История белорусского языка

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2014 в 14:33, реферат

Краткое описание

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.

Прикрепленные файлы: 1 файл

бел яз.docx

— 48.85 Кб (Скачать документ)

Агульнаўсходнеславянскія словы – з’яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.

Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўтор- насць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш.

Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульна- славянскага і агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласна- беларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку. Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі: («Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», «Гіс- тарычны слоўнік беларускай мовы».

Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і куль- турных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў: са славянскіх моў: русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік і інш.; украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.; з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха; лацінізмы: акварыум, агітатар; германізмы: штык, шпіль; галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.

Экзатызмы - словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы: арык, кішлак, джыгіт).

Варварызмы - іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афекта- цыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове - рэцэпта- ры, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра, dum sріго, sрего – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся).

Асноўныя  прыметы запазычаных слоў наступныя:

  1. наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф’я;
  2. пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;
  3. спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;
  4. спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;
  5. спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;
  6. цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнд, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;
  7. прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;
  8. суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.

7.   Прафесійная лексіка. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

2.3. ПРАФЕСІЙНАЯ і ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА

 

Хуткасны  прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Да тэрміналагічнай лексікі адносяцца словы, што выражаюць паняцці розных галін навукі і тэхнікі і аб’ядноўваюцца ў мове пад агульнай назвай «тэрміны», напрыклад: алегорыя, анафара, дзейнік, займеннік, косінус, лагарыфм, барый, фларыд, акорд, мелодыя і інш. У адпаведнасці з існуючымі сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюцца наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-куль- турная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія.

 

8.   Паняцце «тэрмін», «тэрміналогія», «тэрмінасістэма». Асаблівасці тэрмінаў.

Тэ́рмін (лац.: terminus — канец, мяжа) — слова і словаспалучэнне, якія з'яўляюцца дакладным азначэннем прадмета, з'явы, якасці, працэсу і інш. у якой-небудзь спецыяльнай галіненавукі, тэхнікі, мастацтва і пад.

ТЭРМІНАЛОГІЯ — сукупнасць тэрмінаў розных галін вытворчасці, тэхнікі, навукі, мастацтва і пад., а таксама сістэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны. Кожны народ выпрацоўвае нацыянальную тэрміналогію на аснове роднай мовы, або запазычвае з тэрміналагічных сістэм іншых народаў. Для ўтварэння тэрмінаў часам выкарыстоўваюцца словы або паасобныя элементы словаў з мёртвых моваў (напр., старажытнагрэчаскай, лацінскай) або тэрмінасістэма

9.   Лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.

 

 

 Сінтаксічныя  асаблівасці навуковых тэкстаў

 

Спецыфіка навуковай мовы выяўляецца і праз ужыванне розных сінтаксічных канструкцый. Менавіта апавядальныя сказы характарызуюць навуковыя тэксты, асноўная задача якіх – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай мове.

 Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

 

Аснову навуковага стылю  складаюць агульналітаратуныя, стылістычна нейтральныя словы (або міжстылёвая лексіка). Міжстылёвая лексіка складае аснову ўсёй мовы, выкарыстоўваецца ў любым тыпе выказвання: хата, будынак, пабудова, сонца, вецер, дождж, месяц, вуліца, адзенне, працаваць, пісаць, вучыцца і інш.

Фразеалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

 

Адметнасць  навуковай мовы вызначаецца і  праз набор і выкарыс- танне фразеалагізмаў. Фразеалагізмы валодаюць рознай мерай экспрэсіі. З пункту гледжання функцыянальна-стылявой афарбоўкі іх можна падзяліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функ- цыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяля- юцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя фразеалагізмы. Толькі нямногія фразеалагізмы могуць быць стылістычна нейтральнымі і функцыянаваць ва ўсіх стылях: час ад часу, узвышаць голас, усё роўна, перш-наперш, раз-пораз, у крайнім выпадку, мець рацыю, браць слова, адным словам, болей таго, між іншым, з аднаго боку.

Кніжныя фразеалагізмы выкарыстоўваюцца ў публіцыстычных, навуковых і  мастацкіх тэкстах.

Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў

 

У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца ўсе (за выключэннем выклічнікаў) часціны  мовы. Аналіз ужывання слоў, самастойных  часцін мовы і іх форм паказвае перавагу адных часцін мовы над другімі. У  навуковых тэкстах (у параўнанні з размоўным, публіцыстычным і мастацкім стылямі) менш ужывальныя дзеясловы, пры гэтым большасць дзеясловаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі абазанчаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы: Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу, складаецца з цукрозы.


Информация о работе История белорусского языка