З гісторыі свята

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Декабря 2013 в 15:05, реферат

Краткое описание

Масленіца – гэта самае вясёлае свята ўсходнеславянскага календара. Па легендзе, нарадзілася яно ў вобразе жанчыны на Поўначы, бацькам яе быў Мароз. Аднойчы ў самы суровы час года чалавек заўважыў жанчыну, якая хавалася, і пазваў яе дапамагчы людзям сагрэць і развесяліць іх. І прыйшла яна, але не замарашкай і кволай падчаркай, а чырвонашчокай і вясёлай гаспадыняй, каб адагрэць замёрзлую за зіму душу селяніна.

Прикрепленные файлы: 1 файл

З гісторыі свята.docx

— 25.96 Кб (Скачать документ)

 

З гісторыі свята

Масленіца – гэта самае вясёлае  свята ўсходнеславянскага календара. Па легендзе, нарадзілася яно ў  вобразе жанчыны на Поўначы, бацькам  яе быў Мароз. Аднойчы ў самы суровы час года чалавек заўважыў  жанчыну, якая хавалася, і пазваў яе дапамагчы людзям сагрэць і развесяліць іх. І прыйшла яна, але не замарашкай і кволай падчаркай, а чырвонашчокай і вясёлай гаспадыняй, каб адагрэць замёрзлую за зіму душу селяніна.

Масленіца  - гэта яшчэ і персанаж, які ўяўляе сабой адразу трох міфалагічных герояў: Урадлівасць, Зіму і Смерць. Сама назва свята яшчэ ў старажытны час была перанесена на антрапаморфны персанаж, які ў самым пачатку свята ўрачыста сустракалі з велічальнымі песнямі на горцы.

Імя Масленіцы носіць і пудзіла  з саломы, якое “наражалі” ў жаночае  адзенне з масляным блінам або  скавародкай у руках (ад бліна, круглага і маслянага і ўтварылася назва  і свята, і персанажа). З гэтым  пудзілам весела праводзілі час увесь  Масленічны тыдзень: з ім раз’язджалі  на тройках, а ў канцы свята  хавалі Масленіцу або праводзілі, разрываючы пудзіла на часткі. Салому з пудзіла раскідвалі па палях  для таго, каб забяспечыць добры  ўраджай у гэтым годзе. Але  часцей за ўсё, пудзіла Масленіцы  спальвалі на палаючым вогнішчы, якое раскладалі абавязкова “на горцы” – на якім- небудзь пагорку.

Рытуальнае пахаванне Масленіцы  заўсёды суправаджалася працэсіямі ражаных, карнаваламі, гучным смехам, прызывамі  Вясны і  спецыяльнымі песнямі, у якіх ругалі Масленіцу. У гэтых песнях Масленіцу абзывалі (у сувязі з Вялікім пастом, які наступае адразу пасля сытнага масленічнага тыдня) падманшчыцай, аб’ядалай, блінаедкай і іншымі крыўднымі прозвішчамі.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што  ў старажытнасці масленіца была звязана з днём вясенняга сонцавароту, але з прыняццем хрысціянства яна стала папярэднічаць Вялікаму пасту і залежыць ад яго срокаў.

Стараверы, якія жывуць на Гомельшчыне  сцвярджаюць, што Масленіца заўсёды  звязана з нараджэннем месяца – маладзіка.Ражок у такім  выпадку акунаецца ў масла. Калі глядзець яшчэ глыбей, то ў старажытнасці Масленіца была прысвечана язычніцкаму бажаству Вялесу. Статуя Вялеса стаяла, як і статуя Перуна, на самых пачэсных месцах. І калі Пярун быў богам князевай дружыны, богам ваяўнічым, то Вялес быў патронам усяго, што адбываецца ў жыцці людзей. Ён сімвалізаваў урадлівасць глебы, сілу, моц, здароўе,дабрабыт, уплываў на пладавітасць жанчын, быў апекуном усіх жывёл.

У хрысціянскую эпоху Вялесаў дзень, які праводзіўся на 24 лютага па новаму стылю, стаў днём святога Уласа. У  народных прыказках захавалася памяць пра традыцыі абрадавых паднашэнняў  Вялесу-Уласію: “Ва Уласа барада ў масле”.

Але гэта яшчэ не ўсё пра значэнне масленіцы.Для славян яна доўгі  час была і сустрэчай новага года! Бо да ХІV стагоддзя год на Русі пачынаўся  з сакавіка. А па даўнейшых прыкметах  лічылася: як сустрэне чалавек год, такім ён і будзе. Пагэтаму і не скупіліся ў гэта свята на шчодрае  застолле і шырокае вяселле. І  называлі Масленіцу ў народзе  “шырокай”, “абжорнай”, а то і “разгульнай”.

