Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Января 2014 в 15:48, контрольная работа

Краткое описание

З паражэннем у 1919 г. белагвардзейскіх армій Калчака і Дзянікіна роля Польшчы ў планах Антанты па рашэнню «рускага пытання» ўзрасла. У сістэме мірнага рэгулявання, згодна з Версальскім дагаворам, Польшчы адводзілася роля дзяржавы-буфера, якая адгароджвала Савецкую Расію ад Германіі, і ў той жа час роля тарана супраць бальшавіцкага рэжыму. Ніводнае сур'ёзнае рашэнне Польшча не магла прыняць без санкцыі, узгаднення ці кансультацый з Парыжам, Лонданам, Вярхоўным саветам Антанты, аб чым асабліва красамоўна сведчыць адпаведная дыпламатычная перапіска. Польшча і Урангель, які знайшоў прытулак у Крыме, з'явіліся тымі галоўнымі ваеннымі сіламі, што выйшлі на авансцэну ў 1920 г. у барацьбе з Саветамі. Такім чынам, вайна Польшчы супраць Савецкай Расіі далёка выходзіла за рамкі двухбаковых адносін.

Прикрепленные файлы: 1 файл

история рб.doc

— 69.50 Кб (Скачать документ)

 Дэкларацыя  аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ

 

 

З паражэннем у 1919 г. белагвардзейскіх армій Калчака і Дзянікіна  роля Польшчы ў планах Антанты  па рашэнню «рускага пытання» ўзрасла. У сістэме мірнага рэгулявання, згодна з Версальскім дагаворам, Польшчы адводзілася роля дзяржавы-буфера, якая адгароджвала Савецкую Расію ад Германіі, і ў той жа час роля тарана супраць бальшавіцкага рэжыму. Ніводнае сур'ёзнае рашэнне Польшча не магла прыняць без санкцыі, узгаднення ці кансультацый з Парыжам, Лонданам, Вярхоўным саветам Антанты, аб чым асабліва красамоўна сведчыць адпаведная дыпламатычная перапіска. Польшча і Урангель, які знайшоў прытулак у Крыме, з'явіліся тымі галоўнымі ваеннымі сіламі, што выйшлі на авансцэну ў 1920 г. у барацьбе з Саветамі. Такім чынам, вайна Польшчы супраць Савецкай Расіі далёка выходзіла за рамкі двухбаковых адносін. На справе ж яна была праяўленнем больш маштабнага проціборства. Менавіта з гэтых пазіцый можна правільна ацаніць удзельнікаў канфлікту, ход ваенных аперацый, іх значэнне і ўплыў на міжнародныя адносіны і вырашэнне савецка-польскага ваеннага канфлікту.

Ажыўленне ваенных дзеянняў на Заходнім фронце адбылося вясной 1920 г. 3 сакавіка і да пачатку ліпеня наступальныя і контрнаступальныя  аперацыі ў цэлым невыходзілі  далёка за межы існуючай франтавой паласы, якая абмяжоўвалася Дняпром, Бярэзінай і Заходняй Дзвіной. Пачатыя ў красавіку баявыя аперацыі на Паўднёва-Заходнім фронце, у выніку чаго польскія войскі захапілі Кіеў, Жытомір і іншыя ўкраінскія гарады, рашучым чынам уплывалі на планы ваенных дзеянняў Чырвонай Арміі ў Беларусі. Лепшым адказам на рух польскіх войск на Украіне быў бы пераход у наступленне армій Заходняга фронту і авалоданне Мінскам. Аднак сіл, што меліся ў той час у распараджэнні камандавання, было недастаткова, каб у кароткі тэрмін дабіцца карэннага пералому ў ходзе баявых аперацый.

Толькі 30 чэрвеня 1920 г. войскі Заходняга  фронту атрымалі дырэктыву аб заняцці  зыходных пазіцый для генеральнага наступлення. Спатрэбілася некалькі дзён, каб вызначыўся пералом на фронце і праціўнік пачаў паспешнае адступленне. Удар, абрушаны на паўночным участку фронту, прывёў да разгрому галоўных сіл праціўніка. 11 ліпеня 56-я дывізія вызваліла Мінск. У гэты ж дзень савецкія войскі ўвайшлі ў Вілейку, Маладзечна, Бабруйск. 23 ліпеня быў узяты Пінск, 25 — Ваўкавыск, 29 — Пружаны, 1 жніўня — Брэст-Літоўск. Да сярэдзіны жніўня ўся тэрыторыя Беларусі была вызвалена.

 Паражэнне ў Беларусі збянтэжыла  кіруючы лагер Польшчы. Панавалі  разгубленасць, панічны настрой,  узмацнілася дэзерцірства, знізілася дысцыпліна ў арміі. 6 ліпеня 1920 г. Польшча звярнулася да дзяржаў Антанты за садзеяннем з мэтай заключэння міру з Савецкай Расіяй. Крытычнае становішча на фронце, няздольнасць дэмаралізаванай арміі да актыўнага супраціўлення выклікалі моцную занепакоенасць у колах Антанты. Захісталіся ўстоі версальскай сістэмы, рушыліся планы ўмяшання ў справы Расіі. Ход падзей мог прывесці да саветызацыі ў Польшчы, а гэта ў сваю чаргу не магло б не аказаць уплыву на становішча ў Германіі і іншых еўрапейскіх краінах.

 Надзею на выратаванне Польшча бачыла ў рашучых дзеяннях Антанты. Англія ўзяла на сябе абавязацельства аказаць дыпламатычны націск на Савецкі ўрад. Так з'явілася нота міністра замежных спраў Вялікабрытаніі лорда Керзана, уручаная Савецкаму ўраду 11 ліпеня 1920 г. Англія заяўляла аб сваёй пасрэдніцкай місіі з мэтай дасягнення перамір'я, а на справе нота з'явілася ультыматумам Савецкай Расіі. У адказ савецкі бок заявіў аб сваім імкненні да спынення вайны з Польшчай, але рашуча адхіліў пасрэдніцтва Англіі ва ўрэгуляванні савецка-польскіх адносін як зацікаўленага боку, які меў антысавецкія мэты. Англія з'яўлялася фактычна ваюючым бокам, што і сама неаднаразова афіцыйна прызнавала. Зварот аб перамір'і павінен ісці ад самой Польшчы. Англія і іншыя дзяржавы Антанты не прымалі ніякіх мер, каб прадухіліць шырокамаштабнае наступленне польскай арміі вясной 1920 г., і не адказалі на зварот Масквы па гэтаму пытанню. Цяпер жа робіцца спроба прыпыніць ваенныя дзеянні, каб выратаваць польскія войскі ад канчатковага разгрому.

22 ліпеня міністр замежных спраў  Польшчы Е. Сапега па тэлеграфу  накіраваў ноту Г. Чычэрыну, у  якой прапаноўваў неадкладна  ўстанавіць перамір'е і пачаць  мірныя перагаворы. Савецкі ўрад  выказаў згоду на перагаворы  з мэтай заключэння перамір'я  і падрыхтоўкі ўмоў будучага міру.

У сувязі з наступленнем савецкіх войск на Заходнім фронце неадкладна трэба было вырашаць праблему дзяржаўнага  будаўніцтва на вызваленай тэрыторыі. Пытанне аб арганізацыі ўлады  разглядалася ЦК КП(б)ЛіБ яшчэ 29 мая 1920 г. А. Чарвякоў, які ў той час з'яўляўся загадчыкам савецкага аддзела Рэўваенсавета Заходняга фронту, звярнуўся з прапановай пасля вызвалення ад акупантаў Мінска стварыць савецкі ўрад Беларусі. Ініцыятыва Чарвякова зразумелая. Паколькі ЛітоўскаБеларуская Савецкая Рэспубліка ў 1919 г. спыніла сваё існаванне, то ў новых умовах трэба было яшчэ да заняцця Мінска вызначыць праграму дзеянняў у сферы дзяржаўнага будаўніцтва. Сярод кіраўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі не было адзіных поглядаў на гэта пытанне. Некаторыя з іх рашуча выступалі супраць узнаўлення Беларускай рэспублікі, таму што для гэтага, на іх думку, «няма дастатковых падстаў». Большасць жа кіруючых работнікаў кампартыі Літбел лічылі неабходным утварыць Беларускі рэўком — савецкі ўрад Беларусі. Канчаткова пытанне было вырашана ў Маскве ў ліпені 1920 г.

Улічваючы настрой партый сацыялістычнага напрамку, іх паварот да прызнання савецкай улады, іх заявы аб жаданні ўдзельнічаць у савецкай рабоце, ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі палічыў мэтазгодным далучыць да ўдзелу ў паўторным абвяшчэнні ССРБ Бунд, Беларускую камуністычную арганізацыю, а таксама беларускіх эсэраў. «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі» ад 31 ліпеня 1920 г., падпісаная прадстаўнікамі Кампартыі Літвы і Беларусі, прафесійных саюзаў, Беларускай камуністычнай арганізацыі і Бунда, аб'явіла аб узнаўленні беларускай савецкай дзяржаўнасці.

 Дэкларацыя была не толькі актам узнаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці, але ў нейкім сэнсе дагаворам аб сумесных дзеяннях арганізацый, якія падпісалі дакумент.

Як адзначана, разам з іншымі арганізацыямі акт аб паўторным  абвяшчэнні БССР падпісаў прадстаўнік Беларускай камуністычнай арганізацыі У. Ігнатоўскі. Гэта партыя ўзнікла ва ўмовах польекай акупацыі, адасобіўшыся ад беларускіх эсэраў. У адрозненне ад іх арганізацыя лічыла магчымым стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове ў саюзе з Савецкай Расіяй. Палітычная аснова дзяржаўнасці — дыктатура рабочага класа.

 Да ўдзелу ў паўторным абвяшчэнні БССР меркавалася залучыць партыю беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія заяўлялі аб сваім рашэнні ўступіць у III Камуністычны інтэрнацыянал і вялі ў сувязі з гэтым праз свайго прадстаўніка перагаворы ў Маскве. Адзін з лідэраў арганізацыі намячаўся ў склад Ваенрэўкома Беларусі. Меркавалася заняцце эсэрамі і іншых адказных дзяржаўных пасад. Партыя беларускіх сацыял-рэвалюцыянераў прызнавалася савецкай, карысталася аднолькавымі правамі з Бундам і іншымі партыямі, што прымалі ўдзел у савецкай рабоце.

I ўсё ж спробы залучыць да ўдзелу ў аб'яўленні незалежнасці ССРБ партыі беларускіх эсэраў аказаліся безвыніковымі, паколькі яны, як значылася ў адным дакуменце, паказалі «поўнае неразуменне прынцыпаў савецкай улады». Эсэры адмаўлялі дыктатуру пралетарыяту, замест якой прапаноўвалася ўлада «працоўнай дэмакратыі». У адпаведнасці з гэтым і ўрад рэспублікі павінен быць сфарміраваны на падставе «кааліцыі рабочых і сялянскіх партый». Адмаўлялася неабходнасць федэрацыі ССРБ і РСФСР. Дзяржаўнаму саюзу савецкіх рэспублік проціпастаўляўся тэзіс «сусветнай федэрацыі».

 У прадстаўніцтве  ў Рэўкоме Беларусі было адмоўлена  і партыі Паалей-Цыён.

 Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ, якая пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., абвяшчала рэспубліку, аднак у межах толькі дзвюх губерняў — Мінскай і Гродзенскай. Агаворвалася, што з РСФСР і УССР дзяржаўныя граніцы ў будучым будуць устаноўлены на падставе пагаднення ў адпаведнасці з правам нацый на самавызначэнне. Часова, да склікання з'езда Саветаў, вышэйшая ўлада ў БССР належала Рэўкому на чале з А. Чарвяковым. На месцах дзейнічала сістэма валасных і павятовых рэўкомаў і толькі ў вёсках — сельскія Саветы.

Сацыяльна-палітычная база абвяшчэння рэспублікі ў 1920 г. была шырэйшай, чым у 1919 г. Побач з камуністамі, карыстаючыся тэрміналогіяй дакумента, у абвяшчэнні ўдзельнічалі і «рэвалюцыйна-сацыялістычныя рабоча-сялянскія арганізацыі Беларусі». Бунду былі дараваны яго агрэхі, звязаныя з ўдзелам у Народным сакратарыяце БНР у 1918 г. У гэтай сувязі цікавы яшчэ адзін момант. Не класава рафініраваныя, а ўсе «сумленныя грамадзяне» заклікаліся да супрацоўніцтва. Тут ужо праскоквала думка аб грамадзянскім міры, што ненадоўга стане лозунгам пасля заканчэння грамадзянскай вайны.

 На гэты раз Беларуская Рада, а таксама арганізацыі, якія называліся ўрадам Беларусі ва ўмовах нямецкай і польскай акупацыі, не аб'яўляліся па-за законам, а падлягалі «суду рабоча-сялянскага народа». Альтэрнатыва савецкай улады і ССРБ, якую прапаноўвалі беларускія сацыялістычныя і іншыя арганізацыі, па-ранейшаму расцэньвалася як злачынства перад народам. У цэлым жа новая дэкларацыя ў адрозненне ад маніфеста была больш стрыманай па сваёй рэвалюцыйнай танальнасці, хоць у ёй і заяўлялася, што адноўленая Беларуская рэспубліка будзе прытрымлівацца прынцыпаў «бязлітаснай дыктатуры пралетарыяту».

Дэкларацыя пацвердзіла  палажэнні Маніфеста 1919 г. аб эканамічным  суверэнітэце. Удакладнялася, што «ўсе народныя багацці пераходзяць у  рукі дзяржаўных органаў рабоча-сялянскага народа». Гэта і быў на справе іх сапраўдны распараджальнік.

