БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2013 в 18:01, реферат

Краткое описание

1.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Удар групы армій "Цэнтр" прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.docx

— 42.15 Кб (Скачать документ)

БССР  у гады Вялікай Айчыннай вайны

1.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі

 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай агентурнай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Удар групы армій "Цэнтр" прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. А. Кіжаватаў загінуў як герой. Сем атак, адна за другой, адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам В. Усавым. Лейтэнанта пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем. Лейтэнант В. Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штаб абароны ўзначаліў  капітан I. Зубачоў і палкавы камісар  Я. Фамін. Ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці. Абаронай Усходняга форту кіраваў маёр П. Гаўрылаў.

Толькі нямногім абаронцам  удалося вырвацца з крэпасці і  прадоўжыць барацьбу з фашыстамі. Большасць  з іх пазней падверглася сталінскім рэпрэсіям.

Нягледзячы на ўпартае  супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Стойка трымалі  абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Але гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасці рэзерваў і прадуманай сістэмы абароны. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі прарвалі абарону, уварваліся ў Мінск. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 баяздольных злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.

Адступаючы на ўсход, часці  Чырвонай Арміі працягвалі весці  цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камандзір - капітан I. Флёраў). Каля тыдня цягнуліся баі за Віцебск. 23 дні савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад.

Беларусь у пачатку  Вялікай Айчыннай вайны

У канцы жніўня была акупіравана  ўся тэрыторыя Беларусі. Адказнасць за гэта нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.

Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план "маланкавай вайны".

Прычыны няўдач у пачатковы  перыяд вайны:

Да пачатку вайны праціўнік  меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, артылерыі, разведвальнай  інфармацыі.

На Германію працавала  большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе была перавага ў матэрыяльных сродках вядзення вайны.

Нямецкая армія была добра  падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная  і аснашчаная навейшай тэхнікай, мела вопыт сучаснай вайны.

Сталін ігнараваў верагоднасць нападу фашысцкай Германіі на СССР. У данясеннях савецкіх разведчыкаў, што паступалі ў Маскву, называлі тэрміны ўварвання, аднак Сталін не прымаў іх пад увагу і разглядаў як правакацыйныя. Ён верыў свайму партнёру па дагаворы аб дружбе і граніцы.

Савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.

Савецкія войскі былі расцягнуты ўздоўж фронта і ў глыбіню, і нямецкія, зжатыя ў тры ўдарныя кулакі, значна пераважалі на галоўных напрамках.

Узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Чырвоная Армія страціла каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75 % камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш года.

2. Да канца жніўня 1941 года Беларусь была поўнасцю акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На тэ-рыторыі рэспублікі пачалося ўсталяванне жорсткага акупацыйнага рэжыму.

Распрацоўваючы генеральны план «Ост» -план каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы, -гітлераўцы паклалі  ў яго аснову, акрамя ідэі сусветнага панавання, расавую чалавеканенавісніцкую тэорыю аб перавазе арыйскай нацыі над іншымі. Славян і яўрэяў фашысты наогул лічылі «недачалавекамі». Паводле плана «Ост», да канца 1942 года імі меркавалася пера-сяліць і часткова знішчыць ад 30 да 40 мільёнаў чалавек. Аднак потым у яго былі ўнесены карэктывы: зніш-чыць да 51 мільёна жыхароў Усходняй Еўропы: 80-85 пра-цэнтаў палякаў, 75 — беларусаў, 65 — заходніх украін-цаў, па 50 працэнтаў латышоў, літоўцаў і эстонцаў. На працягу наступных 25-30 гадоў гітлераўцы мелі намер знішчыць 120-140 мільёнаў чалавек у Полынчы і Са-вецкім Саюзе, паэтапна, з улікам эканамічных і палі-тычных варункаў, поўнасцю знішчыць рускі народ. У ліку іншых саюзных рэспублік СССР Беларусь павінна была быць поўнасцю заселена нямецкімі каланістамі. У Мінску намячалася пася-ліць 50 тысяч немцаў і пакінуць для выкарыстання ў якасці рабочай сілы 100 тысяч мясцовых жыхароў; у Віцебску адпаведна 20 і 40 тысяч; у Гомелі — 30 і 50 ты-сяч, Гродне — 10 і 20 тысяч… У адпаведнасці з намерамі гітлераўцаў у беларускай сталіцы падчас пасляваеннай акупацыйнай перабудовы прадугледжвалася будаўніц-тва казармаў для эсэсаўцаў, памяшканняў для ваенна-фашысцкага кіраўніцтва, жандармерыі і іншых карных органаў, крэматорыяў, пляцовак для расстрэлу людзей са спецыяльнымі пад’язнымі чыгуначнымі пуцямі…

