БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2013 в 18:01, реферат

Краткое описание

1.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Удар групы армій "Цэнтр" прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.docx

— 42.15 Кб (Скачать документ)

Найболын значнае месца сярод  гэтых арганізацый займала Беларуская народная самапомач (БНС) на чале з доктарам Іванам Ермачэнкам. Фігура гэтага чалаве-ка была для беларусаў болып чым  адыёзнай. Нарадзіўся ён у 1894 годзе  ў вёсцы Капачоўка Барысаўскага паве­та. Скончыў гімназію ў Маскве, а падчас Першай сус-ветнай вайны  — афіцэрскую школу. Спачатку Ермачэн-ка служыў у царскай арміі, але напрыканцы вайны ўжо стаў ад’ютантам… генерала Врангеля і адразу ж атры-маў званне палкоўніка. Зразумела, з заканчэннем  Гра-мадзянскай вайны яму трэба  было ратавацца, і пал-коўнік апынуўся ажно ў Канстанцінопалі! Там ён паім-кнуўся прадстаўляць урад Беларускай Народнай Рэс-публікі ў якасці генеральнага консула на Балканах, ад-нак ні «ўрад», ні сам «консул» тамтэйшымі ўладамі  не былі прызнаны. 3 1922 года Ермачэнка  звязаў сваё жыццё з Прагай, дзе  праз сем гадоў набыў медыцын-скую адукацыю і займаўся лекарскай практыкай. Стаў надзвычай вялікім актывістам сярод шматлікай бела-рускай эміграцыі  ў Празе, а ўжо з 1938 года пачаў  ак-тыўна і прыхільна разгортваць  дзейнасць па супра-цоўніцтву з  фашыстамі. А выступаў, вядома ж, «ад  імя беларускага народа»… Тады ж  Ермачэнка і ўзначаліў пражскі  філіял уяўнага Беларускага камітэта самапо-мачы.

Афіцыйцай датай стварэння Беларускай народнай самапомачы з’яўляецца канец  кастрычніка 1941 года, калі камісар Генеральнай  акругі «Беларусь» В. Кубэ за-цвердзіў склад кіраўніцтва БНС, яе статут і праграму дзейнасці. Галоўнай мэтай  самапомачы, якая, адпавед-на статуту, з’яўлялася «добраахвотнай народнай»  арга-нізацыяй, было памкненне «дапамагчы»  пацярпелым ад ваенных дзеянняў, балынавіцкага  і польскага «прас-ледавання» беларусам, а таксама «дапамагчы адбуда-ваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край», «пашы-рыць і развіць» беларускую культуру.

Фактычна ж на пачатку дзейнасці  БНС былі дадзе-ны правы па арганізацыі  інтэрнатаў, прытулкаў і ме-дыцынскіх  устаноў, правядзенню рознага кшталту  культурных мерапрыемстваў, выданню  кніг, брашур і газет на беларускай мове. Пры галоўным кіраўніцтве самапомачы дзейнічаў цэнтральны савет у  колькасці 10 чалавек, якія прызначаліся і замяняліся выключна самім гаўляйтэрам  Кубэ. Па яго ж асабістаму ўказан-ню мясцовыя акупацыйныя ўлады павінны  былі ўсяляк спрыяць і дапамагаць БНС — асабліва пры правядзенні  натуральных і грашовых збораў, гэта значыць падчас адкрытага рабавання  мясцовага насельніцтва. Крыху пазней непасрэдна на месцах, у акругах, былі створа-ны акруговыя адцзелы самапомачы.

Вялікай актыўнасцю вызначаліся члены  Беларускай народнай самапомачы і падчас ажыццяўлення нямец-ка-фашысцкімі захопнікамі  насільнага вывазу мірнага насельніцтва на прымусовую працу ў Германію. Яны складалі спісы людзей, спрыялі  выяўленню тых, хто адмаўляўся ці нават супраціўляўся «новаму  парадку», зазвычай прымяняючы пры  гэтым сілу і гвалт.

22 чэрвеня 1943 года — акурат  у дзень другой гадаві-ны нападзення  Германіі на Савецкі Саюз —  у Мінску была ўтворана яшчэ  адна прафашысцкая арганізацыя  -Саюз беларускай моладзі (СБМ). Мэтай саюза, як было запісана  ў яго статуце, з’яўлялася  выхаванне «маладых, ідэйных, мужных  і паслядоўных будаўнікоў Новай  Бе-ларусі… пад правадырствам  нацыянал-сацыялістычнай Нямеччыны…»  Члены СБМ насілі уніформу, мелі  сімво-лікай бела-чырвона-белы сцяг  і насілі такую ж нарукаў-ную  павязку; на галаўным уборы  — значок з выявай гер-ба  «Пагоня», а віталі адзін аднаго  словамі: «Жыве Бе-ларусь!».

СБМ узначальвалі адначасова і на роўных падста-вах два кіраўнікі  — Міхаіл Ганько і Надзея Абрамава. Не спыняючыся падрабязна на «дзейнасці»  арганізацыі, зазначым: члены гэтай, свайго роду «гітлерюгендскай» каманды  складалі аснову добраахвотнага карнага  ба-тальёна «СС» «Беларусь», які  некалькі пазней, летам-восенню 1944 года, прымаў самы актыўны ўдзел у па-даўленні Варшаўскага паўстання. Як сведчаць афіцый­ныя крыніцы, за перыяд Вялікай  Айчыннай вайны ў радах Саюза  беларускай моладзі пабывалі каля 12 ты-сяч маладых беларусаў.

Беларуская рада даверу, ці, як яшчэ яе называлі, Бе-ларускае даверанае  бюро, афіцыйны статус на існаван-не набыла 27 чэрвеня 1943 года зноў жа з афіцыйнага дазволу гаўляйтэра Кубэ. Раду ўзначаліў  яшчэ адзін «пакрыўджаны» беларус  — Вацлаў Іваноўскі. Было за-сведчана: яна ствараецца з «прадстаўнікоў беларускай грамадскасці». У састаў Рады ўваходзілі па аднаму прадстаўніку акруг, вызначаных і зацверджаных акру-говымі камісарамі, а таксама 6 «асоб» ад так  званага цэнтра, якія паспелі ўжо  зарэкамендаваць сябе ў лаяль-насці  і спачуванні да новай улады. Гэту шасцёрку склалі: усё той жа В. Іваноўскі  — бургамістр Мінска, а таксама  прадстаўнікі Беларускай народнай самапома-чы А.(Аўген) Калубовіч і Ю. Сабалеўскі, ад прафсаю-заў — К. Рабушка, ад Саюза  беларускай моладзі — лідэ-ры арганізацыі  М. Ганько і Н. Абрамава.

Афіцыйна дзейнасць Рады даверу заключалася нібы-та ў актыўным удзеле яе членаў у нарадах і пасяджэн-нях  пры кіраўніцтве аддзелаў Генеральнага камісарыя-та Беларусі. Аднак практычныя актыўныя дзеянні рад-цаў сягалі куды далей, шырэй, а галоўнае — больш  не-бяспечна для нашага народа. У  прыватнасці, гэтыя гітлераўскія служкі прапанавалі і распрацавалі цэлы комплекс мер па барацьбе з беларускімі  партызанамі і падполынчыкамі: стварыць беларускую тайную палі-цыю, актывізаваць і надзвычай шырока і разгалінава-на весці прапаганду нацызму сярод  беларускага наро-да, для чаго стварылі шэраг газет і часопісаў: «Жыве  Беларусь», «Менская газэта», «Беларуская  газэта» і многія іншыя. Галоўнай жа мэтай Рады даверу было ўтварэнне  беларускай дзяржавы пад пратэктаратам  гітлераўскай Германіі.

Напрыканцы 1943 года, незадоўга да вызвалення і, такім чынам, бясслаўнага заканчэння акупацыйнага рэжыму ў Беларусі, на базе Рады даверу была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Яе асноўнай за-дачай аб’яўлялася «мабілізацыя беларускага народа для знішчэння балынавізму». БЦР, як і яе папярэдніцы, было дадзена права ажыццяўляць пэўныя акцыі ў сфе-рах культуры, асветы, сацыяльнага забеспячэння. Ёй падпарадкоўваліся Беларуская народная самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’-яднанне і некаторыя іншыя, зусім нязначныя і нешмат-лікія арганізацыі. Узначальваў Беларускую цэнтраль-ную раду Радаслаў Астроўскі — на той час бургамістр Мінскай акругі.

