Контрольная работа по "Белорускому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Мая 2013 в 13:12, контрольная работа

Краткое описание

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:...
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Belaruskaya_mova.docx

— 40.39 Кб (Скачать документ)

 

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў  і складзіце да яго тэзісны план:

 

Беларуская мова, як і руская, і ўкраінская, пачала складвацца ва ўмовах феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі ХІ — ХІІ стст. на аснове тых дыялектных асаблівасцей, якімі адрозніваліся гаворкі былых усходнеславянскіх плямёнаў — дрыгавічоў, радзімічаў, заходніх крывічоў. Беларуская народнасць і яе мова сфарміраваліся ў ХІV — ХVІ стст. у складзе Вялікага княства Літоўскага, у якім знаходзіліся землі сучаснай Беларусі пасля таго, як паўночна-ўсходнія і паўднёвыя землі былой Кіеўскай Русі трапілі пад уладу татара-манголаў. Тагачасная беларуская мова ўжо выразна адрознівалася і ад усходнеславянскай мовы, якая была яе асновай, і ад іншых старажытных славянскіх моў.

Развіццю мовы ў ХV —  ХVІ стст. садзейнічалі яе значныя  культурныя і грамадска-палітычныя функцыі: яна з’яўлялася дзяржаўнай мовай, а таксама сродкам міжэтнічных  зносін у Вялікім княстве Літоўскім (на ёй пісалі ўрадавыя пастановы, акты, граматы, вялася дыпламатычная перапіска, афармляліся справы ў земскіх і гарадскіх судах). Асноўнымі цэнтрамі свецкай дзелавой пісьменнасці былі дзяржаўныя, прыватнафеадальныя і гарадскія (магістрацкія) канцылярыі. Асаблівае значэнне мела вялікакняжацкая канцылярыя, дзе афармляліся найважнейшыя акты, прывілеі, дэкрэты. Беларускай мовай карысталіся і ў асноўных жанрах свецкай літаратуры, найперш у летапісах і хроніках, якія адлюстроўвалі грамадска-палітычнае становішча розных слаёў насельніцтва. Да нас дайшлі мастацкія творы таго перыяду: вершы Сімяона Полацкага, Андрэя Рымшы, “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялешкі” і інш.

На беларускай мове ўпершыню на славянскім усходзе пачаў кнігадрукаванне  выдатны асветнік Францыск Скарына, традыцыі якога прадоўжылі Сымон  Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, браты Мамонічы і інш. У развіцці асветы значную ролю адыгралі друкарні ў Нясвіжы, Цяпіне, Заблудаве, а таксама Брэсцкі друкарскі двор. Выдатным культурным помнікам таго часу з’яўляецца выдадзены ў 1588 годзе “Статут Вялікага княства Літоўскага”, які доўгі час заставаўся адзіным зборам законаў у Еўропе.

Беларускай вуснай і пісьмовай мовай карысталіся не толькі беларусы, але і літоўцы, і татары. У рэлігійных кнігах беларускіх татар — кітабах, што пісаліся па-беларуску арабскім пісьмом, выразна адлюстроўваюцца фанетычныя і лексічныя асаблівасці нашай мовы таго часу.

Пашырэнне грамадскіх і культурных функцый мовы ўзбагачала яе, удасканальвала граматычную структуру, павялічвала лексічны запас. Але пасля таго, як Вялікае княства Літоўскае аб’ядналася з Польскім каралеўствам (Люблінская унія 1569 года) і ўтварылася Рэч Паспалітая, сферы ўжывання беларускай мовы пачалі паступова звужацца. У 1696 годзе польскі сейм выдаў закон, паводле якога дзяржаўнай мовай на беларускіх землях стала польская. Мова беларускай народнасці засталася бытаваць пераважна ў вуснай форме. На ёй размаўляў просты народ, ствараўся фальклор, духоўнае багацце народа захоўвалася і памнажалася. Жывая мова не бяднела, а ўмацоўвалася і ўзбагачалася. Народная мова ўвабрала ў сябе асобныя польскія словы: еднасць, скарга, ліст, друкар. Праз роднасную і даступную польскую мову, а таксама з першакрыніц да нас трапілі адзінкі з чэшскай (брама, гарцаваць), нямецкай (варта, штурм, фурман), французскай (пашпарт, сяржант), італьянскай (пошта, палац, кампанія), лацінскай (правінцыя, камісія, працэс, копія), літоўскай (дойлід, клуня, свіран) моў.

У канцы ХVІІІ ст. беларускія землі ў выніку раздзелаў Рэчы Паспалітай аказаліся ў складзе  Расійскай імперыі і паскорылася  фарміраванне беларускай нацыі і нацыянальнай мовы. На народна-дыялектнай аснове фарміруецца новая літаратурная мова беларусаў, з’яўляюцца творы разнастайных жанраў і стыляў: паэмы “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча, вершы і паэмы Ф. Багушэвіча, публіцыстычныя адозвы К. Каліноўскага і інш.

Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага  прыгнёту, калі царскія ўлады забаранялі выкарыстанне роднай мовы ў дзяржаўных установах і школах. Указам 1840 года забаранялася само слова “Беларусь”, а пасля задушэння паўстання 1863 года не дазвалялася выданне кніг на беларускай мове. Распаўсюджвалася нелегальная літаратура, выдадзеная за мяжой. Пасля рэвалюцыйных падзей 1905 года з’явілася не толькі легальная літаратура, але і перыядычныя выданні: “Наша ніва”, Наша доля”, “Гоман”, “Лучынка”, “Раніца” і інш. Вакол выданняў і выдавецтваў групаваліся творчыя сілы Беларусі, загучала беларускае слова ў творах Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, З. Бядулі, Ядвігіна Ш. і інш. Асабліва спрыяльныя ўмовы склаліся для беларускай мовы ў 20-я гады ХХ ст., калі беларуская мова стала дзяржаўнай, калі яна стала мовай навукі, справаводства, на ёй працавалі школы, тэхнікумы, ВНУ. Удасканальваліся нормы беларускай мовы, узбагачаўся яе слоўнікавы запас, актывізавалася навуковае даследаванне моўных працэсаў (Я. Карскі, Б. Тарашкевіч). Беларускі правапіс уніфікаваўся, што замацавана рэформамі правапісу 1933 і 1957 гг.

У 30-я гады ХХ ст. функцыянаванне нацыянальнай мовы звужаецца, што адразу праяўляецца ў сферы навучання. У 1938 годзе выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”, і паступова наша мова выцясняецца і з іншых сфер грамадскага жыцця. У 1930 — 1980 гг. на Беларусі ролю дзяржаўнай фактычна выконвала руская мова, якая дамінавала ў адукацыі, публіцыстыцы, справаводстве, адміністрацыйным і вытворчым жыцці краіны. Але ў складаных умовах ХХ ст. імкліва праявіла сябе і рэалізавала свой творчы патэнцыял беларуская літаратура: паэзія, проза, драматургія.

У 1990 годзе быў прыняты  Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, паводле якога мова карэннай нацыі  станавілася дзяржаўнай. Пасля правядзення  першага агульнарэспубліканскага  рэферэндуму 14 мая 1995 года на Беларусі дзейнічае двухмоўе.

Адметная рыса сучаснай беларускай мовы — тое, што яна зарадзілася  адносна позна (толькі ў ХVІІІ  — ХІХ ст.) не на базе кніжных традыцый, а на грунце народных гаворак (не засмечаных запазычаннямі) і захавала тым самым глыбінныя славянскія карані, можа служыць узорам, тыповым прадстаўніком славянскіх моў, самавітай і непаўторнай, хоць і падверглася істотным скажэнням пад час рэформы 1933 г., прымусова скіраванай на збліжэнне яе літаратурных нормаў з нормамі рускай мовы.

Галоўная мэта — асіміляваць  беларусаў — і палякамі, і рускімі  ажыццяўлялася самым надзейным  шляхам — праз пазбаўленне беларусаў  сваёй адмысловай мовы як асноўнай рысы нацыі. Калі падчас забароны беларускай літаратурнай мовы ў ХVІІІ — ХІХ стст. вусная беларуская мова ўжывалася пераважна вяскоўцамі, якія не толькі захоўвалі, але і ўсебакова развівалі вусную народную творчасць, што стала на сёння ў некаторых жанрах (песні, казкі) адной з багацейшых у свеце, то цяпер асноўная маса людзей у выніку актыўных асімілятыўных працэсаў перайшла ў вусных зносінах на трасянку, а чысціню мовы захоўвае меншая, але нацыянальна свядомая частка народа. Менавіта яе прадстаўнікамі створана найбагацейшая літаратура, беларускія вучоныя першыя сярод славян зрабілі найбольш падрабязныя дыялектныя апісанні мовы, надрукавалі адзін з самых багатых у Еўропе збор фальклорных твораў.

У цяперашні час у нашай  краіне дзейнічае двухмоўе або білінгвізм — папераменнае карыстанне дзвюма мовамі, г.зн. беларуская мова існуе ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Існуюць многія матывы авалодвання дзюма або некалькімі мовамі: атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці; моўныя кантакты дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і інш. патрэбамі. Вызначаюць некалькі разнавіднасцей двухмоўя: індывідуальнае, суцэльнае, нацыянальнае, дзяржаўнае (калі ў адной краіне статус дзяржаўнай ці афіцыйнай маюць дзве мовы).

 

 

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

    1. Станаўленне беларускай народнасці і яе мовы адбылося ў складзе Вялікага княства Літоўскага.
    2. Францыск Скарына – першаадкрывальнік кнігадрукавання на беларускай мове.
    3. Пасля стварэння Рэчы Паспалітай дзяржаўнай мовай на беларускіх землях стала польская, беларуская мова засталася бытаваць пераважна ў вуснай форме.
    4. У складзе Расійскай імперыі фарміраванне беларускай нацыі і нацыянальнай мовы паскорылася.
    5. У складаных умовах ХХ ст. імкліва праявіла сябе і рэалізавала свой творчы патэнцыял беларуская літаратура: паэзія, проза, драматургія.
    6. Адметная рыса сучаснай беларускай мовы — тое, што яна зарадзілася не на базе кніжных традыцый, а на грунце народных гаворак і захавала тым самым глыбінныя славянскія карані.
    7. У цяперашні час у нашай краіне дзейнічае двухмоўе або білінгвізм — папераменнае карыстанне дзвюма мовамі, гэта значыць беларуская мова існуе ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай.

 

 

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Прыклады марфалагічнай інтэрферэнцыі:

Лица – твару; орла – арла; огня – агню; леса – лесу; крика – крыку.

О песке – аб пяску; о  учителе – аб настаўнику; о огне - аб агнi; о доме - аб доме; о снеге – аб снезе.

Прыклады сінтаксічнай інтэрферэнцыі:

Послать за отцом - паслаць па бацьку; по причине занятости - з прычыны занятасці; благодарить друга - дзякаваць сябру; идти по лесу - ісці лесам; болеть гриппом - захварэць на грып.

 

 

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

 

  1. Конкурс журналістаў

Больш за сотню артыкулаў, рэпартажаў, інтэрв’ю і фотаздымкаў  было даслана на конкурс маладых  журналістаў «Твой Стыль». Пераможцаў уганаравалі і адарылі прызамі  ў часе святочнага закрыцця Фестывалю.

Нобелеўскія лаўрэаты

На тэрыторыі сучаснай Беларусі нарадзіліся наступныя  нобелеўскія лаўрэаты: Сайман Кузнец - нарадзіўся ў Пінску (прэмія ў 1971), Менахем Бегін - нарадзіўся ў Брэсце (прэмія ў 1978), Жарэс Алфёраў - нарадзіўся ў Віцебску (прэмія ў 2000).

Мастацкая выстава

7 снежня (серада) 2011 года  а 17 гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская  мастацкая галерэя" ГА "Беларускі  саюз мастакоў"  (г. Мінск,  Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) мае адбыцца адкрыццё Рэспубліканскай  мастацкай выставы прысвечанай  120-годдзю з дня нараджэння  М.Багдановіча "…Я не самотны…".

 

  1. Электрычнае ўзаемадзеянне

Закон Кулона дазваляе вызначыць  сілу электрычнага ўзаемадзеяння між  двума пунктавымі зараджанымі цяламі (гэтую сілу называюць сілай Кулона).

Зараджаныя часціцы

Тэрмін «пазон» сугучны  з тэрмінамі, якія пазначаюць дадатна  зараджаныя часціцы: пазітрон, пратон.

Праграмнае забеспячэнне

Праграмнае забеспячэнне – агульны тэрмін для абазначэння сукупнасці камп'ютарных праграм, працэдур і дакументацыі, якая выконвае пэўную задачу ў камп'ютарнай сістэме.

 

  1.  Сутнасць атэстацыі

Атэстацыя   агульнаадукацыйных    навучальных   устаноў праводзiцца ў  мэтах ажыццяўлення дзейснага  кантролю за рэалiзацыяй прынцыпаў дзяржаўнай  палiтыкi ў галiне  агульнай сярэдняй адукацыi, вызначэння  эфектыўнасцi  работы  навучальнай  установы  на падставе ацэнкi  адпаведнасцi вынiкаў  яе дзейнасцi  патрабаванням дзяржаўных адукацыйных   стандартаў,   заканадаўчых    i   нарматыўных   актаў, садзейнiчання ўдасканаленню дзейнасцi  навучальных устаноў.

Касавая кніга

Праграмнае забеспячэнне, з дапамогай якога вядзецца касавая  кніга, павінна забяспечваць візуальнае адлюстраванне і раздрукоўку  дакументаў "укладны ліст касавай  кнігі" і "Справаздача касіра", якія па форме і змесце павінны  прайграваць форму і змест  касавай кнігі ў папяровай  форме.

Аддзел кадраў

Галоўныя задачы аддзела кадраў - планаванне, арганізацыя, каардынацыя  і метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

 

 

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

 

  1. Экономика – эканомiка

а) Сукупнасць вытворчых адносін, якія адпавядаюнь дадзенай ступені развіцця прадукцыйных сіл грамадства, пануючы спосаб вытворчасці ў грамадстве; б) Арганізацыя, структура і стан гаспадарчага жыцця або якой-небудзь гаспадарчай дзейнасці; в) Навуковая дысцыпліна, што вывучае якую-небудзь галіну вытворчай, гаспадарчай дзейнасці.

2. Час – гадзiна

а) Прамежак часу, роўны 60 мінутам; б) Тэрмін у 60 мінут, які аыіічваюць ад паўдня ці ад паўночы. (гадзiна ночы, чатыры гадзіны раніцы); в) Прамежак часу, што адводзіцца на ўрок, лекцыю і займае з перапынкам 60 мінут. (Акадэмічная гадзiна); г) Пара, час (Суровая гадзiна вайны); д) Час, адведзены для чаго-небудзь (Прыёмныя гадзіны).

3. Компетенция – кампетэнцыя

а) Дасведчанасць у якой-небудзь справе, у якіх-небудзь пытаннях; б) Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы.

4. Прогноз – прагноз

Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных

  1. Программирование – праграмiраванне

а) Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ; б) Частка прыкладной матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, якая распрацоўвае метады складання праграм.

Информация о работе Контрольная работа по "Белорускому языку"