, с. 44].

заякочаш

Чула яна  сваім сэрцам: за меншай бядой заўжды дыбае большая, тады заякочаш, але хто паможа? [8, с. 47]

сцёгны

Адзін у апушчаных  на сцёгны помачах выцягнуў з калодзежа вядро вады, пачаў мыцца збоч ад кухні пад тынам [8, с. 50].

вуркат

Аднак не паспела  яна дайсці да парога, як да яе слыху, быццам з-пад зямлі, данёсся прыглушаны, але магутны нутраны вуркат [8, с. 51].

балацявінкі

Добра набегаўшыся  па зарасніках у Бараннім Лозе, ён не ўбачыў, а ўчуў Бабоўку, як тая паціху шамацела ў кустоўі акрай балацявінкі [8, с. 66].

дрывотню

Яны абышлі істопку, мінулі дрывотню са старой сукаватай калодай, пералезлі цераз жэрдку ў гародчык [8, с. 78].

награбуцца

Ды і хто  ведаў, што яны гэтак нечакана награбуцца на хутар [8, с. 80].

падпяразаны

Шорхаючы скураной паддзёўкай, Гуж з вінтоўкаю ў  руках ступіў у хату, за ім, тонка падпяразаны дзягай па чырвонаармейскім шынялі, сунуўся падгалы Каландзёнак [8, с. 83].

падгалы

Шорхаючы скураной паддзёўкай, Гуж з вінтоўкаю ў  руках ступіў у хату, за ім, тонка падпяразаны дзягай па чырвонаармейскім шынялі, сунуўся падгалы Каландзёнак [8, с. 83].

нэндзе

Даволі ім, высялкоўцам, трымацца за свае вузкія шнуркі-надзелы, гібець у беднасці і нэндзе, калі свая, Савецкая ўлада дае магчымасці, ідзе насустрач беднякам і сазнацельным сераднякам таксама [8, с. 97].

бацянок

На поплаве  ў Бараннім Лозе ўжо з'явіўся аднекуль цыбаты аблезлы бацянок, спаважна хадзіў па багне, выглядаў жаб [8, с. 114].

бурачніку

Па двары, пад  плотам і па бурачніку ў гародзе непрыкаяна дыбалі яе цыбатыя маладыя курачкі, нешта дзяўблі там [8, с. 117].

цыбаты

На поплаве  ў Бараннім Лозе ўжо з'явіўся аднекуль цыбаты аблезлы бацянок, спаважна хадзіў па багне, выглядаў жаб [8, с. 114].

боўтаць

Сцепаніда ж  у вялікім чыгуне пачала боўтаць пойла карове - Чарняўка любіла менавіта такое, трохі забоўтанае мукой пойла і зусім не піла ваду [8, с. 153].

чалесніка

- Раскулачванне  ты не забудзеш, канешне, - сказала  яна і прысланілася плячом  да чалесніка [8, с. 166].

пашэнціць

Цяпер чорт яго  бяры, не шкада таго хлеба і працы - можа, самагонкай пашэнціць заліць яго сквапныя вочы [8, с. 173].

ускалупалі

Праўда, абое засталіся  без сілы, знемаглі дашчэнту, але  неяк усё ж ускалупалі, хоць і мелка, мясцінамі толькі падрапалі зверху рыдлёўкамі [8, с. 177].

грубцы

У парозе поркаўся каля грубкі Патапка, соваў у топку  тоўстыя смаляныя палены, ад якіх аж гуло ў некалі пабеленай, але добра  ўжо абшкрэбанай сялянскімі плячыма грубцы [8, с. 184].

лямантацыі

На ўсе яго лямантацыі яна маўчала, толькі ціха стагнала часам, і ён усё тупаў па хаце - то насіў ёй вады, то ўкрываў кажушком, то бедаваў, горка і шчыра, а болей кляў тых звяругаў, немцаў, вайну [8, с. 188].

усчаў

Ладзімір усчаў сварку з Карнілам, ледзь не пабіліся [8, с. 193].

кубёлка

Маўкліва адкроіў  лусту сала з кубёлка, адламаў кавалак калючага, з мякінай, хлеба - дужа хацелася есці, ажно калаціліся ногі ў каленях. І тады ўбачыў на падворку жонку [8, с. 218].

пагабляванае

Запаволеным крокам яна падышла да моста і з  нейкаю душэўнай няпэўнасцю ступіла на гразкія, але яшчэ новыя дошкі насцілу, пакратала рукой пагабляванае дрэва парэнчы [8, с. 221].

атабарылася

Яна моўчкі пастаяла трохі і пайшла назад цераз  гразкую небрукаваную плошчу на яе другі бок, дзе ў спрытным каменным дамку з балконам атабарылася цяпер паліцыя [8, с. 227].

абцярушаным

Адной рукой  ён дужа трымаўся за слізкі жалезны  поручань, а другой не менш моцна  сціскаў старанна звязаны матузком кужэльны мяшэчак з сякім-такім  харчам: абцярушаным кавалкам хлеба, лустай сала, цыбулінай і двума крута зваранымі яйкамі [8, с. 235].

вешала

Затым вярнулася  ў сенцы, зняла з вешала над куфарам старую паркалёвую хусцінку і ёю абвязала зверху кашолку 236.


Асноўныя тэматычныя групы, да якіх адносяцца выкарыстаныя дыялектызмы: побытавыя рэчы, назвы раслін і жывёл, назвы дзеяння, назвы прыкмет.

Як бачым, большасць  дыялектызмаў, ужытых у аповесці –  словаўтваральныя (псяюга замест сабака, свінчо замест свіння, адмякчэў замест памякчэў, сапсуты замест сапсаваны, вуркат замест вуркатанне, балацявінкі замест балацянка, дрывотню замест дрывотнік, лямантацыі замест лямант, усчаў замест пачаў, вешала замест вешалка, пашэнціць замест пашансаваць, ускалупалі замест падкалупалі). Гэтая група слоў мае тыя ж каранёвыя марфемы, што і літаратурныя, але ўтвораны з дапамогай іншых словаўтваральных сродкаў. Такія дыялектызмы лёгка разумеюцца чытчам з кантэксту, але прыўносяць пэўныя мясцовы каларыт, робіць герояў твора больш блізкімі чытачу.

Дыялектызмы тыпу неўпрыцям, груш-спасовак, гармідару, дуддзё, панарады, залудзіць, сцізорыкам, заякочаш, сцёгны, награбуцца, падпяразаны, падгалы, нэндзе, цыбаты, чалесніка, грубцы, пагабляванае, атабарылася адносяцца да ўласна лексічных дыялектызмаў. Іх цяжка зразумець з кантэксту і трэба ведаць значэнне кожнага слова.

Таксама вылучаюцца словы, які ўжываюцца ў літаратурнай мове, але іх выкарыстанне ў аповесці звязанае з актуалізацыяй іншага значэння: бурачніку, боўтаць. Так, літаратурнае значэнне слова  бурачнік – “боршч, бацвінне”, але ў творы яно ўжыта ў значэнні “месца, дзе растуць буракі”. Літаратурнае значэнне слова боўтаць – “размаўляць доўга”, але ўжыта ў аповесці ў значэнні “матляць”. Гэта семантычныя дыялектызмы.

Дыялектныя  словы часцей ужыты аўтарам у  няўласна-простай мове, якая перадае  ўнутраныя маналогі, разважанні герояў.

Безумоўна, стылістычная функцыя дыялектызмаў, якія ўжытыя ў аповесці В. Быкава “Знак бяды”  – раскрыць глыбіню народнай душы, дакладна абмалявацб характары, стварыць выразныя вобразы, наблізіць чатача да жыцця простага селяніна. Таму дыялектызмы ў аповесці – неад’емная частка твора, стылістычная функцыя якіх – данесці асаблівасці мовы беларускіх сялян.

Дыялектызмы Васіль Быкаў ужывае ўмела, да месца. Яны сустракаюцца і ў мове герояў, і ў мове аўтара, адыгрываюць у яго творах важную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну, успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.

 

 

Заключэнне

 

У творах Быкава, дзеянне якіх адбываецца на прасторы распластанай Еўропы, гучыць гімн роднай Віцебшчыне, краю бедных суглінкаў і самых прыгожых ландшафтаў, дзе ў вайну загінуў кожны трэці, а ў многіх мясцінах і кожны другі беларус. Першая і апошняя думка быкаўскіх герояў пра родны край. Туды рвуцца яны душой у свой перадсмяротны міг. У апошнія часы ў прыпавесцях, «байках жыцця», рэдкіх і кароткіх, як стрэл апошняга байца, выступленнях, больш падобных на рэплікі чалавека, які адчаяўся і горка іранізуе, усё мацней і выразней чуецца рэквіем па няшчаснай Бацькаўшчыне, акупаванай прыхаднямі і пустадомкамі ўсіх масцей.

Творы Васіля Быкава адлюстроўваюць прыгожасць і магутнасць нашай роднай мовы і сцвярджаюць, якім павінен быць сапраўдны чалавек: шчырым, нескаронным перад ворагамі і праблемамі, верным, адданым сваёй радзіме.

Праведзенае даследаванне паказвае, што Васіль Быкаў у сваім творы шырока выкарыстоўвае дыялектызмы. Гэта з’яўляецца прыметай своеасаблівага мастацкага почырку самабытнага майстра слова.

З прааналізаванага матэрыялу відаць, што пісьменнік у сваіх творах абапіраецца на жывую народную мову, бачыць у ёй крыніцу папаўнення лексікі. Дыялектызмы ўзбагачаюць мову яго твораў. Яны дапамагаюць стварыць трапную моўную характарыстыку персанажаў, перадаць каларыт мясцовай гаворкі, надаюць апісанню вобразнасць і эмацыянальнасць.

Пісьменнік  бярэ ўсё самае лепшае з народнай гаворкі і ўводзіць у літаратурны  ўжытак. Гэтым ён пазбягае паўтораў, робіць мову твораў выразнай, яркай, трапнай, узбагачае яе сінонімамі.

Асноўныя тэматычныя групы, да якіх адносяцца выкарыстаныя дыялектызмы: побытавыя рэчы, назвы  раслін і жывёл, назвы дзеяння, назвы  прыкмет.

Дыялектныя  словы часцей ужыты аўтарам у  няўласна-простай мове, якая перадае ўнутраныя маналогі, разважанні герояў.

Безумоўна, стылістычная функцыя дыялектызмаў, якія ўжытыя ў аповесці В. Быкава “Знак бяды”  – раскрыць глыбіню народнай душы, дакладна абмаляваць характары, стварыць выразныя вобразы, наблізіць чатача да жыцця простага селяніна. Таму дыялектызмы ў аповесці – неад’емная частка твора, стылістычная функцыя якіх – данесці асаблівасці мовы беларускіх сялян.

Дыялектызмы Васіль Быкаў ужывае ўмела, да месца. Яны  сустракаюцца і ў мове герояў, і  ў мове аўтара, адыгрываюць у яго творах важную стылістычную ролю, натуральна ўваходзяць у моўную тканіну, успрымаюцца як мастацкая заканамернасць і неабходнасць. З дапамогай дыялектызмаў пісьменнік не толькі малюе воблік героя, але і раскрывае яго ўнутраны свет, выпрацоўвае спецыфічны індывідуальны стыль. У гэтым і заключаецца майстэрства пісьменніка.

 

Спіс літаратуры

 

  1. Абабурка М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне. – Мн.,1986.
  2. Абабурка М.В. Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры.– Мн., 1981.
  3. Абабурка М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мн., 1994.
  4. Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. – Мн., 1982.
  5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.
  6. Блінава Э., Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. – Мн.,1980.
  7. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. – Мн.,1985.
  8. Быкаў В. Знак бяды // Быкаў В. Збор твораў у 6-і тамах. Т.4. – Мн., 1993.
  9. Каўрус А.А. Мова народа, мова пісьменніка. – Мн.,1989.
  10. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мн.,1994.
  11. Лингвистический энциклопедический словарь. – М., 1990.
  12. Маслова В.А. Лингвокультурология: учеб. пособие.– М., 2001.
  13. Розенталь Д.Э., Голуб И.Б., Теленкова М.А. Современный русский язык. – М., 2002.
  14. Стариченок В.Д. Русский язык . – Мн., 2002.
  15. Стилистика лингвистическая // Литературная энциклопедия: в 11 т. – М.: Худож. лит., 1939. – Т. 11. С. 37–40 // http://feb-web.ru/feb/litenc/ encyclop/leb/leb-0372.htm.
  16. Тлумачальны слоўнік беларускай літартурнай мовы. – Мн., 1999.
  17. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: вуч. дапам. – Мн., 1995.
  18. Янкоўскі Ф.М. Пра дыялектнае слова.//Полымя, 1980, №1.С.252-255.

 


Информация о работе Дыялектызмы у аповесци Василя Быкава