3 сакавіка 1944 года БЦР пачала  актыўную дзейнасць па фарміраванню  батальёнаў Беларускай краёвай  аба-роны (БКА), прызначаных для барацьбы  з партызанамі, а потым —  і з Чырвонай Арміяй. Агульнае  кіраўніцтва фарміраваннем батальёнаў  ажыццяўлялі гітлераўскія афіцэры.  Аднак неўзабаве пад уплывам  шырока раз-горнутай партызанскай  прапаганды цэлыя падраздзя-ленні  БКА пачалі пераходзіць на  бок партызан.

Напрыканцы чэрвеня 1944 года, літаральна за не-калькі дзён да вызвалення Мінска, з дазволу і пры пад-трымцы акупацыйных улад Беларуская цэнтральная  рада склікала II Усебеларускі кангрэс. Яго ўдзельнікамі сталі бургамістры, начальнікі паліцыі, члены БЦР, дзеячы іншых арганізацый. Кангрэс аб’явіў  сябе «паў-напраўным і найвышэйшым  прадстаўніком беларуска-га народа», хаця, вядома ж, аніякіх правоў і  паўнамоц-тваў на гэта не меў. Р. Астроўскі  быў абраны на ім прэ-зідэнтам БЦР. Аднак  сваю працу кангрэс не закончыў, яго ўдзельнікі вымушаны былі ўцякаць  на Захад разам са сваімі гаспадарамі  ад наступаючых войскаў Чырво-най  Арміі.

Акупацыйны рэжым прынёс нашаму краю вялікія і незваротныя страты. У полымі Другой сусветнай вай-ны загінуў кожны трэці жыхар  Беларусі. У выніку страт насельніцтва рэспублікі ў 1945 годзе склала ўсяго  толькі 6,2 мільёна чалавек. Даваенны ж узровень колькасці жыхароў  нашай Бацькаўшчыны не адноўлены  і да сён-няшніх дзён. Толькі населеных  пунктаў было знішчана і разрабавана  болын як 9000. У Германію фашысты  вы-везлі шмат матэрыяльных і гістарычных  каштоўнасцей.

3. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі

Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны  – адна з найбольш даследаваных старонак з падзей ваеннага часу. Але  і ў гэтай справе ёсць шмат асаблівасцяў і рыс, аб якіх мала гаварылася раней. Партызанскі рух на Беларусі меў  пэўную перыядызацыю і да таго, ярка акрэсленыя рэгіянальныя асаблівасці.

Слова «партызан» (ад франц. partisan – член атрада, арганізаванага з прадстаўнікоў народных мас  для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі) шырока вядома з часоў  сярэднявечча ў Еўропе. Пазней партызанамі  пачалі называць удзельнікаў узброенай  барацьбы супраць іншаземных захопнікаў у варожым тыле. Такім чынам, партызанскі  рух не з’яўляецца нацыянальнай беларускай з’явай, але справа ў тым, што  дзейнасць партызанскіх атрадаў  на Беларусі ў гады апошняй вайны  набыла асабліва значныя памеры. Супраць  акупантаў на барацьбу з цягам  часу падняўся народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася  каля 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў (каля ў 213 брыгад).

Падпольная барацьба

Адначасова з узброенай  партызанскай барацьбой разгортвалася  падпольная антыфашысцкая дзейнасць  у гарадах і іншых населеных  пунктах. Партыйна-савецкія ўлады напярэдадні  акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя  групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. На гэта арыентавала  дырэктыва ЦК КП(б)Б ад

30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе  на падпольную работу партарганізацый  раёнаў, занятых ворагам. Звярталася  ўвага на тое, што партызанская  барацьба павінна знаходзіцца  ў полі зроку і весціся пад  непасрэдным кіраўніцтвам заканспіраваных  падпольных партыйных структур. Мясцовыя парторганы ў сціслыя  тэрміны правялі работу па  ўтварэнню на тэрыторыі Беларусі  партыйна-камсамольскага падполля. Да поўнай акупацыі рэспублікі  ў 89 раёнах Мінскай, Віцебскай,  Магілёўскай, Гомельскай, Палескай  і Пінскай абласцей былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы (райкомы, тройкі) на чале з сакратарамі або членамі былых парторганаў. У чатырох абласцях – Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай – заставаліся абласныя парторганы. Для арганізацыйна-кіруючай дзейнасці ў тыле ворага былі пакінуты звыш 1200 камуністаў, у тым ліку 8 сакратароў абкомаў і 120 сакратароў гаркомаў і райкомаў партыі. Усяго ж для нелегальнай работы ў Беларусі заставалася звыш 8500 камуністаў. Кіраўніцтва камсамола рэспублікі на акупаванай тэрыторыі пакінула  73 кіруючых работнікаў, больш за 1400 ячэек, у якіх у агульнай колькасці налічвалася звыш 5 тыс. чалавек. Па меркаванню партыйнага і камсамольскага кіраўніцтва, пакінутыя ў тыле ворага камуністы і камсамольцы павінны былі з’явіцца тым ядром, вакол якога згуртуюцца ўсе свядомыя і патрыятычныя сілы. Трэба зазначыць, што з пастаўленай мэтай пакінутыя партыйныя і камсамольскія работнікі, радавыя камуністы і камсамольцы справіліся паспяхова, аб чым сведчаць размах, глыбіня і агульныя вынікі супраціўлення захопнікам.

4. Вызваленне БССР ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1. Пачатак  вызвалення БССР звязаны з наступлением восенню 1943 г. войскаў Чырвонай Арміі. 28 верасня быўвыз- валены першы раённы цэнтр — г. Камарын, а ў канцы ліста- пада — абласны цэнтр Гомель. У 1944 г. пачаўся завяршаль- ны этап Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі і вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён».

У красавіку—маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён». Для яго ажыццяў-лення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (ка-мандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Пры-балтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян), атак-сама Дняпроўская флатылія і партызаны. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Задума савецкага  камандавання заключалася ў наступ-ным. Франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мяс-цовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступление на віцебскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі  разбураюць абарону праціўніка, акружаюць  і знішча-юць яго групоўкі ў  раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым на-носяць удары па напрамках на Мінск з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр» у так званых катлах.

2. Беларуская  наступальная аперацыя «Баграціён» па- чалася 23 чэрвеня 1944 г. нечаканадля ворага. Нямецка-фа- шысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войс- каў адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя пачалася ў Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы, дзе гітле- раўцы ўдару не чакалі. Ужо на трэці дзень наступления быў вызвалены Віцебск, а затым — Орша. Пры вызваленні аршанскай зямлі, у час танкавага дэсанта, быў паранены 19-гадовы радавыЮрьш Смірноў. Ён страціў прытомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекваліся з яго, жадаючы пачуць ваенную тайну. Але Смірноў, распяты фашыстамі на крыжавіне з дошак, застаўся верным прысязе.

Пасля вызвалення Бабруйска  разгарнуліся баі на мінскім напрамку. Першым праз замініраваны фашыстамі мост це-раз раку Бярэзіну прарваўся ў г. Барысаў танк Паула Рака. Птлераўцы ўзарвалі мост, і адрэзаныя ад асноўных сіл тан-кісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у агні, але не здаўся ворагу. Членам экіпажа было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Раніцай 3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Дз. Фро-лікава. На працягу 3 ліпеня захопнікі былі выбіты з горада. 3 ліпеня святкуецца як дзень вызвалення Беларусі ад нямец-ка-фашысцкіх захопнікаў.

Пад Мінскам у  «катле» было завершана акружэнне  болын чым 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. Частка ўзятых у палон сал-дат, афіцэраў і генералаў прыняла ўдзел у так званым пара-дзе ганъбы летам 1944 г. у Маскве.

У ходзе далейшага  наступления савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія  захопнікі былі канчат-кова выгнаны з беларускай зямлі.

5. Матэрыяльныя і людскія  страты Беларусі ў Вялікай  Айчыннай вайне.

Перамога ў Вялікай  Айчыннай вайне была дасягнута велізарнай цаной. У памяці жыхароў Беларусі трывала замацавалася лічба 2 млн. 200 тыс. [2, с. 322]. Столькі людзей загінула ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі. Гэтая лічба ўвайшла ва ўсе энцыклапедыі і кнігі аб Вялікай Айчыннай вайне. Упершыню яна стала вядома ў 1945 г. у выніку абагульнення звестак Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі (НДК) па ўстанаўленню і разведаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з тым, што апошнім часам асобымі аўтарамі робіцца спроба паставіць пад сумненне даную лічбу, ёсць неабходнасць падрабязней расказаць, як яна ўзнікла. У снежні 1945 г. па даных абласных і раённых камісій садзейнічання НДК і па яе пратаколах была складзена даведка аб ахвярах нямецка-фашысцкіх злачынстваў на Беларусі, у якой былі прыведзены наступныя звесткі:

Информация о работе БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны