Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Апреля 2014 в 20:05, доклад
1. Беларусь у планах варагуючых бакоў.
2. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў чэрвені-жніўні 1812 г.
3. Беларусь у перыяд французскай акупацыі.
4. Баявыя дзеянні ў верасні-лістападзе. Вынікі вайны для Беларусі
Беларусь у вайне 1812 года
1. Беларусь у планах варагуючых
бакоў.
2. Баявыя дзеянні на тэрыторыі
Беларусі ў чэрвені-жніўні 1812 г.
3. Беларусь у перыяд французскай
акупацыі.
4. Баявыя дзеянні ў верасні-лістападзе.
Вынікі вайны для Беларусі.
№1.
Перад вайной 1812 г. заходнія губерні Расійскай імперыі
апынуліся ў складаным эканамічным становішчы. Ваенныя дзеянні
патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў і сродкаў. На беларускіх
землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта
выкарыстоўвалі рэквізіцыйны спосаб забеспячэння харчамі і
фуражом. Прывілеяваныя колы грамадства павінны былі даказваць
сваю дваранскую годнасць. Усё гэта вяло да росту незадаволенасці з
боку мясцовай шляхты.
У шляхецкім асяроддзі з сімпатыяй ставіліся да Францыі –
традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала
прытулак многім эмігрантам, частка якіх добраахвотна пайшла ў
французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб
магчымасці ўзнаўлення Рэчы Паспалітай. Стварэнне ў 1807 г. Княства
Варшаўскага і пашырэнне яго тэрыторыі пасля аўстра-французскай
вайны 1809 г., як быццам пацвярджалі сур'ёзнасць намераў
французскага імператара.
Сярод шляхецкай моладзі Беларусі ў гэты час праявілася
тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на
вайсковую службу. Прыклад у гэтым плане прадэманстраваў Дамінік
Радзівіл, які пакінуў у Расіі свае вялізныя маёнткі і адным з першых
перабраўся ў Княства Варшаўскае.
Але будзе перабольшваннем сцвярджаць, што ўсё шляхецкае
саслоўе арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка
шляхты і магнацтва насцярожана адносілася да рэформ у Княстве
Варшаўскім. Асаблівую заклапочанасць выклікала адмена прыгоннага
права. Для многіх імя Напалеона было звязана з французскай
рэвалюцыяй, якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты.
Частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, А.Е.
Чартарыйскі, Ф.К. Любецкі) звязвалі надзеі на аднаўленне польскай
дзяржавы ў складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I.
Такія планы ў 1805-1811 гг. неднаразова прапаноўваў расійскаму
імператару Адам Чартарыйскі, але яны засталіся нерэалізаванымі.
Каб паслабіць французскі ўплыў сярод жыхароў заходніх
губерняў імперыі і схіліць іх сімпатыі на бок Расіі, Аляксандр І пайшоў
на часовую лібералізацыю палітыкі. Такім чынам, ён спрабаваў
умацаваць сваё становішча на беларуска-літоўскіх землях. У сувязі з
гэтым царызм усур'ёз разглядаў план стварэння аўтаномнага Вялікага
княства Літоўскага, вядомы ў гісторыі пад назвай плана Агінскага.
Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833), якому належыць сусветна
вядомы паланез "Развітанне з Радзімай'' Пасля паражэння паўстання 1794 г. ён жыў у эміграцыі, а ў 1802 г. вярнуўся на радзіму і пасяліўся ў маёнтку Залессе каля Смаргоні. У выніку некалькіх гутарак з Напалеонам Агінскі прыйшоў да высновы, што французскі імператар не надта зацікаўлены ў аднаўленні Рэчы Паспалітай. Таму свае спадзяванні на вырашэнне гэтага пытання ён звязваў з расійскім імператарам Аляксандрам I. Апошні таксама меў сімпатыі да М.К. Агінскага. У 1810 г. Аляксандр І прызначыў Агінскага
сенатарам і надаў яму чын тайнага саветніка.
