Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 15:04, реферат
Сям’я бацькi была вялiкай. Каб неяк звесцi канцы з канцамi, працавалi i дарослыя , i дзецi. Вось i Коля наняўся пастухом да асаднiка Анацкага. Гэта быу толькi пачатак. Дзе толькi потым не шукаў падлетак работу?! Быў лесарубам, будаўнiком дарог, вучыўся кавальскаму майстэрству, працаваў на млыне ў в. Пруд, на чыгунцы , лесапiльным заводзе ў Гайнаўцы, рабочым на цагельна-чарапiчным заводзе ў Шахарда…
Уцягнуты ў падпольную працу з 1934 года, падлетак прагна чытаў, многа раздумваў аб гаротным жыццi селянiна i рабочага. Бачыў, у якiх умовах жылi людзi. Медыцынскага абслугоўвання практычна не iснавала. Нi разу не бачыў Коля ў вёсцы нi доктара, нi фельчара. Дзецi атрымлiвалi ў школах элементарныя веды, бо вучыцца маглi толькi з позняй восенi да вясны, калi не было працы у полi.
ЗАГАРТОЎКА …………………………………………………………………2
ПАРА НАДЗЕЙ………………………………………………………………… 3
У БЛАКАДНЫМ ЛЕНIНГРАДЗЕ……………………………………………5
ПЕРШЫЯ ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ………………………………………6
СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА……………………7
СУВЯЗЬ З ЗЕМЛЯКАМI……………………………………………………….8
ЛІТАРАТУРА…………………………………………………………………...9
Старшынёй Гродзенскага аблвыканкама М. П. Малочка быў абраны ў 1961 годзе. Адзiнаццаць гадоў – да канца 1972 – быў ён кiраўнiком абласной улады. З першых дзён сутыкнуўся з такой колькасцю праблем, пра iснаванне якiх i не здагадваўся. Асаблiва непакоiла становiшча мясцовых Саветаў. Многiя лiчылi, што на сяле iх функцыi з поспехам могуць выконваць гаспадарчыя органы. Малочка не захацеў мiрыцца з такiм становiшчам. Доўга раздумваў, шукаў аднадумцаў i як член бюро вынес пытанне на абмеркаванне абкама партыi. Хацелася, каб праблема дэтелёва была разгледжана на пленуме абкама. Аднак тагачасны першы сакратар абкама не падтрымаў iнiцыятывы Малочкi. Прыйшлося шукаць другiя шляхi, каб змянiць сiтуацыю. Звярнуўся за падтрымкай у Савет Міністраў БССР i ЦК КПБ. Урад рэспублiкi і Цэнтральны Камiтэт партыi падтрымалi гродзенцаў.
Не адразу, але справа зрушылася з месца. Надзяленне мясцовай улады большымi
паўнамоцтвамi разняволiла дэпутатаў i актывiстаў. Памiж вёскамi, сельсаветамi i цэлымi раёнамi наладжвалася сацыялiстычнае спаборнiцтва. Праводзiлiся конкурсы на лепшую вёску, лепшы двор. Мерапрыемствы па добраўпарадкаванню i абнаўленню закранулi не толькi цэнтральныя паселiшчы. Людзi ў аддалённых вёсках прыводзiлi ў парадак свае двары, садзiлi фруктовыя дрэвы i кустарнiкi. Сельскiя Саветы паставiлi на ўлiк усе помнiкi i магiлы загiнуўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Ветэранам вайны аказалася пасiльная дапамога. Не засталiся без увагi малазабяспечаныя сем’i.
Праз пэўны час за вопытам арганізацыi работы мясцовых органаў улады паехалi на Гродзеншчыну з усяго вялiкага Саюза. Тым больш, што Саветы сталi адыгрываць усё большую ролю ва ўмацаваннi эканамiчнага становiшча калгасаў i саўгасаў. Вобласць па ўраджайнасцi сельскагаспадарчых культур i вытворчасцi прадукцыi жывёлагадоўлi ўпэўнена iшла ў шарэнзе перадавiкоў. 16 жнiўня 1967 года Гродзенская вобласць за гераiчную барацьбу ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, за поспехi ў развiццi народнай гаспадаркi была ўзнагароджана ордэнам Ленiна, у тым лiку i Малочка. Дарэчы працоўная дзейнасць Мiкалая Пятровiча была адзначана яшчэ i ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга и шматлiкiмi медалямi.
Мяняўся воблiк абласнога цэнтра. Узводзiлiся буйнейшыя прадпрыемствы.
I напэўна,
не мяняў бы Мiкалай Пятровiч ужо нiчога
ў жыццi. Але ў канцы 1972 года яго назначаюць
на пасаду мiнiстра гандлю рэспублiкi.
На гэтай высокай пасадзе ён працаваў
да 1984 года.
Сувязі з роднай Гродзеншчынай не парываў. Часта ездзiў туды па службовых справах, сустракаўся з людзьмi, з якiмi працаваў не адзiн год.
Дзе б нi працаваў Мiкалай Пятровiч, пра сваiх Землякоў нiколi не забываў. Сёння ўжо не палiчыш, колькi просьбаў аднавяскоўцаў ён выканаў. Стараўся ўнiкнуць у праблему кожнага. Не лiчыў сябе недатыкальнай асобай, заставаўся такiм жа сцiплым, сумленным, як i ў маладосцi. Дзякуючы яго намаганням у Пляцянiчах першай у раёне была заасфальтавана вулiца, пачалося будаўнiцтва школы, праведзены водаправод, добраўпарадкавалiся тэрыторыi каля будынкаў сацыяльна-культурнага прызначэння.
У сакавiку 1970 года Мiкалай Пятровiч быў ганаровым госцем на свяце, прысвечаным 30 – годдзю калгаса. Яму, першаму сакратару камсамольскай калгаснай арганизацыi, было прыемна слухаць выступленнi тых, хто разам з iм пачынаў будаваць новае жыццё. А яшчэ прыемней - бачыць маладую змену. Тады Малочка i ўнёс прапанову назваць родную вёску Чырвоным Сялом.
Зараз у Чырвоным Сяле ёсць вулiца iмя М. П. Малочка. У сельскай бiблiятэцы аформлены альбом, папка газетных выразак пра знакамiтага аднавяскоўца. У свой час у бiблiятэцы прайшла прэзентацыя кнiгi Miкалая Пятровiча Малочкi «Аб пражытым i перажытым».
Літаратура:
Раённая газета “Праца”