Дыялектызмы у аповесци Василя Быкава

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Апреля 2013 в 01:29, курсовая работа

Краткое описание

Асаблівасць мовы літаратурнага твора ў тым, што ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі “моўнай мэтанакіраванасцю”. Не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы – дыялектнай, простамоўнай ці жаргоннай – могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім.

Содержание

Уступ 3
Раздзел І. Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў у мастацкім творы 6
Раздзел ІІ. Стылістычная функцыя дыялектызмаў у творы 12
Раздзел ІІІ. Ужыванне дыялектызмаў у аповесці В. Быкава “Знак бяды” 15
Заключэнне 22
Спіс літаратуры 24

Прикрепленные файлы: 1 файл

заказ4444.doc

— 147.00 Кб (Скачать документ)

Змест

 

 

 

 

 

Уступ

 

Асаблівасць мовы літаратурнага твора ў тым, што  ў ім аўтар не абмежаваны ў выкарыстанні моўных сродкаў, кіруючыся толькі “моўнай мэтанакіраванасцю”. Не толькі тыя лексічныя і граматычныя асаблівасці, што характэрныя для навуковай, публіцыстычнай мовы, але і асаблівасці нелітаратурнай мовы – дыялектнай, простамоўнай ці жаргоннай – могуць быць прынятымі мастацкім тэкстам, арганічна засвоены ім.

Мастацкая творчасць  – гэта асаблівы спосаб пазнання і  засваення чалавекам рэчаіснасці. Зразумела, што ўспрыняцце амаль  любой інфармацыі са знешняга свету  выклікае ў чалавека пэўныя ўнутраныя  перажыванні, разважанні, асацыяцыі. Паўтаральнасць замацоўвае сувязі інфармацыі і эмоцый, пэўны змест выклікае пэўнае перажыванне – ў свядомасці фарміруецца суаднясенне паміж эмоцыямі і сэнсавай інфармацыяй, прычым эмоцыі становяцца носьбітамі ці крыніцай інфармацыі.

У арганізаванай такім  чынам паэтычнай сістэме кожны элемент, што яе складае, набывае асаблівую важнасць, т.е. кожнае слова ўдзельнічае ў выказванні агульнага сэнсу твора, а комплекс асацыяцый, звязаных з гэтым словам, паглыбляе сэнсавую структуру твора.

У мастацкі твор могуць уваходзіць словы, граматычныя формы, якія знаходзяцца за межамі літаратурнай кадыфікаванай мовы, таму не выкарыстоўваюцца ў немастацкай мове. Але шэраг пісьменнікаў шырока выкарыстоўвае такія словы і граматычныя формы ў сваіх творах, заменах іх на літаратурныя эквіваленты пазбавіла бы творы той выразнасці, якой намагаўся дасягнуць аўтар. Такім чынам, мастацкая мова дазваляе любыя адхіленні ад норм літаратурнай кадыфікаванай мовы, што дазваляе казаць аб асаблівай, паэтычнай мове як аб’екце даследавання.

Васіль Быкаў – гэта ўнікальная эстэтычная з'ява ў айчыннай і сусветнай літаратуры, найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, рэдкасная вастрыня і рэчыўнасць вобразнага бачання свету, фенаменальная своечасовасць большасці публікацый, вялікая ўдзельная вага вобразнага і публіцыстычнага слова, прытчавая шматзначнасць і прарочая відушчасць.

За ўсім, пра  што апавядае Быкаў у сваіх  творах, моцна адчуваецца прысутнасць  беларускай рэчаіснасці, нашай унікальнай нацыянальнай гісторыі, пройдзеных намі за дзесяць стагоддзяў крыжовых шляхоў, надзвычай уражлівых і павучальных. У яго прозе з надзвычайнай вобразнай сілай выявіўся вопыт перажытага ім самім і яго пакаленнем, якое пісьменнік нездарма назваў «забітым» і якое амаль цалкам засталося на полі бою.

Творчасць Васіля Быкава заўсёды прыцягвала ўвагу  даследчыкаў: Хромчанка Р., Бугаёў Дз., Гніламёдаў У., Мішчанчук М., Буран  В., Міхайлаў А. Бураўкін Г., Багарадава Т., Тычына М. і інш. Нягледзячы на шырокую ўвагу даследчыкаў да творчай спадчыны пісьменніка, нам падаецца цікавым прывесці свае меркаванні наконт аднаго з яго твораў.