Ідэя ўтварэння з заходніх губерняў асобнай правінцыі была
выказана Агінскім у красавіку 1811 г. На працягу года групай
магнатаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, Л. Плятэр, Т. Ваўжэцкі і інш.)
былі распрацаваны асноўныя палажэнні плана.
У адпаведнасці з планам меркавалася стварэнне з Валынскай,
Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Магілёўскай, Мінскай,
Падольскай губерняў, Беластоцкай вобласці і Тарнопальскай акругі
асобнай правінцыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) з
цэнтрам у Вільні і на чале з намеснікам расійскага імператара.
Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў кіравання (Літоўскай
канцылярыі ў Пецярбургу, Адміністрацыйнай рады і Вярхоўнага
трыбунала ў Вільні). Заканадаўчым кодэксам павінен быў стаць
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а польская мова – мовай
справаводства. Усе дзяржаўныя пасады ў ВКЛ планавалаа замяшчаць
толькі яго ўраджэнцамі. Акрамя таго, прапаноўвалася вылучыць
асігнаванні на адукацыю ў ВКЛ на спецыяльны рахунак дзяржаўнага
бюджэту. У праекце канстытуцыі ВКЛ (студзень 1812 г.) меркавалася
стварыць двухпалатны сейм, і паступова, на працягу 10 гадоў,
ліквідаваць прыгонную залежнасць сялян. Адначасова па даручэнню
імператара праводзілася работа над планам арганізацыі асобнага
літоўскага войска ў складзе ўзброеных сіл Расіі.
План застаўся нерэалізаваным, паколькі яго выпрацоўка і
абмеркаванне выклікалі моцнае незадавальненне ў расійскім грамад-
стве.
№2.
Тым часам Францыя і Расія вялі падрыхтоўку да вайны. На
працягу 1810-1812 гг. Аляксандр I некалькі разоў планаваў правя-
дзенне наступальнай аперацыі. Яна прадугледжвала акупацыю
Княства Варшаўскага і далучэнне яго да Расіі. Але гэтыя спробы
пацярпелі няўдачу (адмова ад супрацоўніцтва Ю. Панятоўскага;
здрада Прусіі), і таму расійскі імператар спыніўся на абарончым
варыянце вядзення вайны.
Пачынаючы з сакавіка 1810 г., на тэрыторыі Беларусі
разгарнуліся шматлікія рэкагнасцыроўкі і працы па картаграфа-
ванню і ваенна-інжынернаму вывучэнню мясцовасці. У першую чаргу
вывучаліся раёны ўздоўж Заходняй Дзвіны, Дняпра і Бярэзіны, дзе
планавалася стварыць асноўную лінію абароны. У гэты самы час
пачалося будаўніцтва крэпасцей у Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс) і
Бабруйску, умацаванняў у Барысаве, Рагачове і інш.
У межах Літвы, Беларусі і паўночнай Украіны былі
сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я Заходняя генерала М.Б.
Барклая дэ Толі (штаб у Вільні); 2-я Заходняя генерала П.І. Баграціёна (штаб у Ваўкавыску); 3-я Заходняя генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку); і рэзервовы корпус генерала Ф.Ф. Эртэля каля Мазыра. Усяго Расія ў пачатку вайны здолела супрацьпаставіць войску Напалеона толькі 317 тыс. чалавек.
10 (22) чэрвеня Напалеон
абвясціў Расіі вайну. а 12 (24) чэрвеня
напалеонаўская "'Вялікая армія"
пачала ўварванне ў межы
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна.
К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:
• 10 (22) чэрвеня Францыя абвясціла Расіі вайну.
• 12 (24) чэрвеня войскі Напалеона пачалі ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана.
