Адукацыя. Літаратура. Навука

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Апреля 2013 в 14:30, реферат

Краткое описание

Разіццё буржуазных адносін паскорыла працэссы дэмакратызацыі культурнага жыцця. Новыя эканамічные ўмовы, новая сацыяльная структура грамадства пашыралі магчымасці для атрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняў рашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іх новыя педагагічныя кадры.

Прикрепленные файлы: 1 файл

реферат.docx

— 30.46 Кб (Скачать документ)

На гістарычную тэматыку пісалі мастакі Манюшка “Атака кавалерыі”, “Шлюб Зігфрыда”, Дамахоўскі “Прысяга князя”, Андрыёлі.

Вядомы майстар бытавога жанру мастак  Сілівановіч. Яго  карціны “Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух” працякнуты цеплынёй і любоўю да простага народа.

У другой палове XIX ст. назіраецца ўздым пейзажнага жывапісу. Ва ўмовах цэнзуры мастак мог, хоць і ўскосна, перадаць свае думкі і пачуцці, свае сімпатыі. Не менш важнымфактарам, які абумовіў з’яўленне кагорты майстроў эмоцыянальнага пейзажа,была іх вучоба ў рускіх майстроўю. Так, Рушчыц вучыўся ў Шышкіна, Куінджы, Вейсенгоф – у Клота і Вілевальдэ. Творчасуь выдатных русскіх жывапісцаў наклала адбітак на ўсю далейшую дзейнасць беларускіх пейзажыстаў.

Вострую афарбоўку атрымаў  пейзаж у 80 – 90-х гг. XIX ст. Мастакі часцейпачалі паказваць “неўладкаванасць” жыцця. Найбольш вядомым пейзажыстам таго часу з’яўляцца Гараўскі.Яго карціны “Вечар у Мінскіай губерні”, “На Радзіме”, “Балота”.

Ужанры пейзажу працавалі  мастакі Рушчыц, Вейсенгоф, Старбоўскі, Бяляыніцкі-Біруля.

Партрэтны жывапіс – Русецкі, Ромер, Паўловіч, Слізень, Пігулеўскі і  інш. У жанры партрэту працавалі  таксама прадстаўнікі іншых відаў  і жанраў жывапісу – Сілівановіч, Гараўскі, Альхімовіч. Мастакі імкнуліся  перадаць знешнія рысы, псіхалогію свайго героя, іх сацыяльную прыналежнасць.

Значны след ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва пакінуў  Ромер. Ён быў мастаком, графікам, скульптарам.Стварыў  шмат гравюр і партрэтаў.

Найбольш вядомыя работы Русецкага  “Аўтапартрэт”, “Жаночы  партрэт”.

У графіцы прыкметным майстаром  быў Андрыёлі. Ён адлюстроўваў жыццё  і побыт беларускага і літоўскага народаў, іх гістарычнае мінулае. “Смерць  Кейстута”, “Хрышчэнне яззычнікаў”.

Дмахоўскі – графік і  жывапісец. Пісаў кампазіцыі на гістарычныя тэмы і пейзажы(“Прысяга князя”, “Лясная глуш”). Аўтар серыі малюнкаў гербаў беларускіх гарадоў для “Гербоўніка літоўскага”.

На рубяжы стагоддзяў у  выяўленцым мастацтве назіраюцца розныя стылі: мадэрнізм, неакласіцызм, жывапісны  і сацыяльны рэалізм, прымітывізм, рускі авангардызм. Адным з сусветна вядомых мастакоў-авагардыстаў быў  Шагал.

Адбываліся змены ў  архітктуры Беларусі. Вялікіх поспехаў дасягнула будаўнічая тэхніка, выкарыстоўваюцца новыя будаўнічыя матэрыялы. Галоўнае значэнне набывае грамадскае будаўніцтва.

Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, спалучэнне разнастайных стылявых элементаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр’ераў: готыкі, барока, класіцызму, псеўдарускага стыляў. Звычайна банкі і вучэбныя ўстановы афармляліся пад класіцызм, тэатры – пад барока, касцёлы – у стылі неаготыкі, праваслаўныя храмы – у візантыйскім, ці псеўдарускім стылі. Прыкладам выкарыстання псеўдарускага стылю з’яўляецца капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Васкрасенскі сабор у Барысаве, цэрквы ў Браславе, Нарачы; посткласічных формаў – гімназія ў Вілейцы, дом дваранскага сходу ў Слуцку. Для псеударускага стылю характэрны традыцыйнае пяцікупалле, высокія шатровыя званіцы, цыбулевідныя галоўкі, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў.

Грамадзянскія будынкі ў гарадах і вёсках ствараліся ў традыцыйным духу беларускай арітэктуры. Будаваліся яны з дрэва. Вокны, ганак, карнізы і франтоны дамоў часта ўпрыгожваліся драўлянай разьбой.

Такія чынам, развіццё культурнага  працэсу на Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. Азнаменавалася значнымі поспехамі і дасягненнямі ў розных галінах матэрыяльнай і духоўнай культуры.

 

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі ў 2 частках. Частка другая XIX-XX стагоддзі. Аўтарскі калектыў.Мінск.РІВШ БДУ, 2002
  2. Нарысы гісторыі Беларусі. Частка першая. Аўарскі калектыў, Мінск “Беларусь” 1994

Информация о работе Адукацыя. Літаратура. Навука