Для аператыўнага кіравання акупіраванай тэрыторыяй Беларусь адразу была падзелена паводле новай геаграфічнай «прыналежнасці». Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беласточчыну гітлераўцы далучылі да Усходняй Прусіі; паўднёвыя раёны Брэсц-кай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей — да рэйхскамісарыята «Украіна»; паўночна-заходнія раёны Вілейшчыны — да Генеральнай акругі Літвы; Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці перадалі ў зону аператыўнага тылу групы армій «Цэнтр». У склад Генеральнай ак-ругі «Беларусь» увайшлі Баранавіцкая, часткі Брэсцкай,Вілейскай, Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей, што складала прыкладна адну трэць даваеннай тэрыторыі нашай рэспублікі. Яна, у сваю чаргу, была падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Нава-грудскую, Слонімскую і СлуцкуюМетады вядзення вайны на тэрыторыі СССР адпавядалі мэтам, што былі пастаўлены перад фашысцкімі карнікамі.

А вось яшчэ адзін дакумент — распараджэнне  галоў-накамандуючага вермахта Кейтэля  аб мерах пакаран-ня пры супраціўленні  нямецкаму вермахту, падпісанае 16 верасня 1941 года: «Для таго, каб падавіць супра-ціўленне ў зародку пры першым жа яго  праяўленні, не-абходна ўжыць жорсткія сродкі, каб падтрымаць аўтарытэт  акупацыйнай улады і пазбегнуць далейшых нападаў. Пры гэтым неабходна  ўлічваць, што ніводнас чалавечае  жыццё на захопленай тэрыторыі нічога не вартае. Як помста за адно жыццё нямецкага  салдата можна караць смерцю 50-100 камуністаў. Гэта павінна запалохаць насельніцтва…»

Акупацыйная палітыка германскіх улад — гэта палі-тыка генацыду: знішчэнне  асобных груп насельніцтва захопленых тэрыторый паводле расавых, нацыяналь-ных, этнічных, палітычных, рэлігійных і  іншых маты-ваў, поглядаў і пазіцый. Адны народы нацысты мелі намер знішчыць поўнасцю, другія — «біялагічна  ас-лабіць», трэція — анямечыць.

Так, адразу пасля акупацыі Нідэрландаў, Даніі, Нар-вегіі, фламандскіх правінцый  Бельгіі фашысты пачалі ўзмоцнена  далучаць народы гэтых краін да «герман-скага  ладу жыцця», паколькі адносілі іх да «нардыч-най  расы» і меркавалі не толькі фашызіраваць, але і германізіраваць. Выступаючы ў абліччы «братоў па крыві», яны  спрабавалі пераканаць гэтыя народы ў адзінстве іх інтарэсаў і  мэт з будучай Германскай імпе-рыяй. Актыўна і надзвычай шырока прапагандаваліся ідэі гістарычнай, эканамічнай і  культурнай роднасці і агульнасці лёсаў  «нардычных плямён» і што нібыта іншага выйсця, як аб’яднанне ў адзіную  «германскую супольнасць», у галандцаў, датчан, нарвежцаў і фла-мандцаў  проста няма.

