Дзяржаўны дзеяч з Чырвогага Сяла

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2013 в 15:04, реферат

Краткое описание

Сям’я бацькi была вялiкай. Каб неяк звесцi канцы з канцамi, працавалi i дарослыя , i дзецi. Вось i Коля наняўся пастухом да асаднiка Анацкага. Гэта быу толькi пачатак. Дзе толькi потым не шукаў падлетак работу?! Быў лесарубам, будаўнiком дарог, вучыўся кавальскаму майстэрству, працаваў на млыне ў в. Пруд, на чыгунцы , лесапiльным заводзе ў Гайнаўцы, рабочым на цагельна-чарапiчным заводзе ў Шахарда…
Уцягнуты ў падпольную працу з 1934 года, падлетак прагна чытаў, многа раздумваў аб гаротным жыццi селянiна i рабочага. Бачыў, у якiх умовах жылi людзi. Медыцынскага абслугоўвання практычна не iснавала. Нi разу не бачыў Коля ў вёсцы нi доктара, нi фельчара. Дзецi атрымлiвалi ў школах элементарныя веды, бо вучыцца маглi толькi з позняй восенi да вясны, калi не было працы у полi.

Содержание

ЗАГАРТОЎКА …………………………………………………………………2

ПАРА НАДЗЕЙ………………………………………………………………… 3
У БЛАКАДНЫМ ЛЕНIНГРАДЗЕ……………………………………………5
ПЕРШЫЯ ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ………………………………………6
СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА……………………7

СУВЯЗЬ З ЗЕМЛЯКАМI……………………………………………………….8

ЛІТАРАТУРА…………………………………………………………………...9

Прикрепленные файлы: 1 файл

Дзяржауны дзеяч з Чырвонага Сяла.doc

— 103.50 Кб (Скачать документ)

УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”

 

 

 

 

 

 

Дзяржаўны дзеяч  з Чырвогага Сяла

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала:

студэнтка I курса , 13 групы, ЛФ

Панасік  Марта  Сяргееўна

 

 

 

 

Гродна, 2013

 

 

Змест:

ЗАГАРТОЎКА …………………………………………………………………2

 

ПАРА НАДЗЕЙ………………………………………………………………… 3  

У БЛАКАДНЫМ  ЛЕНIНГРАДЗЕ……………………………………………5

ПЕРШЫЯ ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ………………………………………6

СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА……………………7

 

СУВЯЗЬ З  ЗЕМЛЯКАМI……………………………………………………….8

 

ЛІТАРАТУРА…………………………………………………………………...9

 

 

 

 

 

 

 

                                    

12 снежня 2013 года споўнiлася б 94 гады з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча М. П. Малочкi.

ЗАГАРТОЎКА

 

                                                                      « Суровую праўду жыцця я пачаў разумець, калi              

пайшоў   шукаць кусок хлеба, каб не памерцi з                                     

         голаду»

                                                                          

                                                                      ( З книгi Малочкi М. П. «Аб пражытым и пера-           

                                                                           жытым»

 

       Сям’я бацькi была вялiкай. Каб неяк звесцi канцы з канцамi, працавалi i дарослыя , i дзецi.  Вось i Коля наняўся пастухом да асаднiка Анацкага. Гэта быу толькi пачатак. Дзе толькi потым не шукаў падлетак работу?! Быў лесарубам, будаўнiком дарог, вучыўся кавальскаму майстэрству, працаваў на млыне ў в. Пруд, на чыгунцы , лесапiльным заводзе ў Гайнаўцы, рабочым на цагельна-чарапiчным заводзе ў Шахарда…             

       Уцягнуты  ў падпольную працу з 1934 года, падлетак прагна чытаў, многа раздумваў аб гаротным жыццi  селянiна i рабочага. Бачыў, у якiх умовах жылi людзi. Медыцынскага  абслугоўвання практычна не iснавала. Нi  разу не бачыў Коля ў вёсцы нi доктара, нi  фельчара. Дзецi атрымлiвалi ў школах элементарныя веды, бо вучыцца маглi толькi з позняй восенi да вясны, калi не было працы у полi.

         Падпольнай  дзейнасцю даўно займаўся бацька Мiкалая - член КПЗБ з 1924 года Пётр Мiтрафанавiч. Але бацька да пары нiчога не гаварыў сыну. Ён ведау, што Коля стаў камсамольцам, што не раз сумленна выконваў даручэннi камуністаў. Адкрыўся сыну толькi пры развітаннi, калi Мікалай задумаў уцячы ў Савецкую Беларусь. Размова двух аднадумцау ў канцы 1938 года была апошняй. Сын фактычна атрымлiваў бацькоўскi наказ на ўсё жыццё.

                  Спроба Мiкалая ўцячы пацярпела крах. Яго злавiлi, доўга мучылi, кiнулi ў турму.

Калi вярнуўся праз год дадому, бацькi у жывых не было: ён памер пасля катавання ў дэфензiве. Сын добра ведаў палiцэйскiя метады дазнання. Самога да канца жыцця мучылi кашмары, як заганялi пад ногцi iголкi, зацiскалi пальцы рук дзвярыма, бiлi з размаху аб каменную сцяну.

          На магiле дарагога чалавека сын пакляўся змагацца за лепшую долю да канца жыцця.

          

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПАРА НАДЗЕЙ   

 

                                                                              «…Гэта быў час радасных змен, вялiкiх  па-

                                                                             дзей, i ён назаўсёды застаўся ў маёй памяцi»

 

          У вераснi 1939 года, калi Германiя напала на Польшчу, на землях Заходняй Беларусi практычна не засталося ўлады. Мясцовыя актывiсты сабралiся ў I. Лабовiча i раiлiся, што рабiць у гэтай сiтуацыi. Па дарозе Баранавiчы- Зэльва- Беласток днём и ноччу рухаўся натоўп. Адны ўцякалi ад немцаў на ўсход, другiя кiнулiся на захад. Iнтарэсы ў кожнага былi свае. Трэба было выяўляць варожыя элементы, выратоўваць простых людзей, што ўцякалi з-пад Беластока ад фашыстаў.   

        У Пляцянiчах быў створаны сельскi рэвалюцыйны камiтэт, якi займаўся ўсiмi неадкладнымi справамi. Узначалiць яго даверылi Мiкалаю Малочка, якому тады не было i 20 гадоў. Пазней, калi тэрыторыя Заходняй Беларусi была вызвалена Чырвонай Армiяй, у вёсках пачалi стварацца сялянскiя камiтэты и атрады добраахвотнай мiлiцыi. Камiтэты ахоўвалi ад раскрадання маёмасць i iнвентар панскiх маёнткаў, хлеб, што захоўваўся ў свiрнах уцёкшых памешчыкаў i асаднiкаў. Старшынёй зноў назначылi Малочка.

        Вучыцца кiраваць трэба было ў амаль што баявых умовах. Галоўнае, што цiкавiла сялян - зямля. У Пляцянiчах камiтэт раздзялiў на беззямельных i малазямельных 500 гек-тараў былых памешчыцкiх угоддзяў. Трэба было думаць аб наладжваннi медыцынскай дапамогi, адкрываць школы и бiблiятэкi.

        У апошнi дзень верасня адбылася нарада старшынь сялянскiх камiтэтаў Слонiмскага павета, у якой удзельнiчаў i Мiкалай Малочка. Усе выказалiся за стварэнне ўлады Саветаў i далучэнне Заходняй Беларусi да БССР. Праз некалькi дзён Часовае ўпраўленне Беластока ўнесла прапанову склiкаць для вырашэння ўсiх праблем дзяржаўнага будаўнiцтва Народны сход. Гэта iдэя шырока абмяркоўвалася ў гарадах i сёлах. Аднадушна падтрымалi яе жыхары Пляцянiч. Паўсюдна пачалася работа па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Народнага сходу.

        И вось дзень выбараў - 22 кастрычнiка. Старшыня ўчастковай камисii Мiкалай Малочка назаўсёды запомнiў гэты дзень, узбуджаных аднавяскоўцаў, якiя горача абмяркоўвалi падзею. Ад Галынкаўскай воласцi ў Беласток на Hародны сход ехалi сын селянiна з в. Вострава Сцяпан Жук i Мiкалай Малочка. Сярод ганаровых гасцей сходу - народныя паэты Беларусi Янка Купала і Якуб Колас, творамi якiх захапляўся Малочка.

        У дэкларацыi, прынятай на сходзе, быў зварот да Вярхоўных Саветаў СССР и БССР аб прыняццi Заходняй Беларусi ў склад Савецкага Саюза i БССР. 

        Просьба была ўлiчана i 2 лiстапада 1939 года сесiя Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уключэннi Заходняй Беларусi ў склад СССР i уз’яднаннi з БССР.

         З Савецкай  Беларусi былi накiраваны на работу ў заходнiя вобласцi вопытныя камунiсты і камсамольцы. Яны адразу звярнулiся за дапамогай да такiх, як Мiкалай Малочка. Пачалася карпатлiвая работа з людзьмi. Мiкалай ездзiў у многiя вёскi, стараўся даступна расказваць пра ўсё, што цiкавiла людзей. Даводзiлася выступаць i перад вялiкай аўдыторыяй, як, напрыклад, на мiтынгу ў Галынцы 7 лiстапада. Абмяркоўвалi пытанне аб зямлi, аб стварэннi калгасаў. Не ўсе i не ўсюды прынялi тое новае, што несла жыццё. У Пляцянiчах людзi ўсiм ходам падзей ужо былi падрыхтаваны да калектыўнага валодання  зямлей.  I ў сакавiку 1940 года ў вёсцы ўзнiк адзiн з першых калгасаў на Зэльвеншчыне. Першым яго старшынёй стаў былы парабак Васiль Зiма.

        Мiкалай Малочка працаваў намеснiкам старшынi Пляцянiцкага сельскага Савета i адначасова сакратаром камсамольскай арганiзацыi. Да гэтай пары памятаюць старажылы, як вучыў iх малады сакратар зiмовыми вечарамi. Вучыў усяму, што ведаў сам: англiйскай мове як  шолахаўскiя героi, перавагi не надаваў, а вось гiсторыю і геаграфiю вывучаць заахвочваў. Людзi, якiя помняць Малочку, з вялiкай цеплынёй гавораць i пра ўрокi палiтграматы, i пра тое, якi сцiплы і спагадлiвы быў iх зямляк, якi ўмелы арганізатар. Амаль усе хлопцы і дзяўчаты з Пляцянiч сталi камсамольцамi.

        Каб даць адказ на любое пытанне, Мiкалай многа працаваў над сабой, чытаў, распытваў старэйшых таварышаў па працы. У яго з’явілiся памочнiкi, бо у Пляцянiчах адкрылiся клуб, бiблiятэка, школа, у якiх працавалi такiя ж, як сакратар, няўрымслiвыя людзi. Нiхто не скардзiўся на занятасць цi нявопытнасць. Працавалi весела, з вялiкай верай у светлае заўтра. 

 

                                                                                                         

 

 

У БЛАКАДНЫМ ЛЕНIНГРАДЗЕ

 

                                                                             «Голад быў самым страшным ворагам

                                                                            ленiнградцаў. З 20 лiстапада 1941 года                                                          былi скарочаны нормы выдачы хлеба:

                                                                              рабочыя сталi атрымлiваць яго ў  сут-

                                                                            кi 250 грам, служачыя, утрымальнiкi,

                                                                            дзецi  па 125…» 

                                                        

         Восенню 1940 года ўсёй вёскай праводзiлi Мiкалая ў армiю. Ён вельмi ганарыўся тым, што першы з аднавяскоўцаў стаў воiнам Чырвонай Армii. А маладыя хлопцы зайздросцiлi свайму важаку яшчэ і таму, што служыць яму выпала ў Ленiнградзе.

        Трапiў Пляцянiцкi лiдар у зенiтны полк, што ахоўваў ленiнградскае неба.  Адносiны памiж байцамi былi прыязнымi, таварыскiмi. Таму, калi Мiкалаю прапанавалi вучобу ў школе малодшых камандзiраў, яму цяжка бало развiтвацца з новымi сябрамi.

         Курсантам Мiкалай стаў у канцы студзеня 1941 года. Давучыцца на курсах не паспеў. Ужо на чацверты дзень вайны яго з iншымi курсантамi накiравалi ў 194-ы зенiтны полк, батарэi якога размяшчалiся на суднах у Фiнскiм залiве.

         25 верасня  баржы з зенiткамi атакавалi з сушы i з паветра. Артабстрэл i паветраныя атакi цягнулiся 5 гадзiн. Калi падышлi выратавальнiкi, амаль нiкога з курсантаў у жывых не засталося. Толькi пяцёра хлопцау нейкiм цудам засталiся жывымi. Сярод iх быў Мiкалай Малочка. На працягу сутак байцы не пазнавалi адзiн другога,  ад перажытага двое сутак не маглi заснуць…

         Потым было многае: будаўнiцтва абаронных умацаванняў, праца на «дарозе жыцця», на разгрузцы вагонаў. Амаль тры гады разам з ленiнградцамi пераносiў усе пакуты блакаднага жыцця Мiкалай Малочка. Нагледзеўся i наслухаўся такога, што потым не давала спакойна ўспрымаць абыякавыя адносiны да жыцця i яго галоўнага носьбiта – хлеба. Усё здавалася, што тысячы ленiнградцаў цягнуць да яго рукi i паўтараюць у беспамяцтве: «Хлеба! Хлеба!...» Нават i чырвонаармейцы памiралi ад голаду, хоць паёк iх быў у два разы большым за рабочую норму. На яго вачах памерлi ад голаду двое землякоў, ледзь-ледзь дацягнуў  cам да прарыву блакады.

          Разам  з абаронцамi Ленiнграда ў канцы вайны Мiкалай Малочка прымаў удзел у штурме горада-крэпасцi Кёнiгсберг (сучасны Калiнiнград). Камандаваў ротай, быў цяжка кантужаны . Перамогу сустрэў у палявым шпiталi.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПЕРШЫЯ ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ

 

                                                                           «Будзем мяняць пушкi i аўтаматы на мiрную

                                                                             зброю».

 

         Дэмабiлiзаваўся Мiкалай Малочка ў маi 1946 года. Яшчэ ў 1945-м, калi лячыўся ў шпiталi, атрымаў цёплы лiст ад сакратара Зэльвенскага райкама партыi Д. В. Шайтарава, у якiм той запрашаў вярнуцца на радзiму.

         Першы афiцыйны вiзiт на радзiме - у райкам. Шайтараў прапанаваў узначалiць ваенны аддзел. Мiкалай разгубiўся: нiколi не працаваў у партыйных органах, а тут адразу аддзел узначальваць. Але цi ж не так, без вопыту , пачынаў працаваць да вайны ў рэўкаме цi ў сялянскiм камiтэце?!

          Так i пачалося мiрнае пасляваеннае жыццё. Год працаваў у Зэльвенскiм райкаме. Два гады вучыўся ў партшколе. Потым зноў працаваў i вучыўся: два гады сакратарскай працы ў Ваўкавыскiм райкаме партыi, чатыры гады ў Воранаўскiм райкаме на пасадзе                                                                                                                                                   першага сакратара. Пасля Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС быў абраны першым  сакратаром Казлоўшчынскага райкама партыi, а ўжо адтуль пераведзены на работу ў аппарат ЦК Компартыi Беларусi.

        Памятаючы  пра стварэння калгаса ў родных Пляцянiчах, М. П. Малочка стараўся, каб

людзi гэтак жа добраахвотна выказалiся за новую форму арганiзацыi сялянскага жыцця,

як яго землякi. Арганiзоўваў паездкi ў лепшыя калгасы Беларусi, знаёмiў з раёнамi, што вырошчвалi лён и кукурузу, каб людзi на практыцы пераконвалiся ў мэтазгоднасцi тых цi iншых новаўвядзенняў.

         З вялiкай цеплынёй згадваў Мiкалай Пятровіч працу ў Казлоўшчынскiм райкаме. Pаён быў адным з самых адстаючых у вобласцi. I менавiта  тут, пераадольваючы цяжкасцi, «нашчупалi» сцяжынкi да поспеху. Упершыню адчуў Малочка ўпэўненасць у сваiх ведах i здольнасцях, узбагацiў сябе вопытам кiраўнiка, падрыхтаваўся да работы ў вышэйшых органах улады.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА

 

                                                                               « Новае назначэнне запатрабавала ад мяне

                                                                                   мабiлiзацыi ўсiх сiл і здольнасцей».

Информация о работе Дзяржаўны дзеяч з Чырвогага Сяла