Беларусь у вайне 1812 года

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Апреля 2014 в 20:05, доклад

Краткое описание

1. Беларусь у планах варагуючых бакоў.
2. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў чэрвені-жніўні 1812 г.
3. Беларусь у перыяд французскай акупацыі.
4. Баявыя дзеянні ў верасні-лістападзе. Вынікі вайны для Беларусі

Прикрепленные файлы: 1 файл

Беларусь у вайне 1812 года.docx

— 30.79 Кб (Скачать документ)

нацыянальная гвардыя (міліцыя), пяхотныя і кавалерыйскія палкі,

жандармерыя, егерскія батальёны. Усяго ў войскі (кавалерыя і пяхота)

планавалася набраць 14 тыс. рэкрутаў і 1 тыс. добраахвотнікаў з ліку

шляхцічаў для палка імператарскай гвардыі. Справа ў гэтым

накірунку ішла марудна. Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці

ў войска. Большую актыўнасць праявіла шляхта. Аднак і сярод яе

добраахвотнікаў аказалася значна менш, чым чакалі. Адна частка

шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання, другая – лічыла, што

дастаткова будзе матэрыяльных ахвяраванняў. Нягледзячы на гэта,

да зімы 1812 г. войска ВКЛ налічвала каля 20 тыс. чалавек. На

ўласныя сродкі магнатаў былі сфарміраваны конна-егерскі полк I.

Манюшкі, уланскія палкі Л. Паца і Д. Радзівіла, конна-артылерыйская

рота Р. Тызенгаўза і інш.

З вонкавага боку адносіны паміж напалеонаўскімі ўладамі і

мясцовым прывілеяваным насельніцтвам былі даволі лагоднымі, але ў

сапраўднасці адбывалася паступовае ахалоджванне. У напалеонаў-

скім войску хутка пагаршалася дысцыпліна, вынікам чаго стала

марадзёрства. Напалеон і яго адміністрацыя разумелі небяспечнасць

гэтай з’явы, спрабавалі спыніць ці абмежаваць яе маштабы. У ліпені

па загадах маршала Л.-Н. Даву былі расстраляны 13 кірасір у Мінску

(за рабаванне яўрэйскай  лаўкі) і двое салдат у Магілёве (за пабоі

жыхароў). Ддя барацьбы з марадзёрамі і дэзерцірамі былі створаны

спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды. Аднак кардынальнага

паляпшэння дысцышііны ў арміі не назіралася: самавольныя рабункі,

несанкцыяніраваныя рэквізіцыі і экзекуцыі працягваліся.

Відавочна, шго ў найбольш складанай сітуацыі апынулася

беларускае сялянства. Становішча сялянства ніколі не было лёгкім, а з пачагкам ваенных дзеянняў яно яшчэ больш пагоршьшася. У зоне

непасрэдных баявых дзеянняў вяскоўцы шкалі паратунку ў лесе.

Пасля заканчэння баёў многія з іх не спяпіаліся вярнуцца дамоў. Гэта

выклікала заклапочанасць памешчыкаў і адміністрацыі. Спробы

прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае процідзеянне з боку

сялян.

Ва ўмовах вайны адміністрацыя ўжо не мела магчымасці

эфектыўна выкарыстоўваць рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і

сяляне, якія адмаўляліся выконваць феадальныя павіннасці, ўцякалі ў

лес.

Каб прымусіць сялян выконваць свае абавязкі, мясцовыя намешчыкі звярталіся за дапамогай да новай улады. Але і гэта не заўжды прыносіла поспех. Нярэдка сяляне аказвалі ўзброенае супраціўленне сваім прыгнятальнікам. Вяскоўцы стваралі невялікія атрады, рабілі напады на хлебныя лаўкі, свірны і каморы навакольных памешчыкаў, а часам рабавалі і спальвалі двары і фальваркі. Для навядзення парадку французскія ўлады былі вымушанм пасылаць супраць сялян

вайсковыя атрады.

З прыходам французскай арміі сяляне пэўны час займалі

палітыку чакання, тым больш што сярод іх распаўсюдзіліся чуткі аб

намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны

штурхалі сялян на супраціўленне. Яны аб'ядноўваліся і пачыналі

даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападалі на салдат, якія

адсталі ад войска ці заблудзілі, на каманды фуражыраў.