Так Масленіца cвяткавалася да сярэдзіны  ХV стагоддзя, а потым была скарочана  Папам Рымскім і рускім патрыярхам да тыднёвага тэрміну. Але ўсе  свае ідэі яна захавала.

Ні прыняцце хрысціянства, ні змены  часу навагодняга адліку не заставілі  Русь адмовіцца ад любімага свята, у  якім адлюстроўвалася руская натура, якая, часам, не ведала меры і ўтрыму.

Асноўнымі масленічнымі забавамі на Русі з’яўляліся катанні на конях  вакол вёскі , чым зганялі “нячыстую  сілу, гэтаму садзейнічала мелодыя  званочкаў і бубенчыкаў на дузе і  вупражы, а таксама “гігіканне”, крыкі, песні тых, хто катаўся; катанні  з высокіх ледзяных горак, каб  вышэйшы рос лён; гушканні на арэлях спрыялі росту раслін, а паветра, якое абвявала чалавека ў час гушкання і павінна было зняць з яго  ўсе хваробы і надзяліць моцным здароўем; перацягванне каната, кулачныя баі –умацоўвалі сілу, моц і, зразумела, грандыёзныя піры, якія наладжвалі цары.

Масленіца ў Беларусі

Пасля Каляд другім значным святам старога земляробчага календара  была Масленіца. Ёсць меркаванне, што  яна першапачаткова адносілася да веснава каляндарнага цыкла, а потым была адсунута да Каляд Вялікім пастом.

У Беларусі Масленіцу святкавалі не так урачыста, як у Расіі, але і  ў нас ёсць цікавыя моманты  Масленічнага тыдня. Звернемся да іх.

Масленіца (Запусны, Масленка, Сырны  тыдзень) – старажытнае перадвеснавое  свята, звязанае з культам прыроды: урачыстыя праводзіны зімы.У народным календары не мае канкрэтнай даты. Пачынаецца за 8 тыдняў да Велікадня або за 7 дзён да перадвелікоднага 7-тыднёвага Вялікага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень. Гэта першае свята ў гонар сонца, таму ў час светкавання Масленіцы на санях вазілі кола, якое сімвалізавала сонца, а пудзіла ў выглядзе жанчыны ўяўлялася, як яго маці. Спальванне пудзіла (сімвала зімы) на Масленіцу азначала адыход (смерць) зімы. Раскладвалі вогнішчы, вакол якіх вадзілі карагоды. У мінулым усё гэта мела магічна – ачышчальнае прызначэнне. Паводле павер’я, такім чынам развітваліся з усім злым і нячыстым. Назва, відаць, паходзіла ад таго, што на працягу ўсяго тыдня дазвалялася есці каровіна масла (у буднія дні ўжывалі канапляны ці льняны алей). Асноўная накіраванасць масленічнай абраднасці – паскарэнне надыходу вясны і забеспячэнне дастатку ў доме.

На Масленічным тыдні святкаванне  ў вёсцы звычайна пачыналася ў  чацвер. Чаму ж у чацвер?А таму што чацвер вылучаўся з шэрагу іншых масленічных дзён. Гэты дзень  меў назву святога Уласа –  ахоўніка гаспадарчай жывёлы. Па народным павер’і на Уласа павінен першы  раз заспяваць жаваранак, які, магчыма, не адлятае ў вырай на поўдзень, а замірае да наступнай вясны  дзе – небудзь ва ўтульным месцы  на полі, пераважна пад мяжой. Таму ён, як мяркуюць, раней за іншых птушак з’яўляецца на полі (як толькі пачынаюць  адтайваць межы). У народзе кажуць “жаўранак – на праталінку, а  шпак – на прагалінку. У чацвер гушкаліся  на арэлях. Праводзілася гэта забава, на думку селяніна, з мэтай, каб рос  моцны і доўгі лён.

На Масленіцу па даўняй традыцыі абавязкова пяклі бліны.Адны даследчыкі сцвярджаюць, што кругласпечаны блін сімвалізаваў сонца, якое абагаўлялася чалавекам у старажытнасці, бо яно давала не толькі святло і цяпло, а і абуджала жыццё на зямлі. З гэтым можна пагадзіцца толькі часткова. Мы больш згодны з думкай Янкі Крука, які

даказвае, што культ Сонца не быў дамінуючым у складаным  комплексе святочных рытуальна – абрадавых дзеянняў, таму што ў структуры Масленіцы значнае месца займалі “пахавальныя” гульні. Міжволі напрошваецца думка аб тым, што бліны перш-наперш былі абрадавай стравай памінальных трызнаў.

