З гісторыі свята

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Декабря 2013 в 15:05, реферат

Краткое описание

Масленіца – гэта самае вясёлае свята ўсходнеславянскага календара. Па легендзе, нарадзілася яно ў вобразе жанчыны на Поўначы, бацькам яе быў Мароз. Аднойчы ў самы суровы час года чалавек заўважыў жанчыну, якая хавалася, і пазваў яе дапамагчы людзям сагрэць і развесяліць іх. І прыйшла яна, але не замарашкай і кволай падчаркай, а чырвонашчокай і вясёлай гаспадыняй, каб адагрэць замёрзлую за зіму душу селяніна.

Прикрепленные файлы: 1 файл

З гісторыі свята.docx

— 25.96 Кб (Скачать документ)

Апошні Масленічны тыдзень меў  дзве назвы: “Прабачальная нядзеля” і  “Праводзіны Масленкі (Зімы)”.

У апошні дзень Масленкі бацька сядзеў на куце. І ўсе дзеці, а таксама  і ўнукі прыходзілі да яго па чарзе  і прасілі прабачэння. А пасля  бацька таксама прасіў прабачэння ў  кожнага. Казалі: “Прабач, калі саграшыў перад табой справай і языком”.

У гэты ж дзень спальвалі пудзіла, закліклі Вясну хутчэй прыйсці. Лічылася, што разам з дымам адыходзіць і ўсё дрэннае.         Увогуле, гэты дзень яшчэ называўся “загавіны” ці “запускі”. Ідзе пост вялікі на бульбу і квас, хавай чаравікі, лапцей ёсць запас, - спявалі нашы продкі ў нядзелю.

Такім чынам, бачым, што ў Масленічных  абрадах і звычаях тыдня , як і  ў іншых святах земляробчага календара, захаваліcя вераванні ў магічныя дзеянні, што былі накіраваны на хутчэйшы надыход цяпла, забеспячэння поспеху  сялянскай працы ў полі, урадлівасць  нівы, здароўе і лад у сям’і, яе дабрабыт.

 

 

Масленічныя песні

Масленічныя песні (запусныя песні), разнавіднасць  каляндарна – абрадавых песен, што  суправаджалі абрады і гульні свята  Масленіцы. Асноўная іх функцыя –  магічнае забеспячэнне набліжэння вясны, праводзіны зімы. Нас зацікавіла тая  акалічнасць, што Масленічныя песні, хоць і спяваліся ў розных рэгіёнах Беларусі, але  вельмі блізкія па свайму зместу і мелі аднолькавыя вобразы. Пагэтаму мы прааналізавалі песні, змешчаныя ў беларускіх песенніках і запісаныя ад мясцовых жыхароў і прыйшлі да вываду, што ў песнях шырока абыгрываецца рытуальная ежа: масла, сыр, малодзіва, тварог (“сырам гору набівалі”, “маслам гору палівалі”, “а ад масла – гара ясна”). Усе гэтыя выразы сустракаюцца ў песнях, толькі ў рознай інтэрпрытацыі. Гэта сведчыць аб тым, што чалавек надаваў гэтым стравам статус сакральнасці. І гэта не выпадкова. Бо, як нам расказвала Ганна Фядосаўна, канец зімы – гэта перыяд, калі целяцца каровы і кожны селянін імкнуўся забяспечыць сваю сям’ю і сваю кароўку абаронай ад усялякай нечысці.  У сувязі з гэтым сыр, масла, тварог , якія так шчодра выстаўляліся на святочным стале, у першую чаргу трэба разглядаць, як ахвяравальную ежу апекуну сялянскай гаспадаркі Богу Вялесу.

Вобраз каня таксама сустракаецца часта:

Яна {Масленка} пешаю не ходзіць  –

Усё на коніках раз’язджае…

У мінулыя часы гаспадаром на вёсцы  лічыўся той, хто меў каня. Конь быў не проста карміцелем сям’і, ён быў яе членам. Пагэтаму і адводзілася  яму вялікае месца ў песнях. З песен мы бачам, што і “Масленка  едзе на коніку” і “на першай мураўцы конічак” пасвіцца.

Масленічныя песні выяўляюць сталы  клопат аб праблемах роду сям’і, гармоніі ў іх сямейных адносінах. У песнях, звернутых да маладзіцы, якая выйшла замуж, абрадавы гурт жанок і дзяўчат  зычыў нарадзіць сына, дачку, як адказаць на несправядлівыя папрокі мужавай  радні (“Маладзіца маладая, выйдзі к  нам на вуліцу”,”Маладая Марутка  выйдзі,выйдзі к нам ” і інш). Жорстка насміхаліся з тых  хлоцаў, што не скарысталі перыяду  мясаеду, каб ажаніцца:

А ты, Масленіца, белы сыр,

Ай, люлі, люлі, белы сыр.

А хто не жаніўся, - сукін сын.

Ай, люлі, люлі, сукін сын.

А хто ажаніўся, - ба.цькаў сын.

Ай, люлі, люлі, бацькаў сын.

Падобную песню спявалі і  дзяўчатам, якія не выйшлі замуж. Толькі замест слоў “сукін сын” спявалі “сукіна  дачка”.

Вялікае месца адводзілася ў  песнях і самой Масленіцы: “наша  Масленіца катліва”, “наша Масленіца  гадавая”, “а мы Масленку дажыдалі”,”Масленіца – палізуха:  сыр і масла палізала”,  “а ты, Масленіца, белы сыр” і інш.Гэта сведчыць аб тым, што яе стараліся ўсяляк улагодзіць, бо ,як гаварылася вышэй, яна сімвалізуе сабой Урадлівасць, Зіму і Смерць.

Цікава яшчэ і тое, што лірычныя матывы ў песнях “Калоша мая, зялёная  мая…”, “А з-пад горы, гары”, “На  гарэ зайка туліцца”, “Крутое калясо”  і інш.паэтычна рэалізуюцца ў  кантэксце святочных рытуалаў, абрадавага гуляння.

Мы звярнулі ўвагу на тое, што  рэпертуар Масленіцы ўключае  невядомую ў іншых цыклах беларускага  фальклору разнавіднасць гумарыстычных  песень – песні – перавёртышы. Яны ўяўляюць сабой спецыфічны від  гумару , збудаванага на абсурдзе:

У сераду на Масленіцу,

Як пабіўся баран з казлом –

Замуцілася вада з пяском.

Парасёначак яечка знёс,

На высокую палічку узнёс.

А бязручкі яечка ўкраў

І голаму за пазуху паклаў.

Без’языкі “калавур!”закрычаў.

А бязногі ў паход збяжаў…

Мы закранулі толькі частку тэматыкі Масленічных песен. П.Бяссонаў даказвае, што існуюць яшчэ жартоўныя і фрывольныя песні, эратычныя тэксты Масленіцы і інш.

Такім чынам , мы бачым, што тэматычны  дыяпазон Масленічных песен даволі шырокі, хаця адны і тыя ж тэмы падаюцца ў рознай інтэрпрытацыі.

Заключэнне

Традыцыйная абраднасць – гэта спрадвечная  крыніца народнай памяці, часцінка нашага духоўнага жыцця. Як ў мінулыя  часы, так і сёння яе надзённасць  відавочная, бо праяўляецца яна побач  з “хлебам насушчным”

як “духоўны хлеб” чалавека. Дзякуючы такім святам,  як Масленіца, чалавек па- іншаму пачынае глядзець на акружаючы яго свет, на тыя падзеі, з’явы, якім да гэтага не надаваў значэння.

Прымаючы ўдзел у свяце, працуючы над тэмай, размаўляючы са сваімі роднымі, старэйшымі людзьмі мы ў  які ўжо раз упэўніваемся, што  наша краіна вельмі багатая на культурную спадчыну.  І нам працягваць  традыцыі нашых продкаў. Зразумела, што ў тым выглядзе, у якім існавала свята Масленіцы, яно не застанецца. Мяняецца час, мяняюцца людзі і звычаі. Але тая аснова, якая была закладзена ў мінулым працягне сваё развіццё. З гонарам у нашым народзе зазначаюць: “Што ні дом – толк, што ні дзярэўня - вера”, падкрэсліваючы тым самым багацце і шматграннасць духоўнай спадчыны. І пакуль гэта спадчына будзе жыць, не згасне жывое слова нашага народа, яго песні, абрады, звычаі і г. д. як спрадвечныя крыніцы жыватворных сіл і жыццёвай мудрасці.


Информация о работе З гісторыі свята