Дыялектная  лексіка – невычэрпнае багацце  народа. Шматлікія дыялектныя словы  надзвычай трапна перадаюць найтанчэйшыя адценні думак, пачуццяў, перажыванняў чалавека, дакладна характарызуюць дзейнасць людзей у розных сферах жыцця. Лексіка народных гаворак – каштоўная крыніца не толькі для лінгвістычных, але і для гістарычных, этнаграфічных даследаванняў.

Такім чынам, мэта нашай працы – прааналізаваць дыялектызмы ў аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Для гэтага неабходна вырашыць наступныя задачы:

  1. выявіць дыялектызмы ў аповесці;
  2. раскласіфікаваць вылучаныя дыялектызмы;
  3. вызначыць стылістычную ролю дыялектызмаў у творы.


Раздзел І. Асаблівасці  ўжывання дыялектызмаў  
у мастацкім творы

 

Кожны пісьменнік, ствараючы  свой твор, стараецца аздобіць яго, таму ўключае туды такі моўны запас  нацыянальнай мовы, як вобразнасць  слова, шматзначнасць, яго ўнутраную  форму, знешняе афармленне, этнічную прыналежнасць. “Пранікнуўшы ва ўсе таямніцы роднага слова і словаўжывання народа, пісьменнікі імкнуцца захаваць народны дух, каларыт, праўдзівасць у сваіх літаратурна-мастацкіх творах” [1, с. 45]. Пра народнасць мовы таго ці іншага пісьменніка можна меркаваць па яго ўкладзе ў літаратурнае асэнсаванне і апрацоўку багацця агульнанароднай мовы, па тым, наколькі творча ён падышоў да развіцця выяўленчых сродкаў мовы.

Уводзячы дыялектную лексіку ў свае творы, пісьменнікі  стараюцца больш рэалістычна  адлюстраваць эпоху, мясцовы каларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі. Гэта можна бачыць у творах М. Гарэцкага, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, І.Мележа, М. Лынькова і інш.

Дыялектызмамі – дыялектныя словы, якія выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах с пэўнай стылістыкай, эстэтычнай і інфараматыўнай мэтай – для моўнай характарыстыкі персанажаў, адлюстравання іх прыналежнасці да пэўнага асяроддзя, мясцовага каларыту ці інш [14].

Дыялектныя словы – словы, якія ўжываюцца ў адной гаворцы, групе гаворак ці дыялекце і не ўжываюцца ў літаратурнай мове або адрозніваюцца ад літаратурных значэннем, фанетычнымі ці граматычнымі асаблівасцямі.

У «Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў» [11] адзначаюцца два значэнні тэрміна дыялектызм:

1.Дыялектныя словы,  якія ўжываюцца ў мове мастацкай  літаратуры з пэўнай стылістычнай  мэтай.

2 Фанетычныя, марфалагічныя,  сінтаксічныя і лексічныя асаблівасці,  уласцівыя асобным дыялектам  , і не ўласцівыя літаратурнай мове.

У кнізе «Лексікалогія  сучаснай беларускай літаратурнай мовы»  тэрмін дыялектызм ужываецца са значэннем: «асобнае дыялектнае слова, уведзенае  ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай. Побач  з тэрмінам дыялектызм ужываюцца словы правінцыялізм, лакалізм, абласное слова, мясцовае слова і інш.» [10, с. 56]

На працягу ўсёй гісторыі літаратурнай мовы яе лексіка папаўняецца  дыялектызмамі. Сярод слоў, якія паходзяць  з дыялектызмаў, ёсць міжстылявыя, неётральныя, але і словы з выразнай, эмацыянальнай афарбоўкай. Большасць дыялектызмаў звязаная з жыццём і побытам сялянства, таму многія словы з гэтых тэматычных груп у сучаснай мове дыялектныя па паходжанню: барана, даярка, касавіца і інш.

Адзін з шляхоў пранікнення дыялектызмаў у літаратурную мову – выкарыстанне іх пісьменнікамі, якія апісваюць жыццё народа, імкнуцца перадаць мясцовы каларыт пры апісанні вёскі, стварыць яскравыя моўныя характарыстыкі сялян.