Напалеон мог перацягнуць сялян на свой бок, адмяніўшы

прыгоннае права, але ён гэта не зрабіў.

 

№4.

Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла беларускаму народу

адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. У

кастрычніку 1812 г. руская армія вымусіла Напалеона пакінуць

Маскву і адступаць па старой смаленкай дарозе. У хуткім часе рэшткі

"вялікай арміі" апынуліся  на Беларусі. На Беразіне расійскія  войскі з

корпуса Вітгенштэйна, 3-й Заходняй арміі П.В. Чычагава і Галоўнай

арміі планавалі акружыць французаў і захапіць Напалеона ў палон.

Але М.І. Кутузаў адстаў на тры пераходы. Напалеон стварыў бачнасць

пераправы цераз Беразіну каля с. Ухалоды, а сам навёў масты каля

Студзёнкі. З цяжкімі баямі 14-16 (26-28) лістапада Напалеон

пераправіў частку баяздольных часцей на правы бераг і крочыў ад

Беразіны да Вільні. Бярэзінская аперацыя, нават не зусім удалая для

расійскіх войскаў, паставіла Напалеона на край пагібелі. Яго армія

фактычна перастала існаваць: пасля пераправы засталося толькі 9

тыс. баяздольных і каля 10-15 тыс. небаяздольных чалавек.

21 лістапада (3 снежня) у Маладзечне  імператар склаў

"пахавальны" 29-ты бюлетэнь, у якім ён прызнаў сваё паражэнне. 23

лістапада (5 снежня) у Смаргоні Напалеон перадаў камандаванне I.

Мюрату і пакінуў сваю армію. Ён спяшаўся Ў Парыж.

У снежні рэшгкі "вялікай арміі" (каля 30 тыс. чалавек) разам з

мясцовай адміністрацыяй (Камісія Часовага ўрада ВКЛ існавала да

лета 1813 г.) пакінулі межы Расійскай імперыі. На тэрыторыі заходніх

губерпяў было ўведзена расійскае ваеннае кіраванне і пачала аднаў-

ляцца грамадзянская адміністрацыя. Кіруючыся ваенна-стратэгіч-

нымі і палітычнымі меркаваннямі, Аляксандр I дараваў шляхце Літвы

і Беларусі яе здраду ў час вайны. Маніфестам ад 12 (24) снежня 1812

і. аб'яўлялася амністыя жыхарам заходніх губерняў – удзельнікам

вайны супраць Расіі – пры ўмове іх вяртапня на радзіму на працягу 2

месяцаў. Толькі пасля гэтага тэрміну маёнткі шляхты і магнатаў

падлягалі канфіскацыі.

Але абвешчанай Аляксандрам І амністыяй скарысталіся не ўсе.

Тады Напалеон яшчэ не быў канчаткова пераможаны, і многія

буйныя і дробныя землеўладальнікі па-ранейшаму звязвалі свас надзеі

з яго спробамі павярнуць назад ход ваенных дзеянняў. Пасля вайны

1812 г. толькі ў Магіёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях  поўнай ці

частковай канфіскацыі падлягала каля 153 тыс. сялян мужчынскат

полу. Але ў выніку ўсеагульнай і безумоўнай амністыі, якая была

абвешчана маніфестам ад 30 жніўня (11 верасня) 1814 г., усе

канфіскаваныя альбо секвестраваныя маёнткі падлягалі вяртанню іх

уладальнікам.

Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі незлічоныя страты:

тысячы загінуўшых, зруйнаваныя гарады і вёскі, скарачэнне амаль

напалову кольскасці жывёлы. Былі страчаны многія культурныя

каштоўнасці Беларусі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. дазволілі

пазбегнуць на Беларусі масавага голаду. Аднак і пасля заканчэння

вайны ўлады не спяшаліся прымаць кардынальныя меры на

стабілізацыі становішча. Прыгоннае права было захавана,

працягваліся рэкруцкія наборы, надатковы ціск амаль не змяншаўся.

Разам з тым мясцовая шляхта, нават скампраметавапая

супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свас правы і прывілеі.

Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на

працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

 

 


Информация о работе Беларусь у вайне 1812 года