Автор работы: Пользователь скрыл имя, 30 Января 2014 в 14:33, реферат
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.
1. Беларуская нацыянальная мова, яе формы. Функцыі мовы ў грамадстве.
БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МОВА І ЯЕ ФОРМЫ
Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.
Мясцовыя гаворкі, якія маюць агульныя асаблівасці ў фанетыцы, граматыцы, лексіцы, аб’ядноўваюцца ў дыялекты. Дыялект (гр.dialektos – гаворка ) – разнавіднасць нацыянальнай мовы, на якой гавораць людзі пэўнай мясцовасці, тэрыторыі. Беларускія гаворкі падзяляюцца на два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Паміж імі знаходзяцца пераходныя гаворкі, іх называюць сярэднебеларускімі (або цэнтральнабеларускімі).
Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа. Беларуская літаратурная мова – гэта ўнарма- ваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.
Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастай- ную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы.
2.2. Функцыі мовы ў грамадстве
Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае наступныя функцыі:
3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
Пры нераўнапраўным білінгвізму веданне і выкарыстанне адной мовы пераважае над веданнем і выкарыстаннем другой. У гэтым тыпе двухмоўя можна вылучыць два падтыпы:
1) веданне рускай мовы пераважае над веданнем беларускай;
2) веданне беларускай пераважае над веданнем рускай.
Сам тэрмін «беларуска-рускае двухмоўе» прадугледжвае веданне індывідам рускай мовы ў якасці другой. У Беларусі такі білінгвізм значна саступае руска-беларускаму, г.зн. з рэальнай перавагай ведання рускай мовы над беларускай у маўленні індывіда. Падобная карціна назіраецца нават у маўленні многіх білінгваў, якія прызнаюць роднай мовай беларус- кую. Моўнае самавызначэнне такіх людзей не супадае з іх маўленчымі паводзінамі.
У разгледжаным тыпе двухмоўя (нераўнапраўнага) часцей за ўсё назіраецца інтэрферэнцыя на ўсіх узроўнях мовы. Інтэрферэнцыя фанетыч- ная, граматычная, лексічная ў Беларусі вывучана дастаткова добра. Практычна не разглядалася т.зв. прыхаваная інтэрферэнцыя, г.зн. невыка- рыстанне якіх-небудзь моўных элементаў з прычыны няведання. Часцей за ўсё гэта назіраецца на лексічным узроўні, калі чалавек не ведае, якое слова павінна адпавядаць слову роднай мовы. У такіх выпадках узнікаюць неза- поўненыя лексічныя пустоты або свядомае ўжыванне слоў роднай мовы з рознымі агаворкамі (па-руску кажучы..., говоря по-белорусски...), паўзы, якія часта дапамагае запаўняць суразмоўца, падказваючы патрэбнае слова ці патрэбную граматычную форму.
Зрэдку назіраецца інтэрферэнцыя, якую можна вызначыць як вымушаную, або наўмысную. Такія гукавыя абрэвіятуры, як РИД (Российский информационный дайджест), РИА (Российское информаци- онное агентство), РИВШ (Республиканский институт высшей школы) маюць тое самае літарнае выяўленне і ў беларускай мове (з улікам адпаведнасці и - і): РІД, РІА, РІВШ. Гэтак яны і вымаўляюцца. Але калі ў рускай мове мяккі [р'] – гэта норма, то ў беларускай - памылка, пазбегнуць якой у вусным маўленні ў дадзеным выпадку немагчыма.
У розных сацыяльных, прафесійных групах людзей двухмоўе выяў- ляецца па-рознаму. Адна з яго праяў – школа, якая ў значнай ступені прад- вызначае карціну валодання дзвюма мовамі ў краіне. За апошняе дзесяцігоддзе кірунак вывучэння беларускай і рускай моў мяняўся спачат- ку ў бок рэзкага павелічэння колькасці школ з беларускай мовай навучан- ня, потым – амаль у процілеглы бок. Так, з пачатку 1990-х да 1995 г. колькасць школ, у якіх першакласнікі вучыліся на беларускай мове, павялі- чылася да 76%, што амаль адпавядала нацыянальнаму складу насельніцтва. Аднак пасля рэферэндуму 1995 г., які ўзаконіў двухмоўе, колькасць школ з беларускай мовай навучання скарацілася.