На Масленічным тыдні першыя 2 – 3 дні гаспадыня пякла бліны  аржаныя,аўсяныя (ці ячныя), а ў “ развітальныя” дні  - з куплёнай грэцкай мукі.

Але першы блін не выпадкова бярэ пачатак ад добра вядомага фразеалагізма  “першы блін камяком”. Яшчэ раніцай, калі гаспадыня выпякала самы першы блін, яна клала яго асобна на сподак і ставіла ў чырвоны кут  пад абразы.Вечарам, перад  тым як распачынаць трапезу з нагоды ўшанавання памяці продкаў, гаспадар адносіў раніцай прыгатаваную “даніну” на гарышча і ставіў каля акенца. Калі гаспадар вяртаўся, уся сям’я, пасля прачытання малітвы, садзілася за стол.На трэці дзень “ахвяру” памерлым родзічам – той самы блін -  аддавалі птушкам, каб яны, пачаставаліся самі і , паляцеўшы ў вырай, перадавалі продкам прывітанне аб тых, хто не забыў свой род. Лічылася, што, калі на Масленіцу напячы бліноў больш за ўсіх, то ў хаце “паселіцца” шчасце. Звычайна на стол падаваўся цэлы стос бліноў, якія гаспадар разразаў на 4 часткі, крыж – накрыж. Пасля кожны з сямейнікаў браў кавалак бліна і еў яго з тварагом, залітым у місцы растопленым каровіным маслам.

У розных кутках Беларусі Масленіцу  святкавалі па-рознаму. Мы прааналізавалі запісы нашых даследчыкаў, этнографаў і выявілі, што больш шырока і  масава адзначалася Масленіца ў  раёнах Палесся Гомельшчыны, Брэстчыны, на Магілёўшчыне, на Віцебшчыне, асабліва ў тых раёнах Беларусі, якія гранічаць  з тэрыторыяй Расіі.

Я.Р.Раманаў на падставе сваіх назіранняў у Магілёўскай губерніі пісаў  “Масляны тыдзень ад панядзелка да нядзелі праводзіцца шумна. Па вечарах  у гэты тыдзень не працуюць. Ходзяць  адзін да аднаго ў госці, а моладзь  паўтарае каляднае ігрышча. Днём усе  лічаць сваім абавязкам пакатацца: адны на саначках, другія на ледзяшах, высечаных на рацэ.., трэція катаюцца на перавернутых, злёгку падмарожаных скамейках ці простых дошках. Дбайныя  гаспадары ў дзень Масленіцы  абнаўляюць сані. Для гэтага новыя  сані зацягваюць на горку, там на іх садзяцца чалавек 20 – 25 і стрымгалоў ляцяць з гары. Толькі такія сані і будуць лёгкія на хаду…”.    У Магілёўскай губерніі, куды ўваходзіла і частка ўсходняга Палесся, на Віцебшчыне бытавалі ў час Масленіцы не толькі традыцыйныя катанні моладзі на санках, прыгатаванне бліноў, спевы масленічных песен, але і наведванне “павівальных бабак”, а таксама частавалі маладажонаў.

Звычай вешаць” калодку” хлопцу, які не ажаніўся да Масленіцы існаваў  на

Брэстчыне, Магілёўшчыне. Хлопец павінен  быў адкупіцца. У іншым выпадку яго з песнямі і жартамі вадзілі па ўсёй вёсцы.

У беларусаў Віцебшчыны і Міншчыны, па запісах П.А.Шэйна, ідэя прадаўжэння  роду,жыцця, стварэння новай сям’і  адлюстравалася і ў масленічных  абрадах і звычаях.На першы дзень  Масленіцы з вечара жанчыны хадзілі  праведаць маладуху, “якая ў апошні мясаед выйшлазамуж”. Падышоўшы пад  акно,”дзеўкі і бабы” спявалі:

Маладая ты, Марутка,

Выйдзі, выйдзі к нам на вулку!

У нас на вуліцы дзевак многа,

Дзевак многа і рабят.

Вазьмі сыра – родзіш сына,

Вазьмі мачку – родзіш дачку…

Маладуха выходзіла на вуліцу і  частавала жанчын і дзяўчат абаранкамі, сырам, тварагом і інш.

Першы дзень Масленічнага тыдня  называецца “Сустрэчай ”,ці “Стрэчаннем”.

У гэты дзень Масленку сустракалі і велічалі.

Другі дзень – “Зайгрышы”, ці “Загавіны”. Пачатак катанняў з горак, каб  лён доўгім рос, і хаджэння ражаных  па вёсцы. Хадзілі і валачобнікі  як каляднікі на каляды.  З герояў былі Масленка, Зіма ды Бабуля. Іх частавалі звычайна цукеркамі ды пернікамі .

Бліны – галоўны пачастунак на Масленіцу, таму што яны вельмі падобныя на сонейка, якому людзі вельмі рады пасля доўгай зімы. У сераду цешчы пяклі бліны і чакалі ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх блінамі. Таму і называўся гэты дзень Масленічнага тыдня “Цешчыны пачастункі”. Зяць павінен быў прыйсці ды пасядзець пэўны час, пад’есці блінцоў ды парадаваць цешчу.

А яшчэ ў гэты  дзень стол аж гнуўся ад ежы. Беларусы па вёсках казалі, што на Масленку патрэбна есці столькі разоў, колькі варона махне крылом ці сабака хвастом. І беларуская душа гуляла на ўсю катушку. Елі шмат і што называецца “ад пуза”. Нават прыпеўкі хадзілі:: “З’еў сала пудзік, аж вырваўся гузік” ці “Блін не клін - бруха не распора”. Блінамі патрэбна было ласавацца ад ранку да вечара. І якога начынання ў іх толькі не было: мёд, тварог, сыр, капуста, варэнне, рыба і г.д. А таксама піражкі з ляснымі арэхамі гарбузікамі (мяса есці ў гэты тыдзень не дазвалялася). Быў і “збіцень” – своеасаблівы “кампот” з сушаных ягад ды зёлак.

У чацвер беларусы святкавалі дзень  святога Уласа – абаронцы хатняй жывёлы. “Дзень Уласа адзначалі, коней  ды валоў абучалі” - спявалі беларусы

У гэты дзень маладых жарабцоў упершыню навучалі. Справа гэта была складаная  і небяспечная. Бывала і такое, што  ногі ды рукі ламалі ды платы зносілі.

Лічылася, што ў гэты дзень павінен  праспяваць першы жаваранак.

А яшчэ ў гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія пажаніліся ў гэтым  годзе. Хто

толькі – толькі пабраўся шлюбам, мог нават цалавацца на людзях, але пад наглядам бацькоў.А тому хлопцу, якому прыйшоў час ажаніцца, а ён не зрабіў гэтага, вешалі на шыю  палена на вяроўцы ці нават калоду да нагі ланцугом прывязвалі і  на замок замыкалі. Калі хлопец не жадаў цягаць гэты цяжар з сабою ўвесь дзень павінен быў адкупіцца. (Гэты звычай у рэгіёнах Беларусі адбываўся ў розныя дні Масленічнага тыдня). А ўсё з-за таго, што Масленіца лічылася самым часам, каб маладыя прыгледзеліся адно да аднаго, знайшлі сабе пару, “каб да Юр’я пабраціся” .

Прыйшоў пяты дзень тыдня, які называўся  “Цешчыны вячоркі”. У гэты дзень  зяці сваіх любімых цешчаў запрашалі, каб пачаставаць.

Яшчэ ў народзе гаварылі: “А ў пятніцу ды суботу гасцілі ў  ахвоту”. Хадзілі  ў госці не толькі да цёшчаў зяці, але і да маладых пар, якія тыдзень – два назад гулялі вяселле. І нельга было адмаўляцца ад “нязваных гасцей”. Лічылася, што , калі прасядзець пятніцу ў суме і цішыні без гасцей ды гульняў, то год не заладзіцца.

“Залоўчыны пасядзелкі” – так  называўся шосты Масленічны дзень. Маладыя нявесткі збіралі да сябе мужаву радню. А для гэтага яшчэ раніцай  ішлі да сваіх бацькоў і рыхтавалі  там пачастунак.

А дзяўчаты варажылі на суджанага. Выносілі блін і частавалі першага сустрэчнага. Яго прасілі назваць сваё імя, якое павінна супасці з іменем будучага мужа.

Калі збіраліся за адным сталом нежанатыя ды незамужнія,то  дзяўчаты па блінах вызначалі, што за характар у хлопцаў. Лічылася, бліны з ікрой любяць сапраўдныя мужчыны. Па гаспадарцы ён будзе цягавітым і ўсё ў дом прыносіць стане. Аднак пяшчоты і слоў ласкавых ад яго не дачакаешся.

Информация о работе З гісторыі свята