Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Апреля 2013 в 14:30, реферат
Разіццё буржуазных адносін паскорыла працэссы дэмакратызацыі культурнага жыцця. Новыя эканамічные ўмовы, новая сацыяльная структура грамадства пашыралі магчымасці для атрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняў рашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іх новыя педагагічныя кадры.
Адукацыя. Літаратура. Навука
Разіццё буржуазных адносін паскорыла працэссы дэмакратызацыі культурнага жыцця. Новыя эканамічные ўмовы, новая сацыяльная структура грамадства пашыралі магчымасці для атрымання адукацыі, ведаў у розных галінах навукі. У 1864 г. урад прыняў рашэнне аб правядзенні школьнай рэформы, якая спрыяла развіццю сферы пачатковай і сярэдняй адукацыі, павялічвала сетку навучальных устаноў, прыцягвала да іх новыя педагагічныя кадры. Аднак яе вынікі ў Беларусі былі меньш значнымі, чым у цэнтральных губернях Расіі. Пасля падаўлення паўстання 1863 і амаль да канца XIX ст. на Беларусі дзейнічалі “Часовя правілы для народных школ”, якія былі распрацаваны пры М. Мураўёве і зацверджаны Аляксандрам II 18 мая 1864г. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства, чыноўнікаў і паліцыі. Прадугледжвалася выкладанне ў школе граматыкі, арыфметыкі, навучанне Закону Божаму. Падручнікі для школ Паўночна-Заходняга краю прынцыпова адрозніваліся ад адпаведных падручнікаў длярускіх губерняў вялікадзяржаўным тлумачэннем гісторыі.
Правядзенне Адукацыйнай рэформы
1864 года супала з пераадоленнем наступстваў
паўстання 1863 года, у якім актыўны ўдзел
узялі навучэнцы Горы-Горацкага земляробчага
інстытута і сярэдніх навучальных устаноў.
Гэта абумовіла асаблівасці рэфармавання
адукацыі на Беларусі. Так, у 1864 г. быў зачынены
земляробчы інстытут – апошняя вышэйшая
навучальная ўстанова на Беларусі часоў
імперыі. З гэтага часу вышэйшую адукацыю
беларусы атрымлівалі за межамі Радзімы.
Зачыняліся так сама некаторыя гімназіі
– Навагрудская і Свіслацкая. Забаранялася
выкладанне на польскай і беларускай мовах.
Пачатковых школ было вельмі мала. Таму
абвешчаныя прынцыпы рэформы – усесаслоўнасць,
свецкасць, даступнасць, пераемнасць адукацыі,
на Беларусі не дзейнічалі. На Беларусі
не была праведзена Земская рэформа –
таму не існавалі земскія пачатковыя школы
для сялянскіх дзетак. А царкоўна-прыхадскія
школы былі пастаўлены пад нагляд паліцыі
і праваслаўнай царквы, а не міністэрства
адукацыі. Сярэднюю адукацыю атрымлівалі
ў павятовых вучылішчах (няпоўную) ці гімназіях,
але навучанне там было платным і для большасці
жыхароў з гэтай нагоды недаступным. Да
тагож, у 1887 годзе з’явіўся ўказ “Аб кухарчыных
дзецях”, згодна з якім у гімназіі недапушчаліся
дзеці прыслугі. Асобнымі ўказамі ўводзіўся
цэнз на навучанне ў гімназіях і вну для
асоб яўрэйскага паходжання. З гэтай нагоды
на Беларусі заставаўся высокі ўзровень
непісменнасці.
Пасля падаўлення паўстання 1863 года значныя
перашкоды зведала развіццё беларускай
культуры. Ва ўмовах ваеннага становішча,
якое дзейнічала на Беларусі, любая грамадская
дзейнасць, не адобраная ўрадам, была амаль
немагчымай. Таму часта культурная дзейнасць
беларусаў разгортвалася за межамі беларускіх
губерняў. Так, у 1868 годзе ў Пецярбурге
паэт В.Савіч-Заблоцкі стварыў асветніцкую
арганізацыю “Крывіцкі вязок”, у межах
якой меўся намер наладзіць выданне літаратуры
на беларускай мове, у тым ліку падручнікаў
для простых людзей. Але з-за праследванняў
з боку ўлад культурны гурток распаўся.
У другой палове 1880-х гадоў
у Мінску ўзнікла група ліберальнай
інтэлігенцыі (М.В.Доўнар-Запольскі, У.З.Завітневіч,
А.І.Слупскі, Я.Лучына) якія імкнуліся
абудзіць нацыянальную самасвядомасць
легальнымі сродкамі. Для гэтага выкарыстоўвалася
першая прыватная (недзяржаўная) газета
на Беларусі “Мінскі лісток” і
календары. На іх старонках друкаваліся
матэрыялы А.Багдановіча, І.Янчука,
М.Доунар-Запольскага пра
У другой палове стагоддзя пашырылася навуковае вывучэнне Беларусі. Былі створаны буйныя працы па гісторыі беларускага края М.Доўнар-Запольскім, М.Любаўскім, М.Уладзімірскім-Буданавым, А.П.Сапуновым, А.Кіркорам.
Вялікае значэнне мела дзейнасць шматлікіх збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў і этнографаў. Так, у 1870 годзе І.І.Насовіч выдаў “Слоўнік беларускай мовы”; М.Я.Нікіфароўскі у 1895 годзе – “Нарысы простанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку”; Я.Ф.Карскіў 1885 годзе “Агляд гукаў і форм беларускай мовы”; П.В.Шэйн ў 1887-1893 гадах выдаў “Матэрыялы да вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”; Е.Р.Раманаў у 1886-1891 гадах выдаў першыя пяць выпускаў “Беларускага зборніка”. Руская адміністрацыя садзейнічала выданням гэтых навуковых прац, бо лічыла, што яны падтрымліваюць тэзіс аб “рускім” характары краю. Тым часам змест прац паказваў, што Беларусь – самастойны ў этнічным плане рэгіён.
Беларуская літаратура
Бацькам беларускага культурнага
адраджэнне стаў Францішак Багушэвіч,
які адным з першых абгрунтаваў самастойнасць
беларускай мовы. Яго зборнікі вершаў
“Дудка беларуская” і “Смык беларускі”
выйшлі за межамі Радзімы – у Кракаве
і Познані (тэрыторыя Аўстра-Венгерскай
імперыі, дзе нацыянальныя меньшасці мелі
права на культурную аўтаномію). У прадмовах
да зборнікаў паэт адстойваў роўнасць
роднай мовы з іншымі еўрапейскімі, заклікаў
шанаваць і захоўваць яе. У вершах Ф.Багушэвіч
галоўным чынам пісаў пра гаротнае жыццё
беларускага сялянства, аграбленага пад
час рэформы 1861 года і прыгнятаемага як
эканамічна – панамі, так і нацыянальна
– царскім урадам. Багушэвіч стварыў у
паэзіі напрамак рэалізму і
Янка Лучына аднолькава добра пісаў на некалькіх мовах – рускай, польскай і беларускай. Але яго беларускія вершы доўгі час не друкаваліся, што не дало раскрыцца паэту цалкам як таленту і вялікай постаці беларускай літаратуры. Толькі пасля яго смерці гурток беларускага студэнцтва выдаў у Пецярбургу яго беларускамоўны зборнік “Вязанка”. А.Гурыновіч замацаваў у беларускай паэзіі пазіцыі рэалізму і народнасці. Ён адводзіў паэзіі важную ролю – будзіць у народа прагі да лепшага жыцця, да барацьбы за гэтае жыццё. У 1890-я гады ў беларускую літаратуру прыйшлі такія новыя імёны, як Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), Цётка (Элаіза Пашкевіч), талент якіх яскрава раскрыецца ў пачатку XX стагоддзя.
Эпоха на мяжы стагоддзяў з’явілася сярэбраным векам у культуры Расійскай імперыі, часам фарміравання новых творчых накірункаў у літаратуры, мастацтве. Сімвалізм, мадэрнізм, футурызм, авангардызм былі звязаны зсусветна вядомымі імёнамі А. Блока, А. Белага, Ф. Салагуба, У. Маякоўскага, В. Хлебнікава, М. Цвятаевай, В. Кандзінскага і іншых.
Культурнаае жыццё ў беларускіх губернях развівалася пад уплывам сусветных. Найбольшае ўздзяленне на развіццё культуры баларускага народа аказала, безумоўна, руская культура. “Адбітак рускай культуры – пісаў М.Багдановіч, - ляжыць на духоўнай творчасці кожнага народа Расіі, яна з’яўляецца для іх агульнай глебай, збліжаючы змест іх культур, іх ідэйніх і літаратурных плыняў”.
З другога боку, пошук новых філасофскіх ідэй, канцэпцый уладкавання грамадства, накірункаўмастацкай творчасці адбываўся ва ўмовах масавай неадукаванасці насельіцтва, нізкага яго культурнага ўзроўню. У канцы XIX ст. у беларуских губернях колькасць адукаванага насельніцтва скаладала ўсяго 22%. Але трэба адзначыць, што тэндэнцыі ў развіцці асветы былі станоўчымі. Доля расходаў Міністэрства народнай аветы былі станоўчымі. Доля расходаў Міністэрства нарожнай адукацыі ў бюджэце краіны павялічылася з 2,1% у 1900 г. да 14,6% у 1913 г. Замест царкоўна-прыходскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы, агарадскія вучылішчы пераўтвараліся ў вышэйшыя пачатковыя школы. Значна павялічылася колькасць гімназій, рэальных вучылішчаў, развівалася прафесійная адукацыя, ствараліся школы для дарослага насельніцтва. У 1909 – 1916 гг. На Беларусі былі адкрыты тры настаўніцкія інстытуты, пяць настаўніцкіх семінарый. У 1914 г.дзейнічала 7682 школы розных тыпаў.
З канца 90-х па 1913 гг. Граматнасць
насельніцтва ў Расійскай імперыі
ўзрасла да 31%. У 1906г. у Дзяржаўную
думу нават быў унесены законапраект
“Аб увядзенні ўсеагульнай
У пачатку XX ст.павялічылася
колькасць перыядычных
Беларуская інтэлігенцыя рабіла намаганні, каб стварыць падмурак для развіцця нацыянальнай школы. З1906 г. у Пецярбургу пачало дзейнічаць выдавецтва “ Загляне сонца і ў наша ваконца”, якое займалася выданнем дзіцячай літаратуры. Кнігі на беларускай мове друкавалі таварыства ў Вільні “ Наша ніва”, “Беларускае выдавецкае таварыства” “Палачанін”, “Мінчук”, “Вясёлкі”.
На Беларусі развіваўся перыядычны друк. Выходзілі газеты “Наша ніва”, “ Наша доля”, “Гоман”, “Грамада”; часопісы: “Саха”, “Лучына”, “Крапіва”, “Раніца”, а таксама календары, альманахі.
Мастацкая літаратура. Паэты, пісьменнікі актыўна ўплывалі на развіццё дэмакратычнай думкі. К. Каліноўскі- газета “Мужыцкая праўда” і “Лісты з-пад шыбенніцы”.
З’явілася ананімная вершаваная “гутарка”, набліжанная да фальклору. Узорам такіх твораў з’яўляецца “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Сход”, “Дзядька Антон…”
Новае ажыўленне ў развіцці беларускай літаратуры пачалося ў канцы 80-х гадоў з прыходам у яе пісьменнікаў-дэмакратаў – Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш.
Францішак Багушэвіч( Мацей Бурачок, Сымон-Рэўка з-пад Барысава): “Кепска будзе”, “У астрозе”, “Мая дудка”, “Праўда”, “Воўк”.
Тэатр і музыка
Тэтральнае жыццё беларускіх
гарадоў было звязана галоўным чынам з
паказам твораў рускай і сусветнай класікі
лепшымі трупамі Расіі, якія гастралявалі
па Беларусі. Асабліва актывізавалася
тэтральнае жыццё Мінска пасля ўзвядзення
асобнага будынка тэатра ў 1890 годзе на
тэрыторыі Аляксандраўскага сквера. Так,
у 1890-я гады тут паказвалі спектаклі трупы
знакамітай А.Яблачкінай, А.Южынай, Пецярбургская
оперная трупа Я.Ізмайлова, украінская
трупа М.Старыцкага. З гастролямі выдатных
выканаўцаў была звязана актывізацыя
музычнага жыцця ў беларускіх губернях.
Беларусь у 1890-я гады наведалі Ф.Шаляпін,
Л.Собінаў, А.Мазіні, С.Рахманінаў, Л.Скрабін,
А.Зілоці і інш. Высокая музычная культура
беларускай публікі прываблівала сюды
выдатных спевакоў і выканаўцаў. Яе атрымлівалі
ў навучальных установах – у навучальных
праграмах семінарый і гімназій музычнай
адукацыі надавалася значная ўвага. У
1871 годзе было створана Мінскае музычнае
вучылішча арганістаў, адзінае на Беларусі.