Кожны з пісьменнікаў па-свойму бачыць, чуе, успрымае, адбірае словы, мае свой індывідуальны стыль, па-свойму выкарыстоўвае выяўленча-мастацкія сродкі. Асновай стылю, яго душой з’яўляецца мова. Сказанае не азначае, што кожны пісьменнік павінен пісаць нейкай асобнай, сваёй уласнай мовай. Асновай твора павінна быць агульнанародная мова.

Адны з дыялектызмаў замацаваліся ў мове і атрымалі права на агульнае ўжыванне, другія застаюцца ў творах асобных пісьменнікаў як паказчык іх індывідуальнага стылю.

Канешне, кожны з пісьменнікаў па-свойму адбірае словы, па-свойму выкарыстоўвае мастацкія сродкі, але ўсё ж кожны з іх павінен у першую чаргу дбаць пра чысціню літаратурнай мовы, клапаціцца пра тое, каб сказанае ім было зразумела шырокаму колу чытачоў. Майстэрства пісьменніка ў тым і заключаецца, як здолее ён з усяго багацця слоў роднай мовы выбраць самае тыповае для выяўлення пэўнага характару, як здолее ён гэты адбор падпарадкаваць зместу, задуме.

Я.Колас, К.Чорны, І.Мележ, М.Лынькоў, Я.Брыль, К.Крапіва і іншыя мастакі слова, далі прыклад, як трэба ставіцца да лексічнага багацця роднай мовы. Тонкае адчуванне сэнсу кожнага асобнага слова, яго варыянтнасці зрабілі мову іх твораў гнуткай, выразнай, каларытнай. Наша сучасная беларуская літаратура мае сапраўдных прадаўжальнікаў іх справы – І.Чыгрынава, Б.Сачанку, В.Адамчыка, І.Пташнікава.

Вывучэнню дыялектызмаў у мастацкіх  творах беларускіх пісьменнікаў прысвечаны працы Абабуркі М.В., перш за ўсё яго  манаграфія «Стылістычна абмежаваныя  словы ў мове беларускай мастацкай  літаратуры» і слоўнік-даведнік «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў». Пытанні выкарыстання дыялектнай лексікі ў мастацкім радку майстроў слова не засталіся па-за ўвагай і іншых даследчыкаў мовы мастацкіх твораў (гл. спіс літаратуры ў канцы дыпломнай працы).

У тэксце мастацкага твора дыялектызмы  выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі. Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза, стварэння мясцовага каларыту, з іх дапамогай можна па-мастацку пераканаўча і этнаграфічна дакладна адлюстраваць побыт, сацыяльнае асяроддзе, абставіны і г.д. Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, стварае агульны фон і разгортвае апавяданне. Дыялектызмы часта служаць характаралагічным сродкам “прымацоўваючы” персанаж да пэўнага этнаграфічнага і сацыяльнага асяроддзя, яны ж могуць служыць і сродкам рэалізацыі камічнага пачатку твора.

Пісьменнікі выкарыстоўваюць у  сваіх творах значную колькасць  стылістычна абмежаваных слоў. Гэтыя  лексемы выступаюць ва ўсіх граматычных  формах і значэннях. У мове беларускай мастацкай літаратуры, асабліва ў мастацкай прозе, яскрава выдзяляецца бытавая, сельскагаспадарчая і эмацыйна-экспрэсіўная народна-дыялектная лексіка.

Трэба адрозніваць, з аднаго боку, “цытатнае” ўжыванне дыялектызмаў, калі пісьменнік ўводзіць іх як іншастылявы элемент і чытач разумее, што гэта мова герояў, а не аўтара, і, сдругога боку, ывкарыстанне дыялектызмаў на раўных правах з лексікай літаратурнай мовы як стылістычна адназначных лексічных сродкаў.

Цытатнае ўжыванне дыялектызмаў у  мастацкім тэксце звычайна стылістычна матывавана, калі аўтар захоўвае пачуццё меры і не перасычае твор не зразумелымі чытачу мясцовымі словамі, тлумачучы тыя з іх, якія могуць абцяжарыць разуменне. Імкненне жу водзіць дыялектызмы ў мастацкую мову на раўных правах з літаратурнай лексікай часта атрымлівае негатыўную ацэнку: сэнс словаў можа застацца незразумелым.