Адносна «негерманскіх» народаў —  французаў, італь-янцаў, грэкаў і іншых  — ажыццяўлялася так званая па-літыка іх «біялагічнага аслаблення». Жорсткія адносі-ны да насельніцтва, масавы тэрор, татальнае рабаван-не, гвалтоўныя дэпартацыі — гэтыя меры і метады шы-рока прымяняліся да іх…

Болынасць жа славянскіх народаў, як ужо адзнача-лася вышэй, гітлераўцы мелі намер проста знішчыць фізічна. Яшчэ ў кастрычніку 1939 года на нарадзе  ка-манднага саставу вермахта Гітлер паставіў задачу: «Пасля мяркуемага паражэння  СССР павінна паследа­ваць знішчэнне  славянскага насельніцтва ў такіх  машта-бах, што фізічнае знішчэнне  яўрэяў неабходна разгля-даць усяго  як эксперымент для падобных кампаній у будучым…» Вынікам гэтай  суперзлачыннай устаноўкі беснаватага  фюрэра стала знішчэнне на працягу  Другой сусветнай вайны 6 мільёнаў палякаў, амаль паўтара міль-ёна югаслаўскіх  народаў, 360 тысяч чэхаў і славакаў…

На захопленых тэрыторыях Савецкага  Саюза, а так-сама ў Полынчы, Прыбалтыйскіх  рэспубліках была абсталявана і  літаральна адразу ж пачала дзейнічаць цэлая сістэма лагераў смерці. На тэрыторыі Беларусі іх было 260, уключаючы  філіялы і аддзяленні. Зазвычай гэта былі адкрытыя ўчасткі мясцовасці, агароджаныя калючым дротам пад  электрычным токам высокага напружання, з баракамі ці іншымі прымітыўнымі ча-совымі збудаваннямі. Найбольш буйныя лагеры смерці на тэрыторыі нашай  рэспублікі сталі вядомыя пасля  Вялікай Перамогі ўсяму цывілізаванаму свету. Гэта найперш Трасцянец каля Мінска, у якім гітлераўцы знішчылі 206 500 чалавек — чацвёрты ў Еўропе (пасля Асвенцыма, Майданэка, Трэблінкі) па колькасці ахвяр, а таксама  лагеры ў Віцебску (звыш 150 тысяч  знішча-ных), Гомелі (звыш 100 тысяч ахвяр), Бабруйску (звыш 44 тысяч), Гродне і Барысаве (па 33 тысячы знішчаных у кожным) і іншыя «фабрыкі смерці». Паводле  няпоў-ных даных, усяго ў лагерах  на тэрыторыі Беларусі было знішчана звыш 1 мільёна 400 тысяч мірнага насельніц-тва  і ваеннапалонных.

 

Акрамя канцэнтрацыйных лагераў  фашысцкая па-літыка генацыду ўключала і іншыя метады і сродкі зніш-чэння  ні ў чым не вінаватых людзей. Восенню 1941 года на тэрыторыі Беларусі гітлераўцы пачалі выкарыстоў-ваць спецыяльныя  машыны — душагубкі. Для бараць-бы з партызанамі, а таксама з  мэтай знішчэння мірнага насельніцтва фашысты шырока праводзілі спецыяль-ныя  карныя аперацыі. Толькі буйнамаштабных было праведзена каля 100. У выніку карнікі  разбурылі ў нашай рэспубліцы 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Многія з гэтых населеных  пунктаў пасля заканчэння Вялікай  Айчыннай вайны так і не былі адноўлены.

Акупіраваныя землі нямецка-фашысцкае  каман-даванне разглядала найперш  як крыніцу сыравіны для прамысловасці  Германіі. Была распрацавана спецыяль-ная  праграма эканамічнага рабавання насельніцтва. Яе ажыццяўляў эканамічны штаб «Ост», у склад якога ўваходзіў вялікі штат інспектараў, а таксама цэнтраль-нае  гандлёвае таварыства «Усход» і  шэраг прыватных нямецкіх фірмаў. Практычна ўсе яны мелі свае філіялы  і прадстаўніцтвы ў Беларусі.

Адразу пасля акупацыі Беларусі немцы прыступілі да поўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў і маг-чымасцей нашай рэспублікі. Для жыхароў  ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў уводзілася абавязковая працоўная павіннасць. Улік працаздольнага насельніцтва вялі спе-цыяльныя нямецкія аддзелы і  біржы працы. Беларусы працавалі  ў асноўным на прадпрыемствах, што  выпус-калі ваенную прадукцыю, а  таксама на будаўніцтве чыгунак  і шашэйных дарог, аэрадромаў, здабычы  тор-фу, нарыхтоўцы лесу…

У пачатку 1942 года нямецка-фашысцкія  захопнікі пачалі правядзенне буйнамаштабнай кампаніі па вяр-боўцы, мабілізацыі  і насільнай высылцы беларускага  насельніцтва, у першую чаргу моладзі, на працу ў Гер-манію. Пасля таго, як добраахвотнікаў аказалася зусім  мала, пачаўся прымусовы вываз  людзей. Як сведчыць афіцыйная статыстыка, падчас вайны з Беларусі былі вывезены ў Германію 400 тысяч чалавек, з  якіх 260 ты-сяч не вярнуліся потым  дадому.

Падчас фашысцкай акупацыі на тэрыторыі  Беларусі пад апякунствам захопнікаў працаваў шэраг арганіза-цый, дзейнасць  якіх і раней, адразу пасля вайны, і асаб-ліва зараз выклікала і  выклікае неаднолькавыя і неад­назначныя ацэнкі. Мы абмяжуемся канстатацыяй фак-таў, прывядзеннем вытрымак з дакументаў і афіцый-ных матэрыялаў, якія, несумненна, выразна пакажуць намеры, задумы, планы  і канкрэтныя справы гэтых ар-ганізацый  і іх кіраўнікоў.

Да супрацоўніцтва з рэжымам  спачатку В. Кубэ, а потым яго пераемнік  на пасту гаўляйтэра Беларусі К. Готберг  адразу ж пачалі прыцягваць і заахвочваць  прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва. Гэта былі най-перш тыя людзі, якія былі незадаволены Савецкай ула-дай, не прынялі  і не прызналі яе. Многія з іх заставалі-ся жыць і працаваць у рэспубліцы, некаторыя пакінулі сваю бацькаўшчыну два і больш дзесяцігоддзі  назад -падчас усталявання на Беларусі новай, савецка-баль-шавіцкай улады. Былі і людзі, якія ў мэтах захавання  ўласнага жыцця, з-за маладушша, запалоханасці  пай-шлі на службу «новай уладзе», здрадзіўшы, такім чы-нам, не толькі сваім ранейшым жыццёвым прынцыпам і пазіцыям, але  і ўласнаму сумленню, сваім родным, блізкім, знаёмым, землякам… Як кажуць у такіх выпад-ках, Бог ім быў, ёсць і будзе суддзёй!

3 ліку такіх людзей нямецка-фашысцкія  акупанты і пачалі адразу ж  ствараць паліцэйскія гарнізоны,  баталь-ёны і атрады, прафашысцкія  беларускія арганізацыі і ўстановы. 3 арганізацый найбольш крывавы  след пакі-нулі на тэрыторыі  рэспублікі Беларуская народная  са-мапомач, Беларуская самаахова,  Саюз беларускай мо-ладзі, а  таксама так званыя «дарадчыя  органы кіра-вання» — Беларуская  рада даверу пры генеральным  ка-місарыяце, пазней ператвораная  ў Беларускую цэн-тральную раду.

Информация о работе БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны