Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Апреля 2014 в 22:16, дипломная работа

Краткое описание

Мэта работы  комплекснае, усебаковае даследаванне фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) вызначыць ролю ўласных назваў у фразеалагічных адзінках;
2) ахарактарызаваць беларускія фразеалагізмы з анамастычным кампанентам паводле іх паходжання;
3) раскласіфікаваць фразеалагічныя адзінкі па тэматычных групах і прааналізаваць асаблівасці такога падзелу;
4) правесці класіфікацыю фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам з пункту гледжання граматычнага выражэння;
5) даць сінтаксічную характарыстыку фразеалагізмаў з анамастычным кампанентам.

Прикрепленные файлы: 1 файл

дыпломная работа (2) (Автосохраненный)1.docx

— 157.55 Кб (Скачать документ)

Катэгорыя ладу абазначае адносіны дзеяння да рэчаіснасці.                   У адабраным матэрыяле дзеяслоўныя фразеалагізмы выступаюць у форме абвеснага ладу – граматычнай катэгорыі без спецыфічных марфалагічных паказчыкаў.

Родавая катэгорыя вызначаецца толькі ў фразеалагізмах прошлага часу абвеснага ладу, напрыклад: ездзіў у Рыгу. У адабраным матэрыяле катэгорыю ліку маюць усе спрагальныя формы дзеяслоўных фразеалагізмаў.

        Да выклічнікавых адносяцца фразеалагічныя адзінкі, якія выражаюць розныя пачуцці, валявыя пабуджэнні, заклікі і даюць экспрэсіўныя ацэнкі, але не называюць іх. Эмацыянальныя выклічнікавыя фразеалагізмы служаць для выражэння пэўнай эмоцыі: здзіўлення ад нечаканасці чаго-небудзь, адчаю, роспачы (і квіта <пане, дзядзька>  Мікіта ‘на гэтым усё скончана’. Пра канчатковую развязку чаго-небудзь), незадавальнення пры ўжыванні чаго-небудзь горкага або кіслага (Масква відаць ‘выказванне незадавальнення пры ўжыванні чаго-небудзь горкага або кіслага’). У вусным маўленні выражэнне пэўных эмоцый нярэдка суіснуе з мімікай. Напрыклад, фразеалагізм Масква відаць часта суправаджаецца прыжмурам вачэй.          У пераважнай большасці эмацыянальныя выклічнікавыя фразеалагізмы перадаюць не адно нейкае пачуцце, а цэлы комплекс пачуццяў. Напрыклад, фразеалагізмы, на першым плане ў якіх стаіць выражэнне здзіўлення, могуць выражаць і іншыя эмоцыі: вось табе, бабка, і Юр’еў дзень!. У залежнасці ад вар’іравання інтанацыі, фразеалагічны выраз можа перадаваць здзіўленне, расчараванне, абурэнне, захапленне.

Сярод прааналізаванага намі фразеалагічнага матэрыялу асобна вылучаюцца мадальныя фразеалагізмы, якія перадаюць адносіны моўцы да зместу выказвання, даюць ацэнку выказвання, характарызуюць форму выказвання, выражаюць эмацыянальныя адносіны і г.д.: слава Алаху, аднаму Алаху (Богу) вядома, хвала Алаху. Яны служаць для выражэння падзякі, ухвалення. Мадальныя фразеалагізмы не выконваюць намінатыўнай функцыі і не з’яўляюцца членамі сказа. Яны нязменныя.

  Такім чынам, мы высветлілі, што катэгарыяльнае значэнне назоўнікавых фразеалагізмаў – гэта абагульненае значэнне прадметнасці, якое ўласціва ўсім адзінкам гэтага семантыка-граматычнага класа. Яно выяўляецца праз катэгорыі адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці, а таксама роду, ліку і склону назоўнікавых фразеалагізмаў. Цікавым падаецца тое, што прыналежнасць фразеалагізма да пэўнага роду не мае непасрэднай сувязі з родавай формай назоўніка-ідэнтыфікатара або апорнага кампанента ў выразе, якім тлумачыцца сэнс фразеалагізма; яна вызначаецца родавай формай граматычна галоўнага кампанента фразеалагізма.

   Асобную групу складаюць фразеалагізмы, якія суадносяцца з прыметнікам. З іх два фразеалагізмы, што могуць ужывацца ў адносінах ці толькі да асобы жаночага полу, ці толькі да асобы мужчынскага полу. Ужыванне астатніх не залежыць ад полавай прыналежнасці.

   Прыслоўныя фразеалагізмы таксама маюць свае асаблівасці: дзеляцца паводле семантыкі на азначальную і акалічнасную групы. Адзінкі такога тыпу часцей за ўсё прымыкаюць да дзеясловаў-суправаджальнікаў: хадзіць, блукаць, сноўдацца, ганяць, адкладваць, стрыгчы і г.д. Варта адзначыць, што гэта другая па колькасным паказчыку група – 24 адзінкі, 21,4% ад агульнай колькасці.

     Дзеяслоўныя фразеалагізмы абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу, а таксама роду. Лічыцца, што фразеалагізмы, суадносныя з дзеясловам, – гэта самы шматлікі семантыка-граматычны тып, але ў адабраным матэрыяле яны налічваюць толькі            20 адзінак, што складае 17,9% ад агульнага ліку.

     Выклічнікавыя і мадальныя фразеалагізмы ўтвараюць дзве нешматлікія групы: выклічнікавыя – 4 адзінкі (3,6%), мадальныя – 5 адзінак (4,5%). Катэгарыяльнае значэнне выклічнікавых фразеалагізмаў можна вызначыць толькі пры дапамозе сінтаксічнага і семантычнага паказчыкаў. Што да марфалагічнага паказчыка мадальных фразеалагізмаў, то ён безвыніковы, бо граматычна галоўныя кампаненты ў такіх фразеалагізмах вельмі разнастайныя і суадносяцца з рознымі часцінамі мовы. Вынікі марфалагічнага аналізу фразеалагізмаў прадстаўлены намі ў табліцы 3.                                                                                             

                                                                                                             Табліца 3.                                                                                                     

Вынікі марфалагічнага аналізу фразеалагізмаў

Назва групы

Колькасць адзінак

%  ад агульнай колькасці

назоўнікавыя фразеалагізмы

53

47,2%

прыметнікавыя фразеалагізмы

6

5,4%

прыслоўныя фразеалагізмы

24

21,4%

дзеяслоўныя фразеалагізмы

20

17,9%

выклічнікавыя фразеалагізмы

4

3,6%

мадальныя фразеалагізмы

5

4,5%


 

 

ГЛАВА 5. СІНТАКСІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З АНАМАСТЫЧНЫМ КАМПАНЕНТАМ

       Фразеалагічныя выразы як узнаўляльныя моўныя адзінкі заўсёды выступаюць як структурнае цэлае, якое складаецца з розных па сваіх марфалагічных характарыстыках слоў, што знаходзяцца паміж сабой у розных сінтаксічных адносінах. З пункту гледжання сінтаксічнай будовы фразеалагізмы  суадносяцца:

1) са словазлучэннем;

2) са сказам;

3) са спалучэннямі слоў (фразеалагічныя адзінкі, у якіх няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага слова). 

У кожнай разнавіднасці вылучаюць па некалькі структурных тыпаў, якія ў сваю чаргу аб’ядноўваюць шэраг структурных мадэляў.

Калі гаварыць пра фразеалагічныя адзінкі, якія суадносяцца са словазлучэннем, то тут налічваецца восемдзесят фразеалагічных адзінак. Гэта самая шматлікая група фразеалагізмаў. У фразеалагізмах, суадносных са словазлучэннем, як і ў свабодных словазлучэннях, узнікае пэўны від сувязі паміж кампанентамі. Гэта можа быць дапасаванне (пацёмкінская вёска; мафусаілаў век; сіямскія блізняты; валаамава асліца (асёл);  бурыданаў асёл; дзям’янава юшка; адамаў яблык), кіраванне (сядлаць (асядлаць) Пегаса; прыкідвацца казанскай сіратой; апошні з магікан), прымыканне (не па Сеньку (Юрку, Хомку) шапка; галопам па еўропах). Сярод першага тыпу фразеалагізмаў пераважную большасць складаюць двухкампанентныя выразы (ахілесава пята; каінава пячаць (пячатка); гамбургскі рахунак). Трох-, чатырох- і пяцікампанентныя выразы прадстаўлены меншай колькасцю адзінак. Варта адзначыць, што ўсе фразеалагізмы ўтвораны па пэўных структурных схемах. Найбольш прадуктыўную мадэль складаюць выразы, утвораныя па наступнай схеме: “прыметнік + назоўнік у назоўным склоне”: панургаў статак;  вавілонскае стоўпатварэнне; кітайская сцяна; іерыхонская (ерыхонская) труба. Трохкампанентныя адзінкі ўтвараюцца ў асноўным  па схеме “дзеяслоў + прыназоўнік + назоўнік у пэўным склоне”: ісці (пайсці) у Каносу; у абдымкі (абдоймы) Марфея (ісці, пайсці); адпраўляць у штаб Духоніна;  адпраўляць у Магілёўскую губерню. Ёсць і мадэлі, дзе ўсе тры кампаненты – генетычна паўназначныя словы “дзеяслоў + прыметнік + назоўнік у пэўнай склонавай форме”: адгароджвацца кітайскай сцяной (ад каго, ад чаго). Тыповымі мадэлямі для чатырохкампанентных фразеалагізмаў з’яўляюцца наступныя: “дзеяслоў + прыназоўнік + прыметнік + назоўнік у пэўным склоне”: укладвацца ў пракрустава  ложа.

   З усяго вышэй сказанага вынікае, што фразеалагізмы, якія суадносяцца са словазлучэннямі, паўтараюць многія сінтаксічныя мадэлі словазлучэнняў.

     У другую групу ўвайшлі фразеалагізмы, якія па сваёй сінтаксічнай будове суадносяцца з двухсастаўным сказам, напрыклад: куды Макар цялят не ганяў; адзін Алах ведае. Названыя  фраземы маюць форму развітага сказа. Але зафіксаваны таксама і прыклады, калі сказы маюць неразвітую структуру: як Мамай прайшоў. Сярод іх найбольш пашыраная мадэль – “назоўнік у назоўным склоне + дзеяслоў”. Ёсць яшчэ група фразеалагізмаў з падобнай структурай, якая вылучаецца наяўнасцю часціцы як у пачатку выразу: як швед пад Палтавай; як Ленін на буржуазію; як фенікс з попелу.

        Сярод фразеалагічнага матэрыялу знайшлося і некалькі мадэляў фразеалагічных адзінак у выглядзе аднасастаўнага сказа, напрыклад: пець Лазара; паслаць да Абрама на піва; Іван без роду і племені. Сярод фразеалагізмаў, якія суадносяцца са сказам па сваёй структуры,                    М. Н. Шанскі вылучае дзве разнавіднасці: намінатыўныя – фразеалагізмы, якія называюць тую ці іншую з’яву рэчаіснасці (ківаць на Пятра; як дзядзька ў Вільні); камунікатыўныя – фразеалагізмы, якія перадаюць цэлыя сказы (дагадзіць як ксёндз Магдусі; трапіць да Абрама на піва) і  
выкарыстоўваюцца ці самастойна, ці ў якасці часткі структурна больш складанага сказа.

У асобную групу можна аб’яднаць фразеалагізмы, пабудаваныя па тыпу спалучэння слоў. У большасці сваёй напаўняльнікамі гэтай групы з’яўляюцца прыслоўныя фразеалагізмы (пад Катоўскага; на ўсю іванаўскую; ад Адама), але сустракаюцца і   фразеалагічныя адзінкі суадносныя з іншымі часцінамі мовы.

Сярод фразеалагізмаў-спалучэнняў на аснове дадзенага фразеалагічнага матэрыялу мы вылучылі тры структурныя тыпы:

  1. фразеалагізмы са структурнай схемай “прыназоўнік + назоўнік у пэўным склоне” (ад Адама);
  2. фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як спалучэнне аднародных членаў, звязаных пры дапамозе злучніка (Садом і Гамора);
  3. фразеалагізмы са структурай параўнальнага звароту. Іх састаўным кампанентам часцей з’яўляецца назоўнік у пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам (як на Дзяды).

  Акрамя таго, ёсць некалькі выразаў, якія існуюць па-за межамі гэтых структурных мадэляў (кесарава кесараві, свяцейшы за папу рымскага), але па прычыне таго, што яны “непрадуктыўныя”, мы не лічым мэтазгодным вылучаць іх ў асобную групу структурных тыпаў.

  Такім чынам, мы высветлілі, што фразеалагізмы беларускай мовы з анамастычным кампанентам паводле сваёй структуры могуць суадносіцца са словазлучэннем, са сказам і са спалучэннем слоў. Колькасны паказчык кожнай групы фразеалагізмаў мы прадставілі ў выглядзе табліцы.

 

                                                       

                                                                                                                     

                                                                                                                          Табліца 4.                                                                                                                                                                                                   

Вынікі сінтаксічнага аналізу фразеалагічных адзінак з анамастычным кампанентам

   Група фразеалагізмаў

       Колькасць адзінак

 % ад агульнай колькасці

Фразеалагізмы, якія суадносяцца са словазлучэннем

80

71,4%

Фразеалагізмы, якія суадносяцца са сказам

21

18,8%

Фразеалагізмы, якія суадносяцца са спалучэннем слоў

11

9,8%


 

 

Знешне, па сваёй форме, фразеалагізмы часцей за ўсё падобныя на словазлучэнні разнастайнага характару, у якіх ёсць граматычна галоўны кампанент і граматычна залежнае ад яго слова. Яшчэ адна група – фразеалагізмы са структурай сказа, аднак амаль усе яны “маюць адкрытую (незамкнёную) структуру і патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі з боку моцна кіруемых слоў са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб’екта” [Жуков 1986, с. 208]. Трэцяя група фразеалагізмаў паводле іх структуры – гэта выразы са структурай спалучэння слоў. У такіх фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента.

     Частка беларускіх  фразеалагізмаў утварылася на базе прыказак,  прымавак і іншых разгорнутых выказванняў. Пры гэтым пакладзены ў аснову прататып быў у большай ці меншай ступені зменены з пункту гледжання структуры і семантыкі. Такі шлях утварэння новых фразеалагізмаў дастаткова распаўсюджаны. Магчыма, па гэтай прычыне значная колькасць фразеалагічных адзінак і пабудавана менавіта па схеме сказа.                                                                   

                                      ЗАКЛЮЧЭННЕ

Информация о работе Анамастычны кампанент у складзе фразеалогіі: тэарэтычныя перадумовы даследавання