Часам пісьменнік арыентуецца  на крытэрый агульнадаступнасці, зразумеласці тэксту і таму ўжывае дыялектызмы, якія не патрабуюць тлумачэння. “Але гэта прыводзіць да таго, што з твора ў твор пераходзяць адны і тыя ж словы, якія ўжо, па сутнасці, сталі “агульнанароднымі” і згубіўшымі сувязь з канкрэтнай народнай гаворкай. Увядзенне ў мастацкі тэкст дыялектызмаў гэтага кола ўжо не ўспрынімаецца як выраз індывідуальнай аўтарскай манеры” [13, с. 71].

Народныя гаворкі, дыялекты, маюць у сваім складзе значную  колькасць самабытных народных слоў, вядомых толькі ў пэўнай мясцовасці. У дыялектах адбілася народная мова, у асобных мясцовых гаворках захаваліся рэліктавыя формы старажытнай мовы.

Зразумела, што дыялекты адрозніваюцца ад агульнанароднай мовы рознымі рысамі: фанетычнымі, марфалагічнымі, асаблівым словаўжываннем і арыгінальнымі словамі, якія невядомыя літаратурнай мове. Гэта дазваляе сгрупіраваць дыялектызмы па агульным прыметам.

Лексічныя дыялектызмы – словы, вядомыя толькі носьбітам дыялекту і за яго межамі не маючыя ні фанетычных, ні словаўтваральных варыянтаў. У агульнаўжывальнай мове такія дыялектызмы маюць эквіваленты, якія называюць тоесныя прадметы і паняцці. Наяўнасць такіх сінонімаў адрознівае лексічныя дыялектызмы ад астатніх тыпаў дыялектных слоў.

Этнаграфічныя дыялектызмы – словы, якія называюць прадметы, вядомыя толькі ў пэўнай мясцовасці. Этнаграфізмы не маюць і не могуць мець сінонімаў у агульнанароднай мове, бо прадметы, абазначаныя гэтымі словамі, маюць лакальнае распаўсюджанне. Як правіла, гэта прадметы побыту, адзенне, ежа, расліны і інш.

Лексічна-семантычныя  дыялектызмы – словы, якія валодаюць у дыялекце незвычайным значэннем. Такія дыялектызмы выступаюць у якасці амонімаў да агульнанародных слоў, якія ўжываюцца з уласцівым ім значэннем.

Фанетычныя  дыялектызмы – словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае фанетычнае афармленне.

Словаўтваральныя  дыялектызмы – словы, якія атрымалі ў дыялекце асаблівае афікснае афармленне.

Марфалагічныя дыялектызмы – не ўласцівыя літаратурнай мове формы словазмянення.

Дыялектныя асаблівасці  характэрныя таксама і для  сінтаксічнага ўзроўню, і для  фразеалагічнага, аднак яны не складаюць  прадмет вывучэння лексічнай  сістэмы мовы.

Пранікненне ўказаных пластоў лексікі ў мову твораў беларускіх пісьменнікаў – вынік узаемадзеяння літаратурнага маўлення з дыялектным, дзе яны займаюць цэнтральнае становішча сярод іншых лексічных пластоў.

Гісторыя беларускай літаратуры ведае імёны многіх пісьменнікаў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Да такіх пісьменнікаў належыць і В. Быкаў. Ён уводзіць у кантэкст дыялектныя словы не дзеля натуралістычнай дакладнасці, а ў пошуках найбольш эфектыўных моўных сродкаў пры стварэнні вобразаў.

Такое выкарыстанне дыялектнай лексікі характэрна толькі тым пісьменнікам, каму дыялект блізка знаёмы. Дыялектызмы  ў такіх пісьменнікаў выкарыстоўваюцца разнастайна і дакладна. Гэтыя  пісьменнікі не капіруюць моўныя звароты з дыялектызмамі, а ўзнаўляюць моўныя сітуацыі, у якіх непазбежна ўключаюцца самыя разнастайныя дыялектызмы, якія ўяўляюць сабой не маляўнічую дэталь, а заканамерны структурны элемент мастацкай мовы твора. Пісьменнікі такога тыпу не імітуюць умоўны народны стыль, а ўзнаўляюць сапраўдную народную мову, прытым іншы раз з такой этнаграфічнай дакладнасцю, што можна тэрытарыяльна лакалізаваць мову персанажаў, а іншы раз і мову самога аўтара.

 

Раздзел ІІ. Стылістычная функцыя дыялектызмаў у творы

Информация о работе Дыялектызмы у аповесци Василя Быкава