 Як суверэнная дзяржава  ССРБ павінна была вызначыць  сваю тэрыторыю. Асновай справядлівага  вырашэння гэтай праблемы выстаўляўся  прынцып этнічных граніц. Ніхто  не меў права вырашаць гэта  пытанне за рэспубліку. Дэкларацыя зыходзіла з таго, што канчаткова яшчэ не вырашана пытанне аб граніцах паміж БССР і РСФСР, БССР і Украінай. Дэмакратычна, шляхам свабоднага волевыказвання на павятовых і губернскіх з'ездах Саветаў насельніцтва спрэчных раёнаў павінна было выказацца аб сваёй дзяржаўнай прыналежнасці. Шляхам перагавораў трэба было вызначыць граніцу з Польшчай і Літвой, якой у адпаведнасці з дагаворам ад 12 ліпеня 1920 г. РСФСР уступіла значную частку беларускай тэрыторыі, у тым ліку Гродна, Ліду, возера Нарач, Браслаўскія азёры.

Дэкларацыя ставіла  пытанне аб дзяржаўных сувязях паміж  ССРБ і РСФСР і іншымі сацыялістычнымі  дзяржавамі. Заяўлялася, што адносіны паміж ССРБ і РСФСР павінны будавацца на аснове поўнай роўнасці.

 Змест суверэнітэту  адноўленай рэспублікі цесна ўвязваўся з канкрэтнай гістарычнай сітуацыяй. У ваеннай галіне Беларуская рэспубліка «на ўвесь час рэвалюцыйных войнаў» перадавала свае ўзброеныя сілы ў распараджэнне адзінага камандавання ўсіх савецкіх рэспублік, якое ажыццяўлялася РСФСР. Агаворвалася таксама, што ССРБ будзе ўзгадняць з РСФСР усе яе дыпламатычныя выступленні ў імя агульных інтарэсаў савецкіх рэспублік, пабудаваных на прынцыпах дыктатуры пралетарыяту.

 У Дэкларацыі закраналася  пытанне аб нацыянальнай дзяржаўнасці. Было пастаўлена пытанне аб дзяржаўнай мове, было сфармулявана адпаведнае палажэнне: «Устанаўліваецца поўнае раўнапраўе моў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай) у адносінах з дзяржаўнымі ўста 83 новамі і ў арганізацыях і ва ўстановах народнай асветы і сацыялістычнай культуры». Карэнная нацыянальнасць не атрымала якіх-небудзь пераваг. Гэта будзе замацавана пазней у Канстытуцыі 1927 г.

Вызначэнне форм дзяржаўнага  саюза юрыдычна раўнапраўных савецкіх рэспублік меркавала фармулёўку зыходных прынцыпаў супрацоўніцтва, а таксама абазначэнне найважнейшых сфер дзяржаўнага жыцця, у рамках якіх перш за ўсё павінна адбыцца садружнасць рэспублік. Уступленне дзяржавы ў саюз на раўнапраўнай аснове — гэта таксама выказванне дзяржаўнага суверэнітэту, рэалізацыі права народа на самавызначэнне. Самавызначэнне і інтэграцыя праз федэрацыю — цесна звязаныя працэсы, якія знайшлі адлюстраванне ў Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г.

Востра адчувалася патрэбнасць  устанаўлення ўзаема адносін рэспублік  у гаспадарчай сферы на аснове «эканамічнага суверэнітэту». Меркавалася, што адной з мер у наладжванні раўнапраўнага супрацоўніцтва маглі б быць распрацоўка і ўстанаўленне адзінага гаспадарчага плана і ўзаемадапамогі рэспублік. Улічвалася, што гісторыя цесна звязала эканоміку Беларусі з усім расійскім эканамічным комплексам. Працэс эканамічнай інтэграцыі нельга было ігнараваць у імя адарваных ад жыцця тэарэтычных абстракцый аб «абсалютным» суверэнітэце.

Зыходная ідэя ўсяго дакумента  — гэта, з аднаго боку,рэалізацыя права беларусаў на самавызначэнне і стварэнне сваёй незалежнай дзяржавы, а з другога — рэарганізацыя дзяржаўнай структуры ў напрамку ўстанаўлення федэрацыі савецкіх рэспублік.

Мэтавая накіраванасць Дэкларацыі ад 31 ліпеня 1920 г. вызначалася выразнымі  лозунгавымі заклікамі, якімі заканчваўся дакумент: «Няхай жыве федэрацыя савецкіх рэспублік!», «Няхай жыве сусветная рэвалюцыя!» Тут ужо прысутнічае разуменне таго, што нацыянальная дзяржаўнасць цалкам пагаджальная з глабальнымі стратэгічнымі мэтамі камуністычнага руху і з пралетарскім інтэрнацыяналізмам. Такая выснова прыйшла не сама па сабе. Набірала моц думка на карысць дасягнення фактычнага раўнапраўя народаў былой Расійскай імперыі.

 

 


Информация о работе Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