• 14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпісаў Маніфест аб вайне,
• 16 (28) чэрвеня французская армія ўвайшла ў Вільну,
• 26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву ўрачыста ўступіў у Мінск, шлях 2-й рускай арміі на ўсход быў перарэзаны. аднак прамаруджанне Жэрома Банапарга дазволіла Баграціену пазбегнуць акружэння,
• 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) сражэнне пад Мірам,
• 2(14) ліпеня рускія арміі пакінулі ўмацаваны лагер каля Дрысы і працягнулі адступленне на ўсход,
• 6-8 (18-20) ліпеня - 30 верасня (12 кастрычніка) абарона Бабруйскай цытадэлі,
• 11 (23) ліпеня бітва каля вескі Салтанаўка.
• 13-14 (25-26) ліпеня - сражэння каля мяст. Астроўна.
• 15 (27) ліпеня пад Кобрынам адбыўся бой паміж 2-й рус. дывізіей і французскай брыгадай ген.Кленгеля, французы былі вымушаны капітуліраваць, падзея была адзначана як першая перамога расійскай арміі над напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г.
• 16 (28) ліпеня - рускія пакінулі Віцебск.
• 16 (28) ліпеня - Напалеон у Віцебску сабраў Ваенны Савет.было вырашана перапыніць наступленне. замацавацца на дасягнутых рубяжах і прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мірныя перагаворы,
• 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) Клясціцкія баі,
• 30 ліпеня (12 жніўня) - Напалеон выступіў з Віцебска на Смаленск.
У гістарычнай літаратуры вынікі сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць. што рускія арміі адступалі, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца. кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.
№3.
Для кіравання беларуска-літоўскімі губернямі 19 чэрвеня (1
ліпеня) Напалеон утварыў у Вільні Камісію Часовага ўрада Вялікага
княства Літоўскага. Яе паўнамоцтвы распаўсюджваліся на Віленскую,
Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. У склад Камісіі
ўвайшлі мясцовыя землеўласнікі, палітычныя дзеячы і вучоныя: С.
Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі, А.
Патоцкі і Я. Снядэцкі. Генеральным сакратаром быў прызначаны Ю.
Касакоўскі.
У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла спагнанне падаткаў і размер-
каванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброеных сіл і адміністрацыі
на месцах, фарміраванне жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і
судовых устаноў. На французскі манер былі рэарганізаваны адмініс-
трацыйныя адзінкі (дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны, камуны) і
органы мясцовага кіравання (адміністрацыйныя камісіі, падпрэфек-
туры). У гарадах, якія раней карысталіся магдэбургскім правам,
ствараліся муніцыпалітэты.
На тэрыторыі Літвы і Беларусі паралельна дзейнічалі мясцовая і
французская адміністрацыі. Кантрольныя функцыі і палітычнае
кіраўніцтва належалі напалеонаўскаму камісару Л.П.Э. Біньёну.
Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара Літвы Дз.
ван Гагендорпа (са жніўня адначасова старшыня ўрада), якому
падпарадкоўваліся ваенныя губернатары і каменданты. Агульны
нагляд за дзейнасцю Камісіі меў міністр замежных спраў Францыі Г.-
Б. Марэ.
Адпаведным чынам былі арганізаваны Віцебская, Магілёўская,
Смаленская і Курляндская губерні, але яны не падпарадкоўваліся
віленскаму ўраду.
Перад створанымі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыямі
была пастаўлена задача харчовага і фуражнага забеспячэння
напалеонаўскага войска. Выканаць аб'ёмы паставак было немагчыма,
а невыкананне вяло да рэквізіцый, канфіскацый і розных санкцый.
Становішча ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на
доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні, а таму не зрабіў спецыяльных
запасаў. Забеспячэнне арміі ён перакладаў на плечы мясцовага
насельніцтва. Тым не менш, да лістапада 1812 г., агульнымі
намаганнямі ваеннай і грамадзянскай адміністрацыі, у Вільні і Мінску
быў сабраны вялікі запас харчавання і фуражу (дастаўся
наступаючым рускім войскам).
Вельмі важнай праблемай з’яўлялася фарміраванне ўзброеных
сіл. Для абароны краю і папаўнення напалеонаўскай арміі ствараліся