Да таго, у буйных беларускіх гарадах дзейнічалі
музычныя таварыствы, якія ставілі мэтай
падняцце ўзроўню музычнай культуры насельніцтва.
У 1898 годзе ў Мінску ўзнікла культурна-асветніцкая
арганізацыя “Таварыства аматараў прыгожых
мастацтваў”, якая складалася з літаратурнай,
драматычнай, мастацкай і музычнай секцый.
Арганізацыя стала цэнтрам літаратурнага
і тэатральнага жыцця Мінска, наладжвала
выставы, літаратурные чытанні і г.д.
Вялікае значэнне набыла дзейнасць музычных
таварыстваў. Яны наладжвалі публічныя
канцэрты і музычныя вечары, лекцыі аб
жыцці і творчасці вядомых кампазітараў
і выканаўцаў, адкрывалі музычныя навучальныя
ўстановы і бібліятэкі.
Значныя перамены ў тэатральным жыцці адбываюцца ў канцы XIX ст. у тэатральным жыцці. З’явіўся тэатр з рэалістычнай драматургіяй і рэжысурай, адпаведнай ігрой акцёраў. У тэатральны свет увайшлі новыя школы Станіслаўскага, Меерхольда.
Тэатральнае жыццё
на Беларусі было даволі
У 1907 г. у Палевічах Дзеснінскага павета быў створаны мастацкі калектыў Буйніцкага. На працягу трох гадоў тэтральны дзеяч, рэжысёр Буйніцкі разам з Бурбісам і Рагоўскім сфарміравалі драматычную і харавую трупы. Ішлі запісы і апрацоўка народных песень і танцаў, падрыхтоўка п’ес. Калектыў Буйніцкага стаў нацыянальным прафесійным тэатрам. У яго рэпертуары былі п’есы “Модны шляхцюк” Каганца, “у зімовы вечар”, “Хам” Ажэшкі, “Паўлінка” Купалы.
У гарадах і вёсках Беларусі было музычнае жыццё. На гастролях у беларускіх гарадах выступалі оперныя трупы, музычныя ансамблі, харавыя калектывы, вакалісты.
Дзейнічалі музычна-драматычныя гурткі, аркестры, хоры, якія выступалі з канцэртамі ў дваранскіх маёнтках, саслоўных клубах, народных дамах. У 1910 г. Шардурскім была створана беларуская музычная камедыя “Тарас на Парнасе”.
У 1903 г. у Мінску ўпершыню пачаліся дэманстрацыі кіно. На працягу 1907 – 1910 гг. Было адкрыта 6 кінатэатраў.
Выяўленчае мастацтва і архітэктура
У выяўленчым мастацтве ў другой палове XIX ст. ішоў пошук нацыянальнай і самабытнай прыгажості сваёй краіны, сваіх людзей. Рэалізм усталёўваўся ў мастацтве, ён пераадолльваў супраціўленне афіцыйнага напрамку з уласцівым яму культам класіцызму, первагай біблейская і міфалагічнай тэматыкі. У гэты час сусветна вядомымі мастакамі сталі Рэпін, Сяроў, Урубель, Васняцоў, Несцераў. Дзейнічалі аўтарытэтныя школы жывапісу ў Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Кіеве,Адэсе, дзе можна было атрымаць вышэйшую адукцыю.
У 1866 Трутнеў стварыў Віленскую школу малявання. Навучанне было бясплатнае. Выкладчыкамі былі Ромер, Чамаданаў, Трутнеў, Бальзукевіч і інш. Школа падрыхтавала екалькі пакаленняў беларускіх і літоўскіх мастакоў, скульптараў, настаўнікаў рысавання.
У другой палове XIX ст. сярод творчай інтэлігенцыі абуджаецца цікавасць да гісторыі, жыцця, побыту беларускага народа. Майстрам бытавых і гістарычных кампазіцый быў Альхімовіч. Ён стварыў карціны на тэмы беларусскай, літоўскай і польскай гісторыі: “Пахаванне Гедзіміна”, “ Пасля бітвы”, “ Смерцб Глінскага ў турме”.
Гістарычая тэматыка адлюстраваа ў творах Баркоўскага “Мыта на Беларусі”, “Бітва пад Чуднавам”. Ён вядомы як аўтар жанрава-бытавых карцін “Каля вадапою”, “Хворая жонка” і інш.