Функцыянальныя стылі беларускай мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Января 2014 в 21:32, доклад

Краткое описание

Мова як з’ява сацыяльная выконвае розныя функцыі, звязаныя з той ці іншай сферай чалавечай дзейнасці. Важнай функцыяй мовы з’яўляюцца: зносіны (камунікатыўная функцыя); паведамленне, уздзеянне. Для рэалізацыі гэтай функцыі гістарычна вызначыліся асобныя разнавіднасці мовы, якія характарызуюцца наяўнасцю ў іх асаблівых лексіка-фразеалагічных, часткова сінтаксічных, сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў данай разнавіднасці мовы.

Прикрепленные файлы: 1 файл

Функцыянальныя стылі беларускай мовы.docx

— 35.93 Кб (Скачать документ)

 

1. Назвы асоб па іх  функцыі ў афіцыйна-дзелавых адносінах:  ісцец, сведка, арандатар.

 

2. Назвы дакументаў: загад,  паведамленне, тэлефанаграма.

 

3. Абазначэнні частак дакумента,  разнастайных дзеянняў асоб, службовых  працэдур па ўзгадненню і зацвярджэнню: парадак дня, прысутнічалі, не  пярэчу.

 

4. Словы-канцылярызмы, што  па-за межамі афіцыйна-дзелавога стылю не ўжываюцца: вышэйпамянёны, ніжэйпададзены, прад’віцель.

 

5. Архаічная, устарэлая  лексіка, якая актыўна ўжываецца  ў дыпламатычных зносінах: Яго  правасхадзіцэльства, Яго Высокасць,  пані.

 

Сярод марфалагічных асаблівасцей адзначаецца высокая частотнасць  іменных часцін мовы, перш за ўсё  назоўнікаў. Яны могуць уваходзіць ва ўстойлівыя спалучэнні (размеркаванне  абавязкаў, уручэнне ўзнагарод), ужываюцца  з прэфіксам не-: незварот, невыкананне. Назоўнікі, якія абазначаюць пасаду ці званне, звычайна выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду: доктар філ. навук Пятрова, фельчар Іванова. Часта ўжываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі: у мэтах, у адпаведнасці. Нярэдкія выпадкі выкарыстання дзеясловаў залежнага стану.

 

Афіцыйна-дзелавы стыль  вылучаецца пашыранасцю інфінітываў. Гэта звязана з мэтавай устаноўкай большасці дакументаў. Рэдка выкарыстоўваюцца выклічнікі, займеннікі 1 і 2 асоб, асабовыя дзеясловы (1 і 2 асобы).

 

Сінтаксіс характарызуецца  кніжнасцю, строгасцю. Сказы поўныя, апавядальныя, двухсастаўныя. Пашыраны складаныя канструкцыі, таму што  просты сказ не можа ў поўным аб’ёме адлюстраваць паслядоўнасць фактаў. Парадак слоў прамы. Сказы характарызуюцца таксама наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый.

 

Такім чынам, афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае ў грамадстве сферу афіцыйных зносін. Ён уяўляе сабой замкнёную сістэму моўных сродкаў, якія выконваюць дзве асноўныя функцыі – інфармацыі і ўздзеяння.

 

Навуковы стыль – сістэма  моўных сродкаў, прызначаная для  перадачы і захоўвання навуковых  ведаў. Ён падзяляецца на тры падстылі:

 

а) уласна навуковы;

 

б) навукова-вучэбны;

 

в) навукова-папулярны.

 

Гэта мова артыкулаў, манаграфій, дысертацый. Рэалізуецца навуковы стыль  пераважна ў пісьмовай форме. У вусным маўленні навуковага стылю адчуваецца ўплыў з боку кніжна-пісьмовага маўлення: яно характарызуецца манатоннасцю, слабай выразнасцю.

 

Сфера навуковых зносін адрозніваецца  тым, што мэтай яе з’яўляецца найбольш дакладнае, лагічнае і адназначнае  выражэнне думкі. Думка тут строга аргументаваная, ход лагічных разважанняў  асабліва акцэнтуецца. Самымі спецыфічнымі рысамі з’яўляецца адцягнена-абагуленасць і падкрэсленая лагічнасць. Тыповымі для навуковага маўлення з’яўляецца сэнсавая дакладнасць (адназначнасць), адсутнасць вобразнасці, аб’ектыўнасць выкладання, некаторая яго строгасць. Дакладнасць навуковага маўлення прадугледжвае адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаемым ім паняццем.

 

Адцягнена абагулены характар маўлення падкрэсліваецца і спецыяльнымі лексічнымі адзінкамі (звычайна, рэгулярна, усякі, кожны), і граматычнымі сродкамі: няпэўна-асабовымі сказамі, залежнымі  канструкцыямі: намі зроблена, прыклады разглядалія. У навуковых тэкстах  не ўжываецца форма 1 асобы займенніка. Распаўсюджаны іншамоўныя карані, прыстаўкі, суфіксы.

 

Іншы раз навуковы тэкст  дазваляе некаторую вобразнасць, у  ім сустракаюцца параўнанні, як адна з форм лагічнага мыслення, метафары (часцей сцёртыя: хларыд разлагаецца). Фразеалогія навуковага стылю значна абмежавана ў сваіх рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях. Рэдка выкарыстоўваюцца ідыёмы, прыказкі, крылатыя словы. Шырока распаўсюджаны ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: удзельная вага, глухі гук.

 

Адцягненасцю і абагуленасцю навуковай мовы тлумачыцца шырокае  ўжыванне назоўнікаў ніякага роду з  абстрактным значэннем, устойлівых зваротаў з аддзеяслоўнымі назоўнікамі (рабіць ўплыў), а таксама счапленняў роднага склону Увогуле навуковай мове ўласцівы іменны характар. Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца, шматкратны паўтор “агульнанавуковых слоў”: абазначаюць, вызначаюць, мець, называцца.

 

Дакладнасць, грунтоўнасць апісання прадметаў, іх класіфікацыя патрабуе выкарыстання сказаў з аднароднымі членамі  і абагуленымі словамі, з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Часта выкарыстоўваюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі, пабочныя словы. У навуковым тэксце амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы. Комплекс моўных сродкаў навуковай мовы вызначаецца адноснай устойлівасцю. Сінтаксіс вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі злучнікавага злучэння, а таксама складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі.

 

Характэрнай рысай навуковага стылю з’яўляецца шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Пад тэрмінам разумеецца слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае спецыяльнае паняцце  са сферы вытворчасці, навукі, культуры. Любы тэрмін павінен мець абмежаваны, дакладна акрэслены змест. Гэты змест  уласцівы тэрміну незалежна ад кантэксту. Сінанімія тэрмінаў - з’ява непажаданая, бо сведчыць, што працэс станаўлення  тэрміна яшчэ не закончыўся. Антанімія, наадварот, шырока выкарыстоўваецца ў  навуковым маўленні. Гэта звязана  з паняццем сістэмнасці: з’явы існуюць, таму што супрацьпастаўляюцца, з’ява  не мае супрацьпастаўлення -- значыць, няма і самой з’явы. Тэрміны бываюць агульнамоўныя і вузкаспецыяльныя. Спосабы ўтварэння тэрміна розныя: афіксацыя (лістаж), складанне (нафтапровад), часта выкарыстоўваюцца іншамоўныя элементы. Аднак ужыванне тэрмінаў не павінна быць празмерным, каб навуковыя творы павінны быць зразумелымі для адпаведна падрыхтаванага чытача, каб выклад навуковага тэксту не выклікаў дадатковых цяжкасцей.

 

У навуковым стылі стылеўтвараючыя  рысы вар’іруюцца ў залежнасці ад жанравых разнавіднасцей, а таксама  прыналежнасці тэксту да розных навук. Так, фармалізацыя выкладу, характэрная для фізіка-матэматычных даследаванняў, недапушчальная ў літаратуразнаўчых і гістарычных тэкстах. У палемічных артыкулах выкарыстоўваюцца вобразныя сродкі, элементы размоўна-эмацыянальнай лексікі, экспрэсіўнага сінтаксісу, аднак яны займаюць другаснае становішча ў адносінах да лагічнай інфармацыі і садзейнічаюць лепшаму яе ўспрыманню.

 

Публіцыстычны стыль –  сістэма моўных сродкаў, прызначаная  для абслугоўвання шырокай сферы  грамадскіх зносін: палітыка-ідэалагічную, грамадска-эканамічную, культурную, спартыўную і г.д. Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў пісьмовай і вуснай формах, якія цесна ўзаемадзейнічаюць і збліжаюцця (на радыё дыктары чытаюць надрукаваны тэкст). Асноўныя функцыі гэтага стылю – паведамлення і ўздзеяння. У публічыстычным стылі выдзяляюць наступныя падстылі:

 

а) газетна-публіцыстычны  стыль;

 

б) агітацыйны;

 

в) масава-палітычны;

 

г) палітыка-ідэалагічны.

 

У газетна-публіцыстычным падстылі ўздзеянне, перакананне выступаюць як галоўная функцыя мовы, прычым уздзеянне  мае канцэнтраваны, падкрэслена  агітацыйны характар. Таму выкарыстанне моўных сродкаў у газеце вызначаецца  ў значнай меры іх сацыяльна-ацэначнымі якасцямі і магчымасцямі з пункту гледжання эфектыўнага ўздзеяння  на масавую аўдыторыю.

 

Да асноўных рыс публіцыстычнага  стылю адносяць:

 

1. Эканомія моўных сродкаў,  лаканічнасць выкладання пры  інфарматыўнай насычанасці.

 

2. Адбор моўных сродкаў  з устаноўкай на іх даходлівасць. Асновай лексікі з’яўляецца нейтральная  і кніжная. Значную яе частку  складае грамадска-палітычная, а  таксама разнастайныя тэрміны,  якія часта пераасэнсоўваюцца  для патрэб публіцыстыкі (манеўры дыпламатыі, сяброўская атмасфера).

 

3. Выкарыстанне моўных  стэрэатыпаў, клішэ. Гэта спрыяе  эканоміі намаганняў і часу, з’яўляецца  палёгкай для камунікацыі. Аднак  іншы раз клішэ пераўтвараюцца  ў штампы і губляюць сваю  першапачатковую вобразнасць (працаўнікі палёў, людзі ў белых халатах, белае золата). Асноўнай прычынай пераўтварэння сродкаў у клішэ з’яўляецца стандартызацыя, частая паўтараемасць вобразнага сродку з-за недастатковай маўленчай культуры журналістаў (пастаянная прапіска).

 

4. Жанравая разнастайнасць  і звязаная з гэтым разнастайнасць  стылістычнага выкарыстання моўных  сродкаў: мнагазначнасці слова,  эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі,  рэсурсаў словаўтварэння (аўтарскія  неалагізмы).

 

5. Сумяшчэнне рыс публіцыстычнага  стылю з рысамі іншых стыляў (навуковым, афіцыйна-дзелавым, мастацкім,  размоўным).

 

6. Выкарыстанне вобразна-выяўленчых  сродкаў мовы, у прыватнасці сродкаў  стылістычнага сінтаксісу (рытарычнае  пытанне, паралелізм будовы, паўторы,  інерсія). Шырокае ўжыванне ў ім  ацэначных слоў, прыказак, прымавак, афарызмаў.

 

Паколькі публіцыстычнае маўленне звернута да шматлікай аўдыторыяй, яно павінна быць правільным, у ім не павінна быць дыялектызмаў, вузкаспецыяльных тэрмінаў, вялікай колькасці запазычаных слоў.

 

Марфалогія публіцыстычнага  стылю не дае яркіх узораў стылістычнай замацаванасці. У ім шырока выракыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, іншамоўныя суфіксы. Прыватнай асаблівасцю публіцыстычнага стылю з’яўляецца выкарыстанне назоўнікаў у форме множнага ліку, якія не абазначаюць колькасць: пошукі, перагаворы, улады, часта выкарыстоўваюцца інфінітывы, дзеясловы загаднага ладу.

 

Сінтаксіс, у асноўным кніжны, са складанымі разгорнутымі канструкцыямі, іншы раз выкарыстоўваюцца элементы размоўнага сінтаксісу – эліпсіс – бездзеяслоўныя фразы: Наш дэвіз – якасць. Часта сустракаюцца намінатыўныя сказы, далучальныя канструкцыі, парцэляцыя, якая заключаецца ў чляненні сказаў, пры якой змест выказвання рэалізуецца не ў адной, а ў другой ці некалькіх інтанацыйна-сэнсавых маўленчых адзінках, размешчаных адна за другой пасля паўзы: Пасля абеду прыйшлі госці. Нечаканыя. Незапрошаныя.

 

Стыль мастацкай літаратуры. Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства, яго функцыя  – эстэтычнае ўздзеянне на чытача праз мастацкія вобразы. Надзвычай  складаным з’яўляецца пытанне аб вылучэнні лексікі, уласцівай для  мастацкага стылю. У творах мастацкай  літаратуры, разнастайнай у жанравых і тэматычных адносінах, выкарыстоўваюцца словы розных разрадаў і вызначыць сярод іх такія, што маюць своеасаблівую літаратурна-мастацкую афарбоўку, вельмі цяжка. Галоўная асаблівасць літаратурна-мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, рэалізуючы функцыю ўздзеяння, выкарыстоўвае ўсе сродкі агульнанароднай мовы, калі гэта стылістычна апраўдана: усе пласты лексікі ва ўсёй разнастайнасці яе семантыкі, экспрэсіўных і функцыянальна-стылістычных адценняў (ад прастамоўя да высокай кніжнай), з усімі яе значэннямі – прамымі і пераноснымі, усю фразеалогію, амаль усе сродкі граматыкі і перш за ўсё – вялікую разнастайнасць сінтаксічных канструкцый, тыпаў сказаў. Пярэстасць моўных сродкаў у мастацкай літаратуры адчуваецца толькі ў тым выпадку, калі іх ужыванне немэтазгодна.

 

У літаратурна-мастацкім  стылі выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі і нават цэлыя фрагменты  іншых стыляў (навуковага, афіцыйна-дзелавога, публіцыстычнага), таму ён як бы ўбірае ў сябе шматвобразную гаму розных стылёвых афарбовак. Асабліва шырока прадстаўлены ў мастацкім стылі размоўны стыль, што абумоўлена самой структурай мастацкіх твораў, які шырока ўключае ў сябе форму дыялога, маналога і сказа. У мастацкім маўленні наглядаецца шырокая метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, выкарыстоўваюцца багатыя магчымасці сінанімікі, мнагазначнасці. Усе сродкі, у тым ліку нейтральныя, прызначаны служыць выражэнню сістэмы вобразаў, паэтычнай думкі мастака.

 

Мова мастацкай літаратуры як частка агульналітаратурнай мовы выходзіць за яе межы, адлюстроўваючы нелітаратурныя лексічныя элементы. Так, для стварэння мясцовага  каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў, дасягнення экспрэсіі ў мастацкім  стылі шырока выкарыстоўваюцца прафесіяналізмы, дыялектызмы, прастамоўная лексіка. Выкарыстанне нелітаратурных моўных сродкаў з’яўляецца функцыянальна абумоўленым і  матываваным, стылістычна апраўданым. Аўтар выкарыстоўвае і патэнцыяльныя  магчымасці мовы і стварае словы, якіх няма ў сучаснай мове, -- неалагізмы і аказіяналізмы.

 

Побач з магчымасцю і дапушчальнасцю выхаду за нормы і межы літаратурнай мовы (у асноўным у сферы лексікі  і словаўтварэння), мова мастацкай  літаратуры вылучаецца і строгай  нарматыўнасцю, якая заключаецца ў  патрабаванні высокай дакладнасці, дасканалай адабранасці слова, высокай  пісьменнасці.

 

Мова мастацкай літаратуры – гэта мова мастацтва слова, галоўнай функцыяй якой з’яўляецца функцыя  эстэтычная, хоць і камунікатыўная функцыя праяўляецца тут у  поўнай меры. Мова мастацкай літаратуры аказвае вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай мовы.

 

Такім чынам, найбольш важнымі асаблівасцямі літаратурна-мастацкага стылю выступаюць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць. Гэтым тлумачыцца шырокае выкарыстанне ў мастацкім маўленні разнастайных вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць яго дзейснасць, дазваляюць падкрэсліваць своеасаблівасць прадметаў, выразіць індывідуальную, суб’ектыўную ацэнку, што адпавядае задачам паведамлення. Адзінкі, якія заснаваны на пераносным ужыванні, маюць агульную назву тропаў Уласна мастацкім лексічным сродкам з’яўляюцца паэтызмы, якім уласціва адценне ўрачыстасці, узнесласці, лірычнасці, хоць сустракаюцца яны не так і часта.

 

Эстэтычнай функцыяй і  эстэтычнай матываванасцю мовы мастацкай  літаратуры тлумачыцца і іншая норма  мастацкай мовы, якая ставіць яе ў асаблівае становішча ў адносінах  да іншых функцыянальных стыляў. Гэта недапушчальнасць стандарта, шаблона  ў мове.

 

Такім чынам, асаблівасць мовы мастацкага стылю складаюць:

 

- Адзінства камунікатыўнай  і эстэтычных функцый.

 

- Шматстылёвасць, г.зн. магчымасць  уключэння элементаў іншых стыляў, а таксама вялікая разнастайнасць  стыляў – індывідуальных, стыляў  літаратурных школ і напрамкаў. 

 

- Шырокае выкарыстанне  вобразна-выяўленчых сродкаў.

 

- Праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара.

 

Не ўсе названыя рысы з’яўляюцца спецыфічнай прыналежнасцю мастацкага стылю. Толькі эстэтычная функцыя поўнасцю належыць яму, астатнія ў большай  ці меншай ступені сустракаюцца ў  іншых стылях.

Информация о работе Функцыянальныя стылі беларускай мовы