Можна меркаваць, што сітуацыя з вывучэннем не толькі беларускай, але і рускай мовы не палепшыцца пасля памяншэння колькасці гадзін на вывучэнне гэтых прадметаў. Такія змены стануць заўважныя, перш за ўсё, у пачатковых класах, дзе звычайна закладваецца падмурак моўнай адука- цыі. Веды, атрыманыя менавіта ў дзіцячым узросце, значна спрошчваюць засваенне новага, больш складанага моўнага матэрыялу ў старэйшых кла- сах.
4. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.
Духоўная самабытнасць кожнага народа найперш выяўляецца ў род- ным слове. «Беларуская мова – «адзежа душы» беларусаў (Ф.Багушэвіч), адметная форма нашай культуры, якую мы абавязаны шанаваць і абера- гаць, каб не адысці ў нябыт як непаўторны этнас.
Адносіны да духоўнай спадчыны, да мовы продкаў выяўляюць агульную культуру і грамадзянскую годнасць чалавека. І хоць сталася так, што беларуская мова сёння нячаста гучыць на гарадскіх вуліцах, на працоўных і афіцыйных нарадах, у навуковых і навучальных установах, на радыё і тэлебачанні, большасць насельніцтва Беларусі лічыць яе роднай. Валодаюць беларускай мовай некаторыя рускія, украінцы, яўрэі, літоўцы, татары і іншыя прадстаўнікі народнасцей і нацый (іх больш за 140 пражывае ў Беларусі), што жывуць на нашай зямлі і паважаюць яе талерантны і мужны народ.
Дарэчы, беларускай мовай карыстаюцца ў штодзённым побыце ў вёсцы і горадзе. Беларускія песні гучаць на вяселлях і радзінах, народных святах і проста за бяседным сталом. На беларускай мове выходзяць кнігі, часопісы, газеты. Гучыць мова па радыё і тэлебачанні (праўда не столькі, як хацелася б). Многія майстры мастацкага слова, кампазітары, мастакі, артысты заслужылі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Я.Маўр, А.Куляшоў, У.Каратке- віч, А.Макаёнак, В.Быкаў, І.Лучанок, У.Мулявін і інш.). З набыццём стату- са дзяржаўнасці беларуская мова пачынае займаць належнае месца ў афі- цыйна-дзелавой і навуковай сферах жыцця.
Беларусь – самабытны край славяншчыны са сваімі традыцыямі і не- дахопамі сённяшніх дзён. Гэта як у люстры выяўляецца ў сучаснай бела- рускай мове, якая, маючы багата фанетычных, лексічных і граматычных асаблівасцей, пачала па розных прычынах страчваць нацыянальную адмет- насць. Беларусь і цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленні асобных зычных (шчасце, жыццё, чысты), па ёмкім «дзе» і густым «чаго» (дзеці, радзіма, узнагарода, пагода), мілагучным спалучэнні зычных і галосных (салодкі, палон, галоўны, завушніцы), зрэдку пачуеш асаблівую беларускую асіміля- тыўную мяккасць (зьдзівіцца, сьнег, цьвёрды, мядзьведзь) і правільнае вымаўленне часціцы не і прыназоўніка без у першым пераднаціскным складзе (ня быў, ня ведаў, бяз радасці, бяз выніку). Шмат у беларусаў сэн- сава і эмацыянальна ёмістых слоў (вяселле, ліпень, жнівень, палетак, радо- вішча, свідравіна, садавіна).
На вялікі жаль, павялічваецца імкненне ўжываць не свае, а запазы- чаныя словы (замест кнігарня, садавіна́, выстаўка, вы́раз – кніжны магазін, фрукты, выста́ва, дэкальтэ́).
Адметнасць беларускай мовы заўсёды надавала выкарастанне пры звароце да знаёмых і незнаёмых людзей даўніх назоўнікавых форм (клічны склон – браце, дружа, сынку, суседзе, Іване), пытальнай часціцы ці (ці відаць? ці зразумела? ), а таксама ўжыванне прыналежных прыметнікаў (бацькаў наказ, матчына слова, настаўнікава парада, суседава дапамога), устойлівых спалучэнняў (чуў на свае вушы, бачыў на свае вочы, гады ў рады, дзіва дзіўнае). І трэба толькі шкадаваць, што ў сучасным маўленні згаданымі зваротамі карыстаюцца нячаста, а прыналежныя займеннікі замяняюць назоўнікамі ( наказ бацькі, слова маці, дапамога суседа, парада настаўніка). Спрадвечна беларускія дзеепрыметнікі на старонках перы- ядычнага друку і ў мастацкай літаратуры саступаюць месца сваім «упэўненым родзічам» з іншымі суфіксамі (узмужнелы – узмузнеўшы, пасівелы – пасівеўшы, падсохлы – падсохшы). «Вольна адчуваюць» і неўласцівыя беларускай мове дзеепрыемнікі цяперашняга часу незалеж- нага і залежнага стану (кіруючы апарат, рухаючая сіла гісторыі, заходзячае сонца, чытаемы твор).
Хіба можна гаварыць пра канчаткова кадыфікаваную адзіную літара- турную мову, у якой закладзены генетычны код нацыі, калі канфліктуюць два істотна адрозныя правапісы, сапернічаюць дзве графікі (афіцыйная літаратурная мова і ўдасканаленая «тарашкевіца»).
І яшчэ трэба цвяроза ацэньваць тое, што з нашай мовай адбываецца ў сувязі з працэсамі інтэграцыі, узяўшы замацаваны менавіта ў апошні час набор слоў і выразаў: рэкецір, кілер, экстрасэнс, інтымныя паслугі, нетра- дыцыйная сексуальная арыентацыя, путана… Прыцягвае тое, што замене- ныя імі словы роднай мовы нясуць выгодна не толькі маральна-этычныя азначэнні, але і юрыдычныя кваліфікацыі: рабаўнік, забойца, чараўнік (вядзьмар), распуста, ненармальнасць, прастытутка… Уласна, народ мае словы яшчэ больш важкія, толькі па-за межамі лексікі літаратурнай (нарматыўнай). Дык вось, хіба не відавочна, што бяскрыўдныя быццам бы запазычанні (з «еўрапейскага» лексікону) дзейнічаюць на шкоду нашай традыцыйнай духоўнай свядомасці, па-свойму аслабляючы інстынкт сама- захавання, разбураючы генетычны код нацыі.
Таму адраджэнне беларускай культуры – важнейшая задача для бела- русаў, а гэта складаны і шматгранны працэс, у аснове якога ляжыць паша- на да роднай мовы і жаданне рабіць гэта.
5. Мова і маўленне. Віды і тыпы маўлення. Адзінкі маўлення.
Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Мова – гэта сістэма сродкаў зносін. Маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы, ці функцыянаванне мовы.
Вуснае і пісьмовае маўленне – формы праяўлення мовы як сродку зносін. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў, таму значнае месца адводзіцца мелодыцы, тэмпу, тону, тэмбру голаса, паўзе, лагічнаму націску і іншым маўленчым якасцям. Пэўную ролю адыгрываюць і нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі і інш. Усім відам вуснага маўлення ўласціва экспрэсія непасрэднасці і высокі ўзровень эмацыянальнасці.
Пісьмовае маўленне характарызуецца наступнымі асаблівасцямі;
1)
адсутнасць агульных для
2) адсутнасць дапамогі з боку жэстаў, мімікі, інтанацыі;
3)
максімальна ўзбагачаны
4)
максімальна ўскладнены
Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст). Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо, а вынікам яе з’яўляецца выказванне і тэкст. Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Афармленне думкі адбываецца без выказвання – гэта ўнутранае маўленне, а з выказваннем – гэта знешняе маўленне. Унутранае маўленне характарызуецца фрагментар- насцю, хуткасцю мыслення, сцісласцю. Для ўнутранага маўлення не характэрны строгія правілы. Знешняе маўленне можа быць вусным ці пісь- мовым, маналагічным ці дыялагічным.
Тэкст – гэта аб’яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі якасцямі якой з’яўляюцца звязнасць, цэльнасць і закон- чанасць. У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і арганізацыі тэксту адрозніваюць такія тыпы, як апісанне, апавяданне, разважанне.
6. Лексіка беларускай літаратурнай мовы паводле паходжання, ужывання і стылістычнай прыналежнасці.
Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання.
Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднё- ваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэш- скай). Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